Духоўная кніга

Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам,  што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з  навінкамі духоўнай літаратуры.

 

 

 

Малітоўнік » Ойча наш»

Пятае выданне

 

 

 

Ойча нашНовае выданне беларускага каталіцкага бестселера — малітоўніка «Ойча наш» — уключае не толькі асноўныя малітвы на беларускай мове, набажэнствы (Крыжовы шлях, Ружанец, набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі і іншыя), кароткі катэхізіс і парадак святой Імшы, але і шмат новых малітваў, навэннаў, вяночкаў і літаній. Усё гэта змешчана на 720 старонках кампактнай кніжкі ў цвёрдай вокладцы.

Малітоўнік — неад’емны спадарожнік у жыцці кожнага верніка: на святой Імшы, у чарзе да канфесіянала, у дарозе, дома ўвечары на малітве гэтая кніга заўсёды нам патрэбная…У малітоўніку змешчана шмат малітваў для розных сітуацый з нашага жыцця: малітвы за дзяцей і бацькоў, за Касцёл і святароў, за хворых і падчас эпідэміі; малітвы ў цяжкіх сітуацыях і ў радасныя моманты; малітвы за Айчыну; малітвы, звязаныя з цэлебрацыяй сакрамэнтаў… Дзякуючы простаму зместу, у малітоўніку можна хутка знайсці патрэбную малітву альбо набажэнства.

Спадзяемся, што кожны карыстальнік гэтай кнігі праз глыбокі кантакт з Богам у малітве спазнае Яго шчодрыя ласкі, вялікую любоў і бязмежную міласэрнасць.

 

 

 

    Падрыхтавала Ганна Шаўчэнка


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий