Хлеб штодзённы

4 кастрычніка
27 — я нядзеля звычайная, год В

 

gr-str-30

Любоў ад Бога

 

1 чытанне — Быц 2, 18-24.
Пс 128 (127), 1-2. 3-5 і 6.    
2 чыт. — Гбр 2, 9-11.
Евангелле — Мк 10, 2-16.

 

Каб бачыў патомства сваіх дзяцей
Можна было чакаць, што Сінод на тэму сям,і будзе прарочым голасам на тэму сужэнства і сям’і ў сучасным свеце, сведчаннем, што няма лепшай дарогі, чым перажыванне сужэнства, згодна з замыслам Божым. Тым часам на працягу года  чуваць дыскусіі адносна святой Камуніі для асоб разведзеных, якія жывуць у новых саюзах,  а таксама аб парах гомасексуальных. Гэтую путаніцу падкідваюць нам медыя, каб толькі адвярнуць увагу ад таго, што большасць людзей вызнае праўду, аб’яўленую Богам. Праўду, якая не падлягае якім-небудзь зменам. Толькі шалёны і ганаровы хоча за любую цану заняць месца Бога.
Дастаткова ўслухацца ў сённяшнюю літургію Слова, каб чарговы раз пераканацца ў Божых замыслах для чалавека.
Але ці ўсё добра з нашага боку? Можам паддацца пэўнай спакусе. Інтэлектуальна згаджаемся з навукаю Хрыста аб неразрыўнасці сужэнства, аб еднасці і вернасці, ва ўсіх каталіцкіх аспектах. А на практыцы? А ў штодзённым жыцці ці лічым сваімі словы  псальма – “жонка твая, як пладавітая вінная лаза, (…) сыны твае, як аліўныя веткі каля стала твайго”? Сёння Пан прагне шчырага адказу на пытанне, ці з велікадушшам  прынялі і прымаем  усіх дзяцей, якіх Пан хацеў нам падарыць? Ці наогул цікавіць мяне воля Бога ў гэтай вельмі далікатнай сферы? Гэтых пытанняў можна паставіць сабе значна, значна болей.
Напрыканцы трэба ўслухацца ў аккламацыю – “калі любім узаемна, то Бог жыве ў нас і любоў да Яго ў нас дасканалая”. Вось аб чым  патрэбна клапаціцца ў першую чаргу – аб любові!!! А яна – ад Бога і сёння ў Эўхарыстычнай цэлебрацыі можа праліцца ў нашае сэрца.


 11 кастрычніка
28 — я нядзеля звычайная, год В

 

gr-str-30-2

Чаму давяраем?

 

1 чытанне — Мдр 7, 7-11.
Пс 90 (89), 12-13. 14-17.   
2 чыт. — Гбр 4, 12-13.
Евангелле — Мк 10, 17-30.

 

Мудрасць – скарб найцаннейшы
“Memento mori” – памятай  аб смерці, гэта адна з прычын пошуку і набыцця мудрасці. Аўтар сённяшняга псальма звяртае ўвагу на тое, што мудрасць здабываецца на шляху разважанняў аб смерці, на шляху  разумення, што яна – мяжа нашага зямнога жыцця.  Аўтаматычна насоўваецца думка: а што далей? Таму не здзіўляе нас пытанне, якое задаў адзін чалавек Хрыстусу: “Што павінен рабіць, каб атрымаць жыццё вечнае?” Штодня мы павінны турбаваць сваё сэрца пытаннем: “Ці рабіў сёння ўсё, каб атрымаць жыццё вечнае?” Гэтая мудрасць вельмі часта пакідае нашае сэрца. Многа пытанняў  падштурхоўваюць нашае сэрца, але аб жыцці вечным – вельмі рэдка. Чаму так?
Адказ атрымаем  з сённяшняга “алтара Слова”, таму што  “Слова Божае жывое, дзейснае  і гастрэйшае за ўсякі самы гостры меч, (…), здольнае асудзіць прагненні і думкі сэрца”. Паддацца мудрасці Слова і яго слухаць, а не свой інтэлект – гэта сапраўдная мудрасць! Толькі  розум, асвечаны Словам і навукаю Касцёла, здольны зразумець планы Божыя для чалавека.
Праблема ў тым, што чалавек “багаты” глупствамі гэтага свету і не можа  ўвайсці ў Валадарства Божае. Давяраем дастатку, а не Богу жывому. Навяртанне да Хрыстуса – гэта вялікая падзея – “лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці  ў Валадарства Божае”. З погляду чалавека, гэта немагчыма, але Езус адказвае: “ (…) для Бога ўсё магчыма”. У кожную нядзелю прыходзім на святую Імшу менавіта па ласку. Дзякуючы ёй можам пакінуць усё і пайсці за Езусам.  Хто не робіць гэтага кожны дзень, той ідзе ў нікуды.


 18 кастрычніка
29 — я нядзеля звычайная, год В

 

Здольныя служыць

 

1 чытанне — Іс 53, 10-11.
Пс 33 (32), 4-5. 18-19. 20 і 22.   
2 чыт. — Гбр 4, 14-16.
Евангелле — Мк 10, 35-45.

 

“Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць” (Мк 10, 45)
Гісторыі вядомы факт з жыцця святога Патрыка – місіянера Ірландыі. Аднойчы прыйшлі да яго касцёльныя служачыя  са світы арцыбіскупа Брытаніі, шукаючы біскупа Патрыка.  Правялі іх у кароўнік, у якім пакорны біскуп даіў карову. Здзіўленне касцёльных служачых не мела  межаў. Гэты малы, можа нічога не азначаючы эпізод, няхай дапаможа нам  зразумець сённяшнюю Добрую Навіну аб тым, што кіраўніцтва ў Касцёле ёсць ні што іншае, як служба. Служба пакорная, бо існуе на вытрымцы цярпення з поваду грахоў тых,  каму служым. Пакліканыя да службы ў Касцёле дэкларыруюць сваю гатоўнасць да  ахвяры свайго жыцця, на ахвяру Богу, для збаўлення свету, і яны здольныя на такую ахвяру.
Гэта таямніца радаснай і эфектыўнай службы біскупаў,  прэзбітэраў, дыяканаў, законнікаў і законніц, таксама бацькоў. Усякая служба – гэта быццё нявольнікам для ўсіх. Нялёгка гэта, вымагае паважнага навяртання. Натура старога чалавека імкнецца займаць найбольш значнае месца – па правым ці па левым боку – некага значнага. Мы, як вучні Хрыстуса, павінны займаць месцы астатнія, але хто з нас  гэтага хоча?
Калісьці  журналісты запыталі святога Папу Яна ХХIII аб тым, колькі асоб працуе ў Ватыкане? Хвіліну падумаўшы, з усмешкаю на твары адказаў: “Маю надзею, што палова”. Гэта і ёсць той пакорны і святы рэалізм, які  датычыцца і сённяшняга Евангелля. Дай Божа, каб мы былі сярод тых 50%, адданых справе Хрыстуса.


 25 кастрычніка
30 — я нядзеля звычайная, год В

 

gr-str-31

Стан сэрца

 

1 чытанне — Ер 31, 7-9.
Пс 126 (125), 1-2ab. 2cd-3. 4-5. 6.   
2 чыт. — Гбр 5, 1-6.
Евангелле — Мк 10, 46-52.

 

“Сыне Давіда, Езусе, змілуйся нада мною” (Мк 10, 48)
Услухоўваючыся ў першую лектуру дня, бачу перад вачыма радасныя твары тых, хто ўдзельнічаў у спатканнях парафіі ў Гомелі ў тыя першыя дні і месяцы адноўленага жыцця. Многа разоў былі ў іх слёзы радасці ад навяртання да жыцця ў ласцы пасля доўгіх гадоў  няволі граху. У той час, як на далоні, быў бачны люд,  вызвалены Богам з няволі. І якой вялікай была зацікаўленасць у адбудове касцёла, сёння можна аб гэтым толькі марыць. Няўжо ўсе так многа страцілі з таго першаснага запалу, чаму?
Гэтае пытанне хвалюе многіх душпастыраў, маю надзею, і многіх свецкіх. Як адшукаць зноў тую “свежасць” веры, радасць і яе дынаміку?
Прыгледзімся да сённяшняга Евангелля. Сядзіць каля дарогі бядняк, невядомы жабрак Бартымей, сын Тымея, гэта значыць, асоба канкрэтная.  Калі зарыентаваўся, што прыходзіць Езус, пачаў прасіць, каб злітаваўся над ім. Вось чаго нам не хапае для свежасці і радасці веры – што-дзённага пераканання, што гэта я – той бедны Бартымей Ранішняя малітва павінна быць крыкам сэрца, прызывам  аб паратунку мяне, грэшніка. Такім за-стануся да канца маіх дзён, грэшнікам, які без  дапамогі Хрыстуса не мае шансу на перамену свайго сэрца.  Ад ранку маё сэрца патрабуе дапамогі!!! Бартымей быў ужо дасведчаным жыццёвым  іграком. Ён не верыў пустым абяцанням  рэкламы,  што і тое, і яшчэ тое яму абавязкова патрэбна для яго штодзённага жыцця. Ён не верыў  банальным і пацёртым  клішэ. Ён ужо ведаў, што ніхто і нішто  не магло змяніць яго слепаты, яго стану сэрца, якое не бачыла ласкі і дабраты ад Бога. Каб людское сэрца магло быць такім –  поўным ласкі і дабраты Божай, а не людскай – патрэбна інтэрвенцыя і спатканне з Езусам.  

         
кс. Славамір  ЛАСКОЎСКІ


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий