Хлеб штодзённы

6 кастрычніка
27-я звычайная нядзеля

Дадай нам веры
1 чытанне — Абк 1, 2-3; 2, 2-4.
Пс 95 (94), 1-2. 6-7а. 7b-9.
2 чыт. — 2 Цім 1, 6-8. 13-14.
Евангелле — Лк 17, 5-10.

“Апосталы  прасілі  Пана: “Дадай нам веры”. А Пан сказаў: “Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: “вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, і яна паслухалася б вас”.
Зярнятка гарчыцы не мае ўражлівых памераў, наадварот. Але калі  такая  “ліхуткая” вера  можа вырываць з карэннямі і перасаджваць расліны, то якая мая вера?
Кожнага, хто перакананы  ў “вялікасці” сваёй веры, заўсёды можна  падвергнуць  эксперыменту: няхай спрабуе пасля  ня-дзельнай святой Імшы (заўсёды каля касцёла знойдзецца некалькі кустоў ці дрэўцаў) перасадзіць некалькі з іх хоць на некалькі метраў. Зразумела, не з дапамогай  лапаты, а  толькі сілай сваёй веры. Не ўдасца? Гэта  значыць, што вера яго меньшая за такое малое зярнятка…
Мусім памятаць, што вера ёсць перш за ўсё – ласка. Гэта зразумелі апосталы, таму і звярнуліся да Пана з просьбаю аб памнажэнні веры. Па-другое, вера – гэта дынамічная рэальнасць, якая з цягам часу мяняецца. Можа ўзрасці і можа аслабець.
Тое, што мы з’яўляемся людзьмі  слабай веры, не павінна нас засмуціць – наадварот, павінна нас мабілізаваць! Сёння мая вера можа і зусім слабюткая, але я хочу (прагну), каб мая вера  была моцная і ніколі не здрыганулася.  Хацець – значыць магчы.
Аднак самой толькі ахвоты недастаткова. Трэба паставіць сабе пытанне: што ўзмацняе, а што аслабляе нашу веру?
Узмацняе нашу веру блізкая сувязь з Хрыстом, а найбольш: Сакрамэнты (менавіта Эўхарыстыя і пакута), малітва, слуханне  і  чытанне Слова Божага, кантакт з людзьмі веруючымі, добрая літаратура і добрыя фільмы.
Што аслабляе нашу веру? Нерэгулярнае  карыстанне  з  Сакрамэнтаў, брак малітвы,  брак кантакту са Словам Божым, пастаяннае слуханне лю-дзей неверуючых, бескарысная літаратура і бескарысныя фільмы.
Бацькі, калі прыносяць хрысціць дзіця, прымаюць на сябе адказнасць за развіццё веры свайго дзіцяці. Ты, які чытаеш гэтыя словы, сам адказны за паглыбленне сваёй веры…


13 кастрычніка
28-я звычайная нядзеля

chleb-gr-2 copyЧорная  няўдзячнасць
1 чытанне — 2 Вал 5, 14-17.
Пс 98 (97), 1. 2-3ab. 3cd-4.
2 чыт. — 2 Цім 2, 8-13.
Евангелле — Лк 17, 11-19.

Езус у сённяшнім Евангеллі аздараўляе дзесяць пракажоных. Іх недасканаласць асуджала гэтых людзей на поўную ізаляцыю ад грамадства, на быццё “жывымі трупамі”, якія нават не мелі права набліжацца да людзей здаровых. Тыя дзесяцёра зрызыкавалі (маглі стаць закіданымі камянямі) зблізіцца з Хрыстусам. Пан кажа ім ісці і паказацца святарам. Цуд наступае ў дарозе. Адзін з іх (самарытанін, чужынец), убачыўшы, што ачыс-ціўся, вяртаецца, каб усхваліць Бога, і падае Езусу ў ногі… Дзевяць  прававерных жыдоў пайшлі сабе сваёй дарогай, як бы ніколі нічога… Але ж павінны былі заўважыць цуд!!! Чаму не прыйшлі падзякаваць?!
Здараецца і ў нашым жыцці, што мы так прызвычаіліся да таго, што маем, што нават не адчуваем  патрэбы дзякаваць. Не дзякуем не толькі Богу – забываемся таксама дзякаваць бацькам, выхавацелям, дабра-дзеям і іншым.
Затое дасканала патрафляем прасіць і наракаць. Патрафляем нават з вялікімі прэтэнзіямі звяртацца да Бога, ці да бацькоў з пытаннем: “А што ты мне даў?!”.
І гэта не толькі асляпленне (як у дзевяці пракажоных), гэта чорная няўдзячнасць…
Калі не патрафім дзякаваць за дар жыцця, за прыгожы свет, за цуд новага ранку і за ласку веры, то з намі не ўсё добра…
Нехта скажа: а за што тут дзякаваць і з чаго тут цешыцца?
Варта знайсці сабе ў Інтэрнэце некалькі выступленняў Ніка Вуйціца – звычайнага шэфа фірмы, матываванага аратара, у прыватным выпадку – мужа прыгожай жанчыны. Нік нара-дзіўся без рук і без ног. Мае толькі малую ступню з двума пальцамі, раздзеленымі пры дапамозе аперацыі. Яшчэ ў вельмі маладым узросце хацеў здзейсніць самазагубства (якую перспектыву на будучыню мае торс з галавой?!). Сёння гэты калека чалавек абдымае мільёны людзей, хоць не мае рук. Пераадольвае тысячы кіламетраў, хоць не мае ног.  Адзін з яго дэвізаў: “Калі не сведчыш аб цудзе – сам стань цудам”. Нік з’яўляецца цудам. І дзякуе Богу за жыццё… А ты? Сапраўды, не маеш за што дзякаваць?


20 кастрычніка
29-я звычайная нядзеля

Сіла  трывалай малітвы
1 чытанне — Зых 17, 8-13.
Пс 121 (120), 1-2. 3-4. 5-8.
2 чыт. — 2 Цім 3, 14 – 4,2. Евангелле — Лк 18, 1-8.

У сённяшнім Евангеллі Езус апавядае сваім вучням  прыпавесць аб тым, што заўсёды па-вінны маліцца і не стамляцца.
Гледзячы на вялікую колькасць просьбаў аб малітвах у розных інтэнцыях, можна сказаць, што вера ў сілу малітвы не слабее. Чалавек, ведаючы пра сваю слабасць, заўсёды звяртаецца да Бога. Дзякуючы гэтаму, мае шансы на прамую сустрэчу з Ім на малітве.  Горай, калі малітва даручаецца іншым (найлепей ксяндзу за пэўную суму, або бабулі – яна “спецыялістка” па малітве ў сям’і, а грошы ёй не трэба).
Варта прыпомніць, што Пан Езус звяртаецца да вучняў з вызавам, што яны самі павінны маліцца. Іншыя могуць і павінны падтрымліваць нас у нашых малітвах.
Наша малітва павінна быць трывалай.
Гісторыя ўспамінае  Марка Понціуса Катона (234 – 149 да н.э.), якога празвалі  “Цэнзарам”, – палітыка, пісара і сенатара рымскага, які так ненаві-дзеў Карфаген, што кожнае сваё выступленне ў сенаце на любую тэму завяршаў словамі: “акрамя таго,  Карфаген павінен быць разбураны”.
Яго пастаянныя вызавы прынеслі, нарэшце, эфект.
Калі пачуцці варожасці могуць характарызавацца такою трываласцю, то наколькі мацней гэта павінна датычыцца пачуццяў узнёслых і добрых.
Шкада, што падчас нашых спатканняў  няма ў нас якога-небудзь “пазітыўнага” Катона, які кожную сваю прамову на розныя тэмы заканчваў бы словамі: “акрамя таго, мы павінны болей маліцца!”.


 

27 кастрычніка
30-я звычайная нядзеля

cleb-gr-3 copyСпадзяваліся на сябе…
1 чытанне — Сір 35, 12-14. 16-18.
Пс 34 (33), 2-3. 17-18. 19 і 23.
2 чыт. — 2 Цім 4, 6-9. 16-18.
Евангелле — Лк 18, 9-14.

“Езус  сказаў  некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі…” – гэтыя словы здаюцца нам тэмаю для наступнага разважання.
“Спадзяваліся  на  сябе, бо праведныя…”. Гэтае спадзяванне на сябе часта прыводзіць да высакамернасці, узвышэння над іншымі, вядзе да пыхі.
Разуменне ўласнай слабасці вучыць пакоры.
Прыпомнім  сабе  святога  Пятра, як, упэўнены ў сабе, запэўніў Містра, што не адрачэцца ад Яго, нават калі б усе  астатнія  ад Яго адракліся. Класічны пры-клад  спадзявання  на  сябе  і пагарды іншымі. Траекратнае адрачэнне ад Езуса “дапамагло” Пятру   зразумець, кім ён ёсць і наколькі можа “спадзявацца” на сябе.
Калісьці  пачуў  гісторыю, якая мяне ўзрушыла, – гісторыя алкаголіка, што пакінуў піць. Расказваў ён аб тым, як  у  размове з асобай, якая яго “вяла”, зразумеў, што наогул не кіраваў сваім  жыццём. Простыя пытанні: хочаш, каб цябе пакінула жонка? Не. Хочаш, каб цябе выгналі з працы? Не. Хочаш пайсці ў турму? Не. Ці хочаш трапіць ў дом вар’ятаў? Не і г.д.
Тады зразумеў, што не кіраваў сваім  жыццём. Зразумеў таксама, што слабы ў адносінах да алкаголю… І тады дайшло да яго, што павінен даверыць сваё жыццё  якой-небудзь Сіле, якая большая за яго. Ведаў, што сам не дасць рады.
Той, неверуючы да тых пор чалавек, сказаў знамянальныя словы: “Зразумеў упершыню надпіс на каталіцкіх абразах Хрыстуса – ЕЗУ, СПАДЗЯЮСЯ  НА  ЦЯБЕ”.
“Спадзяваліся  на  сябе, бо праведныя…”
Не  спадзявайся  на  сябе. Спадзявайся на Езуса!

кс. Яцэк ДУБІЦКІ,  СМ


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий