Да 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі

У 100-гадовы юбілей Пінскай дыяцэзіі вернікі ўсё часцей успамінаюць імя святара, які гэтай дыяцэзіі аддаў  больш за сорак гадоў  жыцця. Быў не проста верны свайму пакліканню, не проста бясконца працаздольны, настойлівы і дбайны – ён быў яшчэ і, як крэмень, цвёрды, таму застаўся не зламаны атэістычнаю сістэмаю і сталінскімі лагерамі. Гэта – Яго Эмінэнцыя, кс.кардынал  Казімір Свёнтэк, першы ў гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі кардынал, арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Няхай ніжэй пададзены тэкст, зроблены па ўспамінах духоўных асобаў “Мяне заўсёды ратавала  вера…”,  яшчэ раз нагадае нам пра ахвярнага святара, які зрабіў невымерна высокі ўнёсак у адраджэнне Касцёла на Беларусі.

 (Заканчэнне. Пачатак у №03-2025)

 

 

 

Верны сын і адданы слуга

 

 

   Фундамент. Светачkard-Swentek

“Я пазнаёміўся з ім у Польскім інстытуце ў Рыме. Не ведаю, ці гэта быў яго першы прыезд у Рым, але ў інстытуце ён зрабіў уражанне на ўсіх студэнтаў і святароў, якія былі туды запрошаныя, бо ўсе ўжо ведалі выключную гісторыю яго жыцця. Мы глядзелі на яго як на жывога мучаніка (…).

Мяркую Святы Айцец (Ян Павел II –рэд.) не сустракаўся з ім раней, яны сустрэліся менавіта ў Рыме. Папа вельмі добра запомніў яго імя, знешні выгляд і звязваў з ім вялікія надзеі. Усе яго намінацыі – гэта праява надзеі Святога Айца  ў адносінах да Касцёла ў Беларусі.(…) 

Ян Павел II вельмі ўважліва сачыў  за  ўсімі справамі, якія адбываліся ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі і ўвогуле ва ўсёй вашай краіне. (…)

Наша сяброўства грунтавалася на вырашэнні агульных касцёльных справаў. Кардынал прыходзіў да мяне па розных пытаннях. Калі ўдалося вярнуць катэдру ў Мінску, прыйшоў з радасцю, каб паказаць яе здымкі, распавесці пра тое, што там адбываеццаі колькі трэба грошай  на аднаўленне святыні. Таксама было і з аднаўленнем катэдры ў Пінску. А з якім клопатам ён казаў пра  патрэбы  семінарыі ў Пінску! З усім гэтым кардынал Казімір Свёнтэк прыходзіў да Святога Айца праз мяне. Гэта глыбока хвалявала яго сэрца, гэтаксама як і справа беатыфікацыі біскупа Зыгмунта Лазінскага. Для кардынала ён быў айцом, якога ён  моцна любіў. Я казаў Казіміру Свёнтку, што яшчэ няма пацверджаных цудаў, на падставе якіх можна было б распачаць працэс беатыфікацыі. Ён жа мне адказаў: “А тое, што сталася ў Беларусі?! Тое, што тут ёсць біскупы, – хіба гэта не цуд?!”.

Святы Айцец вельмі даверліва ставіўся да кардынала і жадаў аднаўлення Касцёла ў Беларусі пасля вялікіх стратаў. І фундаментам гэтага касцёла стаў мучанік – кардынал Свёнтэк, гэтак, як было ў першыя стагоддзі хрысціянства (…).

Ён адышоў і адначасова застаўся. Я моцна веру, што яго духоўная прысутнасць можа быць яшчэ больш плённай, бо людзям патрэбны такія светачы. Ён быў такім  светачам, які  асвятляў шлях. Задача духавенства – зрабіць усё, каб гэтая постаць не была забытая, каб у сэрцах людзей жыла памяць не толькі пра яго фізічнае быццё, але і пра духоўнае пасланне, якое звязана з яго асобаю: адвага, поўная самаадданасць справе, ахвярнасць у святарскім служэнні. Кардынал быў пастырам не толькі для Касцёла ў сваіх дыяцэзіях, але і для Касцёла ва ўсёй Беларусі. Смела можна сказаць, што ён – айцец адноўленага Касцёла ў Беларусі. Думаю, кардынал і пасля смерці будзе  вялікім  дарам Бога для мясцовага Касцёла”.

 (З інтэрв’ю кардынала Стані-слава Дзівіша, былога Мітрапаліта Кракаўскага, былога асабістага сакратара Папы Яна Паўла II).

 

 “На Вашых плячах…”

З  рук Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка біскупскае пасвячэнне  атрымалі: ксёндз Антоні Дзям'янка (29.09.1998 г.), ксёндз Казімір Велікаселец (24.06.1999 г.), ксёндз Уладзіслаў Блін (20.11.1999 г.) і ксёндз Кірыл Клімовіч (4.12.1999 г.).

З рук Яго Эмінэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка біскупскае пасвячэнне атрымалі:
ксёндз Антоні Дзям’янка (29.09.1998 г.),
ксёндз Казімір Велікаселец
(24.06.1999 г.),
ксёндз Уладзіслаў Блін
(20.11.1999 г.)
і ксёндз Кірыл Клімовіч
(4.12.1999 г.).

“Кардынал Казімір Свёнтэк быў найвышэйшай касцёльнай высокапастаўленай асобай у Касцёле ў Беларусі (…) Біскупам ён стаў, калі меў ужо больш за 75 гадоў, ва ўзросце, калі ўжо некаторыя біскупы ідуць на пенсію, а ён клапаціўся амаль пра ўвесь Касцёл  на  Беларусі,  акрамя Гродзеншчыны, дзе быў біскупам Аляксандр Кашкевіч. Таму я пры першай жа сустрэчы сказаў яму: “Ваша Эмінэнцыя, так не можа працягвацца. Адказнасць за ўсю каталіцкую Беларусь ляжыць на Вашых плячах.”. Ён адказаў, маўляў, што яго на гэта дастаткова. Я кажу: “Як гэта, Вас дастаткова?”. Ну, маўляў, што ёсць жа магчымасць тэлефанаваць, а гэта было яшчэ ў тыя часы, калі не было мабільных тэлефонаў.

Тады я гавару яму: “Пра гэта мне нават не гаварыце, Эмінэнцыя, бо я за апошнія два тыдні кожны дзень раніцай, у абед і вечарам спрабаваў да Вас датэлефанавацца  і  не  змог  Вас злавіць ніяк па тэлефоне (…). Скажам, тэлефануе  да  Вас ксёндз, у  яго  духоўны  крызіс, і ён хоча паразмаўляць са сваім біскупам. Калі ксёндз не знойдзе Вас за два тыдні, то што ён зробіць?  Ну, ажэніцца”. А ён мне: “Вы гэта сур’ёзна?”. “Канечне, сур’ёзна!”. Потым я сказаў яму: “Ёсць толькі адно надзейнае рашэнне для арцыпастыра: альбо Вы пераязджаеце ў цэнтр  краіны,  бо  Мінск  знаходзіцца якраз пасярэ-дзіне, і тады да Магілёва Вам будзе не 300 кіламетраў, а бліжэй, альбо папросіце менаваць  дапаможнага біскупа”.  Ён  не хацеў  згадзіцца  ані  на першы варыянт, ані на другі. (…).

Я стаяў перад праблемай: што зрабіць, каб гэта пытанне вырашыць? (…).

 Анджэло Судана, Дзяржсакратару Апостальскай Сталіцы, я потым паведаміў, што трэба  рэарганізаваць  касцёльнае   кіраўніцтва, але я не знайшоў разумення ў Свёнтка. Ён сказаў мне, што  ў такім выпадку будзе цяжка, бо Святы Айцец Ян Павел II не прымае ніякіх прэтэнзій супраць пакутнікаў за веру: ён лічыць, што пакутнік – гэта святы ўжо пры жыцці. Усё. Святы Айцец такі.

Ён прыехаў да мяне з візітам праз пару дзён пасля прызначэння  Дзям’янкі  біскупам (дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі – рэд.). Пасля размовы раптам звярнуўся да мяне: “Ну, што, Вы зноў мяне змушаеце? У Гродне будуць мець дапаможнага біскупа, а па тэрыторыі гэта ж зусім невялікая дыяцэзія. А што наконт таго, каб прызначыць  дапаможнага біскупа і для Мінска?”. Я яму  адказаў: “Эмінэнцыя, Вы вельмі добра ведаеце, ад  каго  гэта  залежыць”. Ён спытаў: “Ад каго?” – “Ну ад Вас!”.

Наступнай  важнай праблемай, якая чакала мяне, было  стварэнне  новай дыяцэзіі  для  вялізнай   тэрыторыі паўночнай Беларусі (Віцебскай дыяцэзіі – рэд.). Як я ўжо ўзгадваў, калі  я  прапанаваў  гэта кардыналу Свёнтку, той не хацеў  нават  і  слухаць. Тады сказаў, што няхай рашэнне прымае  Канферэнцыя біскупаў. Пасля   пасвячэння  біскупа    Дзям’янкі  ў  Беларусі  ўжо было тры біскупы: Свёнтэк, Кашкевіч, Дзям’янка, а трое ўжо маглі стварыць  Канферэнцыю Біскупаў. Тады  я падрыхтаваў прапанову для  статута, напісаў прашэнне і даў усім падпісаць.

Без доўгага чакання з Рыма прыйшло  ўзгадненне,  склікаў   Канферэнцыю  я,  бо хтосьці  па-вінен  быў  яе  склікаць, і калі ўжо ўсе тры біскупы былі разам, я ім кажу: “Сардэчна вітаю  вас,  але  адразу на пачатку аб’яўляю, што я  – не Старшыня  Каферэнцыі, я – толькі  адміністрацыйная  ўлада, якая  вас склікала, бо з Рыма прыйшло гэта і тое. Але  цяпер  Старшыню  павінны  абраць вы. А калі я магу нешта да гэтага сказаць, я думаю, што найлепшым  Старшынёю быў бы кардынал. Яму і так гэтая пасада падыходзіць,  як  старэйшаму  ўзростам  і пасадай”. Я сказаў пра яго  яшчэ колькі  прыемных  слоў, кардынал  кланяўся і ўсміхаўся, а потым  было  фармальнае галасаванне. Старшынёю  быў  абраны Свёнтэк,  а  намеснікам – Кашкевіч, таму  Дзям’янка стаў сакратаром. (…).

Ужо на першым пасяджэнні я хацеў падкрэсліць важнасць і значэнне   Канферэнцыі   Біскупаў, таму падаў прапанову, пра якую  мы  з  Кашкевічам  дамовіліся  яшчэ  загадзя. (…) Свёнтэк вынес пытанне на тайнае галасаванне. Вынік  быў  цалкам прадказальны: дзве  трэція  былі “за”, адна трэцяя была “супраць”. Тады я падсумаваў: “У пратакол трэба запісаць, што  дзве  трэція  Біскупскай   Канферэнцыі  выступілі за прапанову новай дыяцэзіі”. Зразумела,  калі  ёсць  новая  дыяцэзія,  павінен  быць і  новы біскуп”. (…).

Прашэнне я паслаў у Рым 15 верасня,  і  праз  два  тыдні  прыйшоў адказ:  усё  было пацверджана і прынята, згодна з прапановай нунцыя, – і новая дыяцэзія, і два новыя кандыдаты.

 (З кнігі ўспамінаў былога нунцыя Апостальскай Сталіцы ў Рэспубліцы Беларусь (1996 -2001), арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага “Рассеяных – з’яднаць…”.

 

Марыйны пілігрым

Будслаў. Нацыянальны  Санктуарый Маці Божай. 2 ліпеня 1998 г. Каранацыя  абраза  Маці Божай Будслаўскай – Апякункі Беларусі.

Будслаў.
Нацыянальны Санктуарый
Маці Божай.
2 ліпеня 1998 г.
Каранацыя абраза
Маці Божай Будслаўскай –
Апякункі Беларусі.

У  Пінскай  катэдральнай  базыліцы кс. кардынал Свёнтэк прысвяціў  Маці  Божай Міласэрнасці капліцу  ўдзячнасці  за  збаўленне з савецкіх  лагераў.  Выяву  Маці Божай  ён  змясціў  таксама на сваім гербе, а словы “Mater Misericordiae” абраў дэвізам  свайго  біскупскага  служэння.

Для  галоўнага  алтара   мінскай архікатэдры  Ян  Павел II падараваў кардыналу Казіміру Свёнтку абраз Найсвяцейшай Панны Марыі  Беззаганнай  і карону, якую ўсклаў на Яе ва ўрачыстасць 10 снежня 2005 г. (…). Гэта ўрачыстасць  увянчала справу аднаўлення  архікатэдры – маці касцёлаў   Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Капліцу курыі Пінскай дыяцэзіі Яго Эмінэнцыя прысвяціў Маці Божай Вострабрамскай,  а  капліцу курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – Маці Божай Будслаўскай. Аказалася, што гэта было ўкаранаванне ўсёй дзейнасці  кардынала  як  арцыбіскупа  і   мітрапаліта, бо 14 чэрвеня 2006 г. Папа Бэнэдыкт XVI вызваліў яго ад займанай пасады.

Арцыпастыр  клапаціўся  пра пашырэнне  Марыйнага культу ў Беларусі. Ён атрымаў у Святога Айца дазвол на тое, каб надаць дзвюм святыням, прысвечаным Маці  Божай, у  Пінску і  Будславе, статус базылікаў меншых, а таксама на ўкаранаванне папскімі каронамі трох цудадзейных абразоў – Найсвяцейшай Панны Марыі ў Брэсце (30.06.1996), Лагішыне (10.05.1997) і Будславе (02.07.1998); надаць тытулы санктуарыя  базы-лікам  Маці  Божай  у Будславе  для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (02.07.1998) і Маці Божай Каралевы Палесся для Пінскай дыяцэзіі ў Лагішыне (10.05.2003).

Марыйны пілігрым  часам  вяртаўся думкамі ў Фаціму, дзе 26 ліпеня 1995 г. перад фігураю Маці Божай здзейсніў  акт  аддання  Ёй  Касцёла  ў  Беларусі. Ён радаваўся, што падзяка і просьбы, змешчаныя ў тэксце Акту  аддання, былі далучаныя да “Вечнай навэнны”, якая прамаўляецца ў кожную суботу ў капліцы Маці Божай Міласэрнасці катэдральнай  базылікі ў Пінску.

Кардынал Казімір Свёнтэк дзякаваў Пану Богу за ўзнясенне 16 мая 1999 г. Папам Янам Паўлам II да хвалы алтара і далучэнне да супольнасці благаслаўлёных дванаццаці вернікаў, якія сваім жыццём і смерцю асвяцілі беларускую зямлю. Ён вельмі клапаціўся пра беатыфікацыю слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага – з ім яго яднала моцная духоўная сувязь”.

 (З успаміну кс. Станіслава Паўліна, fDP, доктара тэалогіі, былога канцлера курыі Пінскай дыяцэзіі, былога пробашча і кусташа пінскай катэдральный базылікі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (1994-2012).

 

Тэкст  падрыхтаваны па кнізе ўспамінаў «Мяне заўсёды ратавала вера…»


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий