«Чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца,
тое Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго» (1 Кар 2,9).
У падрыхтоўцы гэтага разважання мне вельмі дапамог досвед, які я атрымаў у перажыванні пэўнай сітуацыі, якая здарылася ў маёй парафіі.
Адна з парафіянак, маладая 35-гадовая жанчына, адчула рэзкае пагаршэнне стану і трапіла ў шпіталь. Даследванні выявілі пухліну, якую трэба было выдаліць. Была патрэбна аперацыя, якая несла вялікую пагрозу з-за пэўных ускладненняў. Дактары далі зразумець, што можа здарыцца самае горшае. Наша першая сур’ёзная размова адбылася якраз напярэдадні гэтай аперацыі, калі я як святар прыйшоў у шпіталь, каб выслухаць споведзь, удзяліць Святую Камунію і Сакрамэнт намашчэння хворых. Мяне ўразіла шчырасць нашай размовы, а таксама поўнае разуменне ўсяго, што з жанчынай адбываецца. Я намагаўся падабраць патрэбныя словы, каб перадаць усю сур’ёзнасць сітуацыі, бо гэта дапамагло б адпаведна прыгатавацца да кожнага з магчымых варыянтаў развіцця падзей. У пэўным моманце я наўпрост спытаўся, ці разумее яна, што можа памерці? Адказ быў упэўнены, сказала, што ўсё разумее, і больш за тое, што не баіцца, бо яе чакае Нябеснае Валадарства, аб якім марыла і дзе зможа сустрэцца з Езусам. Гэта быў пачатак яе вялікай лекцыі пакоры ў прыняцці Божай волі і моцнай веры ў жыццё вечнае.
Аперацыя адбылася, пухліну выдалілі, стан паляпшаўся. Далей быў патрэбны курс лячэння і выдавалася, што самае горшае мінула і малады арганізм здолее перамагчы хваробу. Некалькі месяцаў перадышкі і зноў раптоўнае пагаршэнне, шпіталь, новыя даследванні, кансультацыі і бездапаможнасць дактароў перад абліччам каварнай хваробы. Астатнія дні яна правяла дома з мужам і блізкімі людзьмі. Апошняя наша сустрэча і размова адбылася за тры дні перад тым, як яе не стала. Нічога не змянілася: зноў супакой у сэрцы, ніводнага наракання, непа-хісная вера ў жыццё вечнае і поўнае надзеі чаканне сустрэчы з Езусам. Гэтыя ўспаміны вельмі моцныя і хвалюючыя, пішу аб іх у дзень яе пахавання. Усе, хто быў побач і хто сутыкаўся з ёю ў апошнія месяцы яе жыцця і я ў тым ліку, атрымалі навуку сапраўды хрысціянскага погляду на зямное жыццё ў перспектыве жыцця вечнага.
Часта прыходзіць да мяне думка, што неяк ніхто моцна не спяшаецца да вечнага шчасця, хоць амаль усе пацвярджаюць, што вераць у жыццё вечнае. Нават наадварот: чалавек, якому пагражае адыход з гэтага свету, гатовы перанесці шмат выпрабаванняў, адно каб затрымацца тут трошачкі даўжэй і не пераходзіць так адразу на той цудоўны свет. Ці не ўзнікаюць у нас думкі, ці я сапраўды веру ў жыцццё вечнае? А можа гэта звычайны падман Бога і сябе самога? Ці існуюць нейкія спосабы праверыць, што мая вера ў жыццё вечнае сапраўдная?
Так, сярод некаторых святых сустракаемся з іх неардынарнасцю, якая праяўляецца ў тым, што ў сваёй палымянай любові да Бога яны прагнуць хутчэй памерці, каб такім чынам з’яднацца з Ім. Штосьці падобнае перажывала св. Тэрэза ад Езуса. Аднак, думаю, нават такі хрысціянін не лічыў бы, што мае права прыбліжаць сваю смерць праз адмову ад лячэння сваіх хваробаў.
Аднак вельмі важна адказаць сабе на пытанне аб веры ў жыццё вечнае. Асабліва востра яно паўстае, калі смерць заглядае ў вочы мне самому або тады, калі смерць разлучае меня з маімі блізкімі і знаёмымі.
Для адказу можам скарыстацца трымя крытэрыямі, якія дапамогуць зразумець, ці я сапраўды веру ў жыццё вечнае. Па-першае, трэба ў сябе спытаць, ці адчуваю я жаданне даручыць сябе Богу, якое можна выразіць у форме малітвы, напрыклад, подобнай на гэту: “Пане Езу, ты так часта казаў нам аб жыцці вечным і так часта нам яго абяцаў. Каб адарыць нас вечным збаўленнем, Ты прайшоў праз крыжовую муку. Я веру кожнаму Твайму слову. Веру ў дадзенае Табой абяцанне вечнага жыцця, але ўзмацняй маю веру. Дапамагай мне сваім святлом і моцай, каб штораз больш набліжаўся я да Твайго збаўлення. Дазволь мне як мага больш спрыяць таму, каб таксама мае блізкія дасягнулі вечнага жыцця”.
Па-другое, пазнаць, што мая вера ў жыццё вечнае не падман самога сябе, можна, прааналізаваўшы, ці я выбіраю Божы шлях нават тады, калі гэта супярэчыць правілам гэтага свету. Паводле гэтых правілаў, незразумелым з’яўляецца захоўванне сужанскай вернасці ў сітуацыі, калі муж ці жонка адышлі і не хочуць працягваць сумеснае жыццё. Таксама гэты свет дазваляе лічыць, што мэта апраўдвае сродкі і можна зга-дзіцца на зло для дасягнення патрэбнага, як табе здаецца, добрага выніку. Дух гэтага свету падказвае нават забіць ненароджанае дзіця, а ў некаторых краінах і паміраючага чалавека, і апраўдаць гэта “сур’ёзнымі” прычынамі. Калі ж такі дух для мяне абсалютна чужы і я маю моцнае жаданне хадзіць Божым шляхам нават тады, калі гэта вельмі цяжка і “невы-тлумачальна”, то магу лічыць, што мая вера ў жыццё вечнае сапраўдная і грунтоўная.
Па-трэцяе, праверыць сваю веру ў жыццё вечнае можам, адказаўшы на пытанне, ці я імкнуся карыстацца крыніцамі вечнага жыцця, да якіх запрашае нас Хрыстус Збавіцель. Вось Яго найважнейшыя словы на гэтую тэму: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі не будзеце спажываць Цела Сына Чалавечага і піць Крыві Ягонай, не будзеце мець у сабе жыцця. Хто спажывае Маё Цела і п’е Маю Кроў, мае жыццё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў апошні дзень” (Ян 6, 53-54).
Так шмат спраў, пра якія мы клапоцімся і якім прысвячаем шмат часу, але мала клапоцімся пра справы найважнейшыя. Усе зямныя справы скончацца разам з канцом нашага жыцця на зямлі, справы, якія сёння для нас такія важныя, не будуць мець ніякага значэння. Лёс нашага збаўлення ці асуджэння вырашаецца тут, на зямлі, і мы не можам лёгкадумна да гэтага падыходзіць. Добрай Навіной з’яўляецца тое, што Езус нас моцна любіць, і не важна, колькі грахоў мы зрабілі, заўсёды можам ўсё змяніць, пакорна папрасіць Езуса аб вызваленні, пастанавіць выпраўленне, прыступіць да споведзі, прыняць Найсвяцейшы Сакрамэнт. Усё гэта называецца навяртаннем і яно павінна адбывацца ў жыцці хрысція-ніна пастаянна. Калі хтосьці думае, што не патрабуе навяртання, то гэта глыбокі духоўны крызіс, абумоўлены грахом пыхі.
Папа Францішак казаў пра жыццё вечнае: “Калі паглядзець на гэта толькі па-чалавечы, трэба пры-знаць, што дарога чалавека вядзе ад жыцця да смерці. Гэта бачна, аднак гэта толькі чалавечае разуменне. Езус павярнуў у адваротным напрамку гэтую перспектыву і аб’яўляе, што нашае пілігрымаванне вядзе ад смерці да жыцця, і нават да паўнаты жыцця. І гэтая паўната асвятляе нашу дарогу. А таму смерць стаіць ззаду, за спіной, а не перад намі. Перад намі стаіць Бог жывых, Бог запавету, Бог, Які носіць маё імя, нашае імя, бо Ён сам сказаў: Бог Абрагама, Ізаака і Якуба… Перад намі стаіць канчатковае паражэнне граху і смерці, пачатак новага часу радасці і святла без канца. Аднак ужо тут, на гэтай зямлі ў малітве, у сакрамэнтах, у братэрстве мы сустракаем Езуса і Яго любоў і так можам перажыць прадчуванне ўваскрослага жыцця. Адчуванне Яго любові і вернасці распальвае ў нас як бы агонь у сэрцы і памнажае нашу веру ва ўваскрэшанне. Бо калі Бог верны і любіць, то не можа быць такім толькі часова. Вернасць і любоў вечныя, не могуць змяніцца. Ён верны назаўсёды і кожнага з нас чакае”.
кс. Юрый ВАРАНКО.
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
«Учитель, что сделать мне?..»
2052
«Учитель благой! что сделать мне доброго, чтобы иметь жизнь вечную?». В ответ молодому человеку, задавшему этот вопрос, Иисус сперва напоминает о необходимости признавать «одного Бога» благим, как высшее Добро и источник всяческого блага. Затем Иисус говорит ему: «Если же хочешь войти в жизнь вечную, соблюди заповеди». И Он приводит собеседнику правила, касающиеся любви к ближнему: «не убивай, не прелюбодействуй, не кради, не лжесвидетельствуй; почитай отца и мать». Наконец, Иисус соединяет все эти заповеди в одно положительное предписание: «люби ближнего твоего, как самого себя» (Мф 19, 16-19).