Хлеб штодзённы

1 чэрвеня
7-я Велікодная Нядзеля, год А

Жыццё з перспектываю неба

1 чытанне — Дз 1, 12-14.
Пс 27 (26), 1. 4. 7-8а.
2 чыт. — 1 П 4, 13-16.
Евангелле — Ян 17, 1-11а.

“Не пакіну вас сіротамі”   (Ян 14,18)
Няма большай трагедыі, чым застацца сіратою. Не пазнаць бацькоўскай любові –  значыць мець глыбока параненае сэрца. Яшчэ большая трагедыя, калі бацькі пакідаюць сваіх дзяцей або калі яны пазбаўленыя права выхоўваць іх. Ёсць яшчэ адзін від сіроцтва, значна страшнейшы, – страта ласкі Божай, страта рэляцыі да Бога Айца. Лад  жыцця такі, як быццам бы Бога не было. Без штодзённай малітвы, без нядзельнай Эўхарыстыі, без  удзелу ў рэкалекцыях, без жыцця сакрамэнтамі. Такое жыццё можна параўнаць з паставаю пяці неразумных паннаў, якія не ўзялі з сабою алею. Такое жыццё ёсць цемра, без надзеі, без перспектывы неба.Таму ў кантэксце сённяшняга Евангелля  разумеем, якую вялікую радасць нясуць словы Езуса – “не пакіну вас сіротамі”. Бог так рабіў і робіць заўсёды, каб дапамагчы кожнаму з нас па дарозе на неба.
У гэтай пілігрымцы мы не па-кінутыя самі сабе, бо Святы Дух спачывае на тых, хто належыць да Хрыста. Ён з’яўляецца аўтарам  вялікіх перамяненняў, якія даюць адвагу  прыняцця цярпенняў з погляду на Хрыста. Святы Пётр заахвочвае да радасці, калі падаюць на нас пераследванні ці пажаданні зла. Абавязковымі ўмовамі  да трывання ў розных  сведчаннях  з’яўляецца малітва на ўзор апосталаў.  Супольная малітва мае велізарную моц. Трэба нам нанава ўспомніць гэты дар і ў жыцці сямейным, і ў жыцці парафіяльным. Абсалютна страчанай засталася малітва “дамашняга касцёла”. Гэта вялікая перамога дэмана. Там, дзе  дзейнічае Дух Божы,  дзе Яго ласка прымаецца,  вяртаецца жыццё, народжанае з Бога, – моцная сям’я і моцныя парафіяльныя супольнасці.


8 чэрвеня
Нядзеля Спаслання Духа Святога, год Аgr-chleb-str-30

Прыйдзі, Дух Святы
1 чытанне — Дз 2, 1-11.
 Пс 104 (103), 1аb і 24 ac. 29 bc-30. 31 і 34.
 2 чыт. — 1 Кар 12, 3b -7. 12-13.
Евангелле — Ян 20, 19-23.

“І напоўніліся ўсе Духам Святым…”  (Дз 2, 4)
Святкуем  сёння дзень нараджэння  Касцёла. Створаны з лю-дзей  убогіх, несвятых, фанабэрыстых, з жорсткімі і заблуканымі сэрцамі. Так апісвае членаў Касцёла Секвенцыя – прыгожая малітва з сённяшняй літургіі Слова. Успрымаецца  гэта як адказ ад усяго, аб чым  думаем, калі разважаем аб жыцці супольнасці касцёльнай. Аднак гэта ўсё так, і гэта Добрая Навіна сённяшняга дня. Пан стварыў Касцёл з такіх недасканалых людзей, якімі былі таксама і апосталы, пасылаючы ў іх сэрца ласку. Якую ласку? Святога Духа. Ён зрабіў слабых моцнымі, недасканалых узбагаціў семярымі дарамі. З таго моманту ўжо ніхто не хва-ліцца сабою, а толькі Панам  Змёртвыхпаўсталым  і моцаю Духа. Касцёл не нараджаецца з Кнігі ці з людскіх жаданняў, а толькі са здарэння, якім з’яўляецца спасланне Святога Духа. Новае жыццё можам  атрымаць толькі праз Касцёл. Таму  моцна патрабуем жыцця, якое выплывае з прынятых сакрамэнтаў, каб апірацца на Бога, а не на сваю правату і пабожнасць.
Пяцідзесятніца – гэта спаўненне старажытнага запавету, які Бог вызначыў для Абранага народу на Сінаі. Гэта ўрачыстасць, якая прызывае нас  да падзякі  за пакліканне  да  супольнасці Касцёла. Бог вы-бірае і кліча. Хрыстус прыходзіць да сваіх вучняў, з іх праблемамі і няўпэўненасцю, нягледзячы на зачыненыя дзверы. Якая цудоўная любоў  Змёртвыхпаўсталага –  яна пераадольвае розныя перашкоды ў нашых сэрцах, абы дакрануцца да іх  ласкаю новага жыцця.


15 чэрвеня
11-я звычайная нядзеля,gr-chleb-str-31

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, год А

Супольнасць любові

1 чытанне — Зых 34, 4b-6. 8-9.
Пс Дан 3, 52. 53 і 54. 55 і 56.
2 чыт. — 2 Кар 13, 11-13.
Евангелле — Ян 3, 16-18.

“…Ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога”  (Мц 28,19)
Якімі новымі думкамі, якімі новымі словамі можна яшчэ болей адкрыць таямніцу Найсвяцейшай Тройцы? Хутчэй за ўсё – праз ласку ўдзелу ў іх супольнасці любові. “Любоў мне ўсё паясніла”, –  гаварыў аб сваім  сведчанні і разуменні гэтай таямніцы святы Ян Павел II. На старонках Святога Пісання, якое з’яўляецца, у пэўным сэнсе, рэляцыяй да ўсяго, што Бог ад-крыў нам  аб Сабе  Самым, аб нас, аб свеце,  знаходзім  таксама  аб’яўленне таямніцы Айца і Сына, І Духа Святога. Бог заўсёды выходзіць на спатканне, як сведчыў аб гэтым Майсей. Наколькі Пан дазваляе, настолькі можам дакрануцца да Яго таямніцы. Што ж мы можам зрабіць, каб валодаць і ўдзельнічаць у гэтай таямніцы?  Так, як Майсей, нахіліць аж да зямлі свой цвёрды карк, унізіцца, аддаючы паклон таямніцы Любячай Тройцы і прасіць аб прабачэнні за грахі і правіны, каб мець удзел у жыцці святых, у жыцці Самога  Бога.


22 чэрвеня
12-я звычайная нядзеля, год А

У дабраце сваёй выслухай мяне, Пане

1 чытанне — Ер 20, 10-13.  
 Пс 69 (68), 8-10. 14 і 17. 33-35.
 2 чыт. — Рым 5, 12-15.
Евангелле — Мц 10, 26-33.

“Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў нябёсах” (Мц 10, 32)
Сёння, пасля Ўрачыстасці Святой Тройцы, можам праверыць таямніцы   нашага  паклікання. Удзел  у  жыцці  Самога  Бога не звязаны з якімісьці прывілеямі, хутчэй з місіяй, якая бывае вельмі цяжкай.
У першым чытанні сустракаем прарока Ярэмію, змучанага знешняю барацьбою.Гэты Божы чалавек мае сведчанне любові Пана, якая яго спакусіла і перамагла. Пасля многіх гадоў місіі стаіць перад Яго высокасцю, не маючы ўжо ніякіх сіл для працягу  свайго па-клікання. Калі прачытаем большы фрагмент сённяшняга чытання,  убачым, што крызіс  сур’ёзны, прарок не бачыць нават сэнсу жыцця! Такія “цёмныя ночы” могуць з’я-віцца ў гісторыі кожнага з нас незалежна ад месца, якое займаем у супольнасці Касцёла. У Божай педагогіцы гэта вялікая ласка! Пазітыўнае выйсце з крызісу дае ўзмацненне ў веры, у тым, што гэта Бог ратуе жыццё ўбогага. Не будзем хваліцца сабою, але тым, што Бог зрабіў для нас. Якія благаслаўлёныя хвіліны нашай слабасці! Каб толькі мы не баяліся іх, а зразумелі, што Бог  такім спосабам за-прашае нас да навяртання, да прыняцця свае ўбогасці і бяды…
Езус у Евангеллі паказвае нам таямніцу смерці. Няма чаго баяцца смерці цела, але смерці душы. Тым, хто ёсць забойца чалавека і каго патрэбна баяцца, з’яўляецца дэман. Наш Змёртвыхпаўсталы Пан – адзіны абаронца, да якога павінны  ўцякаць.


29 чэрвеня
13-я звычайная нядзеля,

Урачыстасць св. св. Пятра і Паўла, год А

Дай шчыры адказ

1 чытанне — (сш. 15) Дз 12, 1-11.
 Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-7. 8-9.
 2 чыт. — 2 Цім 4, 6-8. 17-18.
Евангелле — Мц 16, 13-19.

“Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?” (Мц 16, 13-19)
Адвечныя спрэчкі пра асобу Езуса  з  Назарэту, пошук  адказу на  пытанне, хто Ён, датычацца таксама асобы Пятра і Паўла. У залежнасці ад таго, як разумеем асобу і місію Хрыстуса, тлумачым і паслугу Пятра.
Справа выдаецца нам не так складанай. Сымон вызнае, што Езус ёсць Месія, Сын  Бога Жывога. Затым Ён вызначае яго Пятром – скалою, на якой збудуе Касцёл свой. Дае гарантыю, што брамы пякельныя не перамогуць яго. З тым  звязана паслуга ўлады. Толькі і ўсяго, а свет хрысціянскі з ХI стагоддзя на гэтай тэме і падзяліўся. Чаму?  Ці Езус чагосьці не дагаварыў? Патрэбна мець пакорную веру, каб прыняць волю Пана. Не можа  быць  некалькі  “Пётраў”, кожны  на  сваёй  “сталіцы”.
Адыходзячы ад тых разважанняў пра Цэрквы і супольнасці хрысціянскія і адсутнасць іх еднасці адносна асобы Пятра, хацеў  бы,  каб кожны з нас даў у сваім сэрцы шчыры  адказ, ці паслуга “сённяшняга Пятра” для  мяне  важная?  Ці слухаю яго ва ўсім, ці толькі выбіральна? А можа з’яўляюся фанатам  яго  спраў, але  не  яго навучання?
Дзеі апостальскія паказваюць нам, як Бог цудоўным спосабам дае зразумець, што з’яўляецца  па-над уладаю таго свету, якая не можа перашкодзіць у рэалізацыі Яго планаў збаўлення  чалавецтва. Так, Касцёл быў і будзе  ў кожным пакаленні пераследваны, бо гэта знак яго праўдзівасці, прыналежнасці да справы Божай. Не трэба нам баяцца ворагаў Касцёла, але разумець, як святы Павел, “што кроў мая вызначана быць пралітай за ахвяру”. Свет моцна пакіраваў у бок жыцця супрацьевангелічнага,  і гэта  вяртае  маю памяць да слоў святога Яна Паўла II, што ХХI стагоддзе можа стаць эпохаю вя-лікай колькасці мучанікаў. Ёсць уцяшэнне з ліста да Цімафея  – “Пан стаў каля мяне і ўзмацніў мяне”. Не будзем баяцца, лепей будзем звяртацца да Яго словамі псальму “Шукаў дапамогі ў Пана, а Ён мяне пачуў”.

     кс. Славамір  ЛАСКОЎСКІ


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий