Хлеб штодзённы

5 чэрвеня
10-я  нядзеля звычайная, год С

 

gr-str-30

Адчынім брамы неба

 

1 чытанне — 1 Вал 17, 17-24.
Пс 30 (29), 2-4. 5-6. 11 і 12а і 13b.  
2 чыт. — Гал 1, 11-19.  
Евангелле — Лк 7, 11-17.

 

“Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў” (Пс 30 (29), 2)
“Свет, у якім жывём, часта выдаецца нам далёкім ад таго, у чым запэўнівае нас вера: вопыт зла і цярпення,  несправядлівасці і смерці быццам супярэчаць Добрай Навіне; ён можа пахіснуць веру і стаць для яе  спакусаю. Калі гэта здараецца, мы павінны звяртацца да сведкаў веры” (пар. ККК 164-165). Таму прарок Ілля, багатыр з Першай Кнігі Царстваў, сатварыў цуд  уваскрэшання  сына беднай удавы, каб узбудзіць нанава  веру ў яе сэрцы. Гэтым спосабам  Бог па-цвярджае  яго прароцкую місію.
Святы Павел у Лісце да Галатаў складае вызнанне веры. З’яўляецца сведкаю мноства цудаў, праз якія Бог “ўратаваў жыццё маё сярод тых, хто сыходзіць у магілу” (пар. Пс 30, 4). Святы Павел, як і аўтар псальму, у сваіх лістах многакратна гаварыў аб сваім асабістым навяртанні. Здарэнні на моры, незлічоная колькасць пераследванняў з пагрозаю смерці з-за вызнавання веры не зламалі дух Апостала. Моц веры выплывае з ласкі, атрыманай ад Пана. З запалам абвяшчаў Евангелле  пра Езуса. Перамераў дзеля Яго тысячы кіламетраў, каб занесці іншым святло веры.
У Евангеллі ад святога Лукі чытаем, што Пан  Езус стварыў цуд уваскрашэння адзінага сына ўдавы.  Аказвае спачуванне самотнай маці, уваходзіць у яе цярпенне, не ёсць абыякавы да яе лёсу. Як кажа святы Лука, “зжаліўся над ёю”, Міласэрнасць Пана не ведае межаў. Хоць смерць ёсць непазбежным канчаткам зямнога жыцця, Езус вяртае жыццё хлопцу, каб праз  надзвычайны цуд узбудзіць веру ў сэрцы маці і сына і ўсіх сведкаў  таго здарэння.  Пасля ўжо, поўнага веры, “прызваў на неба”.
Хрысціянін, уваскрэшаны хлопец, ёсць  сведкаю  паўстання з “мёртвых грахоў”. Таму святы Павел, сам пераканаўшыся ў міласэрнасці паўстання з “мёртвых грахоў”, нясе Евангелле язычніцкім народам. Давайце папросім Бога аб гарачым абвяшчэнні Добрай Навіны. У Год Міласэрнасці, дай Божа, прывесці многіх да збаўлення.  Такі запал адчыніць для нас брамы неба, бо “хто вярнуў грэшніка з аблуднага шляху яго, збавіць душу ягоную ад смерці і закрые мноства грахоў”. (Як 5, 20).


 12 чэрвеня
11-я  нядзеля звычайная, год С

 

Гісторыя вучыць

 

1 чытанне —  2 Сам 12, 7-10. 13.
Пс 32 (31), 1-2. 5. 7. 11.  
2 чыт. — Гал 2, 16. 19-21.  
Евангелле — Лк 7, 36 – 8, 3.

 

“Хто ж ён такі, што нават грахі адпускае?” (Лк 7, 49)
У першым чытанні з Другой Кнігі Самуэля сустракаем цара Давіда ў стане вялікага духоўнага  і маральнага крызісу. Пасля цудоўнага вопыту прысутнасці Бога ў яго жыцці, Давід, атрымаўшы поспех, адыходзіць ад Яго. Супрацівіцца Ягоным прыказанням, недаацэньвае Яго слова.  Вынікам гэтага з’яўляецца яго вялікі ўпадак. Становіцца  чужаложнікам, уводзіць жонку свайго вернага слугі Урыі і вераломна забівае яго чужымі рукамі. Гісторыя надзвычайная, яна вучыць нас, як лёгка страціць веру! Канешне, поспех многакратна становіцца прычынаю людскіх упадкаў. Таму благаслаўлёная Маці Тэрэса казала, што Біблія не знае слова “поспех”.  Каб і мы не кармілі  свайго сэрца гэтым словам і гэтым прагненнем, якое часта адымае ў чалавека  духоўныя сілы,  дайшло б да пыхі і мноства іншых грахоў.  Дзякуючы адвазе прарока  Натана, Давід навяртаецца і пазнае свае грахі, пачынае весці жыццё, паслухмянае Богу. У чарговы раз можам пераканацца, што Міласэрнасць Божая не ведае межаў, не глядзіць на асобу і яе стан духа. Бог будзе змагацца  да канца аб збаўленні кожнага з нас. На ўзор прарока Натана, мы за-прошаныя, асабліва ў Год Міласэрнасці, каб данесці Евангелле да аддаленых.  Каб мы нікога не выкрэслілі са свайго сэрца, Пан  хоча збавіць кожнага.
Каб знайсціся ў гэтай місіі, патрэбна самым  узрастаць у веры, каб праз веру  дайсці да апраўдання  і жыць для Бога, а не для рэлігійнай ідэі. Бо ў кім жыве Хрыстус, той жыве  ўжо ласкай Міласэрнасці.Яна зноў жа  вядзе да незвычайнай  пакоры сэрца. Узор гэтага маем у сведчанні аўтара сённяшняга псальму. Ён, як і цар Давід,  пасля прызнання грахоў атрымаў прабачэнне сваёй злобнасці і радасці, і весялосці сэрца.
У Евангеллі Езус яшчэ раз запэўнівае нас  у сваёй міласэрнасці ў адносінах да бедных. Бедная публічная грэшніца пакорна просіць аб прабачэнні.  Скруха яе сэрца заклікае да літасці.  Хрыстус  ломіць права  фарысеяў і дазваляе да-крануцца той “нячыстай” жанчыне. Таму Ён прыходзіць і сёння, каб узяць  нашыя грахі на сябе. Езус дазваляе дакрануцца, калі прымаем Святую Камунію. Ён хоча быць з намі адным цэлым.


 19 чэрвеня
12-я  нядзеля звычайная, год С

 

Кім Яго лічыш?gr-str-31

 

 

1 чытанне — Зах 12, 10-11; 13, 1.
Пс 63 (62), 2. 3-4. 5-6. 8-9.  
2 чыт. — Гал 3, 26-29.  
Евангелле — Лк 9, 18-24.

 

“Божа, Цябе прагне душа мая” (Пс 63 (62) 1)
Атрымаць моц Духа –  значыць атрымаць, між іншым, дар слёз, якія льюцца з-за жалю за ўчынёныя грахі, як чытаем у Кнізе прарока Захарыі.  Містыкі гавораць, што гэтыя слёзы ачышчаюць нашае сэрца, бо яны быццам слёзы па-кланення  Богу  за  Яго абсалютна дармовую міласэрнасць.  Жыццё ў ласцы, для чалавека веры, значна цаннейшае, чым  жыццё звычайнае. Псалміст дадае, што вынікам шукання Бога ёсць насычаная душа, якая  пакланяецца свайму Збавіцелю.  Мудрасць Духа навучае, што,  каб  жыць “у цені крылаў” Бога, які пад-трымлівае нас сваёю моцаю, Хрыстус вядзе з вучнямі важны дыялог, як сцвярджае традыцыя ў Філіпіі, пры язычніцкіх святынях, задаючы два фундаментальныя пытанні: ”Кім лічыць Мяне народ? І кім лічаць Яго вучні?”.
Каб пладатворна евангелізаваць, патрэбна знаць ментальнасць тых, да каго накіроўваеш Слова Божае. “Народы” ў нашым краі маюць розныя тэорыі на тэму Езуса, гаворачы, што Ён – адзін з многіх багоў, значыць, нейкае боства; адзін з вялікіх прарокаў гісторыі, “святы камуніст”, вялікі Мудрэц, Настаўнік, добры прыклад для наследвання, Бозя, да якога патрэбна маліцца.  Гэта толькі некаторыя тэорыі, узятыя «з народу”.
На другое пытанне Пётр адказаў, што Езус  – Месія Божы. А кім ты лічыш Езуса?  Па-спрабуйма знайсці адказ на гэтае простае пытанне, гледзячы праўдзіва на сваё жыццё. Бога не цікавіць тэорыя – Бога цікавіць нашае штодзённае жыццё.
Жыццё вучняў  Хрыстуса  звязана з таямніцаю штодзённага  крыжа на падставе службы Богу або страчванне свайго жыцця для справы Божай.


 26 чэрвеня
13-я  нядзеля звычайная, год С

 

Трэба аглянуцца!

 

1 чыт. — 1 Вал 19, 16b. 19-21.
Пс 16 (15), 1-2а і 5. 7-8. 9-10. 11.  
2 чыт. — Гал 5, 1. 13-18.  
Евангелле — Лк 9, 51-62.

 

“Дзеля свабоды Хрыстус вызваліў нас ” (пар. Гал  5, 1).
Слухаючы сённяшняе Евангелле, паглядзім, колькі клопату меў Езус са сваімі вучнямі. Абсалютна не разумелі нічога  з таго, чаму Ён навучаў. Тыдзень назад  прызнавалі, што Езус ёсць Месія Божы, а сёння лічаць Яго язычніцкім боствам, якое па-людску вырашае спрэчкі  з непрыяцелямі. Хацелі наслаць агонь на негасцінных самарыцянаў, але Ён  ім  гэта забараніў. Езус  жадае лепей прыняць адказ, абвяржэнне, чым знішчыць грэшнікаў, а мог бы і гэта ўчыніць. Езус  не выкарыстоўвае сваёй Боскай моцы  супраць чалавека, але  толькі – каб яго  збавіць.   
Святы Павел  у Лісце да Галатаў  прыпамінае, што свабода вучняў  Хрыстуса  выражаецца перадусім у свабодзе ад грахоў. Яна вядзе да жыцця ў ласцы, якая дазваляе крочыць па сцежцы жыцця, якою ёсць крыж. Такое жыццё выражаецца таксама ў тым, што не будзем рабіць таго, што нам хочацца, але тое, што ёсць волей Бога. А Яго воля – у падвойным прыказанні любові. Толькі любоў, якая з’яўляецца дарам Святога Духа, дазваляе чыніць усё для дабра  братоў. Давайце  прасіць аб ласцы пакінуць стан душы старога чалавека, які аглядаецца назад, а не глядзіць на любячага Айца.

 

кс. Славамір  ЛАСКОЎСКІ


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий