Ці веды патрэбныя для збаўлення?

Адзіным, аб чым даведваемся з катэхізму як абавязковым для збаўлення, з’яўляецца ласка Божая (шэсць праўдаў веры). Ці ў такім разе веды бескарысныя?

 

Камуністы ўсялякай “масці” (сёння нэакамуністы на Захадзе) заўсёды змагаліся супраць Бога і рэлігіі, падсоўваючы ўзамен “псеўдавартасці”. На жаль, тая барацьба ідзе і сёння. Еўрасаюз імкнецца, каб аборты акрэсліць словам “паслуга” – а пакуль нельга забараняць паслугі ў іншым краі. Лагічна і па-д’ябальску спрытна. Такіх новых “паслуг” і “еўрапейскіх вартасцей” ёсць намнога болей.

І як у часы Леніна і Сталіна спрабавалі высмеяць рэлігію і супрацьпаставіць яе ведам, так робіцца і сёння. Расказваў мне адзін знаёмы з Германіі, што там у сяброўскай размове нікога не шакіруе, калі хто з прысутных прызнаецца, што ён, напрыклад, гомасексуаліст, – гэта нармальна. Але каб хто-небудзь аб’явіў бы пра сваю веру ў Бога і прыхільнасць да традыцыйных каштоўнасцей, а да таго ж яшчэ пры-знаўся, што ён практыкуючы католік, вызваў бы шок і здзіўленне! Ці гэта канец свету? Можа, яшчэ не. У савецкія часы адбывалася нешта падобнае. Людзі маглі хваліцца прыналежнасцю да партыі і “верай” у Сталіна, а публічнае прызнанне ў Бога было не толькі шакіруючым, але нават небяспечным.

Сітуацыя паўтараецца. Нас хочуць пераканаць, што чалавек, які валодае ведамі, адукаваны, “прасветлены”, чалавек-эліта – адным словам, не можа быць чалавекам веруючым. Чалавек веруючы і рэ-лігійны, паводле такога “раскладу”, гэта чалавек просты, з вёскі і без адукацыі, не вельмі знаходлівы ў жыцці спажывец, “опіум для народа”. Паслядоўнікі такой тэорыі забываюцца аб тым, што сказаў слынны французскі хімік, папярэднік мікрабіялогіі, стварыцель вакцыны супраць шаленства, паўсюдна паважаная найважнейшая постаць у гісторыі медыцыны Луі Пастэр: “Малыя веды аддаляюць ад Бога. Вялікія веды вяртаюць вас да Яго”. Ні ўбавіць, ні дабавіць. Варта запомніць гэтыя два сказы на ўсё жыццё. Варта іх успомніць, калі сустракаем кагосьці, хто адмаўляе існаванне Бога. Малыя веды… Пастэр не адзіны. Давайце паглядзім, што гаварылі пра Бога людзі вялікіх ведаў, людзі знакамітыя.

Луі Пастэр, якога ўспомнілі вышэй:“Патомкі будуць смяяцца з узнёслай глупоты новапрызначанай матэрыялістычнай філасофіі. Чым болей даследую прыроду, тым болей захапляюся працай Творцы”.

Джузэпэ Маскаці – піянер ў лячэнні інсулінавага дыябету. Доктар Маскаці быў адным з першых лекараў, якія выкарыстоўвалі інсулін ў лячэнні дыябету. “Толькі адна навука яшчэ непахісная, гэта аб’яўленая Богам навука пра апошняе жыццё! Ва ўсіх сваіх дзеяннях паглядзі на Неба, на вечнасць жыцця і душы і з’арыенціруешся тады значна інакш, чым мяркуюць адзіныя людскія погляды, а твая дзейнасць будзе натхнёна для дабра”.

Галілеа Галілей – айцец сучаснай астраноміі. Адкрыў з’яву інэрцыі. Галілей быў адным з першых, хто выкарыстоўваў тэлескоп для назірання за зоркамі, планетамі і месяцам. Адкрыў сонечныя плямы, кольцы Сатурна, а таксама заўважыў, што Млечны шлях складаецца з вялікага мноства малых зорак. Назіраючы за месяцам, звярнуў увагу на светлыя плямы, якія знаходзяцца на яго неасветленай частцы. Галілей, на аснове сваіх назіранняў, пераканаўся ў праўдзівасці геліяцэнтрычнай тэорыі Каперніка ў часы, калі Касцёл абараняў геацэнтрычныя тэорыі, але напрыканцы, дзякуючы Касцёлу, быў рэабілітыраваны: “Бясконца дзякую Богу, Які ўчыніў мяне першым назіральнікам за цудоўнымі рэчамі… Не адчуваю сябе абавязаным верыць, што той самы Бог, які надзяліў нас розумам, розумам і інтэлектам, вырашыў, што мы адмовімся ад іх выкарыстання”.

Гэтая цытата моцна актуальная і ў наш час, калі пад уплывам інфармацыйных патокаў з тэлевізара і інтэрнэту многія выракаюцца карыстацца розумам і інтэлектам. Памятайма, што орган, які не ўжываецца, атрафіруецца. Урэшце, апошняя і вельмі балюча актуальная цытата.

Жэром Лежэн – адкрыццё прычыны сіндрома Дауна. Доктар Жэром Лежэн адкрыў трысома 21, генетычны дэфект, які вызывае сіндром Дауна. Асудзіў выкарыстанне свайго адкрыцця ў прэнатальных тэстах на аборт. Яго пастава пра-лайф магла быць ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй, але св. Ян Павел II менаваў яго першым прэзідэнтам Папскай Акадэміі Жыцця. “Ворагі жыцця ведаюць, каб знішчыць хрысціянскую цывілізацыю, патрэбна адразу знішчыць сем’і ў яе найслабейшым пункце – дзіця. А сярод найслабейшых трэба выбраць найменей абароненага з усіх – дзіця, якога ніколі не бачылі, дзіця, якое яшчэ не вядомае, не каханае ў звычайным сэнсе гэтага слова; якое яшчэ не ўбачыла святла дзённага, якое не можа нават крыкнуць у роспачы”.

Чаму гэтая цытата такая важная? Дастаткова паглядзець або паслухаць, што робіцца ў суседняй “каталіцкай” Польшчы. У Варшаве дзясяткі “прасвечаных” жанчын (і гэта не якая-небудзь вясковая банда) дэманстрыруюць, атакуюць касцёлы, выкрыкваюць нецэнзурныя выразы. За што так змагаюцца? За права на аборты – за права легальнага забіцця сваіх уласных, ненароджаных дзяцей! Ці гэта толькі атэісткі, заядлыя камуністкі? Не думайце. Большасць з тых асобаў (бо там і мужчыны, і нават школьная моладзь) ахрышчаныя ў Касцёле, большасць прымала Першую Святую Камунію, большасць маюць касцёльныя шлюбы… Як так можна? Напэўна, і тут выяўляюцца тыя веды, а дакладней – іх поўная адсутнасць.

Можа гэта і ёсць тыя малыя веды, якія аддалілі ад Бога, ад Касцёла? Ну так: каб тыя “прасвечаныя” пані дэманстранткі мала-мальску ведалі навуку Касцёла, то далі б сабе супакой з атакаваннем святыняў і выпісваннем агідных лозунгаў тыпу: “Мой жывот (у арыгінале нават не “жывот”) – мой выбар!”. Касцёл нязменна, спрадвеку абараняе жыццё. Жыццё ад натуральнага зачацця да натуральнай смерці. Так было, ёсць і будзе. Ніколі Касцёл не зменьваў лозунг у гэтай сферы і змяніць не можа. “Прасвечаная” пані можа мець выбар, ці займацца сэксам, ці не. Але, калі ў яе лоне з’явілася новае жыццё… Яна не мае ніякага права забіць гэтае жыццё ні да нараджэння, ні пасля яго. Пятая Запаведзь: не забівай! Канец. Кропка.

Балючы недахоп ведаў католікаў. Гэта так званыя “католікі, але…”. Яны заўсёды гавораць так: “Я католік,.. але…”. І далей выказваюць погляды, якія не адпавядаюць каталіцкай веры, хрысціянскай маралі, навучэнню Касцёла і г. д.

“Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне” (Лк 16, 13). Гэта таксама веды, бо трэба ведаць, што так сказаў сам Хрыстус. Не можна быць “католікам, але…”.

 

 

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

Вера и наука

 

 159

«Хотя вера стоит выше разума , между ними не может быть истинного разногласия. Бог, открывающий  тайны и сообщающий веру, даровал человеческому духу  свет разума; Бог не может  отрицать Себя Самого, а истина не может противоречить истине». «Поэтому  методическое исследование во всех сферах  знания, если оно производится действительно научным образом и согласно нравственным нормам, по существу никогда не может противоречить вере;  ибо земные реалии и реалии веры  ведут свое начало от одного и того же Бога. Более того, тот, кто смиренно и постоянно  старается  проникнуть в тайну тварного мира,  как бы ведется  – хотя бы и не осознает этого –   десницей Бога, Который поддерживает  все  существующее  и  делает его тем, что оно есть».

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий