«Круглы стол» часопіса «Дыялог»

На працягу некалькі апошніх гадоў запар рэдакцыя часопіса “Дыялог” праводзіць так званыя “круглыя сталы” у парафіях розных дыяцэзій і прыйшла да высновы, што сустрэчы гэтыя  – шчырыя, пажаданыя, адкрытыя – вельмі прыемная форма абмену думкамі, разважаннямі, якія выкліканы чытаннем Святога Пісання. Разам мы абмяркоўвалі тэмы Дзесяці Божых Запаведзяў, Святой Эўхарыстыі як вяршыні хрысціянскага жыцця, Прыпавесці Езуса Хрыста. Але старонкі Вечнай Кнігі – невычэрпная крыніца хрысціянскай навукі, таму працягваем вучыцца далей.

   І далей  будзем разважаць  над асобнымі  фрагментамі  са Святога Пісання, над якімі заклікаем  і вас схіліцца разам з намі…

 

 

«Ідзіце і навучайце…»

 

 

Езус зяўляецца вучням. Місійны наказ

 

  “Адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Езус. І калі Яго ўбачылі, пакланіліся Яму, але некаторыя засумнявалісяТады Езус  наблізіўся да іх і сказаў ім: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі. Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа СвятогаВучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку».    (Мц 28, 16-20).

 

 

 f-str-17У маладой баранавіцкай парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай закруглым сталомсабраліся дзеці, якія наведваюць нядзельную школу. Уладыслаў Баранаў, Яўген Лапатко, Агата Сцяпанава, Сафія Пятроўская, Маргарыта Паўлоўская і Аліна Леўчанка разважалі над місійным наказам Езуса, а вядучым быў кспробашч парафіі Павел Рудзьман.

 

 

Вядучы:

Мае шаноўныя сябры! Сёння будзем разважаць з вамі на тэму місійнага наказу Езуса, але разважаць у той форме, да якой прызвычаіліся, – як на катэхезе. Гэта значыць, будзем адказваць на шэсць галоўных пытанняў: хто, што, дзе, калі, як, для чаго? Перад намі сёння Евангелле ад Св. Мацвея, дакладнейапошні эпізод сустрэчы Езуса з апосталамі пасля Ўваскрэсення, самыя апошнія Яго словы, якія прамовіў перад тым, як узышоў на неба. Давайце яшчэ раз паслухаем гэты ўрывак (Аліна выразна чытае тэкст). Усім усё зразумела? Шукаем адказ на сваё першае пытанне: хто? Хто з людзей там прысутнічае?

 

   Уладзік:

– Езус Хрыстус.

 

Вядучы:

– А хто яшчэ? Калі ўважліва паглядзець на тэкст, то каму Езус Хрыстус гаворыць важныя словы? Маргарыта, ты руку цягнула…

 

Маргарыта:f-str-18

 – “Ім”. “Яны” – гэта Яго вучні, апосталы… За Езусам заўсёды хадзілі цэлыя натоўпы людзей, якія Яго слухалі.

 

Вядучы:

– Колькі апосталаў было ў Хрыста?

 

Яўген:

– Дванаццаць.

 

Вядучы:

–…А тады, калі Езус Хрыстус памёр, а на трэці дзень уваскрос, сустрэўся і размаўляе з апосталамі, – колькі?..

 

Уладзік:

– Адзінаццаць,  не было ўжо Юды.

 

Вядучы:

– Успомнім, а што здарылася з Юдаю?

 

Яўген:

– Скончыў жыццё самагубствам.

 

Вядучы:

–А чаму скончыў – хто скажа?

 

Маргарыта:

– Таму што ён прадаў Езуса Хрыста.

 

Вядучы:

– Правільна, Маргарыта. Юда – здраднік, прадаў Езуса Хрыста за 30 срэбранікаў, пасля, зразумеўшы цяжар свайго граху, рашыўся на самагубства. Глядзіце, колькі маем інфармацыі: ёсць Езус Хрыстус, ёсць адзінаццаць апосталаў, падзея адбываецца пасля Ўваскрэсення Хрыста. Ці можам прыступіць да свайго наступнага пытання: што (у сэнсе – што адбываецца)?

 

Яўген:

– Можам: “Наблізіўся да іх і сказаў”.

 

Вядучы:

– А што сказаў?

 

Яўген:

– “Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі”.

 

Агата:

   – Гэта азначае, што Бог – самы галоўны і на небе, і на зямлі, іншымі словамі – Бог Усемагутны, Ён стварыў Сусвет і кіруе ім.

 

   Вядучы:

– Так, у гэтым тэксце Езус Хрыстус падкрэслівае, пацвярджае, што Ён – сапраўды Бог і  мае ўладу як на небе, так і на зямлі, – паўсюдна. А калі Ён мае ўсю ўладу, то што загадвае сваім апосталам?

 

Маргарыта:

   – “Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку”.

 

Вядучы:

– Тут давайце застановімся крыху падрабязней. Першае, што сказаў Езус апосталам: “Ідзіце!”. Не сказаў жа ім: “Сядзіце”, “Ляжыце”, “Маўчыце”, а – “Ідзіце!”. І гэта – наказ усім нам, усяму Касцёлу: не будзьце пасіўнымі, рухайцеся наперад, развівайцеся. Напрыклад, вось вы, вучыцеся ў школе, пераходзіце з класа ў клас, атрымліваеце новыя веды, становіцеся болей дасканалымі ў розных іх напрамках, і менавіта гэта азначае, што вы – ідзяце, рухаецеся наперад, развіваецеся! Так і наш Касцёл павінен не стаяць на месцы – развівацца! А ці можам сказаць, што ў гэтым урыўку Езус заклікае Касцёл да місіянерскай працы (напэўна, памятаеце, мы з вамі разбіралі гэта на летніку: хто такія місіянеры, дзе яны служаць, на якіх кантынентах, чым там займаюцца і г.д.)?

 

Галасы:

 – Можам.

 – Канечне, Езус заклікае вучняў быць місіянерамі.

 

Вядучы:

– Правільна, падкрэсліваецца місіянерскі характар Касцёла. А да чаго яшчэ заклікае нас?

 

Аліна:

– “Навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога”. Гэта  азначае прывівайце ім хрысціянскую веру.

 

Вядучы:

– Уладзік, а якое яшчэ заданне ёсць пасля гэтых слоў?

 

Уладзік:

– “Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам”.

 

Вядучы:

– Што азначаюць гэтыя словы? Дзе можна даведацца пра тое, чаму навучаў і якія загады пакінуў Хрыстос вучням, усім нам, Яго паслядоўнікам? Растлумачце, калі ласка, як вы гэта разумееце.

 

Сафія:

– Трэба чытаць Біблію, Евангелле, бо ўсё тое, чаму навучаў Хрыстос, і тое, што загадаў захоўваць, ёсць у Евангеллі.

 

Вядучы:

– Правільна, Езус заклікаў, каб Ягоную навуку вучні ведалі і расказвалі пра яе людзям, распаўсюджвалі, іншымі словамі – евангелізіравалі, займаліся евангелізацыяй. А зараз давайце паўторым яшчэ раз: якія заданні даў усім нам Езус перад Сваім ушэсцем на неба? Развівацца, займацца місіянерскай дзейнасцю, евангелізіраваць. І гэта – самае першае, самае важнае, што павінна рабіць Царква, Касцёл: выйсці насустрач людзям, вучыць і хрысціць у імя Айца і Сына, і Святога Духа.

Значыць, мы адказалі з вамі на пытанні: хто, што? Ідзём далей: дзе адбываюцца галоўныя падзеі?

 

Маргарыта:

– У Галілеі.

 

Вядучы:

– Так, на беразе Галілейскага ці Тыверыядскага мора. А калі? І для чаго?

 

Агата:

– Пасля Ўваскрэсення Езус   явіўся вучням і даў наказ, чым яны павінны займацца далей.

 

Яўген:

– Езус хацеў развітацца з вучнямі.

 

Уладзік:

– У гэты момант Ён хацеў сказаць вучням самыя важныя словы.

 

Вядучы:

– Вы правільна разважаеце: гэта і было самае галоўнае, што хацеў данесці да сваіх вучняў Езус. А як лічыце, ці можам мы назваць гэтыя словы настаўленнем? Законам?

 

Галасы:

– Можам!

 

Вядучы:

– Так, гэтае настаўленне, гэты закон – заданне для ўсяго Касцёла. Вашае меркаванне: якім чынам, у якой форме яно выконваецца?

 

Галасы:

– Словамі!

 

Вядучы:

– Пэўна, словамі! Бог гаворыць з людзьмі, і ўсе мы, ахрышчаныя, з’яўляемся Яго вучнямі і таксама павінны слухаць і выконваць. А што можам узяць для сябе з гэтага ўрыўка? Давайце менавіта так паставім сабе пытанне: Божа, што Ты мне хочаш гэтым тэкстам сказаць?

 

Агата:

– Каб мы гаварылі іншым лю-дзям пра Бога, не баяліся гаварыць і сваімі  словамі пераказвалі Евангелле.

 

Вядучы:

– Добра, паразважаем далей: калі Езус даваў важнае заданне сваім вучням, нам, Касцёлу, то ці можам быць апосталамі ХХІ стагоддзя?

 

Маргарыта:

– Можам.

 

Уладзік:

– У храме, на вуліцы, у школе, у магазіне, у сваёй сям’і – паўсюдна.

 

Вядучы:

– А як ажыццявіць гэтае сваё апостальства сёння, што павінны рабіць?.. Напэўна, спосабы ёсць, але давайце вернемся крыху назад і ўспомнім Апошнюю вячэру, дзе Езус і вучні разам елі пасху…

 

Яўген:

– …Калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, паламаў і, даўшы вучням, сказаў: “Бярыце і ешце, гэта Цела Маё”. Узяўшы келіх, даў ім, кажучы: “Піце з яго ўсе, бо гэта Кроў Мая новага запавету, якая будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў”.

Вядучы:

– Так, Апошняя вячэра вельмі важная падзея: падчас яе адбылося заснаванне Сакрамэнту Святой Эўхарыстыі. Езус быў з вучнямі, сядзеў з імі за адным сталом і разам елі пасху. Давайце падкрэслім асабліва: быў разам, сядзеў за адным сталом, разам елі.

Зараз успомніце, калі ласка, яшчэ адзін момант: што казаў Езус, па чым людзі пазнаюць Ягоных вучняў?

 

Яўген:

– Езус сказаў: «Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго… Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні…».

 

Маргарыта:

– Вучні Хрыстовы павінны любіць  людзей,  дапамагаць ім, прабачаць, выконваць усе Божыя Запаведзі і быць прыкладам для іншых.

Вядучы:

– Мець любоў адзін да аднаго – абавязкова. А як яшчэ можам быць апосталамі ў штодзённым жыцці? Напрыклад, нехта сказаў у ваш адрас непрыемныя словы, абазваў мянушкай, а вы – прамаўчалі… Або: вы з усіх сіл стараецеся набываць веды, развівацца, бескарысліва дапамагаеце ў вучобе іншым… Вы чытаеце Евангелле, паглыбляеце свае адносіны з Богам, каб пасля сведчыць аб Божай любові і расказваць пра Езуса Хрыста сваім сябрам…  Гэта будзе праяўленнем апостальства?

 

Галасы:

– Будзе!

 

Вядучы:

– А як я магу быць місіянерам, дзе займацца місіянерскай дзейнасцю?

 

 Маргарыта:

– Гэта значыць, ездзіць у далёкія краіны і расказваць іх жыхарам, хто такі Езус, распаўсюджваць хрысціянства сярод тых, хто яшчэ не пазнаў Хрыста, не паверыў, што Ён – адзіны наш Збаўца.

 

Яўген:

– Лічу, што патрэбна быць з такімі людзьмі разам, побач, як Езус, “за адным сталом”, адразу дапамагчы чалавеку, каб ён паверыў, што ты да яго з добрай душой, а пасля – расказваць яму пра Бога…

 

Вядучы:

– А толькі расказваць ці, можа, яшчэ што?

 

Сафія:

– Мы павінны сваімі дзеяннямі паказваць, што мы – хрысціяне.

 

Вядучы:

На здымку: кс. Павел Рудзьман з удзельнікамі  разважанняў (злева направа): Алінай Леўчанка, Агатай Сцяпанавай (у другім радзе), Маргарытай Паўлоўскай, Уладзіславам Баранавым, Сафіяй Пятроўскай і Яўгенам Лапатко.

На здымку: кс. Павел Рудзьман з удзельнікамі разважанняў (злева направа): Алінай Леўчанка, Агатай Сцяпанавай (у другім радзе), Маргарытай Паўлоўскай, Уладзіславам Баранавым, Сафіяй Пятроўскай і Яўгенам Лапатко.

– А для гэтага  што ў першую чаргу рабіць?.. Падказваю: па-трабаваць ад сябе самога выканання таго, чаму ты хацеў бы навучыць свайго бліжняга – брата, сястру, сябра, знаёмага ці не знаёмага табе чалавека. Сам павінен перажыць усё тое, пра што чытаў у Евангеллі. Зноў вяртаемся да ўрыўка: якія радкі надаюць нам найболей сілы?

 

Агата:

   – Самы важны – апошні сказ: “Я з вамі ва ўсе дні, аж да сканчэння веку”.

 

Вядучы:

– Звярніце ўвагу: Бог не сказаў вучням: “Я буду з вамі, калі будзеце паступаць, як Я вам сказаўі”, або: “Я буду з вамі, калі не будзеце грашыць”. Бог не паставіў нам ніякіх умоваў, а паабяцаў канкрэтна і цвёрда: “Я з вамі ва ўсе дні…”. І вы, мае шаноўныя сябры, запомніце, калі ласка, гэтую фразу і, калі сустрэнуцца цяжкасці, калі будзеце нечага баяцца, ці чагосьці не разумець, – звяртайцеся да гэтай фразы. Бог дапаможа, Бог ніколі не падвядзе, Ён – з намі ва ўсе дні.

 

 

 

Запісала Раіса СУШКО.

Здымкі  Карнэлія  КОНСЭКА, SVD

Брэсцкая  вобласць


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий