Духоўная кніга

Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам,  што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з  навінкамі духоўнай літаратуры.

 

 

 

Багацце малітоўнага жыцця

 

 

 

У выдавецтве «Pro Christo»  выйшла  манаграфія а. Яцэка Варанецкага,Пауната малитвы-обл

ОР  «Паўната  малітвы. Майстэрства  малітвы».

 

«Паўната малітвы. Частка 2. Майстэрства малітвы» –  тэалагічная  манаграфія, мэта якой –  узбагаціць наша малітоўнае жыццё. Яе аўтар айцец Яцэк Варанецкі, OP – руплівы манах, тэолаг, педагог, слуга Божы – аналізуе розныя аспекты малітвы і заахвочвае да таго, каб малітва для кожнага з нас стала сапраўдным праяўленнем любові да Бога і бліжняга. Пераклалі кнігу з польскай мовы айцец дамініканін Міхал Ермашкевіч ОР і Юлія Шэдзько.

«Дагэтуль усе нашыя разважаннi датычылі вучэння аб малiтве. Мы імкнуліся высветліць, што такое малітва, якія формы яна мае i з якiх крынiцаў узнікае. Наступныя чатыры раздзелы кнігі будуць прысвечаныя майстэрству малiтвы –  практычнаму ўменню малiцца. Мы раскажам, як душа павiнна нала-джваць кантакт з Богам «дастойна і вытрывала» (1 Кар 7, 35). Таму трэба будзе паўтарыць шмат з таго, што ўжо было сказана ў папярэднiх раздзелах, але ўжо з iншага пункту гледжання, каб паказаць, як атрыманыя раней веды ператвараць ва ўчынкi.

Разглядаючы малітву як практычнае ўменне, гэта значыць як майстэрства, можна вылучыць дзве яе асноўныя формы: лiтургію і мысленную малітву. Першая мае выразнае знешняе праяўленне і таму можа адбывацца супольна, другая ж мае, хутчэй, унутраны характар і адбываецца ў глыбiнi душы. Абедзве формы малітвы з’яўляюцца неабходнымі складнікамі хрысцiянскай пабожнасцi. Можна асабіста аддаваць перавагу адной ці другой, але нiводнай нельга цалкам выключаць. Памылкова нават су-працьпастаўляць іх так, быццам яны існуюць незалежна адна ад другой. Зусiм наадварот, мысленная малiтва – жыватворная душа лiтургii, а літургія – найлепшая школа для мысленнай малiтвы». 

 

 Айцец Яцэк Варанецкі, OP


 

 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий