Кардынал Казімір Свёнтэк

Кардынал Казімір Свёнтэк
 да 100-годдзя з дня нараджэння

Не страціць карані

“Падпісваю гэта як кардынал”, – кардынал Свёнтэк паказаў на дакумент аб стварэнні Арцыбіскупскага Будаўнічага Бюро на Беларусі і дадаў: “Маю надзею, што нядаўна атрыманы кардынальскі тытул прычыніцца да поспеху Бюро, таму што патрэбна збудаваць многае”. (Спаўненне  васьмідзесяці гадоў жыцця адкрыла Свёнтку дарогу да атрымання кардынальскага звання, бо лічба кардыналаў, маючых меней як восемдзесят гадоў, абмежаваная).

бр. Бэла ЛАНІ, SVD.

бр. Бэла ЛАНІ, SVD.

Такая пастава была моцна характэрнай для Свёнтка. Не надаваў вялікага значэння тытулам  самым  па сабе, але добра ведаў іх значэнне на практыцы. Зразумела, што кардынал дапаможа больш людзям, чым  “толькі” арцыбіскуп! Меў вялікае пачуццё рэйтынгу значэння рэчы. Мог мысліць практычна, але глядзеў на ўсё з перспектывы жыцця. Многакратна гаварыў, што, калі быў вызвалены з Гулагу, савецкі афіцэр, які стаяў пры браме, быў здзіўлены і запытаў: “Як можа быць, што правёў тут дзесяць гадоў і выжыў? Напэўна, вечна будзеш жыць!”. Кардынал Свёнтэк успомніў словы савецкага афіцэра падчас пазнейшых цяжкасцей жыцця. Тут, на зямлі,  пражыў  толькі 97 гадоў, але з Богам удзельнічае ў вечнасці.
Пан Бог даў кардыналу Свёнтку сцежку  кар’еры  прынцыпова  іншую, чым  звычайным  лю-дзям, і ён гэта добра ўсведамляў. Навучыўся  чакаць  Бога, які плануе ў перспектыве вечнасці. Кс. Казімір Свёнтэк ніколі не марыў аб вялікай кар’еры ў Касцёле, да таго ж  падчас савецкіх праследаванняў нават не меў на гэта шансу. Чакаў толькі, каб Бог зноў угледзеў людзей, якія жывуць на Беларусі. Стараўся захаваць веру падчас праследаванняў, каб пасля распачаць рэлігійныя практыкі. “Біскупам стаў у 77 гадоў, – распавядаў не раз. – У Ватыкане ў кампаніі біскупаў  сказаў  аднойчы:  Айцы, памылка ёсць у Праве Кананічным. Усе  прысутныя занямелі: чалавек нядаўна застаўся біскупам, а ўжо крытыкуе Права Кананічнае. І я сказаў. Кананічнае Права гаворыць аб тым, што кожны біскуп павінен ісці на пенсію  ва ўзросце 75 гадоў. Але што рабіць таму, хто найменаваны ва ўзросце 77 гадоў?  На гэта адзін уплывовы кардынал адказаў: што ж, usgue ad mortem, тады працуйце да смерці!”

Падчас працы над новымі праектамі...

Падчас працы над новымі праектамі…

Часта размышляў я пра лёс кардынала Свёнтка. Для чаго Бог пазбавіў ксяндза тых найцаннейшых гадоў яго працы? Для чаго наканавана была яму бяздзейнасць у яго 30 – 40 гадоў, калі кожны ксёндз найбольш актыўны?  І  для чаго Бог даў яму пазней, пад канец жыцця, добрую сілу, мабільнасць і нават касцёльны ранг у тую пару, калі іншыя святары  ідуць на пенсію?
Кардынал Свёнтэк меў неверагодную  прадукцыйнасць  працы. Гэта я бачыў заўсёды, бо часта з ім ездзіў. Калі я быў дырэктарам Арцыбіскупскага  Будаўнічага  Бюро,  нашай найважнейшай задачай было будаўніцтва касцёлаў, парафіяльных дамоў і кляштараў. Многа ўвагі гэтай цяжкай працы надавалі біскупы. Мы з кардыналам  многа  падарожнічалі  за мяжу, у прыватнасці, да немцаў. Часам наведвалі кардыналаў вядучых дыяцэзій.  Мне давялося быць для кардынала ўсебаковым асістэнтам:  вадзіцелем, сакратаром, перакладчыкам і інш. Падчас размоваў я быў здзіўлены хуткасцю  мыслення кардынала, яго гібкасцю і чуласцю для суразмоўцаў на Захадзе.

 ...і падчас адпачынку з кардыналам Казімірам Свёнткам

…і падчас адпачынку з кардыналам Казімірам Свёнткам

Я б нават не падумаў, што Свёнтэк весь час жыў у правінцыяльным беларускім горадзе; камуністычнае грамадства зрабіла немагчымым для яго выкананне  нават самых простых  душпастырскіх абавязкаў. Паводле людскога разумення, як магла такая асоба разумець мысленне  Заходняй  Еўропы, дзе пасля другой сусветнай вайны развіццё  ішло ў галавакружным тэмпе? Як можа нехта, хто столькі панёс ад нямецкіх салдат, без шкоды для справы размаўляць з нямецкімі  арганізацыямі?  Тыя візіты не былі вячоркамі, а сур’ёзнымі перамовамі. Было многа праблем будаўнічага і іншага характару. Як ксёндз  кардынал мог нястомна звяртаць увагу на такое мноства дэталей? Стараўся адгадаць яго таямніцу. Лічу, што яго таямніцай было тое, што незвычайна хутка ён мог рэгенерыравацца.
f-str-24Памятаю, як пасля візіту да арцыбіскупа Кёльна сядзеў у самаходзе моцна засмучаны і запытаў, які наступны прыстанак  і калі мы там будзем. Я адказаў, што наступны – Магунцыя, будзем праз паўтары гадзіны. Вельмі хутка кардынал заснуў, але перад Магунцыяй абудзіўся. “Адкуль ксёндз кардынал  знаў, што мы  ў Магунцыі і трэба прачынацца?” – запытаў я. Ён паглядзеў на мяне і сказаў: “Ва мне цікае біялагічны гадзіннік і дае мне знаць, як доўга трэба спаць і як трэба выкарыстаць час”. Гэтае рэдкае ўменне  ўнаследваў ад бацькі, афіцэра арміі. Гэта і дапамагло яму перажыць жахі Гулагу.

Кардынал Казімір Свёнтэк  змяшчае капсулу з установачным актам аб асвячэнні ў сцяну касцёла Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Здымак 1995 года

Кардынал Казімір Свёнтэк змяшчае капсулу з установачным актам аб асвячэнні ў сцяну касцёла Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Здымак 1995 года

Калі рэч ідзе пра паставу духоўную, заўважыў у ім тую самую  здольнасць да  хуткай рэгенерацыі. Ніколі не забудуся постаці кардынала, які кленчыў перад  алтаром пасля кожнай святой  Імшы, нягледзячы на такое  мноства  яго  душпастырскіх  абавязкаў! Многія былі здзіўленыя –  праз некалькі  хвілін медытацыі і кантэмпляцыі ён спакойна ўставаў адпачнуўшы і  ўставаў цвёрда. І не рабіў гэта напаказ. Той  зварот да Бога быў неабходным  для яго псіхічнай і духоўнай  раўнавагі. Жэст  гэты быў моцна сканцэнтраваны, моцна дысцыплінаваны і вельмі моцны, як і характар ксяндза кардынала. Аднойчы запытаў у яго, аб чым кардынал медытаваў на працягу тых трох хвілін. “Бог паглядзеў на мяне, і гэта ўсё”,– прагучала ў адказ. Малітва падтрымлівала высату яго духа. Малітва рабіла яго моцным ва ўсіх змаганнях і ва ўсіх яго поспехах.
Кардынал Свёнтэк заўсёды паважна трактаваў маю кропку гледжання. Будаўнічыя праекты касцёлаў ва ўсёй краіне былі разгледжаны камісіяй, членамі якой былі дыяцэзіяльныя біскупы і я. Так было зроблена для таго, каб кожная  дыяцэзія, згодна з яе памерамі,  магла атрымаць фінансавую дапамогу. Я разумеў,  што кардынал Свёнтэк, акрамя яго вялізнага аўтарытэту сярод  біскупаў, быў заўсёды вельмі адкрыты на патрэбы ўсіх дыяцэзій. Ён быў у стане рызыкаваць некаторымі праектамі  ў сваіх двух дыяцэзіях, калі гэтага патрабавалі супольныя інтарэсы краю. Не меў нічога супраць, калі ў іншых дыяцэзіях што-небудзь удавалася хутчэй і лепей. Зараз гісторыя Касцёла павінна ўжо заняцца тымі часамі і з пытаннем, што і як будавалі ў тых вельмі хутка бягучых гадах. Хацеў бы падкрэсліць слова “хутка”. У той перыяд вельмі  цяжка  было  дабіцца дазволу на будаўніцтва, і мы ніколі не ведалі, калі яго дадуць, а калі – не. Лягчэй было атрымаць дазвол на рамонт, чым для новых будаўнічых праектаў – таму мелі  мы толькі адну альтэрнатыву: будаваць хутка. Але нават у такіх умовах ксёндз кардынал  заўсёды падкрэсліваў наш абавязак у адносінах да наступнага пакалення святароў і манахаў,  якія пазней павінны падтрымліваць гэтыя будынкі.

Касцёл Маці Божай Фацімскай. Архітэктар – бр. Бэла Лані

Касцёл Маці Божай Фацімскай. Архітэктар – бр. Бэла Лані

Будынкі і месцы на Беларусі нават сёння стаяць перад маімі вачамі разам з тварамі  святароў, сясцёр, парафіянаў. Але памеры артыкула абмежаваныя, таму не магу расказваць пра іх сёння. Разам з тым хацеў бы ўспомніць  правілы  ксяндза кардынала ў адносінах да будаўнічых работ. Адна з нашых галоўных інвестыцый была найпрыгажэйшая каталіцкая катэдра ў Мінску. Гэты касцёл, маючы выключнае значэнне для гісторыі архітэктуры, – адзін з най-прыгажэйшых  усходніх прыкладаў рымскай версіі стылю барока.  Будынак быў вернуты парафіянам дакладна вясною 1994 года, калі я прыехаў у Беларусь. Падчас камуністычнай улады быў нацыяналізаваны  і пера-твораны ў палац спорту. Выгляд касцёла цалкам знік, таму што дзве барокавыя вежы засталіся разабраныя да ўзроўню карнізаў суседніх будынкаў. Пазней перад цэлым  галоўным фасадам камуністы дабудавалі “сталінска-барокавы” новы фасад. Паміж “старым” і “новым” фасадам былі збудаваны пакоі. Калі будынак вярнулі Касцёлу, нямецкая арганізацыя, якая дапамагала, з практычнага пункту гледжання хацела пакінуць тыя пакоі; сталінскі “новы” фасад пасля рамонту будзе выглядаць добра, лічылі немцы. Нават той сталінскі фасад быў  прадстаўнічы, па іх мысленню. Нават на тую высату можам спакойна паставіць крыж, і ўсё будзе ў парадку, мыслілі яны.
Добра памятаю, што кардынал Свёнтэк настойваў на тым, каб разабраць тыя дабудаванні, яго гледжанне разыходзілася з вывадамі  заходняй арганізацыі, якая многа дапамагала.  Кардынал  хацеў вярнуць арыгінальны фасад. “Гэта немцы, яны маюць рацыю ў сваім мысленні, таму прапануюць прагматычнае рашэнне”, – сказаў ён мне. “Але мы належым да таго народу, які павінен зараз уваскрэснуць пасля столькіх гадоў  цярпення.  Для нашага  змёртвыхпаўстання па-трабуем прысутнасці нашых каранёў. Мы іх амаль страцілі. Але зараз павінны звярнуць увагу, каб не страціць іх яшчэ раз”.
Без сумневу, кардыналу ўдалося  адбудаваць  той касцёл дакладна так, як было раней. Сёння – гэта гонар для сталіцы Беларусі і для ўсіх  грамадзян: для  католікаў  і некатолікаў. Калі некаторыя фірмы па ахове будынкаў пра ўсё гэта пачулі, любоў кардынала да старадаўняга мастацтва імкнуліся выкарыстаць у сваіх мэтах: “Ксёндз кардынал! Патрэбна аднавіць таксама фрэскі!”. Але кардынал адышоў ад такога намеру: “Гэта было б вельмі дарагой працай. Цяпер  патрэбна заняцца зруйнаванымі сельскімі касцёламі”, – адказаў ён. Праект рамонту катэдры для кардынала быў вельмі важным, аднак ён рэдка калі заставаўся ў Мінску. Любіў правінцыю. Беларусь для яго была значна большай, чым толькі сталіца.
Радуюся магчымасці падзя-ліцца сваім ўспамінам пра кардынала Свёнтка. Зараз працую на Філіпінах, далёка ад Баранавіч. Цяжка мне было выехаць з Беларусі, калі ў 2001 годзе Генеральны Савет Ордэна Слова Божага паклікаў мяне ў Венгрыю. Тады ў Венгерскай правінцыі  было многа старэйшых і многа малодшых сабратоў, але ва ўзросце ад 33 да 69 не было нікога. Колькі прыгожыў гадоў правёў я ў Венгрыі! Калі сітуацыя там стала лепшай, зрабіў крок, каб вярнуцца ў  Беларусь. Аднак кіраўніцтва Ордэна прапанавала мне Філіпіны. Лічу, што і  гэта было інтэнцыяй Божага Провіду, таму паехаў туды. З кардыналам Свёнткам болей не спаткаўся ніколі. Але і сёння ён і яго прыклад даюць мне  вельмі многае для майго жыцця і манаскага паклікання.

бр. Бэла ЛАНІ, SVD.
   Здымкі з  архіва парафіі  Маці Божай Фацімскай ,
  г. Баранавічы.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий