Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам, што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з навінкамі духоўнай літаратуры.
Ангел на зямлі
У выдавецтве «Pro Christo» выйшла чарговая кніга аўстрыйскай пісьменніцы Ленэ Майер-Скуманц «Ханиил. Ангел на земле» ў перакладзе на русскую мову Алены Сямёнавай-Герцаг з ілюстрацыямі мастачкі Яны Гардзіёнак.
Хлопчык Крысціян перажывае няпросты час у сваім дзіцячым жыцці. Адносіны ў сям’і, у школе, з сябрамі – усё навокал рушыцца, бо яго бацькі развяліся, а яны з сястрою не могуць змірыцца з гэтым. Але нечакана Крысціян знаёміцца з тым, хто пасланы стаць для яго надзейнай апорай настаўнікам. «Ханиил. Ангел на земле» – адна з тых кніг, у якой чытач любога ўзросту адкрые для сябе свой сэнс. Варта толькі задумацца, як кажуць, расплюшчыць вочы, і мы ўбачым Божы сэнс усяго таго, што адбываецца з намі.
Прапануем вам, дарагія чытачы, пазнаёміцца з прадмоваю аўтаркі Ленэ Маер-Скуманц да свае кнігі.
***
«Гэтую кнігу я напісала ў 1988 годзе. У ёй адлюстраваны тагачасныя ўмовы жыцця ў Вене ў добра вядомых мне раёнах. У горадзе тады было шмат невялікіх, сціпла абстаўленых кватэр. Пажылыя людзі, у якіх было мала грошай, стараліся знайсці каго небудзь, хто ўдыхне новае жыццё ў іх бытавыя прыборы, якія ўжо адбылі сваё.
Дзеці стасаваліся адно з адным не з дапамогаю эсэмэсак або сацыяльных сетак, а карысталіся хатнімі тэлефонамі або праходзілі некалькі завулкаў, кааб перадаць навіну.
Для таго, кааб напісаць рэферат, даводзілася пакапацца ў кнігах. Інтэрнэту з пашукавіком яшчэ не было. У дзяцей і дарослых у маёй гісторыі ёсць рэальныя „прататыпы“ – толькі Анёла Ахоўніка Ханііла я прыдумала сама. Але нават тое, як ён, скарыстаўшыся целам пажылога чалавека пасля няшчаснага выпадку ў гарах, увільвае ад сваіх сасмаглых ратаўнікоў, я пазычыла з рэальнага жыцця (такое аднойчы здарылася ў прыгожай Штырыі). І таксама мала «прыдуманага» ў тым, як можна дапамагаць адно аднаму, маючы хоць крыху ўважлівасці, інтуіцыю ў патрэбны момант і праяўляючы сваю ініцыятыву. Гэта я, дзякуй Богу, і сёння яшчэ магу бачыць у жыхароў нашага горада».
Ленэ Маер-Скуманц