Воля Божая

Тэма гэтага разважання вельмі няпростая. Воля Божая. Гэтыя, вядомыя нам усім словы, мы часта чуем, нават больш за тое, штодзённа звяртаемся да Бога з  просьбай – “будзь воля Твая”. І сапраўды, Бог мае канкрэтны план адносна свету, чалавецтва і кожнай асобы, не выключаючы мяне. Але наколькі я гэта ўсведамляю?

 

 

Здаецца,  што  ўсё  зразумела, я дакладна гэта ведаю  і  шчыра прашу аб выкананні волі Божай у маім  жыцці,  штодзённа  прамаўляючы малітву “Ойча наш”. Але давайце паспрабуем зазірнуць у сваё сэрца і шчыра сабе адказаць, ці сапраўды гэта так? Мы маем шмат планаў на сваё жыццё: і на бліжэйшы час, і на больш адлеглы. Наколькі яны супадаюць з Божай воляй? Менавіта ад адказу на гэтае пытанне залежыць, ці буду  я шчаслівы. На жаль, мы заўсёды хочам, каб у нашым жыцці споў-ніліся толькі нашыя жаданні і нашыя планы, а не Божыя. Мы найлепш ведаем, што нам патрэбна і як дасягнуць  шчасця. Таго  шчасця, якое  мы  сабе  часам па-рознаму  ўяўляем, звязваем з нашымі эгаістычнымі жаданнямі, са многімі зямнымі рэчамі: здароўем, дабрабытам, поспехам і г. д. Многія з вас зараз здзівяцца: а што не так, няўжо Бог не хоча таго самага, што і я? Ён жа хоча, каб я быў шчаслівы, і я хачу таго ж самага. Вось дзе мая пыха! Цяжка нам згадзіцца,  што Божыя планы іншыя. Ён павінен выканаць мае жаданні. Праблема ў тым, што Бог нашае шчасце бачыць зусім у іншым, хоча, каб я пазнаў  праўду і атрымаў збаўленне. А каб гэта здзейснілася, трэба  прайсці  праз  цярпенні, выпрабаванні  і крыж, а вось гэта якраз ніяк не ўваходзіць у  нашыя  планы. Нават больш, мы спрабуем пазбегнуць цярпенняў  і  просім  Бога вызваліць  нас  ад іх,    не ўсведамляючы, што часта менавіта гэта і ёсць Божая воля.
На гэтым месцы я хацеў бы звярнуцца да асобы святога Юзафа, урачыстасць  якога  адзначаем у сакавіку, як да цудоўнага прыкладу выканання Божай волі, хоць яна была цяжкай, незразумелай і выходзіла па-за межы чалавечых  абмежаванняў. Мы добра ведаем, у  якой сітуацыі  апынуўся  святы Юзаф, калі  даведаўся  ад  Марыі, што  яна чакае дзіця. Святое Пісанне  не  апісвае  падрабязна  яго  пачуццяў, але няцяжка здагадацца, што рабілася ў яго сэрцы. Гэта падзея  зменьвае ўсе яго планы на будучыню; усё, аб  чым ён марыў  у  апошні  час, рушыцца на вачах. Але нават у такі складаны момант ён застаецца верным Богу, ён  пакінуў  сваё  сэрца адкрытым, менавіта  таму  пачуў  у  ім  волю Бога, якая была ў тым, каб Марыя засталася. Ва ўсім, што адбываецца, шмат  незразумелага і невытлумачальнага для яго, але нездарма Юзафа называюць справядлівым.  Гэта  якасць  вынікае  з пастаяннага жадання выконваць Божую волю. Таму Юзаф  без ваганняў паступае так, як жадае Бог. Ён упэўнены, что гэта адзінае правільнае рашэнне. Ён не робіць гэта “з-пад  палкі”, змушаны Богам, застаючыся незадаволеным  і  пры  сваім меркаванні. Святы Максыміліян кажа, што святасць – гэта калі “в” раўняецца “В”. Азначае гэта, што мая воля ідэнтыфікуецца з Божай воляй.  Менавіта так мы можам  найлепш выкарыстаць сваю свабоду. Вось  так  і паступіў святы  Юзаф, прасцей  кажучы, пажадаў сам таго, чаго ад Яго захацеў Бог. І таму дакладна выканаў Божую волю, а сёння для ўсіх нас з’яўляецца прыкладам  у  гэтым.
Цяпер  узнікае пытанне: а якая ж Божая воля у маім жыцці? Як яе выканаць, каб усё ж такі стаць шчаслівым? Звычайна, калі перад намі стаіць цяжкі выбар, мы не чуем у галаве выразнага голасу – зрабі гэта і гэта. Аднак ведаем, што адно з рашэнняў будзе адпавядаць волі Божай, але – якое?
У Святым Пісанні ёсць такія словы: “І не дастасоўвайцеся да гэтага веку, але перамяняйцеся праз абнаўленне розуму, каб вы пазналі, якая воля Божая, што добрае, прыемнае і дасканалае” (Рым 12, 2).
З гэтага вынікае, што Божую волю дапамагаюць пазнаць канкрэтныя сродкі. Перш за ўсё можам і павінны гэта рабіць з дапамогай розуму, асветленага Духам Святым. Вельмі часта нашаму розуму перашкаджаюць неўпарадкаваныя эмоцыі, якія падказваюць перш за ўсё шукаць задавальнення, таго, што прыемнае. Таму неабходна пільна сачыць, каб не падмануць саміх сябе. Святы Павел падказвае, што воля Божая – гэта нешта добрае. Гэта выключае магчымасць таго, што грэх можа стаць воляй Божай. Нічога, што парушае дэкалог і прыказанне любові Бога і бліжняга, не можа быць яе выкананнем. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла кажа, што чалавек павінен “шукаць таго, што правільнае і добрае і распазнаваць волю Божую, выяўленую ў Божым законе”  (ККК 1787). Даведацца, што добрае для нас, а што дрэннае, дапамагае сумленне. Гэта голас Божы, які гучыць у нас і заўсёды заклікае рабіць дабро і пазбягаць зла (пар. ККК 1776).  Катэхізіс Каталіцкага Касцёла  гаворыць, што гэты голас будзе гучаць у нас заўсёды, можа прыціхнуць з-за нашых  грахоў, але  ніколі  не знікне.
Апостал Павел звяртае ўвагу, што воля Божая – гэта нешта прыемнае Богу. Адразу могуць узнікнуць асацыяцыі з нашым жыццём. Каб дасягнуць сваіх мэтаў, мы спрабуем зрабіць нешта прыемнае асобе, ад якой залежыць іх рэалізацыя. Такую форму паводзінаў пераносім і на адносіны з Богам. Галоўнае – здагадацца, што Богу падабаецца, і ўсё, цяпер мы зможам добра выканаць Яго волю. Аднак не ўсё так проста. Богу важна не толькі, што мы робім, але і тое, як мы гэта робім. Часта сустракаюцца людзі, якія ўсё стараюцца зрабіць правільна, ідуць за голасам сумлення, выконваюць Божыя прыказанні, але пры гэтым застаюцца смутнымі і незадаволенымі тым, што робяць. Ці гэта можа быць прыемным Богу? Так здараецца, таму што чалавек не прыняў волю Божую як сваю. Наша хрысціянская сталасць праявіцца тады, калі мы будзем дабравольна прымаць цяжкасці і бачыць у гэтым сэнс. Калі мы не будзем апраўдвацца словамі: “Не хачу, але трэба”. Альбо: ”Трэба гэта зрабіць, бо што людзі падумаюць?” . Для Бога вельмі важна, каб мы хацелі таго, што робім. Як часта у маім жыцці ёсць слова “хачу”, а як часта “павінен”? Ці ў тым, што робім, ёсць любоў? Ці ёсць сэнс у нашай ахвяры, якую складаем Богу не таму, што любім і хочам, а таму, што павінны? Усё гэта дакладна зразумеў святы Юзаф, таксама зразумелі св. Андрэй  Баболя, бл. Мечыслаў Багаткевіч, св. Маці Тэрэза, св. Ян Павел ІІ і іншыя святыя, жыццём якіх мы захапляемся і якія зрабілі так шмат, бо пажадалі ўсёй душой выкання Божай волі ў сваім жыцці і згадзіліся з ёй.
Шукаць і выконваць тое, што дасканалае, – аб гэтым таксама ўзгадвае апостал Павел. Як гэта зразумець? Я думаю, што дасканалае – гэта максімальна магчымае з маімі здольнасцямі, талентамі і абмежаваннямі. Каб добра выканаць Божую волю, трэба пазнаць сябе. Даведацца аб сваіх добрых якасцях і аб заганах, аб сваім характару і тэмпераменту. Гэта вельмі патрэбна, каб добра абраць свой шлях. Бо калі не будзем гэтага ўлічваць, то можам памыліцца і адчуваць глыбокае незадавальненне, адчуваць сябе не на сваім месцы і жыць у нязгодзе з самім сабой.
Напрыканцы хочацца вярнуцца да пытання, які Божы план майго жыцця? Вельмі просты – Бог хоча, каб я быў шчаслівы, і ад мяне залежыць, як я яго рэалізую. Галоўнае – рабіць тое, што не парушае Божыя прыказанні, рабіць гэта з запалам, пры гэтым выкарыстаць свае здольнасці і таленты, звярнуўшы ўвагу на абмежаванні. Няхай святы Юзаф натхняе нас у шуканні і выкананні Божай волі!

 

 

Кс. Юрый  ВАРАНКО.


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИ

 

katechizis

«Да будет Мне по слову Твоему…»

 

494
«На возвещение, что Она родит «Сына Всевышнего», не зная мужчины, силою Святого Духа, Мария ответила, «покоряясь вере» (Рим 1,5),  уверенная, что  «у Бога не останется бессильным  никакое слово»: «Се, раба Господня; да будет Мне  по  слову Твоему» (Лк 1, 37-38). Так, отвечая слову Божию согласием, Мария становится  Матерью Иисуса, и, неудерживаемая никаким грехом, всем сердцем  обручась с  Божественной волей спасения, Она всецело отдала Саму Себя личности и делу  Своего Сына, чтобы служить вместе с Ним и в послушании Ему, милостью Божией, тайне Искупления:  
Как говорит св. Ириней, «Она послушанием стала  причиной спасения  и Себе и всему роду человеческому «. Поэтому  вместе с ним  многие древние Отцы говорят: «узел, завязанный непослушанием Евы,  был развязан  послушанием  Марии; что связала неверием  дева Ева, то Дева Мария развязала верою» (…)».


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий