3 студзеня
2-я нядзеля пасля Нараджэння Пана, год С
Адкрыць таямніцу багацця
1 чытанне — Сір 24, 1-2. 8-12.
Пс 147, 1-15, 19-20.
2 чыт.- Эф 1, 3-6, 15-18.
Евангелле — Ян 1, 1-18.
«Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Ян 1, 14)
Лектуры другой нядзелі пасля Нараджэння Пана ўказваюць нам на плады прыняцця або непрыняцця Слова. Планы Бога адна-значныя, Ён хоча “у Якубе разбіць палатку і ў Ізраэлю атрымаць спадчыну”. Прагненнем Найвышэйшага з’яўляецца ўзнесці дом, гэта значыць святыню Богу. Ён і архітэктар, і будаўнік, наогул без Яго нічога не сталася б, што сталася! Гэтая неверагодная прапанова па-кладзена ў нашыя рукі, павінны асабіста прыняць рашэнне. Святы Ян быў сведкаю таго, што Слова прыйшло да сваёй ўласнасці, «а свае Яго не прынялі”. Гэта цана свабоды, якая ёсць Божым дарам. Так палюбіў нас Хрыстус, што ў гэтай “шалёнай” любові згаджаецца на непрыняцце. Аднак у кожным пакаленні ёсць такія, якія Яго прымаюць. Вынікам гэтага ёсць атрыманне ад Айца натуры дзяцей Божых. Моц, атрыманая ад Бога, перамяняе чалавека дыяметральна, цалкам. Фактычна гэта новае нараджэнне! Словы “Божае Нараджэнне” зусім іначай спаўняюцца ў сэрцы тых, хто Яго прыняў. Гэта незвычайная ласка Нараджэння Пана, якая спаўняецца, дзякуючы прыйсцю Слова і жыццю сакраментальнаму.І такім спосабам становімся святыняю Бога Жывога. Гэтыя абяцанні, выкананыя ў таямніцы Нараджэння, калі Слова сталася целам, актуальныя і для нашага пакалення. З гэтымі абяцаннямі прыходзіць жыццё, бо толькі ў Ім жыццё ёсць.
Гэтыя скарбы даступныя толькі для “убогіх Яхве”. Таму ў замысле Божым ёсць “бедная” сям’я. Супольнасць людзей, якія адкрылі таямніцу багацця. Толькі Езус у стане заспакоіць “голад” багацця, праз таямніцу адрачэння ад усяго з погляду на нас. Сваім убоствам Ён нас узбагачае! Бедны мае ўсё.
10 студзеня
Нядзеля Хросту Пана, год С
Бог палюбіў назаўсёды!
1 чытанне — Іс 42, 1-4, 6-7.
Пс 29, 1-4, 3, 9-10.
2 чыт.- Дз 10, 34-38.
Евангелле — Лк 3, 15-16. 21-22.
Хрыстус наш слуга
Як гэта магчыма, што Бог можа памятаць і клапаціцца пра чалавека – такое крохкае і малое стварэнне, быццам надламанае трысцё? “Аб той трасціне, якая найболей крохкая ва ўсёй прыродзе (…) супраць якой не трэба, каб узбройваўся свет, каб яе знішчыць, калі імглы або кроплі вады дастаткова, каб забіць яе”? (Паскаль, Думкі, с.264). Сённяшнюю ўрачыстасць перажываем у кантэксце Году Міласэрнасці. У буле “Misericordiae vultus” Папа Францішак гаворыць, што “фундаментам канструкцыі, якая падтрымлівае ўсё жыццё Касцёла, з’яўляецца міласэрнасць. (…) Патрабуем несупынна сузіраць гэтую таямніцу міласэрнасці”. Яна напаўняе нас вялікай надзеяй, што мы – любімыя Богам назаўсёды, нягледзячы на нашыя грахі, назаўсёды!
Адчулі мы гэта ў сакрамэнце святога хросту. Для большасці з нас гэты дзень застаецца таямніцай, якая адкрываецца ў нашым жыцці. З цягам часу можам усё больш свядома і дабравольна адказваць Богу на гэтыя ласкі любові, падараваныя нам ў святым хросце. Бог праз прабачэнне і літасць найпаўней аказвае сваю ўсемагутнасць – гэта словы адной са старэйшых літургічных калектаў. Святы Тамаш Аквінскі многакратна падкрэсліваў, што Міласэрнасць Божая не з’яўляецца знакам слабасці, а праяўленнем усемагутнасці Бога. У Старым Запавеце сустракаем многакратнае па-двойнае вызначэнне – Бог ёсць “цярплівы і міласэрны”, гэта Яго натура. Іншым Ён не можа быць. ”Калі доўга глядзім на неба, Бог спускаецца і забірае нас” (Сымон Вейл, Чаканне Бога). Між іншым для гэтага патрэбен наш жывы ўдзел у Літургіі, бо Ён прыходзіць, каб нас забраць з сабою. Гэта вялікая ласка, якая імкнецца нас зачараваць і захапіць, вырваць з жыцця абыякавага. Як жа часта жыццё нашых хрысціянскіх супольнасцей паказвае, якія мы замучаныя, поўныя шэрасці, павярхоўнасці, пасрэднасці, банальнасці. Няма ў нас агню ласкі – дабра і любові. У такім стане духу мы нават далёкія “ад трагічнага ўсведамлення зле-дзянеласці зла” (П’ер Прыгент, каментар да Апакаліпсіса).
Хрыстус, аднак, не можа з тым пагадзіцца і кожную нядзелю стаіць каля дзвярэй і стукае.Калі хто пачуе Яго голас і адчыніць Яму дзверы, Ён увойдзе да яго і будзе вячэраць з ім, а той – з Ім (пар. Ап 3, 20).
Хрост сталы, прыносячы плады, прадугледжаныя Богам, пульсуй жыццём, якое закахана ў Божую Міласэрнасць.
17 студзеня
2 — я нядзеля звычайная, год С
Спрыяльны момант
1 чытанне — Іс 62, 1-5.
Пс 96, 1-3. 7-10.
2 чыт. — 1 Кар 12, 4-11.
Евангелле — Ян 2, 1-11.
“Узрадуецца табою твой Бог” (Іс 62, 5)
Бог хоча ўзрадавацца жыццю кожнага з нас. Так, гэта Яго воля. З Яго боку прыгатавана ўсё. Ён ведае шэрасць нашага жыцця. Ён ведае, што часта яно неяскравае, летняе і банальнае, таму нас не радуе. Святы Павел гаворыць нам, што дары ласкі прыгатаваныя даўно. Як Хрыстус, так і Святы Дух стаяць каля дзвярэй нашага сэрца, чакаючы на за-прашэнне. Каб ласка Пана асвяціла наш розум і дапамагла нам у навяртанні. Так, менавіта ласка навяртання ёсць ласка “constans”. Што азначае навяртанне для тых, якія кожную ня-дзелю знаходзяцца ў касцёле? Азначае прыняць Змёртвыхпаўсталага Пана, прыняць моц Святога Духу, ажыўляючага і робячага нас здольнымі для спраў Божых.
Прарок Ісайя запрашае нас да даверу, нягледзячы на тое, што ў людскіх вачах здаецца, што Бог кінуў справу рук сваіх – гэта час няволі вавілонскай, спустошаныя вуліцы Ерузалема. Прарок запэўнівае, а не маўчыць, што надыйдзе час поўнага аднаўлення. Праз 70 гадоў Выбраны народ фактычна вярнуўся на Зямлю Абяцаную, а праз 600 гадоў Езус ператварыў ваду ў віно, што з’яўляецца запаведдзю Яго Пасхі. Гэтая падзея цалкам змяніла бег гісторыі. Сёння акурат спрыяльны момант, каб аднавіць вузлы любові з Улюбёнцам. Толькі Ён можа аднавіць бег гісторыі жыцця кожнага з нас.
24 студзеня
3 — я нядзеля звычайная, год С
Бог звяртаецца да нас
1 чытанне — Нм 8, 2-6. 8-10.
Пс 19, 8-10. 15.
2 чыт. — 1 Кар 12, 12-30.
Евангелле — Лк 1, 1-4; 14-21.
“Увесь народ адказаў: Амэн, амэн” (Нм 8, 6)
Тым падвойным Амэн народ пацвердзіў, санкцыянаваў – усё пачута з кнігі Закону Майсея. Так, гэта праўда, што прамаўляе да нас Бог. Як жа нам сёння не хапае “свежасці” для ўважлівага слухання Яго. Мы акружаныя шматслоўем, няма цішыні, няма паважнага трактавання слова. У большасці выпадкаў яно з’яўляецца толькі гукам, а не носьбітам праўды. Гэта трагедыя нашага часу, слова дэвальвіравала, нічога не вартае. Народ, які вярнуўся з палону, уважліва слухаў і прымаў да сэрца ўсё, што было аб’яўлена з кніг Закону. Езус-Слова сам абвяшчаў ў сінагозе слова, якое цалкам споўнілася ў Яго жыцці. На працягу вякоў Касцёл выконвае паслугу абвяшчэння Евангелля, лічачы гэта фундаментальнай місіяй, даверанай яму праз Змёртвыхпаўстанне. Толькі Добрая Навіна збаўляе свет. Евангелле ёсць святло свету. Усё па-за ім – цемра.
31 студзеня
4 — я нядзеля звычайная, год С
Час вельмі кароткі
1 чытанне — Ер 1, 4-5. 17-19.
Пс 71, 1-6. 15. 17.
2 чыт. — 1 Кар 12, 31–13, 13.
Евангелле — Лк 4, 21-30.
“Будзь мне скалою прыстанішча” (Пс 71 (70), 3)
Місія Касцёла, якой перадусім з’яўляецца аглашэнне Евангелля, – гэта місія кожнага з нас. Хрыстус хоча, каб усе пачулі Добрую Навіну і з ёю супрацьстаялі свайму жыццю і вырашылі: прымаю яе ці адкідваю. Няма іншай ўмовы – так або не. Міласэрнасць Бога для народаў вялікая. На працягу вякоў было і застаецца незлічонае мноства евангелізатараў.
Бог добра ведаў прарока Ісаю і таму яго ўсцешваў, узмацняў і запэўніваў, што будзе з ім ў гэтай нялёгкай справе. Хрыстус ведае слабасць сэрца тых, каго кліча да гэтай нялёгкай місіі. Ён робіць пасланых “умацаваным горадам, жалезным слупом і меднымі мурамі супраць усёй зямлі”. Толькі ў Святым Духу можна мець адвагу, каб выйсці па-за сцены касцёла, на вуліцы нашых гарадоў і вёсак з аглашэннем збаўлення. Гэта справа найбольшай вагі і найбольшай міласэрнасці. “Новы этап евангелізацыі ёсць заўсёды. (…) Новы ангажэмент для ўсіх хрысціян, каб сведчыць з большым энтузіязмам і перакананнем аб сваёй веры” (була Misericordiae vultus), ёсць воля Свяцейшага Айца Францішка. Павінны ісці і аглашаць, што Божая Міласэрнасць трывае навекі. З гэтага поваду могуць чакаць нас праследванні і адкідванне, як паступілі ў сённяшнім Евангеллі з Езусам. За-стаецца пытанне: ці ёсць у маім сэрцы месца для Яго? Ці выпадкам не пакідаю Яго па-за межамі свайго жыцця? Калі Святы Дух ёсць маім духам, то ёсць у маім сэрцы гатоўнасць да гэтай місіі, з абсалютнай свядомасцю павагі да сітуацыі, з абсалютнай свядомасцю свайго ўбоства. “Caritas Cristi urget nos” – любоў, Міласэрнасць Хрыстуса нас прымушае! Час вельмі кароткі.
кс. Славамір ЛАСКОЎСКІ