Духоўная кніга

Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам,  што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з  навінкамі духоўнай літаратуры.

 

 

 

 

НАВЭННА ДА МАЦІ БОЖАЙ,

 якая развязвае вузлы

 

 

 

Книга-2Навэнна да Маці Божай, якая «развязвае» складаныя сітуацыі – «вузлы» нашага жыцця, з’яўляецца эфектыўнай  і выратавальнай малітвай, аб чым сведчаць шматлікія аповеды тых, хто маліўся гэтай навэннай. Аргентынскі святар Хуан Рамон Сэлейра, натхнёны абразом Маці Божай, на якім анёлы падаюць Ёй стужку з вузламі, а Найсвяцейшая Панна развязвае іх, склаў гэтую асаб-лівую навэнну. На працягу 9 дзён кожны дзень мы аддаем Маці Божай адну праблему нашага жыцця — сімвалічны вузел, які просім развязаць. Гэтымі «вузламі», часам, з’яўляюцца праблемы, якія турбуюць нас на працягу многіх гадоў і якія мы самі не можам вырашыць: адсутнасць спакою і радасці ў сям’і, вузлы крыўды паміж мужам і жонкай, вузлы непаразуменняў паміж бацькамі і дзецьмі, адчай разведзеных сужэнцаў, вузлы страху, вузлы болю за дзіця, залежнае ад наркотыкаў, за хворае дзіця або якое сышло з дому ці аддалілася ад Бога; вузлы алкагалізму, вузлы нашага жыцця і нашых блізкіх; вузлы маральных ці фізічных траўмаў, нанесеных іншымі; апатыя, якая мучыць нас пачуццём віны з-за ўчыненага аборту, невылечнымі хваробамі, дэпрэсіяй, беспрацоўем, страхам, адзінотаю, недахопам веры, пыхаю… Усе гэтыя вузлы нашага жыцця з’яўляюцца наступствам граху.

З упэўненасцю і надзеяй прадставім Багародзіцы ўсе тыя вузлы нашага жыцця, што перашкаджаюць і знявольваюць нас, бо Найсвяцейшая Панна, развязваючы іх, хоча вярнуць нам радасць, якая паходзіць ад Бога.

Марыя, якая развязваеш вузлы, маліся за мяне!

 

 

Сatholic.by


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий