Духоўная кніга

Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам,  што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з  навінкамі духоўнай літаратуры.

 

 

 

“Мелодыя драўлянай лыжкі”

 

 Кніга ўспамінаў кардынала Казіміра Свёнтка выйшла ў Польшчы

 

 

Okl-knigaПершы і адзіны ў гісторыі сучаснай Беларусі кардынал, які правёў 10 гадоў у зняволенні, апісаў падзеі свайго жыцця і служэння ў савецкі перыяд. Яго кніга “Мелодыі драўлянай лыжкі. Мае ўспаміны”(«Melodie drewnianej lyzki»)  выйшла ў Польшчы. Успаміны іерарха ахопліваюць практычна весь савецкі перыяд – з 1918 па 1988 год.

Ва ўступнай частцы гаворыцца аб тым, што пасля смерці кардынала ў 2011 г. у Пінску, у яго асабістых рэчах, была знойдзена папка з машынапіснымі тэкстамі, на якой было пазначана, што яе неабходна перадаць тагачаснаму канцлеру Курыі Пінскай дыяцэзіі кс. Станіславу Пауліне. Для падрыхтоўкі кнігі да друку канцлер перадаў папку каталіцкаму выдавецтву Pro Christo у Мінску, а адтуль матэрыялы паступілі для рэдактарскай апрацоўкі прафесару Эльжбеце Смулькавай  – былому кіраўніку аддзела беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, экс-паслу Польшчы ў Беларусі.

У выніку кніга выйшла ў польскім выдавецтве Apostolicum. Кніга на польскай мове, на якой і пісаў яе аўтар, – ён быў выхадцам з польскай сям’і.

Успаміны кардынала складаюцца з некалькі частак па перыядам. Значная частка тэксту прысвечана часу, праведзенаму пад арыштам і ў нялюдскіх умовах сталінскіх лагераў.

Назву кнізе даў адзін з эпізодаў успамінаў кардынала Свёнтка аб яго арышце: “Аднойчы нам прынеслі даволі гарачы крупнік у металічных місках. Калі я паклаў у тую кашу драўляную лыжку, пачулася ціхае, але добра заўважнае вухам нейкае шыпенне, ствараючае быццам поўныя смутку і меланхоліі мелодыі. Мы ўдваіх з цікавасцю слухалі  тыя арыгінальныя гукі. І тут у маёй галаве ўзнікла думка, якою я падзяліўся з прафесарам: “Вось гатовая назва нашых успамінаў – мелодыі драўлянай лыжкі”. Я выкарыстаў гэтую назву для ўсіх фрагментарных успамінаў за ўсё маё жыццё. Лічу, што не толькі мае турэмныя і лагерныя перажыванні, але і ўсе астатнія, пачынаючы з дзіцячых гадоў і да нашых дзён, насілі і нясуць абертоны мелодыі не філіграванай, залатой, срэбранай або нават металічнай, а менавіта простай драўлянай лыжкі”.

 

 Па старонках Інтэрнэту


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий