Духоўная кніга

Не прэтэндуючы на абсалютную дасканаласць у справе пошуку самых апошніх і самых цікавых духоўных твораў, усё ж хацелі б падказаць чытачам,  што найноўшае выходзіць апошнім часам у хрысціянскіх выдавецтвах. З гэтай мэтай прапаноўваем знаёмства з  навінкамі духоўнай літаратуры.

 

 

 

Аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве

 

 

 Энцыкліка Святога Айца Францішка «Fratelli tutti»

 

 

vokladka-Enciklik«Fratelli tutti» ­– трэцяя энцыкліка Святога Айца Францішка, у якой прадстаўлена вучэнне аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве. Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пераклала дакумент на беларускую мову, які выйшаў у выдавецтве «Pro Christo».

    Энцыкліка складаецца з васьмі раздзелаў. Ён быў падпісаны Папам у Асізі напярэдадні ўспаміну святога Фран-цішка. Сказаныя святым словы, што мы ўсе браты і сёстры, сталі назвай гэтай энцыклікі.

   “Fratelli tutti“, – напісаў св. Францішак Асізскі, звяртаючыся да ўсіх братоў і сясцёр і прапануючы ім форму жыцця, якая мае смак Евангелля, – піша Святы Айцец на першых старонках энцыклікі. – Сярод яго парад хачу падкрэсліць адну, у якой ён заахвочвае да любові, што выходзіць за межы геаграфіі і прасторы. У ёй ён называе благаслаўлёным таго, хто „свайго брата, які далёка ад яго, любіць так, быццам ён блізка“. У гэтых некалькіх простых словах ён растлумачыў сутнасць адкрытага братэрства, якое дазваляе распазнаць, дацаніць і любіць кожную асобу, незалежна ад фізічнай блізкасці, незалежна ад таго месца ў свеце, дзе яна нарадзілася ці жыве.

Гэты святы, вядомы сваёй братэрскай любоўю, прастатой і радасцю, які натхніў мяне напісаць энцыкліку Laudato si’, зноў пабуджае мяне прысвяціць гэтую новую энцыкліку братэрству і сацыяльнаму сяброўству. Святы Францішак, які адчуваў сябе братам сонца, мора і ветру, ведаў, што яшчэ больш ён з’яднаны з тымі, хто гэтаксама жыве ў целе, як і ён. Усюды ён сеяў спакой і крочыў побач з беднымі, пакінутымі, хворымі, адкінутымі, апошнімі».

 

                                                                                                                       Вольга АДАМОВІЧ.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий