Роўны сярод роўных

Str-12

 

 

 

 

Шпак на балоце… Не спрабуйце, аднак, знайсці сувязь паміж пералётнай птушкай і нізкім багністым месцам. У нашым выпадку Шпак – прозвішча, балота – вялізны кавалак зямлі, моцна вільготны, пакрыты спецыфічнай балотнай расліннасцю, які то саступае месца лесу, то зноў хаваецца пад вадою. Але з гэтым кавалкам зямлі ў егера Ганцавіцкай раённай арганізацыі рэспуб-ліканскага аб’яднання Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў  Казіміра Шпака свая сувязь, і яна даўно запоўніла ўсю яго чалавечую істоту…

 

 

 

Любоў да прыроды  як любоў да Радзімы f-str-13
Любоў да прыроды, да роднага краю, да песні жаўрука, што званочкам звініць над першымі пасля зімы праталінамі… Дарэчы, у якім узросце гэтае пачуццё прыходзіць да чалавека? У сталым? Наўрад ці… Хутчэй за ўсё – з малаком маці, і тады нішто ўжо не можа падмяніць яго. Як і ў Казіміра. Нарадзіўся ў суседнім раёне, дзяцінства і юнацтва прайшлі ў такіх жа прыродных умовах, дзе і лясы, і сенажаці, і нават роспаведы бывалых паляўнічых амаль аднолькавыя: як у засадзе на дзіка чакалі, як воўк сабаку  ў калодзеж загнаў… Хлапчук глядзеў і прыглядваўся, слухаў і прыслухоўваўся, і ва ўзросце 12 гадоў  трапіў-такі разам з дарослымі на паляванне. Што адчуў тады? Канешне, азарт, нейкі “мужчынскі” занятак… Першыя “трафеі” – заяц і цецерук – з’явіліся пазней.  І хоць жаданне пайсці паблукаць з ружжом па лесе не пакідала, заўважыў, што радасць дастаўляе не толькі той заяц, f-str-13-2што выскачыць з-пад самых тваіх ног і справацыруе пусціць стрэл удагон яму, але і прыгожы летні ранак з хорам птушыных спеваў, які зачароўвае, і сузіранне балотных лілеяў на ціхай гладзі стаячай вады, і вячэрнія прамяні заходзячага сонца, водар чабору… У нейкі момант у свядомасці з’явілася перакананне, што больш прыгажэйшага за натуральную прыроду нічога ў свеце няма. З цягам часу перакананне расло, узмацнялася верай, якую бацькі Казіміра, нягледзячы  на  атэістычныя  часы, сумелі  перадаць сыну.  І ўжо пазней, калі ўспамінаў былога свайго пробашча ў Мядзведзічах  знакамітага  ксяндза Вацлава  Пянткоўскага, яго казанні пра неабходнасць выключна разумнага стаўлення да прыроды, пашыралася асабістае разуменне неацэннага дару карыстання багаццямі прыроды, якую Бог стварыў і даў ў чалавечыя рукі.  У рукі Казіміра Шпака  –  літаральна, калі яго прызначылі на пасаду егера  на ганцавіччыне.
Адбылося гэта чвэрць веку назад, і ахова лясной гаспадаркі, паляўнічых угоддзяў і рацыянальнае іх выкарыстанне сталі непасрэднымі штодзённымі абавязкамі чалавека ўлюбёнага ў прыроду як у Радзіму. Абход у Казіміра  – 13000 гектараў, з іх толькі 1000 прыходзіцца на поле, астатняе – лес, балота, да якіх ён даўно f-str-14пры-звычаіўся. Свае абшары аб’ездзіў ўздоўж і ўпоперак, ведае, дзе якая жывёла можа астанавіцца “на начлег”, куды падасца белым днём. Але мала ведаць, задача егера –  клапаціцца пра тое, каб камфортна жылося дзікім жывёлам і птушкам, каб павялічвалася іх папуляцыя, каб падтрымліва-ліся “дабрасуседскія адносіны” паміж ляснымі жыхарамі і мясцовым насельніцтвам  (напрыклад, каб не “частаваліся” лосі азімымі ці парасткамі маліны на пачатку вясны, дзікі не забіраліся ў кукурузу ўлетку, а лісы не кралі курэй). І Казімір разам з паляўнічымі майструе ў лесе падкормачныя пляцоўкі,  дастаўляе “прысмакі” дзікім жывёлам, расстаўляе для іх  саланцы,  вядзе ўлік пагалоўя (існуюць спецыяльныя методыкі), каб рэгуляваць іх наяўнасць і не дапусціць небяспечную колькасць драпежнікаў (тых жа ваўкоў і янотаў), узводзіць паляўнічыя  вышкі.
–Тры гады назад, – расказвае Казімір Войцехавіч, – у маім абходзе толькі для дзікоў было дзесяць падкормачных пляцовак, дзе карміліся да 400 галоў. На жаль, зараз кабана ўжо амаль няма. У сувязі з f-str-14-2распаўсюджаннем афрыканскай чумы ў суседніх з намі краінах ён падлягае адстрэлу і ўтылізацыі. Справа ў тым, што гэтае захворванне не “мес-ціцца” лакальна, не мае межаў, можа лёгка перакінуцца на люд-скія гаспадаркі, таму была прынята такая пастанова ў краіне. Шкада, безумоўна, прыродзе ён таксама патрэбен. Праўда, пасля вынішчэння дзікоў стала больш  дзікіх аленей, але гэта жывёла моцна асцярожная – убачыць яе можна хутчэй за ўсё пры дапамозе цеплавізара або прыбора  начнога  бачання.

 

Спеў на золку
Так, паляванне, арганізацыя якога таксама з’ўляецца адным з абавязкаў егера, карэнным чынам змянілася. Сучасныя паляўнічыя маюць і сучасныя ружжы з аптычнымі прыборамі, але па-трабаванні да самога працэсу ня-зменныя: па-першае, каб адбывалася яно без парушэння прыродаахоўчага заканадаўства, па-другое –  у бяспечных для самога чалавека ўмовах. І Казімір кожны раз праводзіць дэталёвы інструктаж, расстаўляе людзей па нумарах, вызначае сектар абстрэлу.
Сам не страляе, нягледзячы на тое, што навыкамі валодае дасканала.

Пасля супольнай малітвы да св. Губерта 3 лістапада 2018 г. у  касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах

Пасля супольнай малітвы да св. Губерта 3 лістапада 2018 г. у касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах

– Не магу, нешта ў маёй істоце заўсёды супраціўляецца, – спрабуе тлумачыць егер. – Паверыце, бацькі мае і зараз жывуць на вёсцы, заўсёды трымалі свіней, але я і дамашняга кабанчыка ніколі не забіў, не мог. Шчыра кажучы,  не раз  шукаў адказ на пытанне, якое паўставала і ў некаторых маіх сяброў: як можна забіць маладую касульку ці прыгажуна-аленя? Тым не меней і сёлета з 15 мая дазволена паляванне на самцоў касуль. Значыць, прыедуць паляўнічыя з ліцэнзіямі і будуць страляць…
Да Казіміра на самой справе прыязджае шмат аматараў палявання, прычым не толькі з розных куткоў Беларусі, але едуць таксама расіяне, немцы,  палякі,  італьянцы, у тым ліку жанчыны; з Польшчы прыязджае сужэнства – Войтэк і Беата, каб пастраляць птушак; Беата – лепшы стралок ад свайго мужа, у апошні прыезд дабыла глушца.
–Дарэчы, – падкрэсліў Казімір, – для еўрапейцаў паляванне на глушца – як кажуць, вышэйшы пілатаж. Такуе вясной. Выязджаем на золку, у тры гадзіны ночы, а птушка гэта разумная, чуе добра і бачыць добра, падыйсці да яе складана. Ідзем на спеў, ён  чутны за 300 м. Гукі вельмі розныя: чырыканне, кляпанне, шліфаванне… Пакуль чырыкае, як скварэц, – магу зрабіць чатыры крокі, а калі замаўчыць – павінен стаць, як столб, інакш заўважыць малейшы рух. Ідзём па мохаваму балоту, яно засмоктвае, ногі чвакаюць…  Раптам глушэц заціхае, і f-str-15-2ты зноў стаіш нерухома, не ведаючы, ці гэта “антракт” на 10-15 хвілін, ці пачуў і кінуўся на дол… Не, зноў падаў голас, зноў ловім момант, каб пераставіць нагу… Суправаджаў я  аднойчы  маладога паляўнічага Марэка. Прыехаўшы, хлопец адразу пахваліўся, маўляў, быў на паляванні ў Намібіі, страляў орыкса… Словам, да глушца, каб прыблізіцца да яго  метраў на 50, мы ішлі, амаль не дыхаючы, дзве з паловаю гадзіны. Але ўдача была, і Марэк задаволена выдахнуў: “Ведаеш, стражнік Казімір, але той орыкс нічога не варты…”.
– Колькі існуе чалавецтва, – працягвае Казімір Войцехавіч, – столькі існуе і паляванне, і не для забавы. Стварыўшы жывёльны свет, Бог таксама аддаў яго чалавеку, каб карыстаўся ім і спажываў. Іншая справа – каб ўсё гэта адбывалася ў разумных рамках, каб не парушаўся прыродны баланс. І атрымоўваецца, што той самы паляўнічы павінен быць зацікаўлены як у дабычы, так і ў захаванні таго ці іншага віду звера, птушкі.  А  “захаванне” патрабуе кантролю за  паводзінамі жывёлы, каб не наносіла шкоды. Сям’я з 3–4 лосей  як уваб’ецца ў пасадкі, то паўгектара маладых сосен за два тыдні з’есць. А каб бачылі, як апетытна рапс паядаюць – становяцца на калені (у лося доўгія ногі і кароткая шыя) і так шчыльна “косяць”! Таму і на лося дазваляецца адстрэл, калі   дазваляе  колькасць пагалоўя.

 

Святы Губерт  і цішынясвятой Хуберт
– Вельмі люблю лес, – пры-знаецца егер. – Люблю ў ім быць, слухаць яго цішыню, з ім размаўляць. Лес для мяне – гэта быццам касцёл, дзе я адчуваю Бога, а Бог адчувае мяне. Гэта як знаходжанне роўнага сярод роўных. У касцёле я давяраюся Богу, у лесе – яе вялікасці Прыродзе і не перастаю дзякаваць Усявышняму за яе шчадроты і непаўторную прыгажосць. Менавіта лес забірае ў мяне стомленасць душы, дорыць пазітыўны настрой. Дзякуючы апякунству святога Губерта, у лесе адчуваю сябе захаваным. Так, маё імя, якое абраў падчас сакрамэнту бежмавання, – Губерт. Менавіта ў стаўленні гэтага святога да прыроды, да жывёльнага свету я знайшоў адпаведны эмацыянальны водгук.  Ён таксама ў раннім узросце  пачаў займацца паляваннем – вельмі распаўсюджаным у старажытнасці заняткам і ў 14 гадоў падчас палявання на мядзведзя ў Пірынейскіх гарах  выратаваў свайму бацьку жыццё. А ў Вялікую пятніцу 695 года пайшоў на паляванне ў Ардэнскія горы і су-стрэў белага аленя з крыжам на рагах. У той самы момант пачуў  голас Творцы, які заклікаў яго да навяртання, інакш за грэх распусты трапіць у пекла. Губерт у хуткім часе перажыў навяртанне, пачаў падрыхтоўку да святарскага служэння, здзейсніў пілігрымку ў Рым да рэліквій святых апосталаў Пятра і Паўла.  Свайго апекуна прызываю кожны дзень, каб быў са мною побач: “Святы  Губерце, апякуне паляўнічых і лес-нікоў, вазьмі мяне пад сваю  апеку. Сваім магутным заступніцтвам перад Богам падтрымай мяне ва ўсіх маіх патрэбах і выпрасі  для мяне ласку наследавання тваіх цнотаў. Захавай мяне ад дрэнных схільнасцяў, ад пыхі і пажадлівасці, ад нанясення шкоды людзям і прыродзе, ад парушэння закону, адсутнасці пашаны да Божых дароў і ласкаў. Кіруй маім розумам, зрокам і ўчынкамі, каб я выканаў свае заданні, згодна з законам Стварыцеля. Сцеражы мяне ад злых прыгодаў і давядзі да вечнага збаўлення. Амэн”.
– Цешуся, – сказаў напрыканцы Казімір Войцехавіч, – калі ў гэтым самым лесе разам са мною займаюцца канкрэтнымі справамі скаўты, якіх прывозіць з Мінска былы наш пробашч кс. Алег Шпець, або калі прыходзяць дзеці мясцовыя з Клуба юных паляўнічых, што створаны пры раённай арганізацыі таварыства. Думаю, пасталеўшы, і яны не толькі даведаюцца, як растуць на балоце журавіны, але і зразумеюць, чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць… Зразумеюць абавязкова.

 

 

Раіса СУШКО.
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD
і  з архіва Казіміра Шпака.
Брэсцкая вобласць


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий