«Круглы стол» часопіса «Дыялог»

Што такое Эўхарыстыя, ведаюць усе вернікі. Але ці ўсе мы   глыбока задумваемся над тым, як гэты знак адзінства, гэтая повязь любові,   гэтая пасхальная гасціна, на якой прымаем Хрыста, напаўняе нашыя душы ласкай? Як уздзейнічае на нас?  Рэдакцыя часопіса “Дыялог” прапанавала касцёльным супольнасцям, таксама асобным групам вернікаў паразважаць над тэмай  Эўхарыстыі за “круглым сталом”.   

 

 

Таямніца веры

 

 

Чарговае пасяджэнне “круглага стала” прайшло ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве на Гродзеншчыне. У ім прынялі ўдзел Святлана Сачок, Наталля Мацюк, Юлія Шостка, Таццяна Кароза, Алег Александровіч, Антаніна Перагуд, Святлана Жабрун. Вядучым пасяджэння быў пробашч парафіі кс. Яцэк Маркель, CMF.

 

Вядучы:f-str-19
– Перш за ўсё падзякуем Пану Богу за тое, што ёсць такі цыкл разважанняў, дзе кожны з нас можа прыняць удзел, падзяліцца вопытам спаткання з Езусам у Эўхарыстыі і тым самым дапоўніць агульную скарбонку духоўнасці, якую назапашваем у лучнасці з Богам, Касцёлам і ўсёю супольнасцю. Сёння будзем разважаць над 2-й часткай Эўхарыстычнай літургіі, якая пачынаецца пасля кансэкрацыі. Менавіта пасля яе, калі на алтары ў постаці хлеба і віна прысут-нічае Езус Хрыстус, святар распачынае адну з акламацый, якая ўжываецца найчасцей: “Гэта вялікая таямніца веры”. Народ адказвае: “Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, …”. Што абазначаюць гэтыя словы?

 

Святлана Сачок:f-str-20
– Ведаем, што на Апошняй Вячэры Езус Хрыстус устанавіў ахвяру Свайго Цела і Сваёй Крыві ў постаці хлеба і віна, даў есці і піць сваім вучням і наказаў, каб і яны чынілі гэта ў Яго памяць. Таму святар пасля кансэкрацыі гаворыць: “Гэта вялікая таямніца веры”. Гэтая акламацыя кароткая, і найчасцей святар прамаўляе менавіта яе, хоць могуць быць і іншыя варыянты, якія перадаюць сэнс той самай падзеі, што адбываецца ў гэты момант на алтары. Вернікі, да якіх далучаецца святар, разам адказваюць: “Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, вызнаём Тваё Ўваскрасенне і чакаем Твайго прыйсця ў хвале”. Гэты адказ з’яўляецца радасным воклічам, вітаннем Пана Езуса. У акламацыі, незалежна які варыянт з трох існуючых выкарыстоўваецца на Імшы, заўсёды падкрэсліваецца, што гэта ёсць таямніца веры. У ёй заложаны тры асноўныя праўды веры: Смерць, Змёртвыхпаўстанне і Прыйсце Пана Езуса. Цікава, што да II Ватыканскага Сабору вернікі не маглі вызнаваць гэта публічна, а сёння можам зрабіць гэта падчас Эўхарыстыі.

 

Вядучы:
– У час, калі я быў яшчэ міністрантам, быў перыяд пераходу ад практыкі, якая была да Ватыканскага Сабору, да той, якая фарміравалася пасля яго. І быў такі момант, калі мы адчувалі: ксёндз заканчвае адну малітву, звоняць званкі, ксёндз пачынае малітву другую, і вернікі таксама моляцца іншымі малітвамі, але ціха, кожны сабе. Фактычна гэта быў маналог святара на латыні, і вернікі яму нічога не адказвалі, не пацвярджалі…

 

Святлана Сачок:f-str-21
– Для мяне было яшчэ цікавым адкрыццём тое, як музыка дапамагае паглыбіцца ў гэтую таямніцу. Калі ў адказ на акламацыю мы прамаўляем словы – “Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу…” – як рухаецца мелодыя? Спачатку яна быццам “стаіць” на месцы, толькі невялікі скачок у канцы фразы, і мы можам сканцэнтраваць сваю ўвагу на тым, што Пан Езус памёр. Затым ідуць словы “Вызнаём Тваё Ўваскрасенне…” – і мелодыя развіваецца, уздымаецца ўгору, і наступае пік падзеі – мы з радасцю ўсклікаем, што Пан Езус уваскрос. У канцы фразы ”І чакаем Твайго прыйсця ў хвале…” мелодыя зноў ідзе на спад. Яна дапамагае нам правесці рэфлексію, задумацца над тым, што Езус прыйдзе. Лічу, што гэта вельмі важны момант, бо аб’ядноўвае нас у адно цэлае, каб мы з радасцю ў сваіх сэрцах, праўдзіва, публічна абвяшчалі сваю веру.

 

Вядучы:
– Так, акламацыя кароткая, але ўмяшчае ў сябе глыбокі змест, і хацелася б, каб усе, хто ўдзельнічае ў святой Імшы, не прысутнічалі на ёй фармальна, а ўдум-ліва і актыўна ўключаліся ў працэс і на заклік святара адказвалі з разуменнем. Для вас, маладых, якія не ведалі ранейшай практыкі, стала натуральным, што, калі Хрыстос паяўляецца на алтары – трэба вызнаць сваю веру.
А зараз разгледзім, якія малітвы прамаўляюцца святаром пасля кансэкрацыі.
Што азначае даксалогія “Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце”?

 

Таццяна Кароза:

Ампулкі – гэта малыя начынні для  віна і вады. Ампулкі ставяцца на  паднос, які таксама служыць для абмывання рук.

Ампулкі – гэта малыя начынні для віна і вады. Ампулкі ставяцца на паднос, які таксама служыць для абмывання рук.

– Пасля кансэкрацыі святар пачынае малітву, якую мы называем малітва-успамін (анамнэза). Ужо пры першых  словах успамінаем самога Хрыста, асабліва ўшаноўваючы Яго Мукі, Смерць, Уваскрасенне і Ўнебаўшэсце. Уся таямніца Хрыстовага адкуплення актуалізуецца на алтары, сакраментальна становіцца даступнай для нас. Мы таксама перажываем усе тое, што здарылася з Езусам Хрыстом і з гэтымі перажываннямі ахвяруем Богу хлеб жывы і боскую Кроў Езуса Хрыста. У гэты момант пачынаецца другі элемент малітвы, якую называем ахвяраваннем. На кожнай святой Імшы разам з ахвярай Езуса Хрыста ахвяруем самых сябе, нашы клопаты, працу, смуткі, радасці – усё, чым жывём. Праз удзел у ахвяры Хрыста самым дасканалым чынам праслаўляем Бога, дзякуем Яму і найбольш дасканалым чынам просім Яго. Пасля пачынаецца малітва заступніцтва, дзе касцёл моліцца да Бога Айца за жывых, за памерлых і за тых, хто знаходзіцца перад Божым тронам.

 

Гостыя – прэсны пшанічны хлеб круглай формы, аздоблены крыжам або рэлігійнымі матывамі, які ўжываецца пры  цэлебрацыі святой Імшы. Згодна з дагматамі каталіцкай веры, ад моманту кансэкрацыі гостыя пераўтвараецца ў Цела Хрыста.

Гостыя – прэсны пшанічны хлеб круглай формы, аздоблены крыжам або рэлігійнымі матывамі, які ўжываецца пры цэлебрацыі святой Імшы. Згодна з дагматамі каталіцкай веры, ад моманту кансэкрацыі гостыя пераўтвараецца ў Цела Хрыста.

Антаніна:
– Ёсць некалькі эўхарыстычных малітваў (як і акламацый), кожная з якіх мае асноўныя моманты – успамін, ахвяраванне, пасля пераходзім да малітваў, дзякуючы якім разам з Хрыстом можам быць ахвяраваныя Богу-Айцу.

 

Вядучы:
– Але звярніце ўвагу на такі нюанс, які мы не павінны ўпусціць: перад малітвай, за каго хочам маліцца, маем заклік да Бога Духа Святога, каб усіх нас, хто верыць і прымае Цела і Кроў Езуса Хрыста, Ён асвяціў. Гэтая ма-літва благальная, якая называецца эпіклеза, дае магчымасць плаўна перайсці да малітвы за-ступніцтва. І яшчэ адна вельмі важная думка, якая многае раз’ясняе: дзякуючы ахвяры Езуса Хрыста, мы далучаемся да Яго ахвяры і Богу-Айцу мы, людзі, ахвяруем Бога Езуса

Камуніканты – круглы белы хлеб, які на святой Імшы пераўтвараецца ў Цела Езуса Хрыста, якое вернікі спажываюць падчас абраду  святой Камуніі.

Камуніканты – круглы белы хлеб, які на святой Імшы пераўтвараецца ў Цела Езуса Хрыста, якое вернікі спажываюць падчас абраду святой Камуніі.

Хрыста; Богу ахвяруем Бога. Гэта самая дасканалая ахвяра. Дзякуючы Смерці і Змёртвыхпаўстанню Хрыста, мы з упэўненасцю можам прасіць: калі Табе, Божа, ахвяруем найвышэйшую і найбольш дасканалую ахвяру, то выслухай нашыя просьбы, бо мы хочам прасіць за жывых… Працягвайце, калі ласка

 

Таццяна:
– Молімся за жывых і памерлых. Разам з Касцёлам молімся найперш за Папу, за біскупаў, духавенства, за братоў і сясцёр, за ўсіх прысутных, у цішыні сэрца ўспамінаем сваіх родных і блізкіх памерлых, у малітве яднаемся з усім Касцёлам…

 

Вядучы:
– Адзначым, што ёсць кароткія формы малітвы і даўжэйшыя, дзе молімся за тых, каго нават не ведаем, хто не належыць да Касцёла, за навяртанне тых, хто яшчэ блукае ў пошуках Бога. Молімся, бо гэта самая дасканалая малітва-ахвяра. Разумеем, што крочым не адныя, разам з намі ідзе Бог. Але бяда ў тым, што не кожны прысутны на святой Імшы глыбока асэнсоўвае гэта, і як вынік – словы святара, адказы верных, дзеянні “пралятаюць” імгненна, і вернік часам не атрымлівае плёну, губляе да-дзены яму Богам шанс быць выслуханым.

 

Святлана Жабрун:
– Святая Імша заўсёды дае магчымасць нам, людзям, падняцца над самымі сабою, сваёю недасканаласцю, слабасцю, грэшнасцю, у думках далучыцца і стаць удзельнікамі той збаўленчай справы, якую ўчыніў Езус, і якая адбываецца сёння на алтары. На святой Імшы пакутуем за свае грахі і выпрамляем спіну, разумеем і адначасова прымаем адказнасць за свае словы, паступкі, наогул за сваё жыццё, бо становімся сведкамі і ўдзельнікамі вялікай таямніцы.

 

Вядучы:
– Калі мы гаворым пра малітвы заступніцтва, трэба мець на ўвазе, што найбольшы плён атрымаем, калі будзем прыходзіць на святую Імшу з інтэнцыяй. Мне як святару даручана парафія, і я ахвярую яе Богу, з усім яе народам, кожны раз. Але часам называю канкрэтнае імя хрысціяніна, у інтэнцыі якога малюся, і яно становіцца вядома Богу. Асабліва гэта датычыцца малітвы за памерлых – у гэтым сэнсе нічога больш дасканалага за святую Імшу ў Касцёле ў інтэнцыі адыйшоўшага з жыцця няма. І не галоўнае моцна клапаціцца пра кветнік на могілках – галоўнае, каб за памерлага малілася касцёльная супольнасць.

 

Наталля:
– Напрыканцы кожнай эўхарыстычнай малітвы звяртаемся да Маці Божай, да ўсіх святых, да нябесных апекуноў, просім дапамогі тым, хто знаходзіцца ў чыстцы, і нам, пілігрымуючым у гэтым свеце. На заканчэнне эўхарыстычнай малітвы прамаўляем моцнае і ўзвышанае: “Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце”. У гэты момант святар уздымае ўгору Цела і Кроў Хрыста.

 

Юлія:f-str-22
– Гэта кароткая малітва, якая называецца даксалогіяй, у некалькіх словах у ёй выказаны ўвесь змест эўхарыстычнай малітвы. Само слова “даксалотія” у перакладзе з грэцкага азначае “хвала”. Праслаўляем Бога, які ёсць мэтаю нашага жыцця. Але шлях да Айца ляжыць заўсёды праз Хрыста, нашае адкупленне атрымалі праз Хрыста, і Бога Айца просім праз Хрыста. Пасля Змёртвыхпаўстання Хрыстос узнёсся на неба, але Ён заўсёды з намі, спрабуем жыць так, як Ён; хто ёсць у Хрысце – у тым ёсць любоў, якою мы адорваем іншых. Гэтыя тры злучнікі “праз”, “з”, “у” гавораць аб поўным паглыбленні нашага жыцця ў Хрыста. Даксалогія заканчваецца акламацыяй “Амэн”. Без гэтага “Амэн” малітва была б няпоўнай. Яно выражае свяшчэнства усіх вернікаў, якое за-ключана ў ахвяраванні свайго жыцця, азначае “так”, якое мы кажам Айцу.

 

Антаніна:
– Сапраўды, гэтае “Амэн” абазначае не толькі, што “я веру”, што гэта – “праўда”, “ісціна”, але ў некаторым кантэксце мае значэнне імені самога Бога. Праўдай з’яўляецца Бог, Езус не адзін раз сведчыў аб сабе як аб праўдзе. Сваім “Амэн” мы падкрэсліваем, што даём згоду, хочам асэнсавана ў гэтым быць, заклікаем Бога быць сведкаю нашага жыцця. Дарэчы, у нашым касцёле за-ключнае “Амэн” спяваецца тры разы, мае ўрачысты тон, гучыць прыгожа.

 

Вядучы:
–А зараз прапаную паразважаць над тым, якое значэнне ў літургіі мае ўсім нам знаёмая з дзяцінства малітва “Ойча наш”.

 

Святлана Жабрун:
– Малітва “Ойча наш” – адна з тых, на якія ўказвае Евангелле, гэта – узор малітваў. Езус даў яе сваім вучням, калі яны папрасілі Яго навучыць іх маліцца. Першае важнае слова – “Ойча”. Пан Езус сам жыў з айцом і хацеў, каб Яго вучні звярталіся да Бога як да айца і былі паслухмяныя яму. Тут – і давер айцу,  і адчуванне быць абароненым ім; у словах “Ойча наш” і матыў аб’яднання, бо, калі ў нас ёсць айцец, значыць, мы адна вялікая сям’я. У хрысціянскай філасофіі сям’я – вялікая сіла.
…“Каторы ёсць у небе…”. Неба у хрысціянстве – нешта нематэрыяльнае, высокае, далёкае ад граху. Але гэта таксама сімвалічна, таму патрэбна разглядаць яго як неба, якое ёсць унутры нас самых. Бо калі гэта з’яўляецца такой чыстай матэрыяй, то яна павінна пачынацца з нашай унутранай свядомасці. Падчас літургіі мы прамаўляем гэтую малітву, асвечаныя Духам Святым, і насустрач Пану Богу адкрываецца нашая душа. Да Бога звяртаемся як да свайго айца з просьбамі і пачуццём вялікай адказнасці. На “адказнасці” раблю акцэнт, бо лічу, што нельга звяртацца да Бога непадрыхтаванымі, нельга агучваць словы малітвы аўтаматычна, таму што кожнае з іх мае значэнне. І калі дзяцей спачатку вучым, каб яны малітву проста запомнілі, то пасля, на катэхезах, у размовах, разважаннях патрэбна ім данесці змест і са-праўднае значэнне малітвы. Бо гэта ёсць формула жыцця, нездарма яе называлі скарочаным Евангеллем. З яе можна зразумець усё пра Бога і пра сябе. Яна складаецца з сямі канкрэтных просьбаў – усклікаем, прамаўляем асобныя, вельмі канкрэтныя фразы, кожная з якіх мае свой глыбокі сэнс. “Свяціся імя Тваё” – значыць, гаворым аб святасці, аб чымсьці ідэальным, да чаго належыць імкнуцца. Мы праслаўляем імя Бога, але, калі ў першай частцы Эўхарыстыі  падрыхтоўвалі сябе, звярталіся да Духа Святога, каб ахінуў нас, то ў другой, адчуваючы ўжо сябе дзецьмі Божымі, часткаю свету, які Богам створаны, асмельваемся выказаць свае просьбы. “Прыйдзі Валадарства Тваё…” З аднаго боку – сімвалічная просьба, з другога – Уваскрасенне самога Езуса Хрыста пераконвае ў тым, што нашае зямное жыццё – толькі падрыхтоўка да нечага большага, вышэйшага, да Валадарства нябеснага. Але даецца яно не ўсім і не адразу, яго патрэбна заслужыць. І хоць да паняцця “смерць” падыходзім асцярожна, а ўсё ж трэба мяняць свае адносіны да існуючай рэальнасці.

 

Вядучы:
– Калі ласка, тут затрымаймася. І гэтая просьба, і наступныя гавораць аб рэчах апошніх. Але ведаем, што Бог імкнуўся, каб ужо тут, на зямлі, у адно-сінах паміж людзьмі (а не толькі ў сэрцах) панавала валадарства справядлівасці, дабрыні, любові. Вядома, што мы чакаем валадарства нябеснага, але трэба, каб ужо сёння было яно ў нас і каля нас. Працягваем…

 

Святлана Жабрун:
– Наступнае “Будзь Воля Твая…”. Тут – момант паслухмянасці. Мы выказваем гатоўнасць быць паслухмянымі дзецьмі, і ў нас ёсць прыклад Бога-Сына, які быў паслухмяны аж да смерці. У адносінах да чалавека схема можа вы-глядаць прымітыўна: дзіця слухаецца бацькоў, у школе – настаўнікаў, у касцёле – святара, а далей – гэта падрыхтоўка да паслухмянасці Волі Божай. Да той ступені, каб чалавек мог сказаць: “Схіляю перад Табою галаву, ва ўсім прымаю Тваю Волю…”. А гэта не ўсе, на жаль, разумеюць. “Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння…”. Думаю, што большасць з нас пры слове “хлеб” думаюць пра штодзённы пасілак, без якога чалавек не можа існаваць, і гэта першаснае, але нам, хрысціянам, патрэбна мець на ўвазе адразу тры іпастасі хлеба. І галоўная з іх – гэта ахвярнасць, калі моцаю Духа Святога хлеб быў пераўтвораны ў Цела, а віно – у Кроў Езуса, каб мы маглі спажываць яго. Пад словам “хлеб” трэба разумець яшчэ і хлеб Слова Божага. І апошнія дзве просьбы: “Адпусці нам правіны нашыя…”. Просім прабачэння ў Бога, прагнем, каб нас прабачыў, але ці прабачаем самі і ці просім прабачэння ў бліжніх? Сучаснаму чалавеку цяжка першаму зрабіць крок і падаць руку, але гэтаму патрэбна вучыцца. Часам ён і не адчувае да канца сваю віну, але, калі ўжо з’яві-ліся сумненні (па тыпу, можа і я быў вінаваты), патрэбна пакаяцца і папрасіць прабачэння. Апошняе – «Збаў нас ад злога…”. Для мяне дзве вобразныя фігуры злога: у маштабах свету – гэта непаразуменні, канфлікты, войны, прыродныя катаклізмы, і мы просім, каб Бог засцярог нас ад іх, але ў першую чаргу, лічу, трэба звярнуцца да самых сябе і збавіцца ад тога злога, што існуе ўнутры нас.

 

Вядучы:f-str-23
– Прашу мець на ўвазе, што малітва “Ойча наш” словам “Амэн” не заканчваецца, а пашыраецца, і напрыканцы кожнай святой Імшы гучыць даксалогія  “Бо Тваё Валадарства і моц, і хвала навекі”.  
Што хацелі б дадаць яшчэ?

 

Алег:
– Асабіста мне слова “Ойча” заўсёды дае надзею, бо і я айцец, бацька, да мяне дзеці таксама звяртаюцца з рознымі просьбамі, праблемамі, я імкнуся заўсёды іх зразумець. І хоць жывём у складаным свеце, дзе многа злога, негатыўнага, а ўсё ж не губляю надзею, што буду пачуты Богам, і Ён дасць мне сваю міласць, і дасць хлеба, і абароніць… Што адбудзецца ўсё тое, аб чым гаворыць малітва.

 

Святлана Сачок:
– Лічу, што паслухмянасць Богу-Айцу фарміруецца з сям’і і з таго біблійнага пастулату, што яе галавою павінен быць айцец, а жанчына павінна быць па-слухмянай мужу.

 

Антаніна:
– Назірала ў розных касцёлах, што падчас малітвы “Ойча наш”, калі святар уздымае рукі ўгору, некаторыя вернікі робяць тое ж самае. Але ці мае гэта сэнс –  у касцёле мы далучаемся да святара. Іншая справа, калі молімся дома, або калі ты адзін і патрэбна засяродзіцца на малітве…

 

Вядучы:
– Можна меркаваць па-рознаму, у некаторых парафіях, дзе ёсць так званыя малыя групы (напрыклад, нэакатэхуменат) такая практыка склалася на працягу доўгага часу і грунтуецца на тым, што мы – адзіная хрысціянская сям’я.

 

 

Пасяджэнне за “круглым сталом” ў Зэльвенскай парафіі завяршылася разважаннямі аб сутнасці знаку спакою, які сыходзіць з Ахвяры Езуса Хрыста: “Спакой пакідаю Вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю…”
Напрыканцы ўдзельнікі памаліліся і падзякавалі Богу за сустрэчу.

 

 

Запісала Раіса СУШКО.
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий