Місія з анёлам

На місіях у Балівіі Хэлена Кмець  праз паўгода павінна  была  дапамагаць  Сёстрам   Служабнічкам  ў апецы  над  дзецьмі. Паспела  намаляваць  кветкі  і сонца на сценах новага будынку – “каб дзецям было сонечна і радасна”, – растлумачыла. Не  паспела даць ім радасць спаткання.

 

 

Сэрцайка ў SMS-еf-str-18
Мела два гадочкі, а яе сястра – чатыры, калі мама асіраціла дзяцей.  Два гады пазней іх тата ажаніўся. У  доме  панавала  атмасфера глыбокай веры і малітвы.
– Хэленка была іскаркай, –  успамінае  біскуп  Ян Заяц. – Ад дзвярэй  кідалася  на  шыю і засыпала  пытаннямі. Звярталася да мяне “дзядзя”, я – стрыечны брат яе прыемнай  мамы.
Была незвычайна  здольнай –  пасля няпоўнай сярэдняй школы паехала вучыцца ў Велікабрытанію. Там атрымала атэстат сталасці  ў прэстыжным каталіцкім ліцэі. Інжынерную  хімію  на  англійскай  мове  вывучала  ў  Слёнскай Палітэхніцы. Адразу заангажавалася   студэнцкім душпастырствам.   
– На пачатку падалася мне моцна ціхай і вельмі далікатнай дзяўчынай, – успамінае яе сяброўка  Магдалена Качор. –  Потым аказалася, што  тая ціхасць  вынікае з пакоры. На самой справе была адважнай, дынамічнай, нястомнай, калі трэба было служыць Богу і людзям.
– Нават калі Хэлена не мела часу,  адзначала, што памятае, – адсылала хоць  сэрцайка ў SMS-е.  Дзе б ні з’яўлялася, сеяла супакой і радасць. Любіла жартаваць. Не раз  рабілі мы забаўныя прадстаўленні, танцавальныя мерапрыемствы,  песні з уласным тэкстам, жарты, забаўляліся пры тым, як дзеці, – расказвае  сяброўка.
Размаўляла ціха, але, калі спявала, – дрыжалі сцены. Здзіўляла тое, што такая крошка змагла здабыць у сабе такі моцны  голас! – працягвае Магдалена. –  Удасканальвала яго ў музычнай школе,  вучылася  опернаму спеву.  Іграла  на  гітары, фартэп’яна, спявала ў акадэмічным хоры.  На спатканнях валантарыяту сядзелі мы вечарамі ў капліцы і спявалі цэлымі  гадзінамі.  Людзі змяняліся, а яна цэлы час іграла і спявала. Амаль што да раніцы.

 

 

«Бе, бе, капыткі нясе мне»

Дзе б Хэлена ні з'яўлялася, усюды сеяла радасць і жарты

Дзе б Хэлена ні з’яўлялася, усюды сеяла радасць і жарты

– Пасля вучобы  атрымала ненадоўга працу, аж раптам вырашыла, што стане сцюардэсай. Любіла падарожнічаць, –  успамінае Магдалена Качор. – Падымалася ў тры ночы, вярталася пасля двух рэйсаў: “Гэй, вы яшчэ ў піжамах? Я ўжо была ва Украіне!”. Звычайны чалавек адсыпаецца пасля бяссоннай ночы, а яна ўцякала ў горы,  бегала на пробы спеву,  спатканні валанцёраў,  займалася рукадзеллем, гуляла  ў настольныя гульні з сябрамі.  А перадусім дапамагала тым, хто дапамогі патрабуе. “Хэлена, ты калі-небудзь спіш?“ – пыталі мы ў яе. “Ясна! Сёння амаль тры  гадзіны!”.
Яшчэ падчас вучобы засталася  валанцёркай  у  Місійным валантарыяце  Сальватор.  Была на місіях ва Ўкраіне, у Венгрыі і Замбіі. Любіла выконваць штодзённыя рэчы так, быццам былі яны  выключнымі.  У  Венгрыі гатавала  фантастычныя вячэры, з кавалачкаў сыру і каўбасы рабіла дзецям лодачкі, выкладала  сурвэткі накшталт  экзатычных  кветак, а пасля Эўхарыстыі спявала “Ave Maria”. Хутка  авалодала венгерскай мовай, дзеці да яе прыліпалі, – успамінае Магдалена Качор, з якой менавіта там пазнаёміліся і пасябравалі ў 2012 годзе.

Іншы чалавек для яе заўсёды быў найважнейшы

Іншы чалавек для яе заўсёды быў найважнейшы

– Пры ёй праблемы пераставалі быць праблемамі, –  гаворыць кс. Марэк Гадомскі, душпастыр Місійнага валантарыяту Сальватор. – Нават змучаная, яна пытала: чым дапамагчы? Падчас сесій выручала іншых – бо напэўна замучаныя навукай. Пазнаёміўся з ёю на першай пілігрымцы, якую арганізаваў як новапрэзбітэр. Давяла мяне да нервознага стану, сказаўшы: “Ойча,  сама  дам  рады”. Тыя яе словы заселі ў маёй памяці, падобна, як прыпеўкі, якімі прызвычаілася весяліць змучаную групу: “Бе, бе, бе-е, капыткі нясе мне”. Сама ніколі не паказвала змучанасці. Аднойчы раздавала  дзецям цукеркі і аднаму хлопчыку не ха-піла – выцягнула з кішэні свае,  дала яму, схапіла гітару і пабегла. І хіба толькі сама тую сітуацыю заўважыла. Працавала паціху, без   шуму.

 

На другі бераг

Місійная  пляцоўка ў  Качабамба

Місійная пляцоўка ў Качабамба

Бывала, што рэзка мяняла сваё рашэнне. Рыхтавалася на карацейшы валантарыят у Еўропе, але, пачуўшы пра  дом для асірацелых хлопчыкаў у  г. Лусака, сказала: “Паеду  ў Замбію”. Спакавала  чамаданы і паехала. Вярнулася, аслабленая.  Адкрыўся прыроджаны парок  сэрца, патрэбна было папраўляць здароўе.  Не зламалася,  ішла наперад, каб далей служыць іншым. Глыбока перажывала жыццё.
Патрапіла быць адначасова ў працы сцюардэсай і на пілігрымцы. Пасля прылёту  садзілася ў аўтамабіль і далучалася на чарговы этап да пілігрымаў, затым вярталася дамоў, зноў у рэйс, а ў чарговы дзень – зноў на шляху з пілігрымамі.
На СДМ, дзе была  валанцёркаю, сустрэлася з Сёстрамі Служабнічкамі з Качабамбы  ў Балівіі і захацела зноў паехаць, адразу – з імі разам.
– Здзівіла  нас тым, што ўзяла ўжо водпуск, засталося толькі дазбіраць крыху грошай, – успамінае кс. Гадомскі. – Хтосьці мог бы сказаць: пасля звароту Папы Францішка да маладых, каб падняліся з канапы, яна ўзяла і ўстала.  Але яна ніколі на ёй не ляжала!
Як гаворыць а. Пётр Філас, правінцыял Кангрэгацыі сальватарыянаў ў Польшчы, з Хэленай  хацелася быць, бо ў яе прысутнасці чалавек добра сябе адчувае:
– Яе калегі валанцёры гаварылі,  нават калі каму-небудзь з іх чаго і не хацелася, то дастаткова было тэлефоннага званка ад Хэлены або яе прысутнасці, каб матывацыя ўзрастала.  Пры ёй хацелася зрабіць нешта добрае. Пісала ўспамін: “Ведаю, што на другім беразе нехта мяне чакае. Усім жыццём сваім хачу заслужыць, каб гэта было добрае спатканне”. Яе евангелізацыя ў сацсетках карыстаецца  вялікай папулярнасцю.

 

Як блізка  
Перад ад’ездам у Балівію мама перасцерагала: “Глядзі, там небяспечна”.Адказвала, што нічога страшнага, едзе дапамагаць дзецям. Пакінула юнака, з якім яднала  глыбокая любоў – такая, якая магла расквітнець жыццём сужэнскім і сямейным. Мела 25 гадоў.
У Качабамбу ў сярэдняй Балівіі, якая знаходзіцца  ў Андах на высаце 2,5 тыс. м над узроўнем мора, прыехала 10 студзеня. Сёстры  вядуць там  душпастырскую дзейнасць, школу імя благаслаўлёнага  Эдмунда  Баяноўскага для 2,5 тыс. дзяцей, рэабілітацыйны цэнтр  і дзіцячы дом.
– Гэта не дом для сіротаў, – тлумачыць с. Максіміла Плішка, генеральная настаяцельніца Сясцёр Служабнічак з  Дэмбіцы, якія служаць у Качабамбе. – Так называў яго бл. Эдмунд. Да гэтага часу дзіцячы дом знаходзіўся  ў старым будынку, дзе былі цяжкія ўмовы. Пабудавалі новы – 3/4 кошту па-крылі ахвяраванні місіянерскіх калядоўшчыкаў (дзяцей). Павінен быў адкрыцца ў лютым. Валанцёркі адразу меліся дапамагчы ў падрыхтоўцы дзіцячага дому, а пасля – у апецы над дзецьмі і іх сем’ямі.
Мінуў чатырнаццаты дзень, як прыбыла ў Балівію. Як сцюардэса, Хэлена напэўна  скончыла курс самаабароны. Калі, аднак,  ў дзве гадзіны начы  пачула шум на кухні, абараняцца было позна. 22-гадовы  мужчына ўскочыў у спальню і нажом  нанёс  ёй некалькі ўдараў. Крык абудзіў Аніту  Шувальд, другую валанцёрку. Хэлена залілася кроўю на яе руках.
– Як місійны валанцёр на жыццёвыя справы глядзіш з дыстанцыі, бо ведаеш, што галоўным лічыцца тое, як блізка ты быў ад Бога і людзей у гэтым жыцці, – гаворыць  Магдалена Качор. – Вера  Хэлены не была цацачнай.
– З прагнасцю набірала Божай энергіі, але не для сябе, –  гаворыць  біскуп Заяц. –  Дзялілася ёю, гэта  давалася ёй лёгка, бо хутка завязвала новыя адносіны.
– Ведала, што яе жыццё мае сэнс толькі тады, калі з’яўляецца жыццём для іншага: па-першае – для Бога, па-другое – для чалавека, – успамінае кс. Гадомскі. –  Калі кленчыла падчас малітвы, відаць было, што гэта глыбокае спатканне з Панам Богам. Кожны дзень у пілігрымцы пачынала з Гадзінак. Пасля яе смерці ўсе валанцёры і пілігрымы, якія ведалі яе, Гадзінкамі на працягу двух дзён ушаноўвалі яе памяць. Для ўсяго Місійнага  валантарыяту Сальватор  застанецца натхненнем, святлом, узорам. Анёлам.


 З Балівіі
Калі мы завяршалі гэты нумар, матыў нападзення не быў вядомы. Сучасная  пляцоўка Сясцёр Служабнічак дэмбіцкіх у Качабамба  была бяспечнай. Ардынарый  балівійскай дыяцэзіі Арура біскуп  Крыштап  Бяласік ў размове з Радыё Ватыкана  паведаміў, што на працягу больш чым 30 гадоў, якія жыве ён у Балівіі, лічылася яна найспакайнейшым краем у рэгіёне. Нешта змянілася ў астатні час – што раз больш нападзенняў, крадзяжоў, пры якіх адбываюцца забойствы.
– Балівія – вельмі слаба развіты край, – гаворыць вандроўнік Міхал Белавус. – У іншых  краінах Паўднёвай Амерыкі, у вялікіх гарадах значна спакайней, але на вёсцы ні ў чым нельга быць упэўненым. Гарады разрастаюцца да непамерных межаў, вакол іх узнікаюць трушчобы, а там – жудасная  бяда. Вялікія вёскі стаяць апусцелыя, бо людзі масава  мігрыруюць у гарады… Голад паўсюдны. Такія выпадкі, як забойства, ацэньваем з еўрапейскага пункту гледжання. У Балівіі можна быць укаменяваным за тое, што мясцовыя жыхары расцэняць белага чалавека як д’ябла. Бяда так апанавала, што здараюцца рабаўнічыя напады на турыстаў.  У 2011 годзе група вясковых напала на  пару дактарантаў з Вроцлаўскага ўніверсітэта. Хацелі грошай. Білі, здзекаваліся. Мужчына памёр  праз некалькі хвілін. Цяжка раненая жанчына не дачакалася дапамогі ад «гледачоў». Доктара вызваў мясцовы настаўнік. Пасля шпіталя  трапіла да Сясцёр Служабнічак у Тарыю.
– У Балівіі, падобна, як ва ўсёй  Паўднёвай Амерыцы, на вуліцах не відаць паліцыі, – гаворыць  бразілец  Лео Вілхена. – Майго знаёмага забілі, каб заўладаць мабільным  тэлефонам… Вуліца выхоўвае тых людзей да крадзяжу (…)   Групы дзяцей  спаборнічаюць паміж сабою,  у каго большыя і лепшыя “здабыткі” – а ўкрасці здолеюць   нават абручальныя пярсцёнкі.

 

 

З каталіцкага часопіса
“idziemy“, №6 (592) 2017.


 

Добавить комментарий