«Круглы стол» часопіса «Дыялог»

Размова на тэму Божых Запаведзяў  працягвалася ў мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл). Акурат дзенъ быў  святочны, i пасля святой 1мшы парафіяне сабраліся ў сакрыстыі, каб паразважацъ над прыказаннямі, якія  ўтрымліваюцца ў 3-й Божай Запаведзі: «Памятай дзень святы святкавацъ».

 

Святы дзеньf-str-16

Пасяджэнне «круглага стала» пачалося з сумеснай малітвы яго ўдзельнікаў i просьбы да Маці Божай быць апякункай нашай сустрэчы.

 

Вядучая:
– У Старым Запавеце сказана, што за «шэсцъ дзён стварыў Гасподзь неба i зямлю, мора  і ўce, што ў ix; a ў дзень сёмы спачыў. Таму благаславіў Гасподзь  дзень  суботні i асвяціў яго»  (пар. Зых 20,11). Такім чынам, субота (у юдаізме — шабат) лічылася апошнім, сёмым днём тыдня, у які Бог «супачыў ад усякай працы Сваёй» (пар. Быц 2, 2-3). А згодна з Новым Запаветам, мы, хрысціяне, святкуем шабат у першы дзень тыдня, у нядзелю, калі Хрыстос уваскрос з мёртвых, вызваляючы нас з рабства граху, смерці i д’ябла, i пакінуў нам у дар жыццё, свабоду i радасць. Маральнае правіла святкаваць нядзелю, удзельнічаць у нядзельным набажэнстве, адкрыта праслаўляючы Бога ў знак велізарнай падзякі за ўсё, што сатварыў Ён для людзей, натуральным чынам упісана ў людское сэрца. Катэхізіс  Каталіцкай Царквы змясціў гэтае правіла ў п.2176. Як жа выконваецца яно ўсімі намі?

 

Ядзвіга Любенкова:Ядвига Любенкова

– Родам я з Каменца, што на Брэстчыне. У бацькоў нас было пяцёра, і мама старанна дакладала да ўсяго, што звязана з Богам. А што датычыцца нядзелькі ui свят – гэта было святою справаю. Касцёл наш – святых Пятра i Паўла – не быў зачынены падчас вайны, i немцы дазвалялі хадзіць на набажэнства. Для нас было гэта вельмі радасна. Асабліваю радасцю былі святы Божага Нараджэння і Вялікадня. Вядома ж, час быў цяжкі, і холадна i голадна, але мама імкнулася, каб свята не было падобна на дзень звычайны, заўсёды старалася прыгатаваць што-небудзь смачнейшае. На Вялікдзень клала печыва i фарбаваныя яйкі ў прыгожы кошычак, i мы йшлі да касцёла, задаволеныя. Hi ў святы, нi ў нядзельку мама не дазваляла pa6iць – нi падлогі мыць, нi вокны чысціць, нi надворак падметаць. «Нядзелька – гэта для Пана Езуса», – казала мама, i мы гэтае правіла не парушалі. Наогул усё тое, што было пры-віта ў дзяцінстве нашымі бацькамі, захавалася на ўсё жыццё, i такія правілы мы перадалі сваім дзецям, i ўнукам. У мяне веруючы сын, да касцёла ходзіць i мой унук. Пэўна, наш час для мoлaдзi таксама няпросты, у ix галавах часам шмат непатрэбнага, але, Бог дасць, пасталеюць нашыя ўнукі, i гэтае непатрэбнае ады-дзе. Тым болей, што сёння ніхто нiкога не пераследуе за веру.

 

Галіна Ладзік:Галина Ладик

– Мне пaшчacцiлa нарадзіцца тут, у Mінску, вельмі блізка ад Чырвонага касцёла. Мы жылі на суседняй вуліцы, i вокны кватэры выxoдзiлi проста на храм. Я бачыла, як нядзелькаю ці ў святы ішлі ў касцёл людзі, хораша прыбраныя. Так рабіла i мая бабуля: надзявала  блузку, нeкaлькi спадніц, фартушкі, а паверх – яшчэ адзін, вышываны; з сабою заўсёды брала мяне. Маліліся ў касцёле i па-польску, i па-беларуску. На жаль, дзяцінства  скончылася хутка – 17 чэрвеня 1941 года мне споўнілася 5 гадоў, а 22-га пачалася вайна… Пасля быў арышт маёй мамы гестапа, смерць бабулі, наш з мамаю канцлагер у Германіі, пасля вызвалення i вяртання на радзіму –  дзіцячы дом… Я там i вырасла. Але Бог захоўваў i дапамагаў. Божым Запаведзям навучыла мяне бабуля. Тлумачыла проста: Божанька – твая абарона; Маці Божая – таксама твая абарона; малітва – гэта ўсё тваё жыццё. Калі будзеш маліцца – Божанька цябе пачуе, i Маці  Божая пачуе. Не pa6i нічога ў святы, бо гэта – грэх. Нікога ніколі не пакрыўдзі i сама нi на кога не гневайся; ніколі не бяры чужога, бо пачынаецца ўсё з малога, з нітачкі-іголачкі, а  дойдзе да турмы. У той час хадзіла многа жабракоў, npacілі мілас-ціну. Бабуля вучыла: нікога не абсмейвай! Нікому не зайздросць, здавольвайся малым. Можаш – дапамажы: лепей даць, чым самой прасіць.  Пакуль ты яшчэ  малая – запамінай усё гэта i так pa6i, станеш дарослай – усё зразумееш. Можа, тая бабуліна навука i спасала мяне на працягу ўсяго жыцця…

 

Івона Мацукев1ч:Ивона Мацукевич

–Я нарадзілася ў каталіцкай сям’і, Запаведзі Божыя былі на першым месцы. Заўсёды нядзеля або свята, як казаў тата, – гэта дзень Божы, дадзены нам для таго, каб мы не працавалі, а Яго праслаўлялі. Мы жылі ў Гарадзеі I, калі там закрылі касцёл, павінны былі хадзіць на набажэнствы ў Нясвіж. А гэта нi многа, нi мала – 14 кіламетраў. Бывала, у суботу nepapo6iм усю цяжкую работу, нaз6ipaeм  зелля для жывёлы, усё павымываем, падрыхтуемся, каб icці ў ня-дзельку да касцёла. А хадзілі так: адзін раз ідзём з таткам, другі –  з мамаю. А калі з касцёла вернемся – пачынаем расказваць, як быў упрыгожаны, якая была Евангелля, што казаў ксёндз. I гэты дзень быў сапраўды прысвечаны Богу. Пасля з’ямо прыгатаваны абед і iдзём на могілкі наведаць продкаў. А вернемся дамоў – зноў размовы i разважанні. Не ведаю, пэўна, меў значэнне i час, бо не было ніякіх тэлевізараў, радыё, нават электрычнасці не было. Садзіліся каля лямпы, i тата заўсёды чытаў нам Міцкевіча, Сенкевіча, іншых, быў сапраўды святочны вечар. Мы развіваліся духоўна, ведалі напамяць мноства вершаў. У калядны перыяд хадзілі па хатах – не паесці хадзілі, не папіць –  паспяваць калядкі, святыя пecнi. I было гэта цудоўна. Муж мой быў з праваслаўных, у ix крыху іншыя традыцыі, але гэта нам не перашкаджала. Пражылі жыццё, выгадавалі добрага сына – ён ахрышчаны, бежмаваны, шлюб узяў; зараз ужо прафесар. Было і ў яго месца і час, як кажуць, i для танца, i для ружанца; i для працы, i для праслаўлення Бога. Мае свайго добрага сына. Памятаю такі выпадак, яшчэ ў Гарадзеі: нядзелька, ідзём з братам з касцёла, а сусед наш, таксама католік, абчэсвае бервяно. Брат да яго: «Чаму ў касцёле не быў?». «Бо работы многа, xi6a не бачыш?!» – i бах сабе па назе сякераю. Мы «хуткую дапамогу» вызвалі… Так скажу: чым больш Богу аддасі, тым больш атрымаеш. Я магу гэта сведчыць на прыкладзе свайго жыцця.

 

Яніна  Шымко:Янина Шимко

– Не лічу сябе асабліва пра-вільнай, шлях мой жыццёвы быў цяжкім, але я прайшла яго разам з Госпадам i за гэта шчыра дзякую Богу i Божай Маці. Адчуваю, што ўсё тое, што Бог адкрыў мне, зараз магу адкрыць іншым людзям, асабліва маладым жанчынам, дзяўчатам, бо сама працую медыцынскай сястрой, уваходжу ў Легіён Марыі. I калі бачу, што нехта хоча падзяліцца са мною, атрымаць, як ад старэйшай асобы, нейкую параду, я шчыра імкнуся гэта зрабіць. Першую навуку пра Бога, пра Божыя Запаведзі атрымала ад свайго бацькі. Добра памятаю, як прыходзілі з iм да Чырвонага касцёла, калі дзверы яго для вернікаў былі яшчэ зачыненыя. Але бацька мой лічыў, што, калі мы памо-лімся каля Божага храма, то храм з’явіцца ў нашай душы. Наказваў: «Дзеці, шануйце Бога, бо ніхто не дасць вам столькі радасці, колькі дасць Бог, i ніхто не зберажэ вас лепей, як зберажэ Маці Божая». Жылі бедна, у сям’і было дзесяць дзяцей, я –  старэйшая, i памятаю, як тата навучаў: «Ешце, дзеткі, паменей, пейце – паболей». Блага, што пілі мы тады не ваду, а малако. У пят-ніцу, сераду i суботу пасцілі. Нядзеля –  святы дзень, рыхтаваліся да яе ўжо ў суботу i пасля 3-х гадзін дня ніякай  працы не выконвалі, маліліся.

 

Марыя  Новікава:Мария Новикова

–  Паколькі я працую арганісткай у касцёле, то можа падацца, што 3-ю Запаведзь выконваю аўтаматычна, але гэта не зусім так. Першапачаткова я прыйшла ў хор «Голас душы», было гэта гадоў 15 назад, i той, хто прывёў, хутка адышоў, а я засталася надоўга. На нейкім этапе зразумела, што Сімвал веры я вымаўляю свядома і што веру ў тое, што гавару. I з таго моманту разумею, што гэта –  праўда. Свядома наведваю касцёл. Свядома адчуваю святыя дні.  Заўважыла: калі па якой важкай прычыне не трапіла на святую Імшу – мне нечага не хапае. А пасля заўважыла, што i адчуванне гэтага «не хапае» – таксама шчасце. Нас вучылі: Бога няма. Але калі б гэта ўявіць сабе сапраўды, то можна спужацца. Якім чынам выконваць 3-ю Запаведзь? На мой погляд, перш за усё – мець адчуванне, што Бог побач, што Ён – пры табе, што ты – з Ім. Калі такое адчуванне ёсць, значыць, ты знаходзішся ў цеснай сувязі, у еднасці з Богам. I можа гэта яшчэ не тое, што «не трэба працаваць». Канешне, не ўпрагацца ў плуг, але што лічыць працай? Наогул, трэба ўсвядоміць дакладна, што ёсць праца. Напрыклад, у мяне ёсць любімы занятак –вышыванне, i калі я перад святой Імшой зраблю тры сцяжкі, прысвячу ix Богу, атрымаю натхненне – то ці будзе гэта вялікім грахом супраць 3-й Запаведзі? Ведаем, што ёсць малітва, ёсць час трывання ў гэтай малггве i ёсць час пераключэння з аднаго занятка на другі, а гэта – час прабывання з Богам. Можа наадварот, было б вельмі добра, каб свой шчаслівы i любімы занятак мы прысвячалі Госпаду? А яшчэ мне здаецца, што, калі свой час ты праводзіш з Богам, з татам i з мамаю, з сябрамі, іншымі словамі, з усімі тымі, каго мы любім, –  гэта таксама свята.

 

Марыя  Карніцкая:Мария Карницкая

– Я паходжу са слыннай Рубяжэвіцкай парафіі, дзе касцёл не зачыняўся ніколі. І маладосць мая прыпала на тыя часы, калі пробашчам тут быў ксёндз Пётр Пупен – строгі i патрабавальны. Набажэнства адбывалася на польскай мове, дзецям, канешне, не ўсё было зразумела, але падабалася атмасфера, якая там панавала. Строгім у адносінах да выканання намі навукі Касцёла быў i мой бацька. Сам ён да касцёла хадзіў толькі ў вялікія святы, бо працаваў у калгасе, а там не было ні нядзелькі, ні свята… У Pyбяжэвiчax я прыняла першую камунію, пабыла на першай споведзі i захавала ў сваей душы вялікую павагу да касцёла, да парафіі, да пробашча. Пасля, калі ўжо пераехала на працу ў Мінск, пачала хадзіць у касцёл на Кальварыі, імкнулася хоць раз ці два на год наведаць храм у Рубяжэвічах. Што датычыцца Божых Запаведзей – святое з дзяцінства…
Хачу расказаць гісторыю, якая, здаецца, мае дачыненне не толькі да 3-й, але i да другой Запаведзі, i да першай таксама. Мой сын моцна захварэў на язву страўніка, перанёс некалькі аперацый… Наведваем, носім з дому бульёны, стаў папраўляцца… Прайходзіць некаторы час, і раптам – трэба ж з’есці кавалачак хурмы. Зноў бяда – непраходнасць страўніка, высокая тэмпература… Заходжу да яго ў нядзельку раніцай, а ён кажа:  зноў рыхтуюць да аперацыі… У мяне – шок: дзе паратунак шукаць, дзе сілу  браць? I я – адразу ў Чырвоны касцёл. Ехала – не бачыла перад сабою свету, плакала, у малітве звярталася да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, да Маці Божай, да ўcix святых анёлаў. Ксёндз Ўладыслаў выслухаў, cyпакоіў i запісаў святую Імшу да Міласэрнасці Маці Божай Вастрабрамскай на вечар. Прыходжу, спавядаюся ў кс. Мечыслава, удзельнічаю ў святой Імшы, разам са святарамі i ўсёю супольнасцю малюся за здароўе сына. Дома сустракае нявестка і кажа: «Ўсё добра ў Андрэя, тэмпература ў норме». Назаўтра яму паспяхова зрабілі  аперацыю, але сынок мой слабенькі-слабенькі… Божа міленькі, думаю сабе, што ж даць яму святое? Перыяд быў акурат калядны, i занесла яму аплаткі i святую ваду: «Пi, сынок, i еш усю ноч!». На наступны дзень кажа мне сын: «І піў, і еў, і ўсю ноч маліўся да Маці Божай…». Дзякаваць Богу Найвышшаму, адпакутаваў, выздаравеў, пасля нарадзіліся ў ix дзве дачушкі –  во якая  вялікая  сіла  ў  малітве!

 

Гэлена  Кабяк:Хелена Кобяк

– Пра святы ў мяне з дзяцінства светлы ўспамін, асабліва – пра свята Божага Нараджэння. Яно асацыіруецца ў мяне абавязкова з бабуляй, якая жыла ў Воранава. Памятаю вігілійны стол – сена, бялюсенькі абрус, свечкі, аплаткі, розныя прысмакі, прыгатаваныя бабуляй. Мама, бывала, паедзе да яе раней, каб дапамагчы, а мы з татам вечарам ідзём пешшу: я – пасля школы, ён – пасля працы. З’еўшы святочную вячэру, ідзём  на пастэрку да касцёла ў Асава (у Воранава касцёл быў разрушаны). А гэта няблізка, але столькі прыгажосці навокал! Ідзём не мы адныя –  усе людзі спяшаюцца, каб далучыцца да таямніцы нараджэння Хрыста i памаліцца каля тых яселькаў. Пасля ноччу вяртаемся дамоў, а раніцай 25-га – хто на працу, малодшыя ў школу – да 90-х гадоў  мінулага стагоддзя 25 снежня не было каляндарным святам, але ў людскіх сэрцах жыло. І галоўнае – было ўсведамленне таго, што так пра-вільна, што так павінен жыць хрысціянін.  Некаторыя мае сяброўкі здзіўляюцца: “Ты i цяпер яшчэ кладзеш сена пад абрус?” Кладу! Кладу i спадзяюся, што ў гэтым – любоў i павага да гісторыі Нараджэння Немаўляці Езуса, да жыцця нашых продкаў, шанаванне ix прыгожых традыцый. Мая сям’я – муж, два сыны (а яны абодва – міністранты касцёла), нашы бацькі i сёння з трапяткім пачуццём чакаюць свята. А гэта такі цудоўны духоўны стан – чаканне свята!

 

Пробашч  парафіі  св. Сымона і св. Алены ў Мінску ксёндз-магістр Уладыслаў Завальнюк:f-str-19

– Любоў Госпада да Сваіх дзяцей, да  нас, праявілася ў канкрэтным прыказанні святкаваць дзень святы, адпачываць пасля цяжкіх дзён працы. Аднак звернемся да тэксту Запаведзяў, змешчаных у Кнізе Другазаконня: “Беражы дзень суботні, каб ты святкаваў яго, як загадаў  табе Госпад, Бог твой. Шэсць дзён працуй і выконвай усякую працу тваю, а дзень сёмы  – субота Госпаду, Богу твайму. Не рабі ў гэты дзень аніякай працы ні ты, ні сын твой, ні  дачка твая, ні нявольнік твой, ні нявольніца твая, ні вол твой, ні асёл твой, ні ўсякі скот твой, ні  чужынец, які прабывае ў брамах тваіх; няхай адпачывае твой нявольнік і твая нявольніца, як і ты” (пар. Дрг  5, 12-14).
Мы з вамі, хрысціяне, святкуем не суботу, а нядзелю – дзень, калі Хрыстос уваскрос з мёртвых. І калі ў святы дзень, у дзень касцёльнай урачыстасці ці проста ў нядзелю я  падымаюся на амбону і бачу паўнюткі касцёл, сэрца напаўняецца радасцю, бо я бачу людзей, якія, адлажыўшы ўсе заняткі, прыйшлі ў храм, каб удзельнічаць у Святой Эўхарыстыі,  слухаць Божае Слова, узмацняцца гэтым Словам, праслаўляць Госпада і дзякаваць за Ягоную Міласэрнасць і Любоў, якую мы адчуваем штодня. Я бачу хрысціянаў, яны прыйшлі атрымаць Жывога Хрыста ў Сакрамэнце Эўхарыстыі. Прыходзячы ў храм пасля працы на заводзе, на полі, у шпіталі ці ў студэнцкай аўдыторыі, чалавек сустракаецца са сваім Госпадам і стварае, пры дапамозе Святога Духу і малітвы ўсіх тут сабраных, атмасферу Божай прысутнасці і міласці ў сваім сэрцы. З ёю ён вернецца дамоў, занясе яе ў сваю сям’ю, сваім родным, у свой працоўны калектыў. Іншымі словамі, атрымае дабро не толькі для сябе самога, але і для  акружаючых.
Некаторыя думаюць, і нават сцвярджаюць, што ў храм ісці неабавязкова, дастаткова мець Бога ў душы. Напэўна, яны забыліся, што храм і набажэнства ўстаноўленыя Самым Богам праз прарокаў  і  Сам Езус наведваў храм Ерузалемскі, выконваў правілы Закону. Маці Божая выхоўвалася пры Ерузалемскім храме. Апосталы маліліся  разам у Вячэрніку. Хрыс-ціяне старажытных часоў збіраліся на малітвы ў катакомбах.
І мы з вамі таксама добра памятаем, як у савецкія часы, нягледзячы на пераслед за веру, за святкаванне Божага Нараджэння, Пасхі Хрыстовай, іншых свят, нягледзячы на  тое, што храмы былі зачыненыя, людзі  збіраліся і святкавалі!  Не ў катакомбах – па хатах, або пры зачыненых дзвярах святыняў, кленчылі  і патаемна маліліся. Яны разумелі, што душа чалавека створана для неба, ёй цесна і маркотна на зямлі. Урэшце, былі перакананыя, што ў Бога па-трэбна не толькі прасіць, але і ўсхваляць Яго, святкаваць той дзень, які  прызначаны  праз  Святое Пісанне для гэтай мэты Самым  Богам! І вельмі важным для вернікаў з’яўляецца ўдзел у святой  Імшы, падчас  якой неабходна прымаць  святую Камунію. Эўхарыстыя, як  падкрэсліў Папа Францыск, з’яўляецца дарам, каштоўнасць  і  багацце якога “ніколі не спынімся ўсведамляць”.
Напрыканцы  хацеў  бы  звярнуць  увагу  на  яшчэ  адзін   вельмі  важны  хрысціянскі абавязак – памятаць пра тое, што нашыя браты і сёстры, якія  бываюць у хваробе, нястачы  або   ўжо ў  пажылым веку, патрабуюць таксама нашай  любові.  Гэтыя святыя дні, якія Гасподзь  пасылае нам, мы павінны выкарыстоўваць  для таго, каб   наведваць  іх,  дапамагаць, проста размаўляць з імі. Вельмі добра, калі  хрысціяне, наведваючы сваіх  бліжніх,  разам з імі будуць маліцца, накіроўваючы свае просьбы  да  нашай нябеснай  апякункі  – Маці Божай, якая  ніколі  не  пакідае дзяцей сваіх.

 

«Круглы   стол»  правяла Paica СУШКО
Здымкі  Карнэлія  КАНСЭКА, SVD

 

Прыкладныя пытанні да споведзі па 3-й Запаведзі:

 

- Цi святкуеш нядзелю i святы касцёльныя, удзельнічаючы ў Эўхарыстыі?
- Ці не спазняешся на святую Імшу? І ці ўдзельнічаеш у ёй ад пачатку да канца?
- Ці ўстрымліваешся ад прац, якія перашкаджаюць адданню належнай хвалы Богу ў  святы дзень, а таксама адпачынку фізічнаму?
-Ці клапоцішся аб паглыбленні сямейнага, духоўнага і культурнага жыцця ў святочныя дні?
- Ці наведваеш людзей састарэлых i хворых, пад-трымліваючы ix добрымі  словамі i добрымі справамі ў святочныя дні i ў нядзелю?
-Ці дапускаеш нехрысціянскае святкаванне хрыс-ціянскага свята?
-Ці не падменьваеш хрысціянскае свята абжорствам, нястрыманасцю ва ўжыванні  алкагольных напояў?
-Цi не падмяняеш удзел у касцёльным набажэнстве наведваннем, напрыклад, могілак, правядзеннем іншых абрадаў памінання памерлых у святыя дні?


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий