Духоўная кніга

Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам,  што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з  навінкамі духоўнай літаратуры.

 

 

 

Шлях ачышчэння

 

 

 

 

Книга-11-2022Кніга с. Анны Чайкоўскай, WDC «Чысцец у зямным жыцці» нядаўна пабачыла свет у выдавецтве «Про Хрысто» ў перакладзе на беларускую мову. «Усё зямное жыццё – гэта шлях вяртання ў Дом Айца – шлях ачышчэння і аздараўлення ад атруты першароднага граху», – сказаў Пан Езус Аліцыі Лянчэўскай падчас аднаго з прыватных аб’яўленняў. Як распазнаць гэты шлях? Што можна лічыць сапраўдным духоўным лекам у працэсе ачышчэння? Аўтарка, якая сама належыць да Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чыстцовым, падрабязна распавядае пра вялікае багацце духоўных сродкаў, што дапамагаюць чалавечай душы знайсці правільныя арыенціры і дасягнуць канчатковай мэты – яднання з Богам у вечнасці.

Цытата Марыі Сімма з кнігі: “Каб наблізіцца да Бога, мы павінны найперш – з пэўнаю дысцыплінаю – прысвячаць Яму час. Хіба Ён не даў нам жыццё і час, які мы маем? <…> Калі я ўзгадвала пра штодзённую святую Імшу, успомніла адну жанчыну з чыстца, якая калісьці мне аб’явілася. Калі я задала ёй сваё традыцыйнае пытанне: «Што я магу для цябе зрабіць?», яна адказала: «Ідзі і скажы маім дзецям, што я буду збаўлена, калі яны ахвяруюць семдзесят пяць Імшаў у маёй інтэнцыі. Я знаходжуся ў чыстцы, бо не паказала ім вартасці штодзённых Імшаў». Я скантактавалася з яе сям’ёю і перадала тое, што наказала маці сваім дзецям. Сям’я не была беднаю, і адзін мужчына з малодшага пакалення заявіў: «Добра, мы заплацім за семдзесят пяць Імшаў, калі ў гэтым справа». «Не, – рашуча адказала я, – гэтага недастаткова, бо маці ўсё яшчэ знаходзіцца ў чыстцы па той прычыне, што не паказала вам вартасці штодзённых Імшаў. Разам ідзіце на семдзесят пяць Імшаў, маючы ў сэрцы вашу добрую маці як адзіную інтэнцыю. Менавіта аб гэтым яна просіць. Крыху панаракаўшы, яны згадзіліся і паклапаціліся пра гэтую справу”.

 

 

 

    Падрыхтавала Ганна Шаўчэнка


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий