Звеставанне з адзінарогам

 а. Я. Голуб,  OFMConv

а. Я. Голуб,
OFMConv

Мастацтва можна разглядаць як высокую і шляхетную дзейнасць,  або творчую гульню. Для кагосьці яно – тэрапія, каб разабрацца ў сабе, для іншага – калекцыяніраванне цікавых вобразаў і пачуццяў. Але часам менавіта мастацкія вобразы, выкарыстаныя ў хрысціянскім кантэксце, дапамагаюць нанова ўлавіць тыя адбіцці Праўды, што схаваныя чалавецтвам ў легендах і мастацкіх творах. І даўно знаёмыя Таямніцы, да якіх прывык з маленства, нанова адкрываюць сваё значэнне.

 

 

 

На ўсходзе Германіі ляжыць маляўнічая Турынгія, якую называюць “ зялёным сэрцам” краіны. У катэдры найважнейшага яе горада – Эрфурта – я ніколі не быў, але ёсць там адзін абраз, які дапамог мне новымі вачамі паглядзець на адну з найдзіўнейшых і найпрыгажэйшых таямніц нашай веры. Ва ўсходняй частцы паўднёвай навы касцёла, у цэнтры гатычнага трыпціха  эрфурцкай катэдры знаходзіцца твор  ананімнага мастака з 1420 года, які называюць “Звеставанне з адзінарогам”.f-str-10
На абразе Маці Божая, якая знаходзіцца ў цэнтры дзеі, седзячы ў закрытым садзе ў акружэнні анёлаў, святых, духоўных асобаў, трымае на сваіх руках… адзінарога. Анёл Габрыэль у адзенні паляўнічага з рогам у руцэ і чатырма сабакамі спяшаецца “наганяць” звера ў кірунку Багародзіцы. Гэты, па нашых сучасных мерках, дзіўны мастацкі вобраз, што знаходзім на шматлікіх сярэднявечных абразах, рэзьбах і манускрыптах, асабліва ў пабрыгіцкіх касцёлах і кляштарах Еўропы, мае насамрэч глыбокае значэнне і, магчыма, здольны дадаць моцы нашаму захапленню Таямніцаю Звеставання.
Адзінарог – міфічная сярэднявечная жывёла, сёння найбольш вядомая дзякуючы дзіцячым байкам, быў, паводле бестыярыяў, зверам моцным і неўтаймаваным. Уцякаў ад любога паляўнічага, абмінаў усе пастаўленыя на яго пасткі, і здавалася, няма амаль ніякай магчымасці ўтаймаваць яго. “Physiologos” – ананімны раннехрысціянскі тэкст, прысвечаны жывёльнаму свету, так апісвае адзіны дзейсны спосаб палявання на адзінарога: “…Паляўнічыя бяруць з сабою бубны, трубы, арфы ды іншыя інструменты і падыходзяць да месца, дзе знаходзіцца звер. Становяцца ў карагод, граючы на трубах ды іншых інструментах. Паблізу садзяць панну і даюць ёй прывязаны да дрэва ланцуг. Адзінарог, пачуўшы голасныя спевы, падыходзіць да карагоду, убачыўшы панну, падбягае да яе ў падскоках. Яна, гладзячы, ўсыпляе адзінарога, а пасля ланцугом прывязвае яго і адыходзіць…”.
І само сабою паўстае пытанне: навошта ў каталіцкім часопісе апісанне палявання на міфічных звяроў? Пачакайце здзіўляцца, дарагія чытачы, бо ў тым жа трактаце чытаем далей –  гэтага звера можам прыраўняць да асобы Зба-віцеля:“І ўзняў моц (па — грэцку даслоўна – “рог”) збаўлення для нас у доме Давіда, слугі свайго” (Лк 1, 69) і стаўся для нас рогам збаўлення. Анёлы і моцы не здолелі перамагчы яго, але пасяліўся Ён ва ўлонні сапраўды чыстай дзевы, Марыі“, а “Слова сталася целам і пасялілася між намі”.
Чыстая Панна, якая адзіная здольная ўтаймаваць звера, для хрысціянаў адназначна атаясамліваецца з таямніцаю Беззаганнай. Чаму ж для апісання пачатку зямнога шляху Хрыста выбраны такі дзіўны вобраз? Арыген, адзін з найбольш уплывовых пісьменнікаў старажытнага хрысціянства, тлумачыць гэта так: здаецца, што сама назва “адзінарог” у адносінах да Хрыста азначае, што ўсё існуючае з’яўляецца Яго адзіным “рогам” –  Яго  Валадарствам… Хрыстос, як      адзінарог,  валадарыць  будзе  ў паўсюдным Каралеўстве.
Вобраз адзінарога – старажытны сімвал кіравання (нездарма так часта можна знайсці яго на сярэднявечных гербах), але таксама і справяд-лівай судовай улады (паводле легенды, часамі паяўляўся ён на судовых расправах, каб вызваліць невінаватых ці пакараць сапраўдных злодзеяў).
Адносячы гэтае сімвалічнае значэнне да моманту, калі “Слова сталася целам”, яшчэ мацней усведамляеш сабе, як Моцны, Непераможны і Справядлівы прынізіўся, прыняўшы на сябе нашую чалавечую натуру, “схаваўшыся” ў постаці малога ненароджанага Немаўляці.
…Звер гэты прадстаўляе Хрыста, а рог яго – сілу непераможную. Той, хто знайшоўся  на ўлонні Панны, схоплены быў паляўнічымі; значыць гэта, што тыя, хто Яго любіць, знайшлі Яго ў чалавечай постаці, – згаджаецца з намі Анорый з Аўгустадунум, пісьменнік  XII стагоддзя.
Эрфурцкі абраз мае яшчэ адну важную дэталь, што паўтараецца на ўсіх выявах “Звеставання з адзінарогам”, – Арханёл Габрыэль у строі  паляўнічага нібыта “заганяе” Хрыста- адзінарога, прыспешваючы дзею з дапамогай чатырох гончых сабак. Яны сімвалізуюць чатыры якасці: міласэрнасць, справядлівасць, праўду і супакой. Сімвалічна і тое, што ўся дзея адбываецца ў hortus conclusus – “закрытым са-дзе”,  што адначасова сімвалізуе райскую прастору і адносіць нас да Песні Песень, што апісвае глыбінныя адносіны чалавека з Богам.
Гэтыя дэталі становяцца падказкай для кожнага з нас: калі абіраем шлях справядлівасці, міласэрна заўважаем патрэбы бліжняга, з праўдай і спакоем прымаем сваё “сёння” – Валадарства Хрыста ўсё больш набліжаецца да нас і пераўтварае часам неахайную прастору нашага жыцця  ў нябесны сад.

 

 

 а. Яўген ГОЛУБ, OFMConv


 

ИЗ КАТЕХИЗИСА КАТОЛИЧЕСКОЙ ЦЕРКВИKatechizis

 

Непорочное зачатие

 

 

490
«Чтобы быть Матерью Спасителя, Марии были «даны Богом дары, соизмеримые со столь великим служением». Ангел Божий при Благовещении приветствует  Ее как  «Благодатную». Действительно, чтобы свободно  ответить согласием веры на возвещение  Ее призвания, нужно было, чтобы  вся  Она была объята  благодатью Божией».

 

491
«На  протяжении  веков  Церковь осознала, что Мария Богом «исполненная благодати» (ср. Лк 1,28), получила искупление с момента  Своего зачатия. Это исповедует догмат о Непорочном  Зачатии Богородицы, провозглашенный в 1854 г. Папой Пием IХ
Благословенная Дева Мария была с  первого  мгновения  Своего зачатия, по исключительной  благодати и благоволению  Всемогущего Бога, в  предвидении заслуг Иисуса Христа, Спасителя рода человеческого, предохранена  ото всякой скверны  первородного  греха».


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий