Злучаныя ў апостальстве, мучэнні і кульце

Святы Пётр быў вучнем, выбраным Езусам да выканання паслуг пяршынства ў Касцёле.У той жа час так моцна праявіўся місіянерскі запал Святога Паўла, што ў многіх месцах абвяшчаў Евангелле, засноўваў  касцёлы і здабыў сабе імя “Апостал Народаў”. Праз сваю пакуту і мучэнне абодва звязаныя з Рымам. 29 чэрвеня Касцёл адзначае Ўрачыстасць Святых Пятра і Паўла.

    Урачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла адзначаецца разам у адзін дзень ўжо ад паловы III стагоддзя. Абодва Апосталы прынялі пакутніцкую смерць у  Рыме ў часы пераследу, які адбываўся пры імператары  Нероне. Пётр загінуў каля 64 года. Традыцыя сцвярджае, што  быў  укрыжаваны. Аднак Апостал  прызнаваўся, што не годны памерці так, як Езус. Таму застаўся прыбіты да крыжа галавою ўніз. Павел, праз некаторы час  зняволены ў Рыме, загінуў ад мяча каля 67 года.

Апостальскае  служэнне  Пятра і Паўла, а таксама перанесеныя  імі  пакуты  спрыялі  таму, што Рымска-Каталіцкі  Касцёл  набыў ключавое значэнне ў хрысціянстве. Біскуп Рыма, наступнік Святога Пятра, а таксама  спадчыннік  апостальскай традыцыі Св. Паўла карыстаюцца пяршынствам і ўладаю біскупа ва ўсім Касцёле. Святы Пётр – першы біскуп Рыма – вядомы  як  першы  ў  коле Апосталаў, хто атрымаў ад  Езуса  спецыяльную ўладу, якая  называецца прымат. Яго наступнікі, папы таксама былі адораныя ласкай  беспамылковасці ў афіцыйным і ўрачыстым навучанні  ўсяго  Касцёла ў справах веры і маральнасці. Маюць таксама найвышэйшую касцёльную ўладу, якая вынікае таксама з прывілеяў прымату.

Як  знак сувязі біскупаў з Апостальскай Сталіцай ва Ўрачыстасць Святых Пятра і Паўла Папа ўручае мітрапалітам  палій. Калісьці гэта былі круглыя стужкі, падобныя  да  ашыйніка, аздобленыя шасцю крыжамі і выкананыя з белай воўны. Ягняты, ад якіх бралася воўна, благаслаўляліся  кожны год 21 студзеня, у дзень Святой Агнешкі. Папа надзявае палій арцыбіскупам  мітрапалітам, прызначаным у астатні час. Палій – сімвал улады, якая, згодна з правам мітрапаліта, застаючыся ў  еднасці з Рымскім Касцёлам, ажыццяўляе ў сваёй мітраполіі. Арцыбіскуп мітрапаліт  надзявае  палій  толькі на тэрыторыі сваёй    архідыяцэзіі  падчас  урачыстай  літургіі.

Святы  Пётр – першапачаткова Сымон – паходзіў з  Бэтсаіды  Галілейскай. Падобна, як яго бацька і брат, быў рыбаком. Быў жанаты, пасля шлюбу жыў у Капэрнауме. Магчыма, што  першапачаткова быў вучнем  Святога  Яна Хрысціцеля. У хвіліну  паклікання Езус Хрыстус даў яму новае імя – Пётр, што азначае  скала. Як першы, у імя ўсіх Апосталаў, пазнаў  у  Езусе  Місію. На пытанне Езуса: “А кім вы мяне лічыце?” Пётр адказаў: “Ты – Місія, Сын Бога Жывога”. Затым пачуў: “Ты – Пётр, скала, і на гэтай скале Я  пабудую  Касцёл  Мой, і  брамы  пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага;  і  што  звяжаш  на  зямлі,  тое  будзе  звязана ў небе, а што развяжаш, тое будзе развязана ў небе” (Мц 16, 18-19).

 Шматразова Евангелле паказвае асаблівае месца Пятра ў коле Апосталаў. Часта гаворыць ад імя ўсіх Апосталаў, з’яўляецца сведкай найбольшых цудаў: перамянення  і  ўваскрашэння  дачкі  Яіра. У так званых “Каталогах Апосталаў” (пар. Мц 10, 1-4) заўсёды называецца першым. У Святым Пісанні часта з’яўляецца выраз “Пётр і Апосталы”, які падкрэслівае яго  асаблівую ролю. Пасля  Змёртвыхпаўстання Езуса як першы з Апосталаў увайшоў у пусты гроб. Пазней  гэта яму Езус сказаў: “Пасі авец Маіх”, нягледзячы на тое, што, калі Езус быў асуджаны на смерць, Пётр тройчы адрокся ад Яго. Усе гэтыя сведчанні гавораць аб першаснасці Святога Пятра.

Місійную дзейнасць Святы Пётр ажыццяўляў у Самарыі,  Ліддзе,  Яффа,  Кесарыі  Прыморскай, пазней вандраваў  у  Антыохіі, яшчэ пазней – у Малую Азію і, нарэшце, у Рым, дзе заснаваў хрысціянскую супольнасць і  быў  яе першым біскупам. Там, падчас  пераследу  ў  часы імператара Нерона, быў арыштаваны і прыняў мучаніцкую смерць праўдападобна каля  64 года. Над яго магілай у IV ст. ў часы праўлення  Канстанціна  Вялікага  пабудаваны касцёл.  Напісаў два апостальскія  Пасланні,  якія  ўвайшлі  ў каноны  Новага Запавету.

Культ Святога Пятра трывае ад пачатку Касцёла. Над  яго магілай  пабудаваны  касцёл,  які пасля  розных пазнейшых перабудоваў набыў постаць сучаснай Базылікі  Святога Пятра. 

Сучасная святыня  – справа рук вялікіх  майстроў 1506 – 1667 гг. Пасля падпісання  Латэранскай  дамовы паміж Апостальскай Сталіцай  і  Італьянскай рэспублікай тэрыторыя памерам каля квадратнага паўкіламетра вакол Базылікі з’яўляецца тэрыторыяй горада-дзяржавы Ватыкан. Месца культу Святога Пятра штогод наведваюць каля 8 мільёнаў пілігрымаў і турыстаў.  Базыліка Св. Пятра не з’яўляецца, аднак, катэдрай рымскай. Гэтую ганаровую ролю выконвае Базыліка Святога Яна на Латэране.

Святы Павел да навяртання насіў імя Саўл. Нарадзіўся ў Тарсе паміж 5 і 10 гадамі. Ён быў з габрэйскай сям’і, аднак грамадзянства меў рымскае. Належаў да партыі фарысеяў. Быў вучнем аднаго з самых знакамітых габрэйскіх настаўнікаў – Гамалііла. Як фарысей быў зацятым ворагам Касцёла. Навяртанне перажыў каля 35 года па дарозе ў Дамаск, калі  яму, упаўшаму на зямлю, паказаўся Езус і спытаў яго: “Саўл, Саўл, чаму ты  гоніш  Мяне?”.

 Пасля цудоўнага навяртання тры гады прабываў у Дамаску, пазней на кароткі час прыбыў у Ерузалем, дзе спаткаўся з іншымі Апосталамі. Здзейсніў тры вялікія місіянерскія падарожжы, падчас якіх дасягнуў мноства язычніцкіх месцаў у Малай Азіі, а нават Грэцыі. З некаторых фрагментаў яго пасланняў вынікае, што ўжо пасля навяртання  меў дасведчанне містычнае.

З-за яго вялікай апостальскай стараннасці яго жыццё шмат разоў падвяргалася небяспецы. У 60 г. быў арыштаваны ў Ерузалеме і правёў найперш два гады ў турме Кесарыі, а пасля звароту да цэзара быў перавезены ў Рым. Некалькі гадоў правёў там пад дамашнім арыштам. З-за недахопу абвінаваўчых доказаў быў адпушчаны на волю і ажыццявіў яшчэ адно чарговае падарожжа ў Іспанію і на Крыт. Нібыта зноў арыштаваны, у 67 годзе панёс мучаніцкую смерць. Як рымскі грамадзянін не быў ён распяты, а  загінуў ад мяча. Датай смерці Апостала Паўла лічыцца 29 чэрвеня. Ужо Канстанцін Вялікі пасля  330 года на месцы мучаніцтва Св. Паўла пабудаваў святыню. Знаходзіцца яна па-за мурамі старажытнага Рыма і носіць назву Базылікі Святога Паўла за Мурамі.

Святы Павел пакінуў пасля сябе 13 Пасланняў, якія належаць да канону Святога Пісання. Дзякуючы бліскучаму выхаванню здолеў завязаць дыялог з язычніцкімі вольнадумцамі, што стварыла новыя магчымасці евангелізацыі сярод язычнікаў. Яго назвалі Апосталам Народаў.

 

 

  а. Казімір МАРАЎСКІ, OCD. 


 ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

 

Апостольство

 

 863

«Вся Церковь – апостольская  в силу того, что через преемников  Св. Петра  и апостолов она пребывает в общении веры и жизни со своими истоками. Вся Церковь – апостольская в силу того, что она «послана» во весь мир; все члены Церкви, хотя и разными способами, участвуют в этом посланничестве. «…христианское призвание по своей природе есть также призвание к апостольству».»Апостольством» называют «всякую деятельность мистического Тела», цель которой  «направить воистину весь мир ко Христу». 

 

864

 «Так как Христос, посланный Отцом, – источник и начало всего апостольства Церкви», очевидно, что плодоносность апостольства как рукоположенных в сан, так и мирских служений, зависит от их жизненной связи со Христом. В зависимости от характера призваний, от зова времени, от разнообразных даров Духа Святого апостольство принимает  самые разные формы. Но «душа всего апостольства» – это всегда любовь, черпаемая, прежде всего, в Евхаристии».


 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий