Духоўная кніга

Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам,  што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з  навінкамі духоўнай літаратуры.

 

 

Адарацыя, аб якой прасілі Езус і Марыя

 

 Пра кнігі з тэкстамі набажэнстваў у першыя чацвяргі, пятніцы і суботы месяца. У выдавецтве «Про Хрысто» ўбачылі свет выданні з тэкстамі для набажэнстваў, якія ў адпаведнасці з распараджэннем Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага павінны праводзіцца ў кожнай парафіі архідыяцэзіі ў рамках Года падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

 

 1-j-cacverg-voklУ кнізе «Каля падножжа Твайго алтара…» змешчаны тэксты для адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў першы чацвер месяца. Чацвер — асаблівы дзень, прысвечаны Эўхарыстыі і сакрамэнту пасвячэння, якія ўстанавіў Езус Хрыстус. З дапамогаю прапанаваных у гэтым выданні тэкстаў праслаўлення, падзякі і просьбаў мы молімся за ўвесь Хрыстовы Касцёл, за святароў, законнікаў і законніц, аб новых святарскіх, законных і місійных пакліканнях.

 

 

 

1-j-pjatnica-voklКніга «Сэрца Езусакрыніца жыцця і святасці» змяшчае тэксты набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў першыя пятніцы месяца. Аб гэтым набажэнстве і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту прасіў сам Езус Хрыстус у сваіх аб’яўленнях, абяцаючы нам шматлікія ласкі за ўшанаванне Яго Найсвяцейшага Сэрца. Істотным элементам гэтага набажэнства з’яўляецца абавязак годнага ўміласціўлення, г. зн. кампенсацыі і перапрашэння Найсвяцейшага Сэрца Езуса за нашыя грахі, а таксама інтранізацыя — акт веры, калі мы выбіраем Езуса Валадаром у нашым жыцці. Таму, акрамя тэкстаў для адарацыі, у кнізе ў якасці дадатку прапанаваныя малітвы перапрашэння за парушэнне Божых запаве-дзяў, малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і парадак інтранізацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў сям’і.

 

 

 1-j-subota-voklТэксты для набажэнства ў першыя суботы месяца змешчаны ў кнізе «Дзеля трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі». Падчас гэтага набажэнства мы асаблівым чынам перапрашаем Бога і Беззаганнае Сэрца Марыі за грахі, блюзнерствы і абыякавасць людзей, якія абражаюць нашага Збаўцу і Яго Найсвяцейшую Маці. Аб гэтым перапрашэнні нас прасіла Маці Божая падчас сваіх аб’яўленняў у Фаціме ў 1917 годзе. Таму ў кнізе таксама распавядаецца пра ўмовы перапрашэння, а таксама прапануюцца ўсе неабходныя тэксты малітваў і медытацый, якія дапамогуць выканаць гэтыя ўмовы.

 

  Ганна Шаўчэнка


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий