«У доме Айца Майго шмат святліц»

Урачыстасць Усіх Святых, якую адзначаем штогод, схіляе нас да глыбокага роздуму і пошуку адказу на пытанне, што нас чакае пасля смерці. Як хрысціяне і веруючыя людзі, шукаем яго ў Аб’яўленні Божым – адзіным, што можа адкрыць нам поўную праўду.

Безумоўна, пытанне эсхаталогіі ў Бібліі належыць да ліку найболей спрэчных як у сваім генезісе, развіцці, так і ў сваім значэнні. Адносіцца гэта як да больш шырокіх стара- і новазапаветных раздзелаў, якія апавядаюць пра жыццё пасля смерці, так і да адзіных фармуліровак, якія  не перастаюць  інтрыгаваць  чытачоў  Святога  Пісання. Канкрэтны падыход да эсхаталагічных пытанняў прэзэнтуе аўтар Евангелля Святы Ян.  Вырашальным, поўнасцю эсхаталагічным фактам  для вучняў Хрыстуса  ў тым Евангеллі з’яўляецца акт веры. Таму “хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае” (Ян 3, 36), “як Айцец мае ў сабе жыццё, так і Сыну даў мець жыццё ў сабе” (Ян, 5,26).  “Хто  верыць  у  Яго, той не будзе асуджаны, а хто не верыць, той ужо асуджаны” (Ян 3, 18). Такім чынам, з перспектывы часу, сучаснасць  адыгрывае вырашальную ролю. Святы Ян, аднак,  не перакрэслівае эсхаталагічную будучыню,  калі напамінае таксама пра будучы суд (пар. Ян 5, 27; 15,6) і поўны ўдзел у хвале Езуса праслаўленага.

Адным з тэкстаў у Новым Запавеце, які будзіць нязгасную зацікаўленасць, з’яўляецца прыведзенае ў загалоўку сцвярджэнне Езуса  аб часовым расставанні з вучнямі (у Евангеллі Святога Яна: “У доме Айца Майго шмат святліц…” (Ян 14, 2)). Гэты сказ можа быць намёкам на парузію (паўторнае прышэсце Хрыстуса), адным з незлічоных прыкладаў эсхаталагічнай думкі аўтара чацвёртага Евангелля. Паспрабуем пашукаць адказ на пытанне, ці словы, скіраваныя тады да ўстрывожаных вучняў, актуальныя да гэтай пары, каб і ў сённяшніх веруючых у Езуса нейтралізавалі паралізуючы страх і ўзмацнялі надзею, прыпамінаючы пра апошнюю мэту людскога жыцця, якім з’яўляецца жыццё вечнае.

Найбліжэйшым кантэкстам, які гаворыць пра дом Айца, у якім  многа святліц, з’яўляюцца першыя тры вершы 14 раздзела (Ян 14, 1-3). Вершы гэтыя знаходзяцца ў другой частцы Евангелля ад Святога Яна, у так званых развітальных прамовах Езуса (13,1 – 17,26), накіраваных выключна да Яго вучняў, якіх Пан, перад тварам свае мукі і смерці крыжовай, якая набліжалася, прагне прыгатаваць да перажывання часу яўнага трыумфу людской цемры.

Сціслая серыя тых прамоў распачынаецца, аднак, толькі ад раздзелу 14 і ўключае як ацэнку сённяшняй дзейнасці Езуса, так і выясненне сэнсу расставання Езуса з вучнямі. Да вучняў, якія сабраліся ў вячэрніку, Езус звяртаецца са словамі: “Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верыце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. А калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я”.

Уражаным запаветам пра сваё адыйсцё вучням Езус гаворыць перш за ўсё пра магчымасць пераадолець гэты страх праз трыванне веры ў Бога, і тым самым веры ў Яго (пар. 14,1), а таксама праз жыццё надзеі на дом Айца, у якім   “ шмат святліц” і да якога пасля кароткага расстання Езус забярэ вучняў, каб былі там, дзе Ён (пар. Ян  14,3). Такім чынам, ёсць радасць у экспрэсіўнасці выказвання пра расстанне з Езусам і пра дом Айца, у якім “шмат святліц”.

Гаворачы пра сваё адыйсцё, Езус раскрывае вучням яго мэту. І гэта – прыгатаванне ім месца. Адыйсцё, аднак, часовае, бо пасля прыгатавання месца  Езус  абяцае сваё вяртанне  і  тое, што забярэ вучняў да сябе, туды, дзе Ён.  Тэолагі і біблеісты  ў асноўным згодныя з тым, што паўторнае прышэсце Езуса не адносіцца да Хрыстафаніі  пасля  Змёртвыхпаўстання, будучы матэрыяльным  і бачным доказам таго, што Хрыстус як  змёртвыхпаўсталы Пан прысутнічае паміж вучняў, але адносіцца да парузіі. Тым не меней адрозненне ў тым, ці парузію належыць разумець як  гадзіну  смерці хрысціяніна, ці  як  Яго прышэсце ў канцы свету, каб здзейсніць суд над светам, ці прыйсцё ў пашане сакраментальнай. Меркаваннем іншых тэолагаў, у гэтым тэксце належыць бачыць, згодна з духам чацвёртага Евангелля, прыбыццё Бога і Хрыстуса  да веруючага чалавека ў хвіліну яго смерці. Евангеліст яшчэ раней зазначыў, што Езус ведаў аб сваім адыйсці да Айца: “…што прыйшла Ягоная гадзіна перайсці з гэтага свету да Айца” (Ян 13, 1) 18, каб атрымаць там  належную хвалу. Яго адыйсцё звязана  больш  сцісла з  быццём у рэчаіснасці, якая  адрозніваецца ад зямной, сутнасць якой ёсць глыбокія міжасабовыя адносіны паміж Ім і Айцом. У тую  самую рэчаіснасць Ён прагне ўвесці таксама і сваіх вучняў: ”…забяру вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я” (Ян 14,3). Сутнасць іх новага існавання будзе жыццё  ў глыбокіх адносінах з Богам і ў адносінах паміж самымі вучнямі. Гэта ёсць запаведзь супольнасці збаўленых, якія трываюць як у еднасці з Айцом і Сынам, так і з’яднаныя між сабою.

“У доме Айца Майго шмат святліц” (Ян 14, 2). Хоць евангеліст  і не прыводзіць болей ніякіх іншых дэталей, несумненна, гэтыя словы раскрываюць  нейкі  “экзестэнцыяльны  выгляд  шчасця”. Пасля  яго наступае вяртанне Езуса, тое самае “прыгатую”, вучням  Ён  вытлумачыў рэчаіснасць. Прыгатаванне будзе заснаванае на спаўненні  праз Езуса волі Айца ў справе збаўлення  праз муку, смерць і змёртвыхпаўстанне. Ён першы павінен прайсці дарогай, якую пасля мае перадаць вучням. Гэтая  ідэя  вядомая аўтару Паслання  да габрэяў (2,10; 6,20). Святы Павел выразіў  яе  коратка, сказаўшы, што Хрыстус “змёртвыхпаўстаў  як  першы сярод тых, якія памерлі” (1 Кар 15, 20). Можа, аўтар чацвёртага Евангелля  зачарпнуў  думку аб прыгатаванні месца з тыпалогіі Кнігі Выйсця. Бо як Бог папярэдзіў народ Ізраэля пасля выйсця з Егіпту, каб шукаць для яго месца (пар. Дрг 1,33), так і Езус папярэджваў  бы вучняў аб выйсці да дому Айца. “Месца”, да якога Езус  забярэ з сабою сваіх вучняў,  будзе істотнай узнагародай эсхаталагічна збаўленых.

 

 

   а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Последняя Пасха христианина

 

 1681

«Христианский смысл смерти открывается  в свете Пасхальной  тайны смерти и  воскресения Христа, на Котором основана наша единственная надежда. Христианин, умирающий во Христе  Иисусе, «исходит  из тела и водворяется у Господа» (ср. 2 Кор 5,8)».

 

1683

«Церковь, которая  как Мать  таинственно носила христианина в лоне своем в течение его земного паломничества, сопровождает его  и в конце пути, чтобы передать  его «в руки Отца». Она отдает Отцу – во Христе – чадо благодати  Его, и исполненная  упования, полагает  в землю  семя  тела, которое воскреснет  во славе. Это приношение  совершается во всей полноте  в  Евхаристической жертве; благословения, которые ему предшествуют и которые  следуют за ним, относятся к сакраменталиям».


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий