Хлеб штодзённы

4 верасня
23-я  нядзеля звычайная, год С

 

Бог не чакае – Сам ідзе

 

1 чытанне — Мдр 9, 13-18b.
Пс 90 (89), 3-4. 5-6. 12-13.14 і 17.  
2 чыт. — Флм 9b-10, 12-17.  
Евангелле — Лк 14, 25-33.

 

“Пакажы слузе Твайму святло Твайго аблічча” (Пс 119 (118), 135)
Хрысціянства вылучаецца  сярод іншых  рэлігій тым, што Бог у Езусе Хрысце першы выходзіць да чалавека. Гэтая таямніца была  блізкая народу Старога Запавету. Прыпамінае нам  аб  гэтым аўтар  Кнігі Мудрасці:“ Хто б спазнаў Твой намер, калі б Ты не даў мудрасці і не  спаслаў  Святога Духа звыш?” (Мдр 9,17). Бог не чакае, пакуль  чалавек  Яго знойдзе,  Яго распазнае і да Яго прыйдзе, але Сам шукае сыноў чалавечых, каб іх збавіць (пар. Ян 3, 17). Гэтая Мудрасць зба-віла чалавека, аб чым ведаем з Кнігі Быцця. Гэта Бог выйшаў насустрач упаўшаму Адаму, гаворачы: “Адам, дзе ты?” (Быц 3,8-10).
Псалміст заахвочвае нас, каб мы навучыліся  лічыць дні нашыя (пар. Пс 90, 12). Свядомасць крохкасці кожнага чалавечага  жыцця  робіць нашае сэрца мудрым. А ў чым гэтая мудрасць павінна праяўляцца? Па-першае, у любові – Павел, пасля навяртання нявольніка Анісіма высылае яго да Філімона, законнага ўладальніка, каб той падарыў яму свабоду.У Хрыстусе нельга  мець іншага мыслення і паступка, як толькі прагненне дабра для іншага чалавека.
Паколькі хрысціянства стаіць на антыподах у адносінах да  ўсіх рэлігій, то мае ў гісторыі нейкую асаблівую місію. Якую? Народ Новага Запавету прызваны да бітвы, але якой? Бітвы, якую запаведаў  апосталам Езус Хрыстус і аб якой  піша святы Павел у Лісце да Эфесцаў: “Нашая барацьба не супраць крыві і цела, але супраць панаванняў, супраць уладаў, супраць гаспадароў цемры свету гэтага, супраць нябесных духаў злосці” (Эф 6,12). Зброя Божая, салдаты Пана, гэта праўда,  справядлівасць, гатоўнасць аглашаць  добрую навіну, шчыт веры, штурвал збаўлення,  меч Духа – гэта слова Божае.  Увесь гэты бой і супраць спакусаў д’ябла. І ў нашыя часы ён зводзіць не толькі асобных людзей, але і цэлыя народы. Пакуль чалавецтва не будзе кіравацца навукаю і святлом паставы Божай,
 датуль будзе пад уладаю злога духа.
І яшчэ адна вельмі важная  інфармацыя з сённяшняга Евангелля: “Болей ніхто з вас, хто не адракаецца ад усяго, што ёсць, не можа быць маім вучнем”. Нельга паспяхова ваяваць з дэманам, пакуль не ўздымем нашыя рукі дагары, пакуль  не “паддамося” моцы Духа.


11 верасня
24-я  нядзеля звычайная, год С

 

Найбольшая ўзнагарода – ласка Божая

 

gr-str-30

1 чытанне — Зых 32, 7-11. 13-14.  
Пс 51 (50), 3-4. 12-13. 17 і 19.  
2 чыт. — 1 Цім 1, 12-17.  
Евангелле — Лк 15, 1-32.

 

“Устану, пайду да Айца майго” (Лк 15, 18)
У 70-я гады  мінулага стагоддзя Клаўдыя Каналі, вядомы музыкант, разам са сваёй групай “Білет у пекла” выпусціў альбом пад такою ж назваю. З погляду на ўжытыя ў ім мову і змест, разам са сваімі калегамі застаўся  названым “языком д’ябла”. Дваццаць гадоў пазней распускае сваю рок-групу і ўступае ў  бэнэдыктынскі кляштар. Пацягнуты Богам, радыкальна зменьвае свой лад жыцця, каб пазбавіцца  пекла і папасці ў рай. Да гэтай пары жыве ў кляштары Мінуцяно, у Таскані  (Італія).
Гэтая цудоўная гісторыя навяртання ёсць жывым довадам таго, што і сёння  Хрыстус шукае сярод нас “сыноў марнатраўных”, каб паказаць свету моц Сваёй Міласэрнасці. Падобнае сведчанне дае аб сабе святы Павел у Лісце да Цімафея.
За гісторыяй навяртання кожнага з нас стаіць  нейкі хрысціянін. Вядомы нам ці не вядомы. Так, як Майсей у першым чытанні  з Кнігі Зыходу, устае  перад Богам за весь народ, які  супрацівіўся Богу, так і сёння  “людзі Бога” устаюць за сучасныя пакаленні.  Народ дапусціў ідалапаклонніцтва, кара Божая была страшная,  Пан хацеў знішчыць цэлы народ.
Майсей выпрошвае памілаванне, і Бог адварочвае кару.
У Евангеллі  Езус  прыпамінае нам, што кожны з нас ёсць “тою адною авечкаю са статку” або “адною драхмаю з дзесяці”, якая згубілася і была знойдзена, дзякуючы Пану. Гэтыя, дзеля каго Езус прыйшоў, ёсць ”мытнікі і грэшнікі”. Дотык Божай Міласэрнасці ўзбу-джае ў сэрцы такога чалавека веру і вялізнае прагненне навяртання і павароту да “дому Айца”. Бог па чарзе  абдорвае  нас “найлепшаю сукенкаю, дае персцень і сандалі на ногі”. Яго ласка вяртае нам натуру Божага чалавека, з’яўляецца для нас найбольшаю ўзнагародай.  Нанава становімся  Ягонымі сынамі.
Каб у Год Божай Міласэрнасці, які хутка заканчваецца, мы самі дасягнулі такога  павароту і дапамаглі іншым у навяртанні. Не дай Божа, каб хто-небудзь з нас стаў перашкодаю, як “старэйшы сын”. Найбольшая ўзнагарода для чалавека Божага ёсць навяртанне іншых да Касцёла, хоць бы гэта былі найгоршыя грэшнікі.


18 верасня
25-я  нядзеля звычайная, год С

 

Лічыш сябе багатым ці бедным?

 

1 чытанне — Ам 8, 4-7.
Пс 113 (112), 1-2. 4-6. 7-8.  
2 чыт. — 1 Цім 2, 1-8.  
Евангелле — Лк 16, 1-13.

 

“Ён са смецця ўзносіць убогага” (Пс 113 (112), 7)
Хочаш быць у руках Бога, дай пакіраваць у накірунку “убогасці” – такую параду дае нам сёння  аўтар Псальму! На гэтым свеце няма багатых, хіба толькі тыя, якім здаецца, што яны багатыя. Навучае нас гэтаму  святы Павел ў  Першым Лісце да Цімафея, калі гаворыць, што Езус Хрыстус выдаў сябе на выкуп за ўсіх.У іншым месцы гаворыць, што “Езус Хрыстус, будучы багатым, для вас стаўся ўбогім, каб вас сваім убоствам узбагаціць” (2 Кар 8,9). Усе саграшылі і няма ні аднаго  справядлівага, ні аднаго. Нават Маці Божая, будучы без граху зачатая і поўная ласкі, усе гэтыя дары атрымала ад Пана, дзякуючы будучым пасхальным заслугам свайго Сына. Марыя – тая, якая  багатая ўбогасцю. Такім ў замысле Божым ёсць і такім павінен быць Касцёл. Адкрыццё гэтай таямніцы ёсць дарога навяртання. Носячы ў сабе  таямніцу ўзбагачанай бяды, мы ў стане беднякам аглашаць Добрую Навіну. Ёсць  у нас евангелізацыйны запал!
Святы Павел у Першым Лісце да Цімафея заахвочвае нашыя супольнасці да малітвы ў інтэнцыі ўсіх, хто прадстаўляе ўладу, у інтэнцыі збаўлення ўсіх лю-дзей, каб пазналі праўду.
Апостал язычніцкіх народаў аправяргае яшчэ адзін міф, так добра бачны і ў нашых касцёлах, што малітва з’яўляецца  быццам прыярытэтам жанчын. Гаворыць проста: “Жадаю, каб мужчыны маліліся на кожным месцы, узносячы чыстыя рукі без гневу і спрэчак”. Яшчэ многа вады павінна ўцячы ў нашых рэках, каб  мужчыны з нашых парафій пачалі рэгулярна хадзіць да касцёла і каб узялі ў свае рукі духоўнае жыццё давераных яму Богам жонак і дзяцей.


25 верасня
26-я  нядзеля звычайная, год С

 

Сэнс нашага паклікання

 

gr-str-31

1 чытанне — Ам 6, 1а. 4-7.
Пс 146 (145), 6c-7. 8-9а. 9bc-10.  
2 чыт. — 1 Цім 6, 11-16.  
Евангелле — Лк 16, 19-31.

 

“Змагайся добрым змаганнем веры, трымайся вечнага жыцця” (1 Цім 6, 12)
Многія з нас цікавяцца спортам. Сочым  з задавальненнем  за  нашымі  ўлюбёнымі, асабліва калі яны перамагаюць. У кожным з нас ёсць прагненне да поспеху. Сёння святы Павел запрашае нас да ўдзелу ў практыкаваннях, але поўнасцю ў іншай  фармацыі – у практыкаваннях аб веры, аб жыцці вечным. Гэта – сэнс нашага паклікання да Касцёла “захоўваць прыказанні незаплямлянымі без дакору  аж да аб’яўлення нашага Пана Езуса Хрыстуса”.  
Таму святы Павел гаворыць аб тым, што хрысціянін змагаецца ў добрых практыкаваннях, бо пагражае яму страшная спакуса – бессэнсоўнае жыццё. Гэтую тэму кранае таксама прарок Амос.
У смерці мы ўсе роўныя перад Богам. Жыццё ў дабрабыце, у роскашы і ў працяглым піраванні  адводзіць ад Яго. Лякарствам ад такога роду спакусы ёсць даваць міласціну і чыніць усякага роду справы міласэрнасці. Любоў у адносінах да “найменьшых” не будзе забытай Богам. Хто ўважліва слухае “Майсея і Прарокаў” і жыве  гэтым словам, ідзе пэўнаю дарогаю, якая давядзе яго на “лона Абрагама”.

 

кс. Славамір  ЛАСКОЎСКІ


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий