«Круглы стол» часопіса «Дыялог»

Удзельнікамі “круглага стала” ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы былі парафіяне Ванда Ніжэвіч, Віталь Раманчук, Ангеліна Саковіч, Алена Вайцешанка, Юрый Белякоў, кс.вікарый Андрэй Калядка і пробашч парафіі кс. Пётр Шарко – яны абмяркоўвалі 6-ю Запаведзь “Не чужалож”.

 

Не ўсё тое золата, што блішчыць

 

Вядучая: f-str-16

– Калі б чалавечая натура не была сапсавана першародным грахом, відаць, не было б сёння столькі разбітых каханняў, загубленых жыццяў і столькі асірацелых дзяцей пры жывых бацьках. Бог, каб дапамагчы чалавеку ўпарадкаваць асабістае жыццё і давесці яго да жыцця вечнага, даў яму Запаведзі, сярод якіх і гэтая – “Не чужалож”. На жаль, парушэнні яе мы бачым, як кажуць, няўзброеным вокам, а наступствы ад гэтых парушэнняў значна цяжэйшыя, чым іншыя, таму што часцей за ўсё датычацца не адной асобы, нават і не дзвюх, а яшчэ  і ўцягнутых у “калаўрот” грэшнага жыцця многіх членаў іх сямей, часам усяе радні…

 

Віталь: f-str-17

– Для мяне 6-я Запаведзь напоўнена канкрэтным сэнсам і ў першую чаргу датычыцца сужэнскіх саюзаў – адзін чалавек не павінен здраджваць другому: жанчына – павінна быць вернай свайму мужу, мужчына – сваёй абранніцы. А паколькі я чалавек несямейны, то для мяне важна захоўваць у чысціні сваё цела і душу. Адмоўна расцэньваю захапленне некаторай часткі моладзі татуіроўкамі. Нашае цела, падкрэсліваў святы Павел, – гэта святыня Духа Святога. “Уцякайце ад распусты, – за-клікаў ён, – распуснік грашыць супраць уласнага цела… Праслаўляйце Бога ў целе вашым”. Таму нельга апаганьваць яго размалёўкамі падазронага кшталту, гэтым самым малады чалавек аддаляе сябе ад Бога. У юнацкі перыяд мы эбіраем сябе ў адзінае цэлае – сваю асобу, веды, гісторыю сваёй сям’і. Мая сістэма каштоўнасцей простая: хадзіць  у  касцёл,  маліцца, удзельнічаць у святых сакрамэнтах, наведваць заняткі па рэлігіі, заняткі для міністрантаў, чытаць літаратуру духоўную і свецкую, каб развіваць свой інтэлект. Памятаю словы святога Яна Паўла II, якія накіраваў ён да моладзі: толькі чыстым сэрцам можна любіць і прабываць у Богу. Імкнуся да гэтай чысціні ў штодзённым жыцці, баюся абняславіць сваё сэрца, інакш расплата за грахі можа мець велізарную цану. Ведаю з літаратуры, як часта маладыя ашукваюцца, прымаючы звычайную цікаўнасць  асобаю  супрацьлеглага полу за пачуццё сапраўднай любові. Патрэбна быць гаспадаром сваіх пачуццяў, а не плясціся за імі. Канешне, паглядзеўшы на акцёраў, на ролікі з іх удзелам, можна захапіцца ілюзіяй  прыгажосці, якую яны ствараюць на экране. Але ж гэта – ілюзія, надумана створаны вобраз шчасця, за які яны атрымалі ганарар. Старэйшыя расказвалі, што гэтая ілюзія прыемнасці ўплывае на стан душы, як парнаграфія: адразу чалавек ёю можа проста зацікавіцца, а потым яна ўцягне яго, як багна, і праглыне.

 

Ангеліна:

– Усе грахі, якія датычацца 6-й Запаведзі, распаўсюджваюцца зараз сярод моладзі, сярод студэнтцтва, на мой погляд, з вялікаю  хуткасцю, таму што моладзь не мае яшчэ дастатковага жыццёвага досведу, а спрабаваць хоча ўсё і адразу. І зараз, калі ўключыш ТБ ці пагартаеш старонкі Інтэрнэту, амаль кожны раз убачыш рэкламу бяспечнага сэксу як адной з умоваў здаровага ладу жыцця. Фізічна, можа, гэта і абараняе чалавека ад тых хваробаў, якія перадаюцца палавым шляхам, але якая траўма наносіцца псіхічнаму здароўю! І чаму з такою ж хуткасцю не распаўсюджваецца рэклама высока маральных паводзінаў, не гаворыцца пра каштоўнасць цноты хрысціянскай? І гэта стала характэрным не толькі для ТБ і Інтэрнэту, але і для літаратуры. Калісьці яна была захавальніцай маральнай чысціні, духоўных каштоўнасцей, якія выкрышталізоўваліся праз вякі, а паглядзіце, што прадаецца на кніжных прылаўках сёння, – у літаратуру таксама прыйшоў грэх. Ён разрушае асобу чалавека, яго мозг; адбываецца дэградацыя асобы; месца цнотаў займаюць жывёльныя інстынкты; людзі глядзяць на чалавека як на рэч, якою можна проста карыстацца, а пасля выкінуць…

 

Алена:

– Дзіўна, што так адбываецца, але сапраўды маладыя патанаюць у граху, нават не заўважаючы, як гэта адбываецца. Яны хочуць ісці наперад разам з грамадствам (хоць нашае грамадства даўно апанаваў грэх), бо баяцца падацца сваім равеснікам “белай варонай”. І гэтае імкненне ісці “крок у крок” прыводзіць часам да таго, што свае недастойныя паводзіны яны “падвышаюць” да ўзроўню свайго гонару, маўляў, я – сучасны чалавек! Таму задача сям’і ў першую чаргу – паказаць маладым праўду, якая ляжыць на паверхні: што ад Бога – каштоўнае, што ад сатаны – грэшнае. Нават калі сямейныя людзі дазваляюць сабе думкі тыпу, “шкада, што не вышла за яго замуж – была б шчаслівейшая” (калі гэта гаворыць жанчына, і наадварот), то гэта ўжо ёсць чужаложства, бо ў думках пажадала (ці пажадаў) другога чалавека. Сужэнская любоў з цягам часу становіцца не такой палкай, як бывае падчас знаёмства і шлюбу, затое больш глыбокай, больш дасканалай, больш моцнай, трансфарміруецца ў пачуццё павагі, клопату пра свайго сужэнца. І гэта таксама задача сям’і – паказаць дзецям, як павінна развівацца прыгожае пачуццё любові, а яшчэ – дапамагчы ім зразумець, што не ўсё тое золата, што блішчыць.

 

Ангеліна:

– Патрэбна, каб бацькі больш сачылі за сваімі дзецьмі, удзялялі ім больш увагі, асабліва, калі дзеці ўжо ў старэйшых класах і пачынаюць весці “дарослыя” размовы пра інтым. “Досвед”, які атрымліваюць яны пры гэтых размовах адзін ад другога, зусім не карысны, хутчэй – наадварот.

 

 

Юрый:

– Парушэнне 6-й Запаведзі – гэта цяжкі, смяротны грэх, бо чалавек губіць і сваю душу, і сваё цела.
З каго моладзь і дзеці бяруць прыклад? Паглядзіце ўважліва, што адбываецца сёння? Сужэнская пара, пражывуць разам 25 гадоў, або нават болей, і раптам – развод: “Не сышліся характарамі!”. Як – за столькі гадоў і “не сышліся”? А ў чым сапраўдная прычына? “Тата знайшоў іншую цёцю” або “Мама знайшла іншага дзядзю”. Скажыце, хто ад разводу церпіць? Дзеці. Пакутуюць, плачуць, не знаходзяць сабе месца, стаяць за крок ад самагубства, а пасля, стаўшы дарослымі, і сабе дазваляюць такі ж лад жыцця. І тады гісторыя паўтараецца.

 

Ангеліна:

– Сёння 80-гадовы дзядуля жэніцца на 25-гадовай унучцы – і ніхто ўжо не здзіўляецца.

 

Юрый:

– Словам, свет вядзе сябе так, быццам забыліся пра тое, што ёсць Бог, што ёсць Божыя Запаведзі…

 

Алена:

– …Думаюць, а навошта жыць з адным, калі можна закахацца ў другога і ўсклікнуць: “Вось гэта – маё!” А праз некаторы час кінуцца ў новыя пошукі! Некаторыя так і перабіраюць “партнёраў”, як шкарпэткі.

 

Юрый:

– Прыдумалі фразу, за якую можна схавацца, – “гражданский брак”. Маўляў, пажывём, выпрабуем адзін другога, а там яшчэ паглядзім. Але чалавек – не трактар, не механізм, які можна і патрэбна “выпрабоўваць”. Калі ўжо аднойчы вы яго выбралі – з ім патрэбна жыць, паважаючы ў ім асобу, атуляючы яго павагай і любоўю. І адказваць за свае асабістыя паводзіны, за сваю  сям’ю.

 

Ангеліна:

– Напэўна, усе ведаюць праект на ТБ “Давай поженимся!”. Якія там чаканні ў кандыдатаў на сужонкі з боку патэнцыяльных нявест? Толькі матэрыяльныя – аўта, дом, грошы і г.д. А калі гэтага няма, маўляў, то што ты мне можаш даць? Ніхто не чакае і не просіць любові.

 

Юрый:

– Усё, на жаль, пачало вымярацца грашыма. Цяпер нават бацькі спрабуюць “адкупіцца” ад сваіх дзяцей, могуць набыць ім  дарагі кампутар, мабільны тэлефон, абы дзіця не займала іх асабісты час, не задавала ніякіх пытанняў.

 

Алена:

– Дзяўчынкі з такіх сем’яў, не атрымаўшы ні бацькоўскай увагі, ні пяшчоты, не адчуўшы клопату пра сябе, выходзяць з комплексам недахопу любові і вельмі часта шукаюць яе “на стороне”. І знаходзяць, і прымаюць…

 

Ангеліна:

Удзельнікі "круглага стала" у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы (злева направа): Ангеліна Саковіч, Ванда Ніжэвіч, кс. Андрэй Калядка, Віталій Раманчук, пробашч парафіі кс. Пётр Шарко, Алена Вайцешанка, Юрый Белякоў  –  з вядучай  Раісай Сушко.

Удзельнікі «круглага стала» у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы (злева направа): Ангеліна Саковіч, Ванда Ніжэвіч, кс. Андрэй Калядка, Віталій Раманчук, пробашч парафіі кс. Пётр Шарко, Алена Вайцешанка, Юрый Белякоў – з вядучай Раісай Сушко.

– …А тады: “Мама, я – цяжарная…”

 

Ванда:

– …І пяць “подозреваемых” на кандыдатуру бацькі дзіцяці! Сорам! Гады атэізму зрабілі сваю справу, і ў першую чаргу – зруйнавалі сям’ю. Прыкра нават слухаць: “Семья – ячейка общества”. Якая ячэйка? Ячэйка – у камеры для захоўвання рэчаў на вакзале, а сям’я – гэта супольнасць родных і блізкіх людзей, якая ведае Бога і жыве па Божаму. Але сёння сям’і няма, знікла: дома ніхто нічога не абмяркоўвае, ніхто ні з кім не дзе-ліцца, усе блукаюць ў нейкім віртуальным свеце. Затое ёсць персанальны кампутар, лічбавае ТБ, вось там убачыш, як вечарам у адзін ложак кладуцца, а раніцой пытаюць, як тваё імя? Дзе  мараль, дзе  дашлюбная чысціня? Разбэшчанасць, інакш не скажаш… Лічу, што маладых патрэбна больш займаць (як некалі нас, старэйшае пакаленне) працаю, каб паганыя думкі нават да галавы не прыходзілі. Сёння маладыя амаль не працуюць, а толькі чакаюць, каб бацькі або дзядулі з бабулямі грошай далі. А калі малады чалавек, поўны, як кажуць, сілы і здароўя, нічым карысным не займаецца, дык  блуд  яго  абавязкова засмокча.

 

Юрый:

– Вы сказалі пра гады атэізму. Згодзен, але зараз, лічу, на чалавецтва насоўваецца яшчэ больш страшная бяда. Паглядзіце, што робіцца ў той жа Еўропе, у каталіцкіх краінах: калі ты не “галубы”, то ты – ізгой! Урады некаторых краін дазваляюць аднаполыя шлюбы і дазваляюць ім выхаванне прыёмных дзяцей. Пра якое выхаванне можа ісці гутарка, калі “дзядзя з дзядзем спіць”, калі  грамадства патанае ў граху чужаложства?!

 

Ангеліна:

– Сярод моладзі пануе памылковае меркаванне, што Касцёл, Царква быццам адкідваюць, прыгнятаюць людзей, якія трапілі ў сеці чужаложства, на самой справе наадварот – Касцёл хоча дапамагчы ім выйсці з гэтага граху, пазнаць сапраўдныя хрысціянскія каштоўнасці, падрыхтаваць іх да шлюбу, навучыць захоўваць сужэнскую вернасць.

 

 

Кс. Андрэй:

–  Хацеў бы звярнуць увагу на ахвярнасць. Наша ахвярнасць другому чалавеку  павінна быць такой, як была ў Абрагама.  Ахвярнасць – высокая якасць чалавека, яна мяжуе з міласэрнасцю, дабрынёю, клопатам пра бліжняга; без ахвярнасці пабудаваць моцную сям’ю, зберагчы яе і выхаваць дзяцей проста немагчыма. Калі няма ахвярнасці, значыць, няма і любові… Хацеў бы яшчэ сказаць пра выхаванне дзяцей, менавіта – пра сексуальнае. У веруючых сем’ях размова аб сексуальнасці, безумоўна, не можа абмінуць тэму Божых Запаведзяў, бо яны з’яўляюцца падмуркам для адказнага, сціплага і чыстага жыцця чалавека. Але на розных этапах развіцця дзіцяці аб гэтым патрэбна з ім далікатна размаўляць, тлумачыць, якія новыя пачуцці могуць з’яўляцца, і як пры гэтым дзіця ці падростак павінны сябе паводзіць.  Патрэбна таксама гаварыць ім аб наступствах амаральных  паводзінаў.

 

 

Юрый:

– У сучасных сем’ях няма дыялогу: у жонкі – серыял, у мужа – калі не кампанія, то кампутар, а дзіця расце само па сабе, яго выхоўвае вуліца. На жаль.

 

Пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы  кс. Пётр Шарко:f-str-19

– Актуальнасць Запаведзі, якую абмяркоўваем сёння, не вызывае  ніякіх  сумненняў.  Трэба, каб аб ёй гаварылі не толькі ў Касцёле, у нядзельнай школе пры парафіі, абмяркоўвалі за “круглым  сталом”  каталіцкага часопіса,  але  каб  гаварылі  перш  за  ўсё  ў сем’ях, дзе  падрастаюць дзеці, і каб рахунак сумлення рабілі самі бацькі, пераасэнсоўваючы сваё жыццё, пакуль  яно  яшчэ ёсць. Бо надыдзе час, і патрэбна бу-дзе скласці  справаздачу Богу, адказаць, што  добрага зрабіў на зямлі, якія  духоўныя  каштоўнасці пакінуў  сваім  дзецям. А што  можа  быць  у куфэрку блудніцы  ці  мнагажэнца,  акрамя граха чужаложства? Адукацыя? Сацыяльны статус? Грошы? А каму  яны   будуць  патрэбныя, калі чалавек  зруйнуе  душу,  страціць  сэнс жыцця, прынясе  шкоду  свайму  псіхічнаму і фізічнаму здароўю, пакіне негатыўны прыклад дзецям? Сказана ў Бібліі: “Якая  будзе карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь свет, а душы  сваёй  па-шкодзіць?” (Мц 16, 26).
Згодзен  з  удзельнікамі нашай сустрэчы: выкананне ўсіх Божых Запаведзей, у  тым ліку 6-й, залежыць  ад  сям’і. Як выхавалі  бацькі, якія духоўныя каштоўнасці  залажылі  ў  падмурак   паводзінаў  сына ці дачкі, так яны і будуць трымаць сябе далей. Крыўдна, але стан рэчаў сёння  такі, што вернікі нават старэйшага ўзросту часам дапускаюць, што  маладым  сужэнцам не абавязкова адразу браць шлюб; маўляў, няхай пажывуць  разам, няхай  разбяруцца, ці падыхо-дзяць адзін другому, а шлюб возьмуць пазней… Выходзіць, што старэйшыя даюць згоду малодшым на грэх чужаложства?! У такіх выпадках хочацца крычаць: шаноўныя  парафіяне   і   непарафіяне! А  для каго існуюць Божыя Запаведзі  –  няўжо толькі для святароў  і  асоб  кансэкраванага  жыцця?  І як гэта можна “прымяраць” на сябе каханую ці каханага?  Не  падыдзе  – выкінуць, як нягодны кітайскі абутак?! Або што гэта за патрабаванне  доказу  любові праз сексуальныя зносіны? Няўжо гэта адзінае,  на  што здольны малады чалавек, і няўжо гэтым акрэсліваецца  любоў?  А можа гэта паказчык,  усё ж, адсутнасці  тармазоў?
Памятайма, чалавек створаны  Богам  і  на падабенства Бога, таму ў адносінах да яго кіравацца  патрэбна  падыходамі  Божымі.

 

 «Круглы   стол»  правяла
Paica СУШКО
Здымкі  Карнэлія  КОНСЭКА, SVD


Прыкладныя пытанні да споведзі па 6-й Запаведзі

– Ці ведаеш, што, ствараючы, Бог надзяліў цябе годнасцю асобы, а таксама заклікаў да  любові і сумеснага жыцця? Ці з удзячнасцю і павагаю прымаеш сваю мужчынскасць і жаноцкасць?
– Ці расцэньваеш  пакліканне да чысціні  як цноты  маральнай – дару Бога, любові і плоду дзеяння Святога Духу? Ці стараешся заўсёды кіраваць сабою? Ці карыстаешся сродкамі, якія дапамагаюць жыць у чысціні (ласка Божая, дапамога сакрамэнтальная,  малітва, споведзь, аскеза, пераадольванне пачуццяў розумам)?
– Ці адказваеш на пакліканне да практыкавання ўстрымання, а калі жывеш у сужэнскім саюзе, то ці жывеш у сужэнскай чысціні?
–  Ці не папаўняеш грахоў супраць чысціні: чужаложства, мастурбацыі, прастытуцыі, парнаграфіі, гвалту, гомасексуальнасці? Калі такое ўчыніў з малалетнімі – дадаткова іх моцна скрыўдзіў фізічна і маральна.  
–  Калі  жывеш у сужэнскім саюзе, ці памятаеш, што, давяраючы  гэты сакрамэнт Богу і супольнасці верных, паабяцаў еднасць, любоў,  вернасць, неразрыўнасць і адкрытасць?
– Ці лічыш сужэнства ўзаемным абдорваннем і ці адкрыты на перадачу жыцця?  Ці ведаеш, што не маеш права аддзяліць ад сябе тых двух мэтаў – узаемнага абдорвання  і перадачы жыцця, выключаючы з іх першае або другое?
– Ці ў выпадках рэгулявання зачаццяў захоўваеш навуку Касцёла – гэта значыць ці прытрымліваешся перыядаў устрымання і ці распазнаеш перыяды ня-плоднасці? Ці не паддаўся непасрэднай стэрылізацыі, або ці не выкарыстоўваеш кантрацэптыўныя сродкі?
– Ці не саграшыў супраць сужэнскай вернасці, вы-біраючы штучнае асямяненне ці штучнае апладненне і робячы немагчымым стаць бацькаю і маці выключна дзякуючы сабе?
– Ці ведаеш, што дзіця – дар Бога, што мае права быць плодам акту сужэнскай любові сваіх бацькоў і што ад хвіліны свайго зачацця мае права на павагу?
– Ці не папаўняеш грахоў супраць годнасці сужэнства – чужаложства, разводу, палігаміі, кровазмяшэння, канкубіната, дашлюбных або па-зашлюбных сексуальных актаў?


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий