Ян Хрысціцель у вышыванцы

а. Я. Голуб, OFMConv

а. Я. Голуб,
OFMConv

“Інкультурацыя азначае ўнутранае пераўтварэнне аўтэнтычных культурных вартасцей праз іх інтэграцыю ў хрысціянстве і закараненне хрысціянства ў розных культурах. Гэта адначасова глыбокі і цэласны працэс, што датычыць як хрысціянскага закліку, так і рэфлексіі, і канкрэтнай дзейнасці Касцёла. Разам з тым, гэты працэс даволі складаны (…) Праз інкультурацыю Касцёл прыўносіць Евангелле ў розныя культуры і адначасова запрашае розныя народы з іх культурамі ў сваю супольнасць; перадае ім уласныя вартасці, прымаючы ўсё тое, што добрае ў іх культуры, і аднаўляючы гэта знутры…”  (св. Ян Павел ІІ, Redemptoris missio, 52).

 

 

 

Дзень выдаўся цёплы і сонечны, на небе ані хмаркі. “Не пустыня, канешне, але можна жыць”, –  доўгабароды пустэльнік зажмурыў вочы і пацягнуўся на сонейку, ледзь не скінуўшы локцем на зямлю баначку з мёдам. Дзесьці ўдалечыні прыемна цвіркалі цыкады і скакала гарэзлівая саранча…
– Г-м, прабачце, што патурбаваў падчас адпачынку, але я тут па справе. Надта пільная.
Пустэльнік  расплюшчыў вока і прыгледзеўся. Маладзён у белай ільняной кашулі няўпэўнена перамінаўся з нагі на ногу:
– Разумею, прасілі не турбаваць у выходны, але я ж гэта… Ну, тут такое вось… Я ж там у іх анёлам-ахоўнікам лічуся – у мяне і пацверджанне пры сабе. Яны ж харошыя, працавітыя, толькі памяркоўныя надта…І памяць крыху слабая. Ведаеце, гісторыя бурлівая, мала сонца, недахоп вітамінаў…
Барадаты  чалавек з доўгімі валасамі з запытаннем паглядзеў на госця:
– Ну добра, а прычым тут я?
– Разумееце, так ужо склалася, што ж я Вам буду казаць…Усе гэтыя вогнішчы, Ярылы, дзеўкі з вянкамі… Ну, разумею –  не даглядзеў у свой час, а яны ж у мяне крэатыўныя, любяць усё на свой лад тлумачыць, імкнуцца навакольны свет праз уласную культуру асэнсоўваць. Затое якія бліны, якая верашчака!.. Не тое, што мёд с саранч… Ой, прабачце, задумаўся!
Пустэльнік  непрыкметным рухам адставіў гаршчочак з мёдам убок:
– Дык у чым прычына прыходу? Патлумач, калі ласка, больш дакладна.
– Я ўчора з адным разумным чалавекам раіўся, з тых краёў. Ну не зусім каб “з тых”, але – суседзі, ментальнасць  падобная. Харошы такі чалавек, адукаваны, філасофіяй займаўся, з тэалогіяй “на ты” – яно і не дзіва, столькі год Пантыфікам служыў. Дык ён мне параіў такую штуку цікавую са складанай назвай – інкультурацыя. Кажа, Касцёл паўсюль дзе развіваецца, спрабуе на мове важных для этнаса сімвалаў праўды веры і істоту хрысціянства пераказаць. І сам жа ўзбагачаецца. Але тут трэба таксама пільнасці, бо ніякім чынам гэтыя лакальныя культуры не могуць інтэгральнасці тае веры парушыць. А ў мяне ж, разумееце, падапечныя цудоўныя, пабожныя, толькі крэатыўныя надта: пасвяткуюць сабе, паскачуць праз вогнішча, кветку папараці пашукаюць у лесе, наіўныя – гэта яшчэ нічога. Тым больш, што там зараз ужо і кантэкст змяніўся за пару соцень гадоў, і народ  паразумнеў – ужо да варажбы і вядзьмарства не асабліва схільны…
– Ды не можа быць! Мне тут нядаўна сам Пётр расказваў, колькі  там клопату з тваімі…
– Ай, ну ёсць пару бабулек, нібы што моляцца. Дзіця,  як спужаецца, напрыклад, сабакі вялікага, дык водзяць вадзічку піць. Ці гэтыя, як іх…”пярэпалахі качаць”. Ці карову суседцы “загаварыць”, каб малака не давала, бо пасварыліся. Ёсць, канешне, і асаблівыя індывіды-загаворшчыкі, але пра іх і ўспамінаць неахвота – складаны выпадак. Кіраўніцтва, праўда, туды некалькі руплівых душпастыраў направіла – паглядзім на эфекты праз нейкі час. Дык іх і зразумець можна, калі моцна пастарацца: столькі ўсяго цягам хросту адбывалася, хрысціянства ў шматлікіх выданнях, пакуль удакладнілі, што ды як – самі ж ведаеце, чалавечы фактар. Плюс апошнія гадоў семдзесят увогуле без магчымасцей Бога пазнаваць, маліцца адкрыта. Дзякуй бабулям – неяк ператрывалі, але ж і сёння хапае рознага, не да канца ўстабілізавалася справа. Канешне, канкурэнты цешацца, рогі заціраюць, але ж трэба аптымістычна на справу глядзець: колькі там магчымасцей! Які культурны пласт багаты, якія сродкі выразу! А ментальнасць іх, а гісторыя! Ну і што, што пазнавата хрысціліся, затое як справаваліся! І мучанікі свае, і вызнаўцы! Санктуарыяў колькі! Моцна таленавітыя, эмпатычныя, хаця, кажуць сацыёлагі, не асаб-ліва ў пачуцці ўдаюцца. Затое высокакантэкстуальная культура. Вось, узяць хаця б вышыванкі іх…
– Гэта тыя апранахі з язычніцкімі сімваламі на рукавах?
Маладзён у момант схаваў манжэты кашулі за спіну, прыкрыўшы  крылом:
– Годзе Вам, адразу – з язычніцкімі… Ну, быў эпізод…Затое  які культурніцкі код! Кажу ж – высокакантэкстуальныя! Во дзе нагода для інкультурацыі – зразумець значэнне, адарваць ад паганскага кантэксту, тоеснасць пашукаць: уласная годнасць, там, “Памяць і самасвядомасць”… Касцёл ім дапаможа з акрэсленнем сябе саміх, а яны гэтым сваім культурніцкім багаццем з ім падзеляцца, тут ужо будзьце пэўныя. А мова якая меладычная – адна з найпрыгажэйшых у свеце! Як моладзь на галасы падчас святой Імшы спявае – заслухаешся! А музыка! Надта ж адмысловыя музыкі, фестывалі файныя, забяру калі, паслухаеце…
– Ну, добра, а да мяне Ты чаго прыляцеў?
– Разумееце, тут у іх Купалле хутка, свята такое народнае. Пачаткі яго, праўда, язычніцкія, мы ж ужо пра гэта… Ну  годзе ўжо касавурыцца, я і так не веру, што Вы такі грозны! Ну, у англічанаў, немцаў неяк атрымалася, нават назву змянілі – Вы ж, пэўна, у  курсе. Я  назву  чапаць  не  хачу – прыжылося, але можа б Вы там як-небудзь у рамках адпачынку на святкаванне… Прыглядзелі б за імі, каб ніхто сабе і іншым  крыўды якой не зрабіў і ў лапы канкурэнтаў не трапіў. Паслухалі б, чаго прагнуць, Шэфа б за іх папрасілі. Яны  Вас  вельмі  шануюць  чамусьці. Нават гімн такі старажытны ёсць – сярод святых Вы там з Маці  Божай  фігуруеце. Адным  словам,  прыглядзіце за імі, калі ласка, яны надта харошыя ў мяне, таму і турбуюся.
Апошнія  словы маладзён прамовіў у нейкім задуменні, таму не бачыў, як пустэльнік хавае ў бараду ўсмешку:
– Ну, добра, Твая ўзяла. Шчыра кажучы, і сам даўно хацеў туды наведацца, шмат чуў. Калі, кажаш у іх гэтае свята?
– У ноч на 24 чэрвеня. І вось яшчэ: як будзеце збірацца да іх – апраніце, калі ласка, вось гэта. І за свайго прымуць, і ўрачыста. А зручна як! Нацыянальны каларыт, я дык нават у раі ў такой лятаю – усе анёлы абзайздросціліся.
Маладзён  развітаўся і паляцеў, а пустэльнік так і застаўся трымаць у руках белую льняную кашулю: “Ну, што ўрачыста – то праўда, безумоўна. А ці зручна – праверым…”. Акуратна павесіў яе на спінку крэсла, сеў і заплюшчыў вочы. Райскія цыкады выводзілі “Купалінку”…

 

 

 а. Яўген ГОЛУБ, OFMConv


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Личность и общество

 

1878
 «Все  люди призваны к одной и той же цели – к Самому Богу. Есть некоторое сходство между единством  Божественных  Лиц и братством, которое люди  должны установить между собой  в истине и любви (…)».

 

1879
«Человеческая  личность нуждается в социальной жизни. Социальная жизнь для нее – не какое-то дополнение, а требование ее природы. Взаимным обменом  с другими, взаимными услугами и диалогом с братьями человек развивает свои возможности; таким образом он отвечает своему призванию».

 

1880
«Общество  есть  совокупность лиц, органично связанных между собой принципом единства, превосходящим  каждое из них. Будучи одновременно  видимым и духовным собранием, общество продолжается во времени: оно воспринимает  в себя прошлое и готовит будущее. Каждый человек через него становится наследником и получает «таланты», которые обогащают его самобытность и плоды которых он должен развивать (…)».


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий