1 мая
6-я Велікодная Нядзеля, год С
Актуальная навука
1 чытанне — Дз 15, 1-2. 22-29.
Пс 67 (66), 2-3. 5. 6 і 8.
2 чыт. — Ап 21, 10-14. 22-23.
Евангелле — Ян 14, 23-29.
“Святы Дух вас усяму навучыць” (пар. Дз 15, 1-2, 22-29)
Жыццё першых супольнасцей было моцна дынамічным, хрыс-ціянства пашыралася сярод язычнікаў, што таксама прыводзіла да падзелу і розных дактрынальных спрэчак. Сведчыць аб гэтым чытанне з Дзеяў Апостальскіх. Праблема была фундаментальная – ці тыя, хто навярнуўся з язычнікаў, каб быць збаўленымі, павінны, паводле Закона Майсея, быць падвергнуты абразанню ці не? Каб знайсці справядлівае рашэнне, Апосталы збіраюцца на I Сабор у Ерузалеме. Пастанавілі, што на ахрышчаных язычнікаў не трэба ўскладаць ніякага цяжару, акрамя таго, што абавязкова. І праз усе пакаленні Касцёл пад-трымлівае гэтае рашэнне. Вучыць, што тым, між іншым, абавязковым для збаўлення з’яўляюцца: устрыманне ад усялякіх язычніцкіх культаў, ад усялякіх паводзінаў, якія вядуць да згаршэння, і ад усялякай распусты. Для веруючых нашыў часоў гэтая навука актуальная і зразумелая. У нашых захаваннях і жыццёвых адносінах павінны паказаць свету сваю прыналежнасць да Хрыстуса і Яго Касцёла.
Гэтую думку працягвае святы Апостал Ян у Апакаліпсісе, гаворачы, што Святы Горад Ерузалем зыходзіць з неба ад Бога. Уся маральнасць і жыццё вучняў Хрыстуса не можа быць іншым, яно проста дадзена з неба, абапіраецца на пэўны фундамент, якім ёсць навука Апосталаў. З гэтага вынікае ясная дэталь: Касцёл для язычнікаў будзе або святлом, або скандалам. Калі з’яўляецца святлом, то за ім будуць ісці іншыя; калі скандалам, то яго трэба знішчыць і пераследаваць, як гэта зроблена з Хрыстусам. Цуд у тым, што Ён змёртвыхпаўстаў, знішчыў смерць і дае Святога Духа сваім вучням, каб і яны захоўвалі навуку Айца.
Хрысціянін цешыцца тым, што праз святы хрост уключаны да Трынітарнай супольнасці і запрошаны на працягу ўсяго жыцця трываць ў гэтым дары. Фундаментальны вымяр такога жыцця вядзе да ўмілавання і захавання навукі Айца і Сына, і Святога Духа.
8 мая
7-я Велікодная Нядзеля, год С
Па чым свет пазнае нас
1 чытанне — Дз 7, 55-60.
Пс 97 (96), 1 і 2b. 6 і 7с. 9.
2 чыт. — Ап 22, 12 -14. 16-17. 20.
Евангелле — Ян 17, 20-26.
“Амэн. Прыйдзі, Пане Езу“ (Ап 22, 20)
Касцёл – знак апазіцыі ў свеце! Чым больш правазглашае ён Таго, хто ёсць “Дарогаю, Праўдаю і Жыццём” (Ян 4,6), тым больш перашкаджае, і тым мацней яго ад-кідваюць. Кардынал Сарах, прэфект Кангрэгацыі па справах Культу і дысцыплін Сакрамэнтаў, звяртае ўвагу на пераслед хрысціянаў, які адбываецца сёння ў свеце пры абсалютным маўчанні медыя і абыякавасці кіруючых.Так сёння, і так было на пачатку жыцця Касцёла, аб чым сведчыць мучаніцкая смерць святога Стэфана. Сталася яна на вачах натоўпу, які прагнуў крыві гэтага Божага мужа. Вера Касцёла не змянілася на працягу вякоў, бо і надалей ён верыць словам святога Апостала Яна, што “шчаслівыя тыя, хто мые шаты свае, каб мець уладу над дрэвам жыцця і праз брамы ўвайсці ў горад”. Шаты хросту святога мыюцца ў крыві Баранка, у крыві мучаніцкай, а брама, якая вядзе да нябеснага Ерузалема, ёсць крыж. Гэта Крэда вучняў Хрыстуса, якое выражаецца ў таямніцы хвалебнага крыжа Змёртвыхпаўсталага Пана.
Ён, крыж, ёсць падставаю еднасці і любові супольнасці Касцёла, аб якіх просіць Хрыстус свайго Айца ў сённяшнім Евангеллі. Аб’яднанне ў адно Містычнае Цела Змёртвыхпаўсталага Пана адбываецца гэтым цудоўным спосабам. Па тым свет пазнае нас, калі бу-дзем любіць не тых, хто нас любіць, але нашых непрыяцеляў. Аб гэтай любові гаворыць Езус.
Нядзельная Нябесная Літургія ёсць заклікам да Ўлюбёнага: “Maranatha, прыйдзі, Пане Езу! Бо без Цябе нічога мы не можам, мы – сіроты”.
15 мая
Нядзеля Спаслання Духа Святога, год С
Магчымасць новага жыцця
1 чытанне — Дз 2, 1-11.
Пс 104 (103), 1ab і 24 ac. 29bc-30. 31 і 34.
2 чыт. — 1 Кар 12, 3b-7. 12-13.
Евангелле — Ян 20, 19-23.
“Прыйдзі, Дух Святы” (спеў да Духа Святога і Найсвяцейшай Тройцы)
“Ніхто не можа сказаць “Езус – Пан”, калі не будзе ў Духу Святым”. Гэта таямніца Пяцідзесят-ніцы, таямніца пачатку жыцця Касцёла. Ён, Дух Святы, ёсць Тым, хто трансфармуе сэрца чалавека, які жыве ў страху смерці. Ён – даўца “дарагіх ласкаў” святога жыцця, жыцця ў вымярэнні вечнасці тут, на зямлі. Тыя ласкі вядуць да паставы мужнага вызнавання веры. Шчасце без меры, аб якім просім ў Секвенцыі, ёсць жыццём вечным. Ёсць магчымасць мілавання аж да поўнага аддання свайго жыцця, калі Бог захоча, і ў смерці мучаніцкай. Сведчаць аб гэтым непералічаныя шэрагі мучанікаў таксама і нашых часоў.
Дух Святы ёсць жыццёдаўчай “душою” супольнасці Касцёла. Ён рухавік усяго, што ёсць у ім святога. Ён дае розныя харызматы для служэння. Ёсць толькі адна ўмова атрымання ласкаў ад Яго – убоства сэрца. Таму ў гэтай бядзе ўсклікаем у Секвенцыі: “Без Твайго дыхання што ж сярод стварэння? Пустата і небыццё”. Калі веру, што з’яўляюся стварэннем Бога, то і павінен верыць, што ў бядзе сваіх грахоў з’яўляюся “пустатою і небыццём”. Так гучыць Добрая Навіна. Сёння яна – радасць вучняў Хрыстуса. Сапраўды, не пакінуў нас Пан сіротамі, але ў Духу дае нам магчымасць новага жыцця. У кожную раніцу, не толькі сёння, павінны ўсклікнуць: “Прыйдзі, Дух Святы”, бо Ён прыходзіць з дапамогай нашай слабасці. Вялікая міласэрнасць Айца, ой вялікая!!!
22 мая
Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, год С
Мудрасць застаецца вучням
1 чытанне — Прып 8, 22-31.
Пс 8, 4-5. 6-7. 8-9.
2 чыт. — Рым 5, 1-5.
Евангелле — Ян 16, 12-15.
“Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому, Богу, які ёсць і які быў, і які прыходзіць” (пар. Ап 1,8)
“Міласэрнасць – фактычны цэнтр Евангелічнага аглашэння; гэта – Імя Самога Бога, яго Аблічча, пад якім Ён адкрываецца ў Старым Запавеце, а поўнасцю – у Езусе Хрыстусе, уцелаўленні творчай і збаўчай Любові” (Папа Бэнэдыкт ХVI). Уся гісторыя збаўлення ёсць адкрыццём гэтай таям-ніцы, якая завяршылася праз Айца і Сына, і Духа Святога. Дакранаецца да гэтай таямніцы святы Апостал Павел у Пасланні да Рымлянаў.
Кожны з нас становіцца ўдзельнікам гэтай гісторыі. Таямніца нашага збаўлення адкрываецца перад намі этапамі. Езус гаворыць аб гэтым у Евангеллі: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці”. Пакуль не станем даведзеныя да стану ўбогасці сэрца, да стану ўпэўненасці ў любові Айца да грэшніка, не будзем адкрытыя на тое, што з’яўляецца праўдаю аб’яўленаю. Убогі шукае, убогі просіць, убогі адкрыты і ўмее чакаць на аб’яўленне і ёсць у стане яго прыняць. Убогі дае сябе абагаціць праўдаю. Носьбітам тых таямніц ёсць Дух Праўды.
Калі застаўся выбраным да “уладання” гэтаю таямніцаю, укрытаю на працягу вякоў ад язычнікаў, то як найменей не для эгаістычнага “карыстання” ёю. Гэтая ўкрытая мудрасць застаецца выбраным вучням Хрыстуса – аб’яўленая, адкрытая для нясення збаўлення ўсім пакаленням.
29 мая
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, год С
У пілігрымцы Касцёла
1 чытанне — Быц 14, 18-20.
Пс 110 (109), 1. 2-3. 4.
2 чыт. — 1 Кар 11, 23-26.
Евангелле — Ян 9, 11b-17.
“Я – хлеб жывы, які сышоў з неба” (Ян 6, 51)
Святы Апостал Павел у чытанні з Першага Паслання да Карынцянаў пераказвае нам тое, што атрымаў ад Пана Езуса на тэму ўстанаўлення Эўхарыстыі. Гэта вельмі асабістае адкрыццё Паўла, якім жыве Касцёл па сённяшні дзень. Было яно бясцэнным для Апостала і такім павінна стаць для кожнага з нас. Пакуль не пранікнемся таямніцаю Цела і Крыві Хрыстуса, датуль не бу-дзем разумець усяго культу, звязанага з ім. Выражаецца ён у самых розных формах – адарацыі, 40-гадзінных набажэнствах, працэ-сіях вакол нашых святыняў, ці па вуліцах гарадоў і вёсак. Гэты “марш” з Езусам, укрытым у Найсвяцейшых Дарах, павінен растлумачыць нам, што і сёння Ён хоча карміць натоўпы, бо такая воля міласэрнага Айца. Яго харч неабходны, каб толькі не замучыцца нам у пілігрымцы веры да Валадарства. Ён хоча суправаджаць нас у гэтым вандраванні. Хто не ідзе ў той пілігрымцы Касцёла разам з супольнасцю, а дабравольна выключаецца з яе, той можа загінуць. І сёння яшчэ адзін адказ Езуса на пытанне: “Ці абавязкова прымаць Святую Камунію ў кожную нядзелю?». “Я – хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна”.
кс. Славамір ЛАСКОЎСКІ