(Заканчэнне. Пачатак у № 01-02-2015 г.)
…Здаецца, кожны вернік разумее, што пакланенне амулетам ці нейкім прадметам, з’яўляецца парушэннем першай Божай запаведзі (грэх ідалапаклонства; Дрг 18, 10-12; Зых 20, 23). Служэнне экзарцыстаў пацвярджае сумную праўду Бібліі аб тым, што нават несвядомае нашэнне талісманаў, акультных ці наўпрост сатаністычных сімвалаў нясе ў сабе пагрозу дэманічных залежнасцяў, апанавання злым духам, павольнага знішчэння чалавека.
Левая далонь са складзенымі ў выглядзе рагоў казла пальцамі (мязінцам і ўказальным) з’яўляецца знакам прывітання сярод сатаністаў і акультыстаў. Выкарыстанне левай рукі азначае: 1) негатывізм, супрацьстаўленне дабру (правая рука – сімвал дабра і паяднання); 2) свабодная правая рука азначае гатоўнасць да барацьбы, удару. Некаторыя ў гэтым сімвале бачаць навязванне да сімвалаў “Галава казла” і “Бафамет”. На вокладцы сатаністычнай бібліі з гэтым знакам віднеецца фота A.S. LaVey (заснавальніка сатаністычнай царквы). Рагатая далонь шырока выкарыстоўваецца ў сімволіцы розных музычных шоу, асабліва ў хэві-метал, як прыкмета прапагандаванага гэтым стылем негатывізму. Часта гэты знак у вы-глядзе малюнка або фота можна сустрэць на вопратцы, маладзёжных кашулях.
Для хрысціянаў гэты знак абсалютна непрымальны, бо мае адназначнае сатаністычнае і акультнае значэнне.
У хрысціянскім асяроддзі некаторыя выкарыстоўваюць знак правай далоні з выстаўленымі ўказальным і сярэднім пальцамі як сімвал перамогі Хрыста над смерцю і сатаной. Рагатыя пальцы ўтвараюць літару “V” (“victoria”, з лац. – перамога). Гэтыя два пальцы ў складзеным выглядзе (стуленыя) выкарыстоўваюцца таксама як сімвал падвойнай натуры Хрыста – Бога і Чалавека. У некаторых хрысціянскіх супольнасцях прынята крэсліць на сабе знак крыжа менавіта так скла-дзенай далонню, як вызнанне веры ў Хрыста, сапраўднага Бога і сапраўднага Чалавека. Такі знак дапушчальны ў хрысціянстве.
Гэта сімвал сексуальнай свабоды і разбэшчанасці. Шырока выкарыстоўваецца прапагандыстамі руху New Age, а таксама фемінізму, якія змагаюцца за нівелізацыю палавых адрозненняў. Паводле сімволікі, з’яднанне двух рагоў у адзін азначае поўнае сціранне розніцы паміж мужчынамі і жанчынамі. Таму ён выкарыстоўваецца прапагандыстамі фемінізму, гомасексуалізму, беспарадкавых сексуальных зносін і дэвіяцый.
Для хрысціянаў гэты знак абсалютна недапушчальны, бо ў сучасным свеце з’яўляецца адназначным сімвалам сексуальнай разбэшчанасці і пратэсту супраць чалавечай прыроды.
Вядомы да нядаўна як сімвал ісламу, апошнім часам гэты знак набірае моцнае сатаністычнае значэнне. Сатаністы і акультысты выкарыстоўваюць яго ў чарах рознага тыпу як сімвал Дыяны (багіні Месяца) і Люцыфера (ранішняй зоркі).
Для хрысціян гэты знак непрымальны, бо моцна звязаны з акультызмам, магіяй і сатанізмам, а таксама традыцыйна лічыцца сімвалам ісламу, які не прызнае Хрыста Сынам Божым, адзіным Збавіцелем і Адкупіцелем чалавека.
Знак звера (666; F; тры пярсцёнкі)
Чатыры розныя сімвалы, у якіх закадаваны г.зв. “знак звера”, вядомы з біблейскай кнігі Апакаліпсіс (Адкр. 13, 16 — 18). Паводле сімволікі Святога Пісання, лічба “6” азначае недасканаласць (у адрозненне ад “7” – сімвала дасканаласці). Выкарыстанне знака “F” звязанае з тым, што ў лацінскім алфавіце гэта шостая па ліку літара. Выкарыстанне трох спалучаных колаў (пярсцёнкаў) азначае спалучэнне закругленых трох шасцёрак.
У кнізе Апакаліпсіса гаворыцца, што знак звера людзі будуць насіць на ілбе і на руцэ. Гэта нібыта супрацьстаўленне таго, што гаворыцца ў Бібліі аб Божым знаку, які таксама будзе на ілбе і на руцэ (2 М 28, 36 – 38; 5 М 11, 18; 2 М 13, 16.19; 5 М 6, 8). Божы знак на ілбе даследчыкі тлумачаць як прыняцце пэўнага тыпу мыслення (адданасць Богу), а знак на руцэ як практычная рэалізацыя спосабу мыслення. Аналагічна тое самае значэнне будзе перакладацца і на тых, хто прыме знак звера (у мысленні і дзеянні).
У кнізе Эзэхіэля (Іезекііла 9, 2 – 6) расказваецца аб тым, як Бог пазначыць на ілбе тых, хто не прымае адступніцтва, і што Ён зберажэ іх, а ўсіх грэшнікаў знішчыць. Хрысціянскія інтэрпрэтатары бачаць у гэтым знаку хрышчэнне. Некаторыя даследчыкі лічаць, што апостал Ян, пішучы кнігу Апакаліпсіса, нагадвае вернікам пра нядаўнія для іх часы, калі Пталемей змушаў габрэяў да прыняцця язычніцтва (культа Дыянісія) праз пазначэнне цела.
Гэта падрабязна апісана ў кнізе Макавейскай (3 Мак 2, 28 – 32).
Гэтая гісторыя можа быць добрай аналогіяй для зразумення “знаку звера”, які, як у часы Пталемея, дасць людзям розныя знешнія прывілеі коштам богаадступніцтва. Пра гэты знак дэструкцыі таксама расказваецца ў кнізе Псальмаў (Пс 15, 6. 9 – 10).
Адносна самых лічбаў “666” даследчыкі (напр. Wallace) звяртаюць увагу, што з пункту гле-джання дакладнасці перакладу, гэты знак трэба разумець не як сімвал чалавека, а чалавецтва. Але гэты аргумент можа быць аслаблены тэзісам, што “чалавецтва” ў дадзеным кантэксце можа выражаць нейкая асоба (найлепшы прадстаўнік чалавечага роду). На жаль, шукальнікі сенсацый на працягу гісторыі выкарыстоўвалі гэтую сімвалічную лічбу для выгадных сабе інтэрпрэтацый.
Каб развеяць нездаровы страх перад гэтай лічбай, варта заўважыць, што многія даследчыкі паказваюць на найстарэйшыя манускрыпты Апакаліпсіса (напр., манускрыпт “С”), дзе запісана лічба “616”, а не “666”. Цікава, што пры пэўным алгарытме інтэрпрэтацыі, і лічба “616”, і “666” можа перакладацца са старагабрэйскай як “цэзар Нерон”. Для некаторых вучоных гэта дастатковы аргумент, каб сцвярджаць, што Нерон з’яўляўся правобразам будучага антыхрыста. Але іншыя даследчыкі крытыкуюць гэта як нацяжку, дзе замест яўна сімвалічнага разумення лічбы робяцца спробы яе даслоўнай інтэрпрэтацыі. Гэтая опцыя падпіраецца аргументам з далейшага тэксту Кнігі, дзе апостал Ян звяртае ўвагу на патрэбу розуму і мудрасці ў зразуменні лічбы, што азначала б патрэбу духоўнага распазнавання, а не вылічвання (Michaels, Hendricksen).
“Знак звера” аказаўся ідэальным сімвалам для выражэння пратэсту або нянавісці да хрысціянства. Таму дадзены знак у сучаснай культуры ўспрымаецца адназначна як антыхрысціянскі. Няможна перабольшваць яго значэння (гэта ўсяго толькі сімвал), але нельга таксама падыгрываць тым, хто выкарыстоўвае любую нагоду, каб паказаць сваю непавагу да Хрыста.
Паводле перакананняў акультыстаў, гэты сімвал выражае бясконцае і трывалае яднанне з сіламі космасу. Па прычыне сваёй акультнасці, магчымай сувязі са злымі духамі, знак не варта насіць хрысціянам.
Гэта сімвал усёбачачага вока Люцыфера – валадара пекла. Паўзакрытае вока азначае, што ён усё бачыць і сочыць за чалавекам, нават калі здаецца, што гэта не так. Часта пры воку малюецца сляза, якая сімвалізуе плач злога духа над тымі, хто не жадае яму паддацца. Гэты сімвал прапагандуюць розныя музыканты, звязаныя з магіяй, акультызмам або сатанізмам. Гэты сімвал можна сустрэць у розных фільмах, журналах, вокладках альбомаў і выданнях для дзяцей.
Сімвал адназначна сатанінскі і таму недапушчальны для карыстання хрысціянамі.
У сувязі з тым, што масонства – гэта вельмі рознародны і неадназначны ідэалагічна рух, прыгледзімся толькі да некаторых прапагандаваных у сучаснай поп-культуры масонскіх сімвалаў:
Шнур з філактэрыямі (фрэндзлямі) – знак масонскай еднасці.
Трохкутнік і компас – сімвал умення кіраваць людзьмі.
Малаток – сімвал улады, волі, дзеяння. Ударам малатка пачынаюцца і заканчваюцца масонскія пасяджэнні.
Малаток і долата – знак працэсу апрацоўкі асобы.
Вока ў трохкутніку (іншыя назвы: “Дэльта”, “Логас”, “Прынцып стварэння”, “Вялікі Архітэктар сусвету”) – у адрозненне ад хрысціянскага сімвала “Божага Провіду”, масоны выкарыстоўваюць падобны сімвал як знак або спецыфічна разуметага Бога-Архітэктара (дэізм), або – у выпадку сатаністычных масонаў – як вока сатаны, якое ўсё кантралюе (Adam Weishaupt; ложа “Асвячэнне” і інш.). Падрабязней пра гэты сімвал можна прачытаць у рубрыцы “Удыят”.
Цыркуль – сімвал гуманнай любові, саюзу паміж розумам і ведамі (дакладнымі навукамі).
Цыркуль і вугольнік – сімволіка навязвае да знаку гексаграмы (двух складзеных трохкутнікаў); значэнне можна знайсці ў рубрыцы “гексаграма”.
Кропка (пункт) ў коле (акружнасці) – сімвал часовай абмежаванасці масона, а таксама знак фалічнага культу.
Палымяная зорка – сімвал вольнадумства.
Акацыя, а таксама ліванскі кедр – сімвал несмяротнасці, масонскага імкнення да святла.
Літара „G” – сімвал вялікага боства, а таксама геаметрыі і дасканаласці. Гэта манаграма сімвалічных тэрмінаў: геаметрыя, геній, генерацыя, гравітацыя, гноза. Усе гэтыя пяць сімвалічных тэрмінаў масоны часта кадзіруюць у выглядзе пяціканечнай зоркі. Для шатландскіх масонаў гэты сімвал азначае масонскага бога.
…Здаецца, кожны вернік разумее, што пакланенне амулетам ці нейкім прадметам з’яўляецца парушэннем першай Божай запаведзі. Таму кожны хрысціянін павінен імкнуцца вызваліць асяроддзе свайго жыцця ад ідалаў і знакаў, якія з’яўляюцца каналамі дэманічных сувязей або сеюць пагарду і нянавісць да чалавека, Евангелля, Бога, Хрыста, Касцёла. Варта памятаць, што шчыры і чыстасардэчны ўдзел у святых сакрамэнтах, згодна з вучэннем Касцёла, забяспечвае вер-ніку яднанне з Богам, з моцай Якога не можа раўняцца ніякая сіла стварэння.
кс. Андрэй РЫЛКА