За закрытымі дзвярамі

– Няма чаго стукацца, – сказаў Лёкай. – Гэта двойчы бессэнсоўна. Па-першае, я з таго самага боку дзвярэй, што і ты. А па-другое, яны там так шумяць, што ніхто цябе ўсё адно не пачуе.  Л. Кэрал, “Аліса ў краіне цудаў” 

 

 

 

о.Евгений Голуб

о.Евгений Голуб

Старая прыказка кажа, што добра там, дзе нас няма. Скажу больш: самыя захапляльныя тэорыі і бясконцыя размовы – менавіта пра тое, што нябачна для вока. І я нярэдка  быў сведкам і ўдзельнікам такіх, з бясконцай гарбатай у кубку і суразмоўцамі, з вачамі, ззяючымі бы фары дальняга бачання. Аднак ёсць адна жыццёвая тэма, на якую гэта праўда не распаўсюджваецца. Нябачная таямніца, пра якую прынята маўчаць, а калі і кажуць, то або занадта рамантызуюць, або прыводзяць сухія факты. Але лепш усё-такі маўчаць. А то ці мала  што. 

 

 

Для смерці знойдзена безліч эўфемізмаў. Большая палова – з прычыны страху перад ёй. Чалавеку ўласціва баяцца таго, што неспазнанае і таям-нічае, – гэта наш інстынкт самазахавання. Пры гэтым называць рэчы сваімі імёнамі нам не дае свядомасць, што тая тэма і нас датычыць, і нас не аміне. Гэтым падшытае нават тлумачэнне дачушцы, што яе любімы папугайчык “адляцеў у вырай”, імкненне задобрыць “безвыходнасць” гатаваннем рытуальнай  кашы  і абвязваннем рушнікамі люстэрак у доме нябожчыка.  

Чаго чалавек баіцца ў спатканні са смерцю? Болю? Бездапаможнасці? Немагчымасці ўплываць на працэс і свядомасці, што існуе штосьці, або хутчэй Хтосьці, хто насамрэч, аказваецца, мае права кіраваць маім уласным, добра зарганізаваным жыццём, без маёй на гэта згоды? Абураныя, мы ўпадабняемся дзіцёнку, якому тата даў нібыта  “паруліць” аўтамабілем, а як аказалася – проста патрымацца за руль. А можа баіцца за блізкіх, якім будзе балець яго адыход, ці чый адыход яшчэ больш будзе балець яму самому? Сум і пустка ў гэтай сітуацыі – справа цалкам людская і чалавечая. Зрэшты і Хрыстос плакаў па Лазары, сваім памерлым сябры. Аднак, прыпадабняючыся Езусу ў суме, варта было б  нам стаць падобнымі да Яго ў яшчэ адной справе – у моцнай надзеі на тое, што жыццё і вечнасць нашыя і нашых блізкіх у Божых руках. Менавіта хрысціянства дае тое, што сучасны свет, навуковыя адкрыцці і чалавечы розум не ў стане здзейсніць, – падарыць надзею ў няпэўнасці чалавечага існавання. Шанец спаткання з блізкімі памерлымі выражаюць двума  спосабамі  нават  не асабліва практыкуючыя вернікі, якія, пэўна, самі б гэтаму здзівіліся. У “Сімвале веры” прызнаюцца, што ўпэўненыя ў будучым факце ўваскрасення цела. З гэтага моманту, калі ўдумацца, ерассю будзе тлумачыць дзеткам і старэйшым, што “хтосьці адышоў на неба і стаў анёлкам”. Не стаў. Не стане. Застанецца чалавекам назаўсёды, на ўсю вечнасць, таксама, як Езус Хрыстус, Бог, навечна застаўся ў поўні чалавекам. Са словамі “веру ў еднасць святых” прызнаюцца, што чакаюць на неабмежаванае часам і прасторай спатканне са сваімі ўваскрослымі блізкімі. Зрэшты, любая малітва за памерлых з’яўляецца пацвярджэннем іх існавання: за тых, каго літаральна не існуе, не моляцца. Рэдка спатыкаўся з дзіцёнкам, які даручаў бы Божай апецы Чабурашку ці кракадзіла Гену. А памерлую бабулю – гэта ўжо іншая справа. 

Існуе яшчэ адзін страх, звязаны з таямніцай смерці, які  застаўляе нас рабіць выгляд, быццам яе ўвогуле не існуе. І пачатак свой ён бярэ з нашай абсалютнай да яе непрыгатаванасці, няпэўнасці, што ж знаходзіцца “па іншы бок дзвярэй”. Бо, калі акурат “там нічога няма”, – нашае жыццё, як моцна б мы ні стараліся запоўніць яго рэчамі, досведамі, колерамі, смакамі, пачуццямі і адносінамі, не мае сэнсу. Усё мінае, усё знікае, усё псуецца і прападае. Застаецца толькі чорны квадрат небыцця. У іншым выпадку, спатканне з Нябесным Суддзёю таксама не прарочыць нічога добрага, бо з дзяцінства Бог уяўляецца нам менавіта такім – справядлівым, уладным і бесстароннім. Ён вылічыць усе твае ўчынкі, думкі і словы – ба, што там словы, нават знакі прыпынку паміж імі! – і на аснове гэтага нават шанец на апошняе крэсла ў чысццы пакажацца марнай мрояй. Гэткім чынам, смерць як шанец блізкага спаткання або з “нічым”, або з Усявышнім-скрупулянтам падаецца марнай радасцю.  

Нягледзячы на перадузятасць пагляду на смерць і страх, звязаны з ёй няпэўнасці, асмелюся напісаць: мы патрабуем шчырай размовы пра смерць. Не трэба хаваць яе факт і замоўчваць, бо як казала маці Форэста Гампа, – “гэта проста частка чалавечага жыцця”. Забяры нават самы змрочны колер з карціны – і страціш нешта няўлоўнае. Іншыя колеры ўжо не будуць так “іграць” паміж сабою, застанецца агідная пустая прастора незакончанасці. Трэба ўмець гаварыць пра смерць, каб не вучыць іншых непраўдзівым поглядам на жыццё. А дзеля гэтага варта самім сабе ўсведамляць яе існаванне і як след падрыхтавацца. Не маю на ўвазе нейкага знешняга нездаровага захаплення, што праяўляецца ў пошуку апошняга касцюма ці дызайну ма-гільнай пліты. Гэта ўсё ў адпаведны момант будзе нас цікавіць як найменш. Гаворка ідзе пра здольнасць на час звольніцца з нелюбімай працы і завяршыць «таксічныя» адносіны. Урэшце,  прыняць сябе любімага – менавіта любімага Богам і іншымі. Паспець сказаць усё тое, што павінна быць вымаўлена і за што не будзе вечна сорамна. Прытуліць непрытуленых і прабачыць непрабачаных. Паспець дапісаць, даляпіць, дабудаваць – здзейсніць, адным словам, адпаведна дабіраючы сілы да намераў. І самому паспець здзейсніцца, ажыццявіцца (ад слова “жыццё”), стаць тым, кім яшчэ перад нараджэннем быў у Божых вачах, бо кімсьці іншым пасля стацца і так не зможаш. І тут шэкспіраўскі Гамлет меў рацыю на сто адсоткаў: “быць ці не быць”. Існуюць толькі дзве гэтыя магчымасці, адна з якіх азначае вечнае жыццё, а іншая – смерць, у тысячакроць горшую за зямное паміранне. А паміж імі – безліч крокаў да дзвярэй, што ў адпаведную гадзіну адчыняцца для нас. Можна звяртаць увагу на таямнічасць гэтай брамы, аднак куды больш важнае тое, што за ёй. Там нас пакуль што яшчэ не было – а гэта, як ведаем з   прыказкі, добрая нагода, каб туды імкнуцца. 

 

 

а. Яўген ГОЛУБ, OFMConv


 

 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Смысл христианской смерти

 

 

 

1010

«Благодаря Христу христианская смерть обладает положительным смыслом. «Ибо для меня  жизнь – Христос, и смерть – приобретение» (Флп 1, 21). «Верно слово: если мы с Ним умерли, то с Ним и оживем» (2 Тим 2, 11). Сущностная новизна христианской смерти  состоит именно в этом:  через крещение христианин уже таинственно «умер со Христом», чтобы жить новой жизнью; и если мы умираем в благодати Христовой, то физическая смерть  исполняет это «умирание со Христом»  и  тем  самым  завершает присоединение к Нему  в  Его  искупительном действии (…)».

 

 1011

«В смерти Бог призывает человека к Себе. Поэтому христианин  может испытывать  по отношению к смерти такое желание, какое испытывал  апостол  Павел: «Имею желание разрешиться  и быть со Христом» (Флп 1,23); и христианин может преобразить свою смерть в акт повиновения и любви к Отцу, по примеру Христа (…)».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий