Хлеб штодзённы

2 ліпеня
XIII  нядзеля звычайная, год Аgr-str-28

 

Міласэрнасць і эгаізм

 

1 чытанне — 2 Вал 4, 8-11. 14-16а.
Пс 89 (88), 2.
2 чытанне — Рым  6, 3-4. 8-11.
Евангелле — Мц 10, 37-42.

 

 «Міласэрнасць Пана буду усхваляць вечна» (Пс 89 (88), 2).
У чалавека шмат відаў «любові», якія вакол яго. Да іх належаць сіла, радасць, але і такія, якія прыносяць з сабой цярпенне, цяжкасці штодзённага жыцця. Некаторыя віды «любові» авалодаюць намі моцна і нечакана, але потым знікнуць. Іншыя застаюцца, хоць яны фрустрыраваныя і незадаволеныя. Яшчэ адны ўкараняцца ў «патаемных» месцах нашага ўнутранага свету, куды мы іх загналі, але адтуль яны аднойчы абрынаюцца на нас больш або менш моцна і выклікаюць у нас пачуццё страху і розныя перашкоды. Але ёсць і іншыя «віды любові», якім мы дазваляем жыць у сабе.
Нашай штодзённай спакусай з’яўляецца паддацца гэтым «відам любові», якія абрынаюцца на нашу свядомасць, часам слабей, часам мацней; яны спакушаюць нас ісці за імі і дазволіць ім кіраваць намі без таго, каб мы імкнуліся выбраць з іх. Усе гэтыя «віды любові» ў нас крыху шалёныя, бяздумныя ў тым сэнсе, што непазбежна нясуць з сабой некаторую двухсэнсоўнасць і пэўную дозу неразумнасці. І скажыце, ці не праўда, што мы ў штодзённым жыцці адчуваем спакусу хоць крыху «паддацца» гэтай неразумнасці і двухсэнсоўнасці?
Колькі адвагі патрэбна для таго, каб мы заўсёды ззялі, былі разумнымі і адназначнымі? Іншымі словамі, як гэта цяжка — быць сапраўды свабоднымі і верыць у разумную і адказную свабоду! А менавіта гэта і ёсць адзіны спосаб, як па-чалавечы жыць, значыць, разумна і адказна вы-біраць, што мы будзем любіць або «прадавацца» розным відам любові, якія з’яўляюцца ў нашым жыцці. На самой справе, гэтыя прывязваючыя «віды любові» вельмі падобныя да эгаізму. Але сапраўдная свабода праяўляецца ў міласэрнасці.


 9 ліпеня
XIV нядзеля звычайная, год А

 

gr-str-28-2

Ціхі і пакорны сэрцам

 

1 чытанне — Зах 9, 9-10.
Пс 145 (144), 1-2. 8-9. 10-11.
2 чытанне — Рым  8, 9. 11-13.
Евангелле — Мц 11, 25-30.

 

«Калі забіваеце Духам учынкі цялесныя, жыць будзеце» (Рым 8,13).
На думку сучасных людзей, не вельмі добра гучаць такія паняцці, як цішыня, умеркаванасць і пакора. Нашмат больш шануецца асоба з моцным характарам, гордая, упэўненая ў сабе. Калі нехта ў сённяшнім грамадстве хоча зрабіць кар’еру, то павінен умець прабіваць сабе дарогу.
Насуперак таму, што многія патрабуюць, каб спынілася насілле і было здзейснена раззбраенне, гонка ўзбраення ўвесь час павышаецца, становіцца больш небяспечнай і рафініраванай. Усе сцвярджаюць, што стаяць на баку слабых, а з-за эгаістычных паводзінаў людзей колькасць абяздоленых павялічваецца. Жыццё, на думку некаторых, з’яўляецца больш ці менш жорсткай «барацьбой» адных супраць іншых.
Калі мы разумеем жыццё як барацьбу і канкурэнцыю, відавочна, што цішыня, умеркаванасць і пакора сэрца не карыстаюцца ў людзей усеагульнай папулярнасцю, яны лічацца слабасцю і перапалоханасцю. Такое меркаванне ўзнікае таму, што “ісціна” перасоўваецца на задні план, на першае ж месца ставіцца поспех, улада, багацце. У сапраўднасці ж ціхім і пакорным можа быць той, хто моцна верыць у сілу “ісціны”.


 16 ліпеня
XV нядзеля звычайная, год А

 

gr-str-29

Плённае слова

 

1 чытанне — Іс 55, 10-11.
Пс 65 (64), 10abcd. 10е-11.
12-13. 14.
2 чытанне — Рым  8, 18-23.
Евангелле — Мц 13, 1-23.

 

«Вось выйшаў сейбіт сеяць» (Мц 13, 3)
Колькі слоў губляецца ў бездані, нібы гэта толькі гукі, якія хутка знікнуць і нічога не па-кінуць пасля сябе. Мы ведаем, што некаторыя словы маюць вялікую моц, што яны ўрываюцца ў душу і прычыняюць радасць ці смутак, адвагу ці гора і маладушша. Значыць, словы – гэта не толькі гукі, яны могуць быць «жэстамі» ці «ўчынкамі». Мы можам дазволіць ім падаць у бездань або назапашваць, адмаўляць ці засвойваць, можам шукаць ці забываць іх. Слова, якое з’яўляецца носьбітам «праўды», даецца толькі таму, хто горача жадае яго, хто выбірае яго і прымае.
Слова можа паспрабаваць дабіцца прызнання, аднак яно не  прынясе плёну, пакуль не будзе прынята добраахвотна. Пэўным чынам мы «прымаем» нават тое слова, якім не дзелімся з іншымі і якое прыносіць нам боль, якое мы адмаўляем з гневам. Аднак існуюць папрокі, пахвала, нападкі, якія нас не датычаць, бо яны не знахо-дзяць у нашай душы асяроддзя, у якім маглі б укараніцца. Падобна і з Божым словам. Толькі нашая схільнасць,  жаданне шукаць слова, зразумець і засвоіць яго і воля жыць ім у жыцці можа весці да таго, што яно ў нас укараніцца. Божае слова такім чынам кліча нас да свабоды, пра што сведчаць і прыпавесці са Святога Пісання.
Калі мы вырашым слухаць, то абавязкова зразумеем!


 23 ліпеня
XVI нядзеля звычайная, год А

 

gr-str-29-2

Дзейнічаць, каб зразумець і жыць

 

1 чытанне — Мдр 12, 13. 16-19.
Пс 86 (85), 5-6. 9-10. 15-16а.
2 чытанне — Рым  8, 26-27.
Евангелле — Мц 13, 24-43.

 

«Дух дапамагае ў слабасцях нашых, бо мы не ведаем, аб чым трэба маліцца» (Рым 8, 26)
Адной з частых спакусаў, з якімі мы сустракаемся, з’яўляецца імкненне аддзяляць «дзеянне» ад «разумення», любоў ад праўды, тэорыю ад практыкі. Такое аддзяленне шкоднае, галоўным чынам, у рэлігіі. У са-праўднасці ў пытаннях рэлігіі любоў апярэджвае разуменне і плённую практычную дзейнасць і робіць магчымым разуменне і свабоднае рашэнне далучыцца да праўды. Вернік знаходзіцца нібы ў стане закаханасці, а людзі не становяцца закаханымі па «разумных» матывах. Закаханасць нельга выводзіць проста з прычын, яна – новая праява асабістай свабоды, з якой выцякае новае разуменне і новы шэраг рашэнняў. Любоўю мы пазнаём каштоўнасці, якіх раней не заўважалі або на якія раней не звярталі ўвагі. Для таго, каб зразумець любоў, чалавеку неабходна назіраць, адсочваць, абдумваць і ставіць сабе пытанні.


 30 ліпеня
XVII нядзеля звычайная, год А

 

Валадарства Божае падобна да скарбу

 

1 чытанне — 1 Вал 3, 5. 7-12.
Пс 119 (118), 57 і 72. 76-77. 127-130.
2 чытанне — Рым  8, 28-30.
Евангелле — Мц 13, 44-52

 

«Я дам табе такое мудрае і разумнае сэрца, якога не было да цябе ні ў кога і не будзе пасля цябе» (1 Вал 3, 5; 7-12).
Хрысціяне ў сучасным грамадстве застаюцца меншасцю. Мы жадаем, каб нас было больш, каб мы былі больш актыўнымі, больш заўважальнымі і важнымі.
Узгадаем Езуса і Яго вучняў. Яны былі меншасцю, вельмі маленькім семенем у вялікім свеце. Хоць Езус чыніў цуды, казаў пра цудоўныя рэчы, быў увасабленнем дабрыні і пабожнасці, свет не жадаў ведаць пра Яго. Нават апосталы і вучні задавалі Яму пытанне: «Дзе Валадарства Нябеснае, калі свет не змяніўся і яго нельга змяніць?». На гэта Езус распавёў вучням прыпавесць пра гарчычнае зерне, якое здаецца дробным і нязначным, падобна таму, як выглядала ў іх вачах Ягоная місія.
Таксама і ў нашым жыцці. Хіба да нас не прыходзіць пачуццё марнасці, хіба не адчуваем мы стомы, што выцякае з расчаравання, калі мы не бачым канкрэтных вынікаў? Таму людзі і казалі Езусу: «Калі свет усё яшчэ поўны зла і смерці, Ты не можаш казаць, што да нас ужо прыйшло Валадарства Божае». Сённяшняе першае чытанне і Евангелле вядуць нас да разважання менавіта пра гэтую важную праблему – аб прысутнасці Бога сярод нас, Яго таямнічай сіле і дзейснасці Яго паводзінаў.


 6 жніўня
XVIII нядзеля звычайная, год А

 

gr-str-30

Езус – гэта Сын Божы

 

1 чытанне — Днл 7, 9-10. 13-14.
Пс 145 (144), 8-9. 15-18.
2 чытанне —  2 П 1,  16-19.
Евангелле — Мц 17, 1-9.

 

“Гэта Сын мой умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце” (Мц 17,5).
Евангеліст Мацвей апавядае аб перамяненні Пана, Яго пакутах і ўкрыжаванні (пар. Мц 17, 1–9). Ён жадае паказаць лёс Месіі, які выклікаў нязгоду Пятра (Мц 16, 22) і ў якім Стары Запавет дасягае сваёй вяршыні.
Падзея адбылася на «высокай гары» — на месцы Божай прысутнасці і размовы з Богам. На гэтай невядомай гары Езус «перамяніўся»: «аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло». Ззянне, бялюткае адзенне і святло — гэта біблейскія сімвалы, якія азначаюць Боскую прыроду Хрыста. Перамяненне азначала, што Езус паказаў сваё ўнутранае і таямнічае аблічча Месіі і Божага Сына. А голас з неба сказаў: гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце. З Езусам размаўляюць Майсей і Ілля, прадстаўнікі Старога Запавету. Яны не звяртаюцца да апосталаў, аднак апосталы і не павінны слухаць нікога, акрамя Езуса.
Вучні-хрысціяне павінны чытаць Стары Запавет, заўсёды скіроўваючы позірк на асобу Езуса Хрыста, бо ў Ім яны маюць свайго заканадаўцу, настаўніка і прарока.
Воблака таксама з’яўляецца сімвалам Божай прысутнасці (пар. Зых 13, 21). Парадаксальна, што гаворка ідзе пра «светлае воблака», якое ахінае вучняў «сваім ценем». Гэтае воблака і паказвае, і ўтойвае Бога, які прысутнічае ў сваім Слове. Аб’яўленне праз Слова выключае ўсялякую незразумеласць, характэрную для сімвалаў, а таксама дае тлумачэнне падзеям.
Гэтае імгненнае перажыванне хвалы Езуса павінна было дапамагчы вучням ісці з Хрыстом насустрач Яго смерці і ўваскрасення з памерлых. Дзякуючы перамяненню Езуса вучні павінны былі зразумець, што пакуты Езуса і Ягоная смерць не былі негатыўнымі падзеямі, падзеннем, смерцю і стратай, але па-дзеямі, у якіх прамянела бясконцая Божая любоў да людзей.
Так перамяненне здзейснілася, калі Езус фізічна і духоўна накіраваўся ў Ерузалем насустрач слаўным падзеям Яго мукі — смерці і ўваскрасенню з памерлых. Перамяненне — гэта ззяючая маланка, якая асвятляе шлях Езуса і мэту Яго хвалы, якую Ён на хвілінку паказаў.


 13 жніўня
XIX нядзеля звычайная, год А

 

gr-str-30-2

Хто такі Пан?

 

1 чытанне — 1 Вал 19, 9а. 11-13а.
Пс 85 (84), 9ab-10. 11-14.
2 чытанне — Рым  9, 1-5.
Евангелле — Мц 14, 22-33.

 

“Ты сапраўды Сын Божы!” (Мц 14, 33).
У гісторыі рэлігій і філасофскага мыслення чалавецтва мы бачым вялікую колькасць шляхоў, па якіх чалавек на працягу стагоддзяў ішоў у сваіх пошуках да Бога. Давайце паразважаем пра касмалагічны шлях, які ў якасці зыходнага пункту для пазнання Бога выкарыстоўвае вопыт чалавецтва. Чалавек часта, перш за ўсё з прычыны няўстойлівасці, зменлівасці і выпадковасці спраў гэтага свету, спасылаўся на Бога як на непазбежную аб’ядноўваючую моц.
У такім выпадку можа стацца так, што чалавек, разважаючы пра сутнасць рэчаў, якія ён пазнаў, «створыць сабе» ўяўленне пра Бога, які мае матэрыяльны характар, або стане атаясамліваць Яго з неабмежаванай Уладай. Узнікае спакуса думаць пра Бога як пра таямнічы, уплывовы і магутны прадмет, а значыць атаясамліваць Яго з ідалам. Аднак Святое Пісанне паказвае нам Бога, які адрозніваецца ад чалавека і які не з’яўляецца рэччу, але Асобай, мэтай, чаго мы ні праз пошук, ні праз чаканне, ні праз слуханне ніколі цалкам не пазнаем.
Пётр таксама хацеў мець  удзел у Божай уладзе Езуса і  папрасіў Яго, каб таксама мог ісці па вадзе. Езус сказаў яму: «Ідзі!». Аднак Пётр памыляўся, думаючы, што зможа пакінуць сваю чалавечую натуру з яе цяжкасцямі, няўпэўненасцю і абмежаваннямі. Ён думаў, што Езус прыйшоў для таго, каб «вызваліць» чалавека з яго чалавечай сутнасці праз відавочны цуд. Таму, калі пачынае тануць, ён крычыць: «Пане, выратуй мяне!» А Езус папракае яго: «Малаверны, чаму засумняваўся ты?».
Пётр сумняваўся ў тым, што Езус сапраўды Божы Сын, што Бога трэба шукаць менавіта ў Езусе. «Тыя, хто быў у чоўне», — гэта хрысціянская супольнасць, якая вызнае: «Ты сапраўды Сын Божы!».
Бог прысутны ў Езусе! Мы павінны шукаць Яго не ў цудах, як меркаваў Ілля, а ў благаслаўлёнай, таямнічай і прадбачлівай прысутнасці, з якою Ён назірае за намі ў кожны момант нашага жыцця. А прысутнасць Яго падобная на «павеў ціхага ветру».


20 жніўня
XX нядзеля звычайная, год А

 

gr-str-31

Якая сапраўдная вера?

 

1 чытанне — Іс 56, 1. 6-7.
Пс 67 (66), 2-3. 5. 6 і 8.
2 чытанне — Рым  11, 13-15. 29-32.
Евангелле — Мц 15, 21-28.

 

“Дары і пакліканне Божае нязменныя” (Рым 11,29).
Думку кожнага верніка можа настойліва турбаваць пытанне: ці веру я на самой справе або толькі імкнуся ўпэўніць сябе ў тым, што сапраўды веру? Гэтае пытанне можа стаць крыніцай сумненняў, пакутаў, непакою і малавер’я. Корань нашых сумненняў і недаверлівасці заключаецца ў тым, што мы перш за ўсё хочам мець поўную ўпэўненасць у падставах для нашай веры і супраць яе, і толькі пасля гэтага мы хочам яе абраць і рашыцца для яе. Справа ў тым, што мы думаем, быццам павінны ўсё гэта найперш добра абдумаць, «пералічыць» — ці то ў адносінах да Бога, ці то да самога сябе. Мы адмаўляемся свабодна рашыцца прыняць веру. Але гэта адзінае зрабіла б магчымым для нас сапраўды «бачыць» і набыць упэўненасць.
Без нашага ўласнага рашэння мы гэтага ніколі не зразумеем. Мы б хутчэй хацелі разумець, перш чым адважымся. Але гэта — тупік, у якім мы часта губляемся. Паколькі мы лічым, што ўжо «зразумелі», мы нават думаем, што нам не трэба змяняцца і паляпшацца. Мы задавальняемся станам, у якім знаходзімся, і думаем, што нам ужо не трэба прымаць далейшых рашэнняў. Гэта вядзе да таго, што мы адганяем ад сябе ўсялякую незадаволенасць і ўсялякія пошукі толькі таму, каб нам не мучыцца і знайсці «супакаенне». Такім чынам: які правільны падыход да веры?


27 жніўня
XXI нядзеля звычайная, год А

 

gr-str-31-2

Касцёл Хрыстовы

 

1 чытанне — Іс 22, 19-23.
Пс 138 (137), 1-2а. 2bc-3. 6 і 8bc.
2 чытанне — Рым  11, 33-36.
Евангелле — Мц 16, 13-20.

 

“Бо з Яго і праз Яго, і для Яго ўсё” (Рым 11, 36).
Мы лёгка даёмся падмануць сябе спакусай разважаць аб Касцёле на аснове назірання за яго бачнымі, макраскапічнымі прыкметамі, а менавіта за яго знешняй арганізацыяй, яго цэнтралізаваным кіраваннем або за Папам і біскупамі. З гэтага пункту гле-джання мы бачым яго як «грамадства» або амаль як «дзяржаву» з яе правадырамі, уладай, падуладнымі, законамі і інстытутамі. Часам глядзім на Касцёл такім чынам, што звяртаем увагу перш за ўсё на пэўныя абмежаванні або недахопы; звяртаем увагу на павольныя змяненні Касцёла ў параўнанні з вельмі хуткімі змяненнямі свету, на яго правамоцнасць, якая, згодна з думкай некаторых, мяжуе з самаўпэўненасцю, на яго стэрэатыпныя ўстойлівыя спосабы маўлення, якія аддалены ад агульнаўжывальнай мовы сённяшніх людзей, на праблемы ўдзелу ў яго ўнутраным жыцці і г. д.
Можна прывесці шэраг розных спосабаў і падыходаў у разважаннях аб Касцёле. Можа, некаторыя цяжкасці ў нашым намаганні правільна зразумець і жыць нашае жыццё ў Касцёле  звязаны з няправільна абраным зыходным пунктам. Касцёл нельга разумець толькі з пункту гледжання таго, што робім мы і што робіць ён, але неабходна зыходзіць з Езуса Хрыста, бо Езус — гэта Той, хто сваім Духам ажыўляе Касцёл.

 

кс. Алег  ГРЫГАРОВІЧ,  SAC


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий