5 ліпеня
14 — я нядзеля звычайная, год В
Змілуйся над намі!
1 чытанне — Эзх 2, 2-5.
Пс 123 (122), 1-2а. 2bcd. 3-4.
2 чыт. — 2 Кар 12, 7-10.
Евангелле — Мк 6, 1-6.
“Да Цябе ўздымаю свае вочы” (Пс 123 (122), 1-2).
Адзін з метадаў дзеяння шатана – рассейванне сумненняў, увядзенне путаніцы ў галовы веруючых. Сёння гэтая моцная зброя выкарыстоўваецца праз злога духа, выкарыстоўваецца рознымі спосабамі. Лідэрамі з’яўляюцца сродкі масавай камунікацыі, канкрэтна – Інтэрнэтныя парталы. Чалавек, у якога ёсць сумненні, не прыдзе да Хрыстуса. Застаецца задаць сабе пытанне: якім спосабам змагацца? Як дапамагчы тым, хто сумняваецца? У некаторым сэнсе дапамогай з’яўляюцца хрысціянскія масмедыя. Аднак наймацнейшая зброя, якую мае Касцёл, – гэта нясенне Добрай Навіны, евангелізацыя. А ў гэтай справе найбольш эфектыўным ёсць сведчанне штодзённага жыцця вучняў Хрыстуса.
Калі сустракаем “людзей з нахабнымі тварамі і зацвярдзелым сэрцам”, усе аргументы – навуковыя, тэалагічныя, філасофскія – неэфектыўныя і бездапаможныя. Нават цуды, зробленыя рукамі Езуса, не маглі зламаць сэрцы людзей, поўныя недаверу. Што тады рабіць? Застаецца нам адно, вучыць нас сведчанне св. Паўла, павінны ўзяць на сябе грахі таго збунтаванага люду. Тую таямніцу зразумеў Апостал народаў і таму нам тлумачыць незвычайную і складаную да прыняцця праўду: “Таму маю задавальненне ў маіх слабасцях, абразах, у недахопах, у пераследваннях, у прыцясненнях у сувязі с Хрыстом”. Святы Павел прагне, каб мы зразумелі, што вялікі Бог дзейнічае праз слабых людзей. У нас самых аб’явіцца моц самога Бога!
Як і ў часы прарока Эзэхіэля, так і ў часы Хрыстуса, так і сёння многія ўзнаюць, што Касцёл мае моц і пазіцыю прарока, але яго не слухаюць. Цемра можа мець такую страшную моц над чалавекам, што не ў стане падняць рашэнне аб навяртанні.
Гукнём сёння словамі аўтара псальму: “Змілуйся над намі, змілуйся, Пане”.
12 ліпеня
15 — я нядзеля звычайная, год В
Не ўсё ад нас залежыць
1 чытанне — Ам 7, 12-15.
Пс 85 (84), 9аb-10. 11-12. 13-14.
2 чыт. — Эф 1, 3-14.
Евангелле — Мк 6, 7-13.
Яны ведалі і клікалі да навяртання.
Хіба ніхто з нас ніколі не думаў аб тым, каб выкарыстаць час адпачынку для правазглашэння Евангелля. Гучыць гэта вельмі ўзнёсла, можна палічыць гэта рэлігійным пафасам. Аднак і сёння Бог працягвае справу евангелізацыі. Паглядзіце на прарока Амоса, хто ён: “пастыр і той, хто робіць надрэзы на смакоўніцы”. Можна сказаць, ёсць простым жыхаром беларускай вёскі. Згодна з выбарам Бога, мусім пакарыцца і Яго здзівіць. Ён “дабіваецца ўсяго, згодна з замыслам сваёй волі”. У Хрыстусе “выбраў нас перад стварэннем свету”. Хрысціяне не вылічваюць па-людску, гэта небяспечна. У місіі прарока Амоса Бог – адзінае забеспячэнне і гарантыя яе выканання. Па-людску, гэты чалавек не павінен быў быць пасланы. Такі спосаб дзеяння Пана вучыць нас пакоры і напаўняе радасцю, не ўсё ад нас залежыць!
Сённяшняе Евангелле знішчае ўсялякія ўяўленні аб спосабах працы і жыцця нас, ксяндзоў, нашых парафій, нашых законных супольнасцей. Езус проста наказвае ім (Апосталам), а сёння нам, “каб нічога з сабой не бралі, апрача ласкі, ані хлеба, ані торбы, ані грошай у кашальку”. Трэба стукнуць у грудзі і, нарэшце, паверыць у тое, што гаворыць Хрыстус. Нуль забяспечання, адзінае – ласка, і няма ў замысле Бога працы па аднаму – павінна быць найменей – два!!! Не раз думаю сабе, што сённяшні духоўны стан нашых сем’яў ці Касцёла ў нашай Айчыне такі, а не іншы, таму што не давяраем Хрыстусу. Убогія сродкі працы могуць быць куды болей эфектыўнейшыя, чым цэлая пагоня за сучаснасцю. Тыя новыя тэхналогіі дапамагаюць сям-там час ад часу. Фундаментальным з’яўляецца прапаведванне Добрай Навіны ад сэрца да сэрца, а не сядзенне і чаканне, што людзі прыдуць да нас. Датуль, пакуль нашыя парафіі не стануць місійнымі, у пэўным сэнсе яны не з Духу. Ці не ёсць часам так, што маем структуры бясплодныя?
19 ліпеня
16 — я нядзеля звычайная, год В
Ведаць Яго голас
1 чытанне — Ер 23, 1-6.
Пс 23 (22), 1-3а. 3b-4. 5.6.
2 чыт. — Эф 2, 13-18.
Евангелле — Мк 6, 30-34.
“Змілаваўся над імі, бо яны былі, як авечкі без пастыра” (Мк 6,34)
Адпачынак таксама ёсць воля Бога, не можам быць нявольнікамі працы. Гэта аб’яўленая праўда. Першы раз сустракаем яе ў Кнізе Быцця, калі чытаем, што Бог утварыў дзень сёмы святым і адпачыў пасля ўсёй сваёй працы. Таксама і Хрыстус у сённяшнім Евангеллі заахвочвае сваіх вучняў, каб “на месцы пустынным адпачылі трохі”. І праца, і адпачынак – усё з волі Божай. Што можа спадарожнічаць нашаму адпачынку? Навучанне Езуса! У штодзённых клопатах не маем часу на ўніклае слуханне Зба-віцеля. Ён мае нам многа чаго сказаць. Каб сапраўды ісці за Езусам, патрэбна ведаць Яго голас і распазнаваць Яго ў сваёй штодзённасці. Таму вельмі патрэбна стрыманасць і разважанне аб тым, што ёсць у планах Божых для нашага жыцця. Так павінны жыць і духоўныя асобы, і свецкія, бо і адныя, і другія належаць да Айца, а Ягоная воля свеціць у нашым жыцці. Іншымі словамі, Ён хоча, каб кожны з нас аддаў сваё жыццё ў Яго рукі і з радасцю паведаміў разам з псалмістам: “Пан ёсць маім пастырам”. А з гэтага выплывае неверагодная праўда – “нічога мне не бракуе”. Жыццё з веры ёсць у дастатку, ёсць выкананае і ажыццёўленае, як у Абрагама, які памёр, “поўны гадоў”. Задавальненне і сытасць, гэта значыць, шчасце, не звязаныя з поспехам жыццёвым! Гэта ашуканства нашых дзён. Хутчэй трэба шукаць той сытасці, таго задавальнення, якое чакае нас, калі ходзім па правільных сцежках. Яны поўныя дабраты і ласкі, поўныя Божага блага-славенства. Неаднакратна ў планах Божых ёсць таксама “цёмныя даліны”, якія трэба прайсці. Хто думае аб жыцці без праблемаў, той адчужаецца ад жыцця сапраўднага.
Шукаем і слухаем пастыраў, якія прапаведваюць праўду аб’яўленую. Добры пастыр з клопатам пасе свой статак. Просім Пана аб пастырах з сэрцам удумлівым і руплівым пра жыццё сваіх верных.
26 ліпеня
17 — я нядзеля звычайная, год В
«Пяць хлябоў і дзве рыбы»
1 чытанне — 2 Вал 4, 42-44.
Пс 145 (144), 10-11. 15-16. 17-18.
2 чыт. — Эф 4, 1-6.
Евангелле — Ян 6, 1-15.
“Заахвочваю вас, каб паступалі спосабам, годным вашага паклікання” (Эф 4,1).
Трэці тыдзень запар Пан запэўнівае нас у сваім провідзе і клопаце пра свой люд. Ніхто не патрафіць зрабіць тое лепей за Яго, таму што Ён не думае толькі аб сучаснасці. Яго клопат сягае да неба, сягае да жыцця вечнага. Таму нас перасцерагае, каб найперш клапаціцца нам аб справах Валадарства, а ўсё астатняе нам дадасца. І праз мужа Божага Элізэуша і рукамі самога Хрыстуса здзейсніцца цуд памнажэння хлеба.
Найцаннейшая яда, якую Касцёл можа прапанаваць, – гэта “пяць хлябоў і дзве рыбы”. Спантанна, як і ў Піліпа, вырываюцца з нашага сэрца словы: “усяго столькі для такога мноства?”. Людзі Касцёла мнагакратна паддаваліся і далей паддаюцца спакусе сумненняў, што так нямнога хапае для ўсіх, і яшчэ застаецца дванаццаць кошыкаў кавалкаў. Гэтае сумненне і нявер’е выражаецца ў недахопе захаплення Бібліяй, ядою “пяці хлябоў”. Сапраўды не мае яно цэнтральнага месца ў жыцці большасці з нас. У нашых дамах не чытаюць Біблію і не моляцца Словам Божым.
Час адпачынку і канікулаў можа вельмі добра паслужыць для аднаўлення, ці наогул для звароту да жыццёвых крыніц! Тут абсалютна не ідзе мова аб якойсьці культуры біблійнай, а проста аб асабовасці люду Божага. Хрыстус хоча быць царом нашых сэрцаў і жыццяў, а не ідалам, які забяспечвае поспех. Язычнікі шукаюць Бога, каб Ён забяспечыў ім дабрабыт. Хрысціяне шукаюць Яго для таго, каб жыць і паступаць “спосабам, годным паклікання, якім мы засталіся выбранымі, з пакораю і ў маўчанні, з цярплівасцю, вытрымліваючы ўзаемна сябе ў любові”.
Жыццё вучняў Хрыстуса збудавана на фундаменце Слова, якое сталася целам, і на фундаменце сакрамэнтаў, якія даюць моц жыцця ў супольнасці Касцёла.
Псалміст сведчыць, што “Пан блізка ад усіх, якія Яго клічуць, усіх, якія клічуць Яго шчыра”. Тымі словамі запрашае нас да прастой, перакананай малітвы, якая выплывае з мудрага і пакорнага сэрца. Такое сэрца разумее, што Пан справядлівы на ўсіх дарогах нашага жыцця.
2 жніўня
18 — я нядзеля звычайная, год В
Езус насычае нас
1 чытанне — Зых 16, 2-4. 12-15.
Пс 78 (77), 3 і 4bc. 23-24. 25 і 54.
2 чыт. — Эф 4, 17. 20-24.
Евангелле — Ян 6, 24-35.
“Што павінны рабіць, каб выконваць справы Божыя?” (Ян 6, 28)
Калі спаткаюцца двое абое трое беларусаў, іх размова абавязкова павінна закончыцца нараканнямі на тых, хто мае ўладу, на дрэнны стан эканомікі і г.д. Паўсюдны грэх наракання – адмоўная рыса не толькі нашых жыхароў, гэта – натура людскога сэрца. Рэдка калі можна сустрэць асобу, якая задаволена сваім жыццём. У першым чытанні сённяшняга дня можам ідэнтыфікаваць сябе з цэлаю супольнасцю Ізраэля, якая пачала наракаць супраць Майсея і супраць Аарона. Свабода, якую даў ім Бог, аказалася мала падобнай да атракцыйнага дару. Яны хацелі мяса і хлеба дасыта. Нават цаною павароту да егіпецкай няволі. Вось гэта і ёсць глупота людскога выбару – сытасць і задавальненне любою цаною. У момант спакусы прысутнасць Бога, Ён сам адыхо-дзяць на другі план. Я не магу цярпець нястачу, мушу быць насычаны і пачуццямі, і ўражаннямі, і грашыма, і поспехам жыццёвым, і поспехам рэлігійным і, нарэшце, невядома чым яшчэ, каб жыць. У абліччы такога стану нашага сэрца можа прызыў святога Паўла з Ліста да Эфесцаў глыбока крануў нашае сэрца: “прашу і сведчу ў Пану, каб вы больш не жылі, як жывуць язычнікі ў марнасці свайго розуму”.
Як часта клопат пра харчаванне, якое гіне, мае ўладу над нашым мысленнем і справамі. Езус нас перасцерагае, каб не шукалі мы ў Яго дапамогі для жыцця “сытага”. Мы – люд Божы, які павінен шукаць харчаванне, якое не гіне. Што гэта? Сам Езус Хрыстус, Ён і толькі Ён мае ўладу і моц насыціць нас. І яшчэ раз запытайма ў Яго, што гэта за харчаванне – выкананне волі Айца.
9 жніўня
19 — я нядзеля звычайная, год В
Хлеб жывы
1 чытанне — 1 Вал 19, 4-8.
Пс 34 (33), 2-3. 4-5. 6-9.
2 чыт. — Эф 4, 30 – 5, 2.
Евангелле — Ян 6, 41-51.
Усе паглядзіце, як добры Пан
Дарога, шлях, якім крочыць хрысціянін, неаднакратна мае памер пустыні. Гэта час прывілееваны, выбраны і падараваны нам праз самога Бога. Для чаго Пан дае нам такія “падарункі”? Ці патрэбныя яны нам? Яшчэ як патрэбныя!!!
Нават у гарачы летні час можна паважна перажываць цяжкасці і крызісы жыццёвыя, як прарок Ілля. Меў толькі адно жаданне – хацеў памерці. Пераследванні і цяжкасці, якія зваліліся на яго, былі, па яго перакананню, звыш меры. Прарок дайшоў да канца сваіх магчымасцей і як чалавек закончыўся. Здавалася яму, што сапраўдным вызваленнем ад тых цяжкасцей ёсць толькі смерць. І менавіта ў гэты момант Ілля пачынае сведчыць пра апеку з боку Бога. Найвышэйшы прынізіўся да яго маласці і падтрымаў хлебам і збанком вады. Той пракорм даў яму сілы, каб справіцца з далёкай 40-дзённай дарогай.
Псалміст заахвочвае нас да праслаўлення дабраты Бога. Як жа часта не бачым Яго клопату пра нас, бо мы прасычаныя пракормам свецкім, які даводзіць нас да жыццёвых крызісаў.
Сёння прыйшлі да Яго, каб атрымаць пракорм на бліжэйшы тыдзень. Яго нам хопіць, і ён нам абавязкова патрэбен. Цела Езуса, “сёння” выданае за нас на алтары, ёсць сапраўдным хлебам жывым, які “сёння” зыходзіць з неба. Хто той хлеб спажывае, той не памрэ навекі. Чаму?
16 жніўня
20 — я нядзеля звычайная, год В
Прытулімся сэрцам
1 чытанне — Прып 9, 1-6.
Пс 34 (33), 2-3. 10-11. 12-15.
2 чыт. — Эф 5, 15-20.
Евангелле — Ян 6, 51-58.
Пан добры
Хрыстус працягвае і сёння сваю прамову аб таямніцы Эўхарыстыі. Хто прыняў тыя словы, атрымаў мудрасць і разуменне хвіліны цяперашняй. Свет, які не ведае Хрыстуса, уводзіць нас ад таго, што ёсць воля Пана. Заахвочвае да жыцця на свой “рахунак”. Ап’янелыя ад граху, трацім цвярозы погляд на жыццё. Становімся развязнымі ў мысленні і дзеяннях.
Псалміст заклікае: “Адвярніся ад зла, чыні дабро, шукай спакою і імкніся да яго”. Гэта Дух Святы робіць нас здольнымі да правядзення жыцця мудрага і поўнага ўдзячнасці.
Святы Дух суправаджае нас ва ўзгадненні на “свята мудрасці”. У Слове Божым ёсць харчаванне, якое насычае. Насычаныя ім, адкідваем глупоты і ўваходзім на “дарогу разважлівасці”.
Пан не добры, Ён замоцна добры. Тую міласць немагчыма выказаць словам. Прытулімся да яе ўсім сэрцам.
23 жніўня
21 — я нядзеля звычайная, год В
Ці не адышлі ад Бога?
1 чытанне — Нав 24, 1-2а.
15-17. 18b.
Пс 34 (33), 2-3. 16-17. 18-23.
2 чыт. — Эф 5, 21-32.
Евангелле — Ян 6, 60-69.
Пан чуе, хто кліча на дапамогу
Псальмы – гэта скарбніца Добрай Навіны! Дастаткова было б сёння разважаць толькі над словамі 34 Псальму і напоўніць сваё сэрца ласкай. Як нас вучыць Касцёл, для збаўлення яна моцна патрэбная. Каб завяршыць цвёрда вырашаны выбар, як народ у Кнізе Езуса Навіна, трэба быць сведкаю спраў Божых у сённяшняй гісторыі. Калі не маем “погляду духоўнага”, то нічога не разумеем з таго, што ёсць Божае. Адзінае можам без ласкі пагаварыць пра “кагосьці далёкага”, пра якогасьці бога, які не мае нічога агульнага з Тым, Які аб’явіўся ў дзеяннях. Ён робіць гэта па сённяшні дзень. Ён робіць і вучыць разуменню Яго замыслаў. Якое моцнае навучанне пра сям’ю! Колькі з нас жыве тым словам? А можа мы ўжо даўно сярод тых, хто адышоў ад Езуса, хоць яшчэ і ходзім да касцёла. Толькі прынятая ў цэласці навука Евангелля вядзе да збаўлення.
30 жніўня
22 — я нядзеля звычайная, год В
Пан заахвочвае
1 чытанне — Дрг 4, 1-2. 6-8.
Пс 15 (14), 2-3а. 3bc-4ab. 5.
2 чыт. — Як 1, 17-18. 21b-22. 27.
Евангелле — Мк 7, 1-8. 14-15. 21-23.
Хто паселіцца на Тваёй святой гары?
Лета скончылася, вяртаемся да школы, да працы, а тут Пан заахвочвае нас, каб па-глядзелі на неба, затым пры-гледзеліся да нашай штодзённасці. Так жыве Божы чалавек – з сэрцам на небе і ступаючы цвёрда па зямлі.
Пачуўшы наказы Права, захоўваем іх ў сэрцы і выконваем іх, бо сваёю мудрасцю яны вядуць да Неба. Гэта план для кожнага з нас на цэлае жыццё. Пасля знаходзім нашае пакліканне і рэалізуем яго. Найперш патрэбна нарадзіцца са Слова Божага, пасля прыняць сакрамэнты і весці жыццё, годнае дзяцей Божых. Без крывадушша і рэлігійнай дробязнасці пакланяемся Богу не толькі вуснамі, але ўсім сэрцам. Аб’яўляецца гэта мнагакратна ў справах міласэрнасці.
Неба павінна пасяліцца ў сэрцы, якое па-людску поўнае ўсякай нячыстасці. Як тую нячыстасць “павымятаць”? Запрасіць да яго добрага Божага Слугу, які ім не пагарджае, але пераменіць яго на прыгожую святыню.
кс. Славамір ЛАСКОЎСКІ