Ці ёсць яшчэ сэнс хадзіць у школу?

Насуперак першаму погляду, гэта вельмі важнае пытанне ў сённяшнім свеце, а адказ на яго зусім не просты. У напісаным вышэй сказе важна  вызначэнне “у сённяшнім свеце”. А які гэты сённяшні свет?

Кніга Быцця выразна гаворыць нам, што свет і чалавецтва створаны Богам. Што яшчэ, натхнёны аўтар дадае, што ўсё, што стварыў Пан Бог, было вельмі добрым. Ці гэта не той самы свет, у якім належала нам жыць? Здаецца, дастаткова звярнуцца да  Паслання св. Яна: “Не любіце свету, ні таго, што ў свеце. Калі хто любіць свет, у тым няма любові Айца. Бо ўсё, што ў свеце, – пажадлівасць цела, пажадлівасць вачэй і жыццёвая пыха – не ад Айца, але ад гэтага свету.  І свет мінае, і пажадлівасць ягоная, а той, хто выконвае Божую волю, той жыве вечна”(1Ян 2, 15-17).

Святы Ян гаворыць не толькі аб недахопу любові – гаворыць аб нянавісці: “Калі свет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне раней за вас зненавідзеў. Калі б вы былі са свету, ён любіў бы вас, як сваё. А паколькі вы не са свету, бо Я выбраў вас са свету, таму свет ненавідзіць вас» (Ян 15, 18-19).

Як сталася, што гэты “добры” свет стаў светам, варожым Богу і Яго паслядоўнікам? Стаў справаю шатана, якога сам Пан Езус называе  “валадаром гэтага свету”: “Ужо нядоўга Мне размаўляць з вамі, бо надыходзіць валадар гэтага свету. Ён нічога не мае ўва Мне” (Ян 14, 30).

Падсумоўваючы: свет быў створаны Богам як добры. Безумоўна, праз шатана і першародны грэх сапсаваўся. Трапнае параўнанне ўжывае ў гэтым сэнсе вядомы хрысціянскі аўтар Ц. С. Левіс. Ён сцвярджае, што нашу існуючую сітуацыю можна параўнаць з жыццём на тэрыторыі, акупіраванай ворагам (д’яблам). А наш сапраўдны і законны Цар знаходзіцца на выгнанні. Кожную нядзелю збіраемся, каб прачытаць звесткі ад Яго і ўзмоцніць наш дух у чаканні Яго трыумфальнага прыйсця і канчатковай перамогі над “акупантам”.

   Д’ябал не скрывае, што ўсе каралеўствы свету, разам з іх сілай і веліччу, належаць яму. Таму прапануе іх Пану Езусу ўзамен на пакланенне, спакусаючы Яго на пустыні (Лк 4,6).

   Але гэта яшчэ не ўсё. Існуе яшчэ адзін свет. Гэты свет яшчэ не існаваў у гады майго дзяцінства (нават цяжка гэта сабе ўявіць!), а сёння большасць дзяцей і моладзі без яго не ўяўляюць свайго жыцця. Гэта віртуальны свет. 

   Дайшло да таго, што праз інтэрнэт робім закупы, грашовыя пераводы, кантактуем з людзьмі ў цэлым свеце, арганізуем канферэнцыі, арганізацыйныя спатканні, вучымся, працуем, зарабляем, гуляем (гульні і забавы), рэалізуемся і прасоўваем сваю асобу.

   Для многіх людзей  свет віртуальны стаў важнейшым за рэальны. Дайшло да таго, што ў інтэрнэце шукаюць сяброў або сужэнцаў… Сотні мільёнаў асобаў на працягу двух апошніх гадоў былі прымушаны глыбей пагружацца ў гэты віртуальны свет з-за санітарнай абстаноўкі (праца і вучоба on-line). А можа гэта добра?

Калісьці меў радасць прымаць у сябе турыстаў з Польшчы і Беларусі. Адзін з іх – студэнт з суперновым ноутбукам – даказваў мне бессэнсоўнасць вышэйшых навучальных устаноў у эпоху інтэрнэту. Па яго перакананню, ні адзін з вядомых яму прафесараў не мае такіх ведаў, якія ён знайходзіць у інтэрнэце, і на любую тэму. Нават калі збіраўся што-небудзь прыгатаваць сабе, то не званіў маме, а кансультаваўся з “дзядзькам” Гуглам або з “цёткай” Ютуб.

 Хуткі адказ на кожнае пытанне. Навошта тады нейкія заняткі на студыях, кнігі; навошта настаўнікі? Навошта хадзіць у школу? Яго вера ў “мудрасць” і надзейнасць  інтэрнэту не падлягала крытыцы. Я, аднак, жадаў бы, каб доктар, які збіраеццца мяне аперыраваць, ці архітэктар, які будуе масты, дамы або  таксама які-небудзь  іншы спецыяліст, скончылі нармальную школу і атрымалі нармальную прафесійную падрыхтоўку. Бо які гэта спецыяліст, калі 70% яго ведаў прападае, калі  няма «связи» або “зарядки”?!

Яго веды такія слабыя, як батарэйка яго тэлефона. А што, калі інтэрнэт знікне ў выніку якой-небудзь кібер-атакі?..Так здарылася  ў мінулым годзе, калі інтэрнэт прапаў на некалькі дзён. Для людзей, якія жывуць у віртуальным свеце, гэта было як канец свету!

Вернемся, аднак,  да пытання, якое вынесена ў загаловак: ці ёсць яшчэ  сэнс хадзіць у школу, калі большасць краін Еўропы ўвяла  вучобу праз інтэрнэт? Можа такі спосаб лепшы за традыцыйны, можа большасць нашай актыўнасці перанеслася ў інтэрнэтныя  сеткі?

Адказ гучыць: не.

 Па-першае: школа – не толькі месца, дзе  вучымся. У школе завязваецца сяброўства, з’яўляецца першая любоў. У школе атрымліваем першае сведчанне жыцця ў супольніцтве. Важныя не толькі адносіны вучня да сябе самога, але таксама і адносіны паміж вучнем і настаўнікам, вучнем і выхавацелем. Ніякі кампутар не заменіць асабістай размовы  з настаўнікам гісторыі пасля заканчэння лекцыі…

Па-другое: дзеці і так праводзяць замнога часу перад экранамі тэлефонаў і кампутараў у час вольны, а тут павінны яшчэ дадаткова сядзець перад апаратам на працягу некалькі гадзін.

Па-трэцяе: прашу ўявіць сабе маці, якая мае  трое дзяцей школьнага ўзросту. Заняткі ў той самы час, і кожнае дзіця патрабуе асобны кампутар…

Чацвёртае: няма магчымасці пракантраліраваць, ці дзеці не перапісваюць (кожнае сядзіць у  сябе дома).

Пятае: недахоп руху. Няма магчымасці  праводзіць заняткі па фізічнаму выхаванню, а доўгае знаходжанне перад кампутарам негатыўна ўплывае на асанку і на зрок, аб чым папярэджваюць дактары.

Шостае: першакласнікі ў пачатковых школах, а таксама і ў ліцэях у першы год навучання не маглі пазнаёміцца ні са сваімі новымі калегамі, ні  з настаўнікамі.

Сёмае: паглыбляецца залежнасць (у некаторых моцна відавочна) ад кампутара.

Восьмае: для многіх дзяцей  прабыванне ў школе з’яўляецца магчымасцю з’есці адзіны гарачы пасілак на працягу дня.

Тых пунктаў, безумоўна, ёсць значна болей, таму не здзіўляе меркаванне многіх бацькоў і настаўнікаў, што навучанне on-line – гэта нейкая пародыя на вучобу. Дзеці страцілі год навукі.

Хадзіць у школу сэнс яшчэ ёсць. Ужо сам паход ёсць лепш, чым  бяздумнае сядзенне. Рух – гэта здароўе, а сядзячы рэжым жыцця  заўсёды прыносіў шкоду.

Канечне, я і сам карыстаюся інтэрнэтам і бачу яго добрыя бакі, але я небескрытычны, бачу таксама, колькі зла ён нясе. Не можам забываць, што ўлада гэтага свету з’яўляецца  таксама ўладаю свету віртуальнага, безумоўна.

Net – тлумачыцца як сетка. Гэта можа быць сетка для ігры ў мяч, як і сетка рыбалоўная. Асабіста для мяне гэта заўсёды асацыіравалася з сеткаю павука. Ахвяра, якая тралляла ў сетку павука, прыклейвалася, пазней станавілася апутанай павуціннем  і, урэшце, павуком з’ядалася.

Калі гляджу на моладзь, якая ужо”прыклеена” да свайго тэлефона да такой ступені, што цяжка ім ад яго  адарвацца (у прамым і пераносным сэнсе), заўсёды думаю пра павука, які тою сеткаю іх апутаў…

 

 

кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ


 

 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ Katechizis

 

 

По образу Божию

 

356

«Из всей видимой твари один только человек способен  «познавать и любить  своего Творца»; он «единственное на земле творение, которое Бог возжелал ради него самого»;  он один призван познанием и любовью участвовать в жизни Божией. Он сотворен с этой целью, и в этом  заложено главное  основание его достоинства».

 

357

«Сотворенный по образу Божию, человек обладает достоинством личности: он не только нечто, но и некто. Он способен познать себя, владеть собою, свободно дарить  себя  и вступать в общение  с другими личностями, и по благодати он призван к союзу со своим Творцом, призван отвечать  ему верой  и любовью, которые  никто другой  не может дать вместо него».

 

358

«Бог все сотворил для человека, но человек сотворен, чтобы служить Богу, и любить Его, и приносить Ему в дар все сотворенное».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий