На мяжы жыцця і смерці

Str-12Існуюць довады аб тым, што, калі мозг чалавека перастае функцыяніраваць, то яго розум дзейнічае далей, і трывае ўсведамленне яго асабістага  “я”. Існуюць  абгрунтаваныя  дакументамі  факты перажыванняў містычных, духоўных,  рэлігійных  у  стане, калі чалавечы мозг не функцыяніраваў,  а цела знаходзілася ў стане клінічнай смерці.

 

 

 

 

Сведчанні людзей, якія перажылі клінічную  смерць, супярэчаць  сцвярджэнню атэістаў, што розум, самаадчуванне і самасвядомасць чалавека з’яўляюцца толькі прадуктам  электрахімічных працэсаў, якія адбываюцца ў мозгу, і што ў хвіліну  смерці перастаюць  існаваць. Матэрыялісты глядзяць на людзей як на біялагічныя  аўтаматы   або “лялечкі з мяса”, якія кантралююцца нейронамі  і  генамі. Адмаўленне  атэістамі існавання духоўнай рэчаіснасці ў цэлым  не  заснавана  на  абгрунтаваных  дакументамі  фактах, а  толькі на  наіўнай  веры  ў  матэрыялістычны  дагмат, што існуе толькі свет матэрыяльны. Калі б атэісты мелі рацыю і  не  было б людской душы, якая жыве пасля смерці цела, то людскія перажыванні з памежжа  жыцця  і  смерці  былі б  папросту немагчымымі. f-str-13
Кніжка Immortality, the Other Side of Death змяшчае  абгрунтаваныя дакументамі  здарэнні  асоб, якія перажылі клінічную смерць. Сярод іх ёсць шакіруючыя сведчанні невідушчага  чалавека, які атрымаў трагічны выпадак, а пасля таго, як стаў прытомны, самым  падрабязным  чынам апісаў свае перажыванні – як пакінуў сваё цела і бачыў яго “вачамі” свае  душы  падчас рэанімацыі.Сапраўднасць  яго  гісторыі  пацвердзілі  медыцынская  служба і прысутныя сведкі.  Калі  б  дзейнасць мозгу  была толькі прадуктам  матэрыяльных  электра-хімічных сігналаў, якія перадаюцца  паміж клеткамі, то невідушчы чалавек не быў бы ў стане што-небудзь убачыць.
Ёсць і іншыя гісторыі сляпых ад нараджэння, якія, будучы  па-за сваім  целам,  бачылі, а пасля  апісалі курс рэанімацыі з такімі дэталямі, як  колер  адзення ці від біжутэрыі медыцынскага персанала. 45-гадовая Віцкі Уміпэг, сляпая  ад  нараджэння, распавядала аб тым, што бачыла, калі знаходзілася па-за сваім целам.
Аб чым нам гавораць  выпадкі  асоб, у  якіх наступіла поўная атрафія мазгавых  хваляў (што азначае, што  іх мозг перастаў функцыянаваць), а яны, нягледзячы на гэта, бачылі і памяталі самыя падрабязныя асаблівасці рэанімацыі сваіх цел? Гэтыя факты ўказваюць, што асабовае “я” чалавека разам з самасвядомасцю  не  залежыць ад мозгу і пасля смерці існуе далей.
Гары Р. Хабэрмас і І. П. Марэланд апісваюць выпадак жанчыны, якую дактары прызналі памерлай. Калі праз тры з паловаю гадзіны яе павезлі ў морг, тая жанчына раптам ажыла, паднялася і скінула прасціну, якой было пакрыта яе цела. Як аказалася пазней, памятала ўсё з таго часу, калі яе цела і  мозг  знахо-дзіліся  ў стане клінічнай смерці. Распавядала, што падчас  рэанімацыйных  мерапрыемстваў  знаходзілася па-над сваім целам і ўсё дакладна  бачыла  і чула. З  дакладнасцю апісала  курс рэанімацыі. Выпадак  быў  старанна правераны дактарамі і медычным персаналам. З вялікім  здзіўленнем  сцвярджалі, што  гісторыя пацыенткі  адпавядае праўдзе.
У 1991 г. Пам Рэйнолдс, 35-гадовай амерыканскай спявачцы, быў пастаўлены дыягназ: анеўрызма мозгу. Аперацыя  была  абавязковай, яе праводзіў нейрахірург Р. Спецлер у нейрахірургічным інстытуце ў г. Фэнікс.  Перад аперацыяй забяспечыў прымяненне гіпатэрмічнага затрымання цыркуляцыі метадам ахалоджвання цела пацыенткі да тэмпературы 15,5 градуса Цэльсія. Калі яе сэрца астанавілася, а электраэнцэфалаграфічны  запіс  мазгавых хваляў паказваў перапыненне актыўнасці мозгу, хірург распачаў распілоўванне чашкі галавы  хірургічнай пілой. У той час – як  пазней паведаміла спявачка – вышла з цела і дакладна  чула і назірала, што робіцца падчас аперацыі. Яе гісторыя была такой падрабязнай і адпаведнай  таму, што адбылося на самой справе, што загнала ў задуменне  нейрахірурга і весь медыцынскі персанал. Пані Рэйнолдс сведчыла  аб перамяшчэнні ў накірунку таямнічага святла праз нешта, што  напамінала  цёмны  тунэль. Калі  ён скончыўся, апынулася ў незвычайным  святле і  цяпле Божай Міласэрнасці, чакалі там яе памерлыя  родныя і сябры. Гэтае незвычайнае сведчанне скончылася, калі яе родны дзядзя  адправіў яе, каб нанова спалучылася са сваім целам, якое ляжала на аперацыйным стале. Рабілася ўсё гэта ў стане клінічнай  смерці, калі  пані  Рэйнолдс  была пад  пільнай апекай дактароў. Прыпыніліся на той момант  усе  жыццядзейныя  функцыі  яе цела, прыпынілася  дзеянне  ствала мозгу, а кара мозгу не выказвала  ніякай  актыўнасці.
Выпадак  са  спявачкай  Рэйнолдс, а таксама  шэраг  іншых  гісторый людзей,  якія  спазналі  клінічную смерць, указваюць на той факт, што хоць  і  адмірае функцыя мозгу, аднак  духоўны  ўмысел чалавека дзейнічае   далей. Пасля таго, як душа пакіне людское цела, тая самая душа, ці асабістае людское “я”, мае  самасвядомасць і з іншай перспектывы з’яўляецца сведкаю здарэнняў  на зямлі, а таксама сведчыць аб праўдзе жыцця  пасля смерці, аб  таямніцы неба, чыстцу і пекле.
Амерыканскі доктар інтэрн  ван Ломэль  ў  васьмідзясятыя гады мінулага  стагоддзя  пачаў збіраць ад  сваіх пацыентаў інфармацыю, якая датычыцца іх сведчанняў з памежжа жыцця і смерці.  Правёў размовы  з  344 асобамі, якія пасля інфаркту  перажылі  клінічную  смерць. Размовы прайходзілі не пазней як праз тыдзень пасля  здарэння.
З  матэрыялістычнай  кропкі  гле-джання асоба, якая  знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, не павінна нічога сведчыць. Тым часам  18% апытаных такія сведчанні запомнілі і іх расказалі (пар. Denyse O’Leary, Mario  Beauregard Duchowy mózg. Выдавецтва WAM, 2011, стар. 247).
Зразумела, што тыя асобы мелі велізарныя цяжкасці з апісаннем сваіх перажыванняў з памежжа жыцця і смерці, таму што знаходзіліся  ў рэчаіснасці, якую людская мова не ў стане адэкватна выразіць.
Ван Ломэль сцвярджае, што  гэтыя сведчанні маюць чатыры агульныя рысы:
1. Знаходжанне па-за целам і яснае ўсведамленне свайго аса-бістага “я”.
2. Перагляд здарэнняў з усяго жыцця, падчас  якога   выразна відаць, як добрыя ўчынкі і  думкі паглыбляюць і будуюць адносіны любові  з  Богам і іншымі людзьмі, у той  жа  час  нядобрыя  ўчынкі  маюць дэструктыўны  ўплыў, знішчаюць сувязь  любові з Богам і іншымі людзьмі, з’ўляючыся  крыніцаю  цярпення. Тады чалавек пачынае  поўнасцю  пераконвацца ў наступствах сваіх добрых або злых учынкаў у адносінах да сябе, іншых людзей і Бога. Кожная  крыўда  і  боль, нанесеныя  іншаму  чалавеку, з’яўляюцца таксама  крыўдай, якая дакранаецца да таго, хто гэта зрабіў.
3. Спатканне з памерлымі роднымі і прыяцелямі, якіх адразу пазнаюць. Стасунак з імі  ажыццяўляецца праз непасрэдны абмен думкамі.
4. У большасці людзей, якія мелі такое перажыванне, смерць цела перастала вызываць страх, а іх вяртанне ў цела,  калі такое пажаданне атрымалі ад таямнічай Істоты са Святла або ад сваіх памерлых родных, ажыццяўлялася з неахвотаю (пар.  Duchowy mózg, стар. 248).  
Адносіны пацыентаў, якія  перажылі клінічную смерць і запомнілі сведчанні з  памежжа смерці, указваюць на факт, што большасць з іх перажыла працяглую  ўнутраную перамену. Існаванне Бога стала для іх найважнейшай праўдай,  пераканаліся, што існуе неба,  пекла і чысцец. Усведамляюць, што  жыццё на зямлі адзінае і непаўторнае. Перасталі баяцца смерці, падпарадкавалі сваё жыццё патрабаванням, якія сыходзяць ад Бога.
Апошнім крытэрыем,  пры дапамозе якога можна разгледзець верагоднасць перажыванняў з памежжа жыцця і смерці, з’яўляецца навучанне Хрыстуса. Калі б якія-небудзь аспекты  ў тых адносінах не пагаджаліся з Евангеллем,  гэта сведчыла б аб каварным дзеянні злога духа. Трэба памятаць, што шатан  мае здольнасць маскіравацца, прэзэнтаваць сябе як “анёла святла” з той мэтай,  каб зводзіць людзей і адцягаць іх ад  Езуса Хрыстуса, які поўнасцю аб’явіў праўду пра Бога, апошнім пакліканні чалавека, пра таямніцу Суда ў хвіліну смерці, пра неба, чысцец і пекла. Праўдзівы Бог, які стаў праўдзівым чалавекам у Езусе Хрыстусе, узяў на сябе наступствы грахоў усіх лю-дзей, пазнаў людскую смерць, і,  змёртвыхпаўсталы, перамог смерць і адкупіў усе грахі. Такім спосабам кожнаму чалавеку дае шанс збаўлення, удзелу  ў сваёй апошняй перамозе над шатанам, грахом і смерцю. Толькі ў Езусе Хрыстусе можна знайсці адказ на ўсе пытанні, якія датычацца апошняга лёсу чалавека.

 

 

 

Суд у хвіліну смерціf-str-15
“Здавалася мне, што ўсё маё жыццё, якое  было  перад гэтым, было прадстаўлена мне ў  форме панарамнага, у трох вымярэннях, прагляду, а кожнаму выпадку спадарожнічала ўсведамленне дабра або зла, зразуменне  прычыны і эфекту. Адчуваў усё не толькі з уласнай перспектывы, але знайшоў таксама думкі  ўсіх  зацікаўленых ў дадзеным здарэнні асоб, быццам іх думкі прысутнічалі ва мне. Гэта значыць, што бачыў не толькі тое, што зрабіў ці аб чым падумаў сам, але таксама разумеў, які ўплыў гэта мела на іншых”, – гэта фрагмент з  гісторыі мужчыны, які пасля інфаркту перажыў  клінічную  смерць (пар. Duchowy mózg, стар. 247).
Трэба памятаць, што людзі, якія спазналі клінічную смерць, не перажылі  сапраўдную  смерць, яны толькі прыблізіліся да яе мяжы, і таму  ў іх  гісторыях  можна  знайсці нейкія прыблізныя праўды аб гэтай рэальнасці. Уся тэалагічная праўда аб смерці і жыцці вечным знаходзіцца толькі ў Святым Пісанні і навучанні  Касцёла.  
Са Святога Пісання ведаем, што ў момант смерці ўсе “павінны стаць перад трыбуналам Хрыстуса, каб кожны атрымаў плату за  ўчынкі, якія зрабіў, жывучы ў  целе, – злыя ці добрыя” (2 Кар 5, 10). Тады будзе мець месца Суд: “Наканавана лю-дзям  раз памерці, а пасля Суд” (Габр 9, 27). Езус Хрыстус выясняе, на чым ён будзе асноўвацца: “А суд заснаваны  на тым,  што на свет прыйшло святло, але людзі больш палюбілі цемру, чым святло, таму што  ўчынкі іхнія былі ліхія. Бо кожны, хто чыніць зло, ненавідзіць святло і не  ідзе  да святла, каб не выявіліся яго ліхія ўчынкі. А хто чыніць праўду, ідзе да святла, каб яўнымі былі ўчынкі ягоныя, бо яны здзейсненыя ў Богу” (Ян 3, 19-21).
Адзіным   крытэрыем, паводле  якога  Хрыстус будзе судзіць нас у хвіліну смерці, з’яўляецца любоў. Езус Хрыстус выразна сцвярджае, што людзі, якія  падчас зямнога жыцця дапускаюць несправядлівасць, “палюбілі цемру”  –  “зненавідзелі  святло”. Гэта значыць, зненавідзелі Бога, ці адкінулі дар збаўлення, які  ахвяруе ім  Хрыстус. У той жа час тыя, хто  праз  зямное жыццё ішоў дарогаю Божых прыказанняў, “выконваючы  патрабаванні  праўды”, – “прыблізіліся да святла”, значыць, прымаюць  дар збаўлення, ахвяраваны ім Богам. Так падчас Суда Створца  дасць  чалавеку магчымасць вынесці сабе прысуд. “Перад людзьмі  жыццё і смерць, што падабаецца табе, тое і будзе дадзена” (Сір 15, 17). На гэтае важнейшае жыццёвае рашэнне ў хвіліну смерці ўплывае  гісторыя  ўсяго зямнога жыцця: “Хто сее ў сваім целе, той з цела пажне знішчэнне, а хто сее ў духу, той з духа пажне вечнае жыццё” (Га 6, 8).
У момант смерці  скончыцца трываючы  ў  кожным  чалавеку на працягу ўсяго зямнога жыцця працэс  фарміравання  яго чалавечнасці, даспявання  свабоды і любові. Кожнае свядомае і дабравольнае сведчанне праўды, праца веры і малітвы, змаганне з уласным эгаізмам і грахамі – гэта ўсё адкрывае чалавека  на  дзеянне  Боскага  Духа, які  фарміруе і развівае  ў  ім свабоду, якая з’яўляецца здольнасцю да любові гераічнай. У той жа час кожны грэх, кожнае  занядбанне дабра і кіраванне  логікай эгаізму абрабоўвае людзей і замыкае чалавека на дзеянне Бога, дэфармуе яго чалавечнасць, знішчае яго здольнасць да любові. Недахоп навяртання  і закамянеласць у граху можа знішчыць чалавека  да  такой ступені, што  ён можа стаць абсалютным  эгаістам, які  зненавідзіць  святло любові і праўды і які будзе “кахаць” сябе  любоўю, якая аж ненавідзіць  Бога.
Зямное  жыццё  для кожнага чалавека ёсць часам  непаўторнага і канчатковага  даспявання да вечнай любові ў небе або часам дэгенерацыі  і  скочвання  ў накірунку абсалютнага эгаізму і згубы вечнай. Калі ў хвіліну смерці, падчас падрабязнага суда, чалавек стане твар у твар перад Хрыстусам, тады  – бачачы ў праўдзе ўсё сваё зямное жыццё – будзе павінен прыняць апошняе рашэнне сказаць за Езуса ці супраць Яго. Гэтае рашэнне заўсёды будзе выразам праўды аб чалавеку ці аб тым, як  сфарміравала яго свабода падчас зямнога жыцця. У хвіліну Суда, робячы сведчанне аб поўнай любові Хрыстуса, кожны чалавек прымае апошняе рашэнне яе прыняцця  або  адкідвання. “Так”, сказанае  Хрыстусу, стане  небам або чыстцом, а адкідванне Яго любові стане пеклам.
Пасля смерці няма ўжо магчымасці вяртання да зямнога жыцця. Чалавек жыве на зямлі толькі раз. Пан  Бог  перасцерагае: “Не забывай, што няма павароту” (Сір 38, 21а). Ідэя рэінкарнацыі – гэта каварнае наступства шатана. Калі ў момант смерці  паміраючы будзе мець хоць бы мінімальны жаль за свае грахі і адкрыецца  на  міласэрнасць Хрыстуса, тады такі чалавек будзе збаўлены. Святое  Пісанне  гаворыць, што “сам будзе збаўлены, так, быццам  бы  з  агню” (1 Кар 3,15).Той агонь указвае на цярпенне, якое чакае яго ў чыстцы з поваду грахоў, якія  ўчыніў  падчас  зямнога  жыцця, наступствы  ад  якіх надаюць цярпення тым, хто жыве на зямлі. Чалавек павінен проста  даспець  да з’яднання ў любові з Трыадзіным Богам  і  таму  сам прагне  таго, часам вельмі  балеснага, працэсу ачышчэння і даспявання да любові ў чыстцу.
У хвіліну Суда ў момант смерці кожны атрымае тое, чаго будзе хацець; а  чалавек  будзе прагнуць згодна з тым, кім стаў на працягу зямнога  жыцця: “Па-за таямнічай брамай  смерці паўстае вечнасць вяселля ў зносінах з  Богам  або кары ў аддаленні ад Яго (св. Ян Павел  II.  Reconciliatio  et  paenitentia, 26).
Чаму  не  будзем  збаўленыя ўсе? Таму што не ўсе будуць гэтага хацець.  Дармовая  ласка  збаўляе толькі моцна прагнучых атрымаць збаўленне, а тых, хто  гэтага  не  хоча, не збаўляе” (св. Ян Златауст. Гамілія на тэму Ліста ды Рымлянаў, ХVIII, 5).

 

 

     Кс. М. Пятроўскі, TChr
(“Milujcie sie!», № 4-2013).


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий