Малітва за памерлых з’яўляецца адным з учынкаў міласэрнасці для душы (Маліцца за жывых і памерлых). Хрысціянін павінен заступацца ў сваёй малітве за тых, якія адыйшлі. Аб гэтай практыцы гаворыць яшчэ Стары Запавет: “Калі б не быў перакананы, што тыя забітыя змёртвыхпаўстануць, то малітва за памерлых была б чымсьці непатрэбным і недарэчным” (2 Мак 12,45).
Хрысціянскае пахаванне і малітва за памерлых можа быць, з аднаго боку – прыгожым выразам веры і надзеі на спатканне пасля змёртвыхпаўстання, а з другога боку – распаўсюджаннем нейкіх забабонаў і нават кпінаў з літургіі.
Пахаванне – выраз веры. Здараюцца пахаванні, якія становяцца падобнымі да духоўнай урачыстасці. Якаясьці старэйшая пані ці пан скончыць этап часовай пілігрымкі. Праз усё свядомае жыццё такая асоба была звязаная з Панам Богам і Касцёлам, карысталася святымі Сакрамэнтамі, у веры выхоўвала дзяцей. Калі набліжалася да яе смерць, сям’я запрашала святара, каб яна пабыла ў споведзі, прыняла святую Камунію і намашчэнне хворых, каб падрыхтаваць яе ў гэтую апошнюю дарогу… Святая пахавальная Імша – гэта сваеасаблівая замыкальная спражка, нейкае дапаўненне таго, чым было жыццё гэтага чалавека. І не толькі. З’яўляецца выразам надзеі для тых, што засталіся. Гэта яны трываюць зараз на малітве за памерлых маму, тату, бабулю ці дзядулю. Прыемна глядзець, калі сям’я памерлага перад пахаваннем прыступае да святой споведзі, каб магла прыняць святую Камунію і поўнасцю ўдзельнічаць у святой Імшы за дарагую ім памерлую асобу. Гэта прыгожы выраз веры і свята душы.
Пахаванне-расчараванне. Канечне, вельмі часта здараюцца пахаванні, якія хутчэй напамінаюць не літургію, а смутны спектакль аднаго акцёра, дзе дэзарыентаваная публіка не вельмі ведае, што гэта ўсё азначае. Сумняваюся, ці можа штосьці такое падабацца Пану Богу, калі ў большасці ўсё гэта абапіраецца на няпраўду і нейкія акалічнасці. Чаму на няпраўду?
Пачынаецца з тэлефоннага званка ксяндзу, што памёр там нейкі парафіянін Іван Іванавіч. Калі ксёндз яго не ведае (а служыць у той парафіі 20 гадоў), то ўжо ўзнікае праблема. Ксёндз пытае, ці хадзіў Іван Іванавіч да касцёла, бо чамусьці не можа яго ніяк прыпомніць. Сям’я адказвае, што хадзіў рэдка. На практыцы гэта азначае, што на працягу апошніх дваццаці гадоў не быў ні разу. Сумна. Сумна тое, што так званыя католікі – “прынесеныя”: прынеслі яго на хрост – без яго свядомай згоды, нешта падобнае зроблена і пасля яго смерці. Але яшчэ больш сумнай бывае святая Імша за памерлага, падчас якой ніхто не ведае, што адказаць, калі ўставаць, калі ўкленчыць, а святую Камунію прымае толькі святар. Якое жыццё – такая і смерць. І такое, смутнае да межаў, пахаванне.
Крэмацыя. Ці Касцёл дапушчае крэмацыю? Так. Ёсць, аднак, адна, вельмі важная ўмова. Ва ўступе да абрадаў пахавальных чытаем: “Тым, хто выбраў крэмацыю сваіх астанкаў, належыць удзяліць хрысціянскае пахаванне, калі дакладна не вядома, што рашэнне такое яны прынялі па матывах, якія супярэчаць прынцыпам хрысціянскай веры. Вынікае гэта з інструкцыі Кангрэгацыі св. Офіцыум ад 8 мая 1963 г.” Рашэнне аб крэмацыі можа прыняць і сям’я, калі, напрыклад, хтосьці памрэ раптоўна, далёка за мяжою, а суправаджэнне нябожчыка звязана з вялікімі цяжкасцямі.
У нашых краях часта сустракаюцца не толькі так званыя “мешаныя” сужэнствы (католікі-праваслаўныя), але і мешаныя традыцыі. Датычыцца гэта і пахавальных абрадаў. Памятаю, як пасля прыезду з Польшчы ў Беларусь быў моцна здзіўлены многімі нюансамі: адкрытая труна па дарозе да касцёла, прынясенне якой-небудзь кашы ў храм, раздаванне салодкіх пачастункаў пасля святой Імшы за памерлага і г.д. Пэўна, дэталі гэта другарадныя, паспрабую частку з іх выясніць, але найперш прыпомнім традыцыі Касцёла адносна замаўлення св. Імшы за памерлых.
Нават на каталіцкіх старонках у Інтэрнэце можна знайсці асноўную інфармацыю. Напамінае яна аб тым, што “падчас цэлебрацыі кожнай святой Імшы, а дакладней – падчас прамаўлення першай эўхарыстычнай малітвы святар успамінае верных памерлых і просіць Бога аб іх збаўленні словамі: “Памятай, Божа, аб сваіх слугах і служабніцах N. і N. (тут целебрант называе імёны), якія адыйшлі перад намі са знакам веры і спяць у пакоі. Просім Цябе, дай тым памерлым, а таксама усім адпачываючым у Хрыстусе удзел у Тваёй радасці, святле і пакоі”. Тое самае датычыцца ўсіх эўхарыстычных малітваў.
Болей вядомая другая малітва і словы: “Памятай таксама пра нашых братоў і сясцёр, якія заснулі з надзеяй аб змёртвыхпаўстанні, і пра ўсіх, якія з Твае ласкі адыйшлі з гэтага свету. Дазволь ім аглядаць Тваё святло”.
З тэалагічнага пункту гледжання ўсе святыя Імшы цэлебруюцца як за памерлых, так і за асобы жывыя (аб чым сведчыць іншы фрагмент першай малітвы: “Памятай, Божа, аб сваіх слугах і служабніцах N. І N., і аб усіх тут сабраных, вера і адданасць якіх Табе вядомая”). Не змяняе гэта, аднак, факту, што ў Касцёле пануе паўсюдная практыка “замаўлення” ці ахвяравання Эўхарыстыі ў канкрэтнай інтэнцыі, у тым ліку ў інтэнцыі памерлага.
У каталіцкіх парафіях традыцыйна замаўляюць святыя Імшы за памерлых:
- святая Імша ў 7 дзень смерці (яе звычайна ахвяруюць удзельнікі пахавання). Дарэчы, для ізраэльцянаў лічба 7 азначала паўнату і дасканаласць, была звязаная таксама з 7 днямі тыдня і днём адпачынку. Да таго ж Юзаф “7 дзён праводзіў у жалобнай урачыстасці па свайму бацьку” (Быц 50, 10);
- святая Імша ў 30 дзень пасля смерці. Лічба 30 дзён невыпадковая, мае значэнне біблійнае, згодна са Старым Запаветам: “Ізраэльцяне аплаквалі Майсея па стэпах Моабі на працягу трыццаці дзён. Пасля таго скончыліся дні жалобы па Майсею” (Дрг 34, 8).
- святая Імша ў гадавіну смерці;
- выпамінкі (аднаразовыя, лістападаўскія, штогадовыя);
- святая Імша грыгарыянская. Святая Імша грыгарыянская (або грыгарыянка) – гэта назва цыклу 30 святых Імшаў, цэлебруемых у інтэнцыі адной канкрэтнай памерлай асобы на працягу чарговых 30 дзён (дзень за днём).
Каб зразумець усе нюансы і ўплывы праваслаўя на нашыя пахавальныя абрады, звярнуўся за выясненнем да знаёмага бацюшкі. Што азначаюць 3 і 9 дзень пасля смерці? Навошта нясуць нейкую кашу ў святыню?
Адказ быў наступны: тры дні пасля смерці душа знаходзіцца блізка каля цела і наведвае блізкія ёй месцы. Паміж 3 і 9 днямі душа насычаецца дабром, і анёл паказвае ёй рай. У дзявяты дзень душа прайходзіць “мытарства”, дзе кусае яе д’ябал і хоча ацаліць Бог. Гэта дзень вырашальны.
Каша. У даўняй традыцыі да святыні ўносіліся пшаніца і мёд. Пшаніца скіроўвае нас да слоў Езуса пра зерне пшаніцы, якое павінна памерці, каб прынесці плён (Ян 12, 24-26), а мёд – уяўленне райскай слодычы.
Частаванне людзей пасля літургіі за памерлага было рэкамендацыяй айцоў Касцёла, якія сцвярджалі, што памерлым дапамагае малітва і міласэрнасць. Выразам гэтай міласэрнасці было кармленне і адарэнне ўбогіх у ваколіцы. Адтуль бярэ пачатак раздаванне цукерак і пячэння пасля святых Імшаў за памерлых.
кс. Яцэк ДУБІЦКІ, СМ
ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ
Смысл христианской смерти
1011
«В смерти Бог призывает человека к Себе. Поэтому христианин может испытывать по отношению к смерти такое желание, какое испытывал апостол Павел: «Имею желание разрешиться и быть со Христом » (Флп 1, 23); и христианин может преобразить свою смерть в акт повиновения и любви к Отцу, по примеру Христа».
1013
«Смерть есть конец земного паломничества человека, времени благодати и милосердия, дарованных Богом, чтобы осуществить земную жизнь в согласии с замыслом Божиим и определить свою окончательную судьбу. Когда наступит предел «единственному течению нашей земной жизни», мы уже не вернемся к другому земному существованию. «Человекам положено однажды умереть » (Евр 9,27). После смерти нет «перевоплощения» («реинкарнации»)».
1014
«Церковь поощряет нас готовиться к часу нашей смерти («От внезапной и нежданной смерти избавь нас, Господи»: Литания всем святым), просить Богоматерь, чтобы Она заступилась за нас «в час смерти нашей» (молитва «Радуйся, Мария») и вверять себя св. Иосифу, покровителю благой смерти».