Хлеб штодзённы

4 сакавіка
III Нядзеля
Вялiкага посту, год В

 

Новы закон і  новая святыня

 

1 чытанне — Зых 20, 1-17.
Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11.
2 чытанне —  1 Кар 1, 22-25.  
Евангелле — Ян 2, 13-25.

 

“Закон Пана дасканалы” (Пс 19 (18), 8)
Закранем тэму розніцы паміж рэлігіяй і верай. Менавіта гэтай тэмай прасякнуты чытанні сённяшняй нядзелі. Пад рэлігіяй мы разумеем тое, што чалавек робіць для Бога. Аднак часта пабожнасць чалавека можа адхіляцца ад са-праўднай пабожнасці і прымаць форму забабонаў або фанатызму, як гэта часта здараецца ў «народнай пабожнасці». Такім чынам ствараецца цэлая сістэма абрадаў, законаў і сацыяльных падыходаў, што нараджаюцца з рэлігійнага пачуцця чалавека, якім кіруе толькі яго свядомасць. Тут узнікае небяспека, што кожны чалавек можа стварыць сваё ўласнае ўяўленне пра Бога, сваю мараль, а значыць – і сваю рэлігію. У Святым Пісанні востра крытыкуецца такі ход думак, таму што Біблія хутчэй не акрэслівае шляхі, па якіх чалавек павінен наблізіцца да Бога, а прапаведуе аб’яўленне Бога, Які ідзе насустрач чалавеку і прыносіць сябе яму ў дар. Чалавек запрашаецца «верыць», а значыць – прыняць Божую ініцыятыву і Божы дар.


11 сакавікаgr-str-30
IV Нядзеля
Вялiкага посту, год В

 

Ласкаю вы збаўлены

 

1 чытанне — 2 Кр 36, 14-16, 19-23.
Пс 137(136), 1-2. 3. 4-5. 6.
2 чытанне —  Эф 2, 4-10.  
Евангелле — Ян 3, 14-21.

 

“Хто чыніць праўду, ідзе да святла” (Ян 3, 21)
Чалавек можа быць больш-менш песімістам або больш-менш аптымістам. Аднак нельга адмаўляць, што Святое Пісанне выкрывае ва ўсіх нас зло і грэшнасць. Мы больш любім атрымліваць, чым даваць, мы баімся праўды і трапляем у паўпраўду. Мы абяцаем, а ў жыцці гэтага не спаўняем. Такім чынам, ёсць шмат довадаў адносна нашага эгаізму і жорсткасці.
Сучасная культура, аднак, заклікае нас быць самаўпэўненымі, тымі, якія не адчуваюць сваёй віны, заклікае ўвогуле пазбавіцца ад пачуцця віны. Прапагандуе апраўдваць свае намеры, інстынкты і нават нялюдскія паводзіны прынцыпам самарэалізацыі і пошукаў уласнага задавальнення.
Хрысціянаў абвінавачваюць у тым, што іх перакананні нібы папракаюць чалавека за яго моцныя жаданні, што яны фарміруюць «заблакаваных» асобаў, якія павінны захоўваць шмат забаронаў. Абвінавачваюць хрысціянаў і ў тым, што яны нібыта ствараюць атмасферу меланхоліі і смутку, што аплакваюць убогасць, у якую трапіла чалавецтва. Іх папракаюць у самазнішчальным разуменні жыцця, у тым, што яны не змогуць «атрымліваць асалоду» ад жыцця…
Такі вобраз мыслення ў многіх няверуючых можа выклікаць таксама час посту. А якія нашы меркаванні? Які наш стыль жыцця?


18 сакавікаgr-str-31
V Нядзеля
Вялiкага посту, год В

 

Запавет, які ўпісаны ў сэрцы

 

1 чытанне — Ер 31, 31-34.
Пс 51 (50), 3-4. 12-13. 14-15.
2 чытанне —  Гбр 5, 7-9.  
Евангелле — Ян 12, 20-33.

 

“Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам” (Ян 12, 26)
Тэмай сённяшняй велікапоснай нядзелі з’яўляецца гатоўнасць прызнаць Бога і прыняць Яго ў нашае жыццё так, каб Ён заняў у ім першае месца. Сённяшняя літургія слова кажа нам пра спосаб, якім Бог уваходзіць у нашыя сэрцы.
Божае слова заклікае нас задумацца і паразважаць над таямніцай нашага сэрца. Яно за-прашае нас, якія так лёгка па-кідаюць свой унутраны свет, паддаюцца часовым справам і дазваляюць ім авалодаць сабою. Справа ў тым, што мы маем сваю глыбіню, у якой розум і свабода пераплаўляюцца, нібы ў агні, і ствараюць самае патаемнае «месца» нашай асобы.
Святое Пісанне гэтую глыбіню называе «сэрцам». У ім мы вырашаем наш лёс. З яго паходзяць нашыя рашэнні, учынкі і думкі, якія кіруюць нашым жыццём. Ці не замала мы ўдзяляем увагі «таямніцы», якая знаходзіцца ў нас, ці, лепш сказаць, якою з’яўляемся мы самі?
Паспрабуем зазірнуць у наш унутраны свет, каб убачыць, што Бог «зрабіў сваё жыллё» менавіта ў нашым сэрцы. Можа, гэта будзе патрабаваць ад нас нямала намаганняў, бо для некаторых прасцей паглядзець на знешні «фасад» сябе, рэчаў і свету. Безумоўна, мы не толькі «сэрца». Мы таксама «цела» – бачная грамадская рэальнасць. Аднак усё гэта нельга аддзяліць ад «сэрца». Ад «сэрца» перадаецца «целу», і «цела» ўплывае на «сэрца». Паміж «сэрцам» і «целам» ажыццяўляюцца няспынныя дыялектычныя адносіны.


25 сакавікаgr-str-31-2
Нядзеля Пальмовая, год В

 

Сапраўдная  перамога

 

1 чытанне — Мк 11, 1-10.
Пс 22 (21), 8-9, 17-18а, 19-20, 23-24.
2 чытанне —  Флп 2, 6-11.  
Евангелле — Мк 15, 1-39.

 

“Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана” (Мк 11, 9)
Тэму для разважання ў гэтую нядзелю дае абрад пасвячэння пальмовых галінак, што суправаджаецца спевам «Гасанна!» і чытаннем урыўка з Евангелля аб трыумфальным уваходзе Езуса ў Ерузалем. Гэта было свята жывое і поўнае радасці. Гэта быў трыумф Езуса, які ў сваім жыцці зведаў вельмі мала перамог. Аднак гэтая слава працягвалася толькі адзін дзень, змя-нілася яна шматлікімі абвінавачваннямі і інтрыгамі, якія прывялі Езуса да смерці на крыжы. Якое задавальненне дае гэтая перамога? Хто ведае, пра што тады Езус думаў, что перажываў… Напэўна, Ён усведамляў, што гаворка ішла пра ўспышку агню, пра часовую перамогу, пра павярхоўнае захапленне натоўпу, які на наступны дзень замест «Гасанна!» крычаў: «Укрыжуй Яго!».
Езус здолее прыняць і такую хвіліну радаснага захаплення зменлівых і скалынаемых пачуццямі людзей. Аднак Ён не будуе сабе ніякіх ілюзій. Ён добра ведае, што абвяшчэнне славы людзьмі падобна на ранішнія хмаркі, якія разыдуцца, як толькі за-ззяе сонца. Перамогі, якія з’яўляюцца вынікам чалавечай дзейнасці, – мінаючыя, непастаянныя, кароткачасовыя. Аднак Езус, хоць і не наўмысна, далучаецца да «свята». Не таму, што давярае людскім сэрцам, а таму, што Ён давярае Богу Айцу. Ён ведае, што сапраўдную перамогу Ён атрымае ад Айца. Ён не задавольваецца крыкам натоўпу, разасланымі плашчамі на вуліцы і пальмовымі галінкамі, якімі вітаюць людзі. Езус не спаталяецца хвіліннай перамогай, бо Ён чакае ад Айца «вялікую перамогу» — уваскрасенне з памерлых.
А як мы? Задаволімся трыумфам, які нам даюць людзі, ці лепш адважымся на перамогу, якую нам можа даць толькі Бог?

 

 

кс. Алег  ГРЫГАРОВІЧ,  SAC


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий