Год Веры

Дзеці Божыя

У рамах Году Веры на пачатку красавіка ў Ватыкане адбудзецца з’езд Міжнароднага каталіцкага таварыства навук пра выхаванне з удзелам  Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Выхаванне дзяцей і моладзі – надзённы клопат Касцёла.

Не ведаю, не магу адказаць сабе на пытанне, чаму, пасталеўшы, а справядлівей было б сказаць, “пастарэўшы”, я страціла дар спакойна пераносіць дзіцячыя слёзы. Пачала прыглядацца да мамаў, якія турзаюць гэтых няшчасных малых, пераводзячы праз якую-небудзь лужыну, або яшчэ горш – б’юць, не саромеючыся, ні большага іх крыку, ні таго, што нехта бачыць раз’юшаную жаночую істоту… Хіба можа быць у яе што-небудзь даражэйшае за гэтае яе дзіця? 

Божа Найвышэйшы, дапамажы гэтым мамам, пакуль іх дзеці яшчэ малыя, зразумець, што яе дзіця – гэта Твой дар, што Ты абраў яе, каб туліла да сябе немаўля і спявала яму калыханку, гушкала і забаўляла, каб належным чынам выхоўвала і любіла яго заўсёды, нягледзячы ні на якія жыццёвыя абставіны. Дапамажы, Божа!

“Карцінку”, якая чамусьці ўсплыла перад маімі вачыма, назіраў з нас кожны, напэўна, не раз, і не два… І ад яе, згадзіцеся, моцна трывожна. Хочацца, каб дзетак ніхто ніколі не

крыўдзіў, і каб раслі яны здаровыя, радасныя, каб разумелі, што ёсць дабро, а што – зло; што можна рабіць, а чаго – нельга; што Божае і карыснае, а што варожае і непатрэбнае. Хто навучыць усім гэтым дабротам, і з чаго пачынаць?

foto-10-7

…Адказ на гэтае пытанне знайшоўся сам, калі мы з братам Карнэліем бліжэй пазнаёміліся з дзейнасцю Рэлігійнай арганізацыі “Дабрачынная Місія Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай” у Мінску. Як толькі пераступілі парог установы, пачулі шматгалосае прывітанне: “Хвала Езусу Хрысту!” “Хвала навекі!”, – адказалі мы і, з дазволу дырэктара Місіі с.Чаславы Навіцкай USJK, зрабілі невялічкую “экскурсію”, каб паглядзець, чым займаюцца дзеці ў групах.
– Дзеці, пра што гаворым мы з вамі на гэтым тыдні? – звярнулася да сваіх выхаванцаў Алена Аляксандраўна. 

– Праз бытавую тэхніку, – амаль хорам адказалі дзеткі і пачалі пералічваць, якія памочнікі ёсць у кожнага з іх дома: пральная машына, прас, пыласос… Яны добра ведаюць і расказваюць, для чаго існуюць у доме розныя апараты і машыны.
– А ці бачылі вы калі-небудзь вось такія прылады? – Алена Аляксандраўна звяртае ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на рэчы, якія ляжаць побач на століку. – Нашыя бабулі і дзядулі калісьці не мелі электрычных прасаў, прасавалі рукамі пры дапамозе вось такога драўлянага валка і такой драўлянай качалкі. І пральных машын у іх не было, з бялізнаю справіцца дапамагала вось такая пральная дошка. Хто з вас хоча паспрабаваць? – зноў звярнулася да іх выхавацелька.
Паспрабаваць дзецям хочацца ўсім і заўжды, і яны навыперадкі, адзін перад другім гатовыя мыць, прасаваць, падмятаць падлогу венікам… Спецыяліст па дашкольнаму выхаванню Алена Аляксандраўна мае вялікі вопыт работы з дашкалятамі і задаволена сваёю працаю:dial-04-2013-color(1)_img_31

– Дзеткі ў гэтым узросце вельмі дапытлівыя і вельмі адкрытыя на авалоданне і ведамі, і нейкімі першымі навыкамі працы, – расказвае яна. – Тэмы разглядаем самыя розныя, напрыклад, космас, навакольны свет, пара года, Свята Божага Нараджэння, Вербніца, Вялікдзень і іншыя. І мы не толькі расказваем, як, напрыклад, сёння, пра бытавую тэхніку, але і чытаем з імі на пэўную тэму апавяданні, вершы, займаемся малюнкамі, адгадваем загадкі, арганізуем інтэрактыўныя гульні. У часе такіх рознапланавых заняткаў яны лепей успрымаюць тое, што мы імкнемся данесці.

Выхаваўча-адукацыйная праграма Місіі, у аснову якой пакла-дзена беларуская “Пралеска”, а таксама педагагічныя і выхаваўчыя методыкі сусветна вядомых Марыі Мантэсоры (Італія) і Ганны Флёрэк (Польшча), прадугледжвае дапамогу дзіцяці ва ўдасканаленні і самаўдасканаленні ва ўсіх вымярэннях: эмацыянальным, фізічным, грамадскім, інтэлектуальным, а перадусім – духоўным. Таму вельмі важнае значэнне надаецца тут катэхезацыі дзяцей (Катэхетычная праграма зацверджана ККББ). І менавіта дзеля гэтага кожны дзень бацькі прыводзяць сюды сваіх дзяцей, жадаючы, каб праз забаву і прыгоду яны не толькі пазнавалі свет, набывалі першыя веды пра наваколле, рыхтаваліся да навучання ў школе, далучаліся да музыкі, беларускіх народных танцаў, але каб з малых дзён перш за ўсё пазнавалі Бога і пазнавалі хрысціянскія традыцыі. Выкладчыца катэхезы Марыя Чаславаўна расказвае:dial-04-2013-color(1)_img_33– Катэхеза ў дзяцей – два разы на тыдзень. Паколькі дзеці ў нас рознага ўзросту, заняткі праводзім дыферэнцыравана: малышы (2–4 гады) болей малююць, са старэйшымі (5–6 гадоў) – чытаем і размаўляем; расказваем, хто быў Езус, як патрэбна сябе паводзіць, каб быць да Яго падобнымі. Дзеці цікавяцца сюжэтамі са Старога Запавету, хто былі Адам і Ева, просяць расказаць пра сусветны патоп…
Услед за дзецьмі мы зайшлі ў каплічку. Бясшумна стаўшы на калені, малыя прыгожа склалі ручкі ў малітве: “Ойча наш, Каторы ёсць у Небе…”. Памаліліся і адразу ж перамясціліся ў суседні пакоік, дзе іх чакалі бутэрброды з гарбатаю. Дарэчы, як прыбіраць на стол, разлажыць папяровыя сурвэткі, з якога боку талеркі палажыць сталовыя прыборы, паставіць кубачак для гарбаты – рабіць гэта ўсё іх таксама тут вучаць.
Праз некаторы час – заняткі на свежым паветры. І ў гардэробнай раптам стала шумна, усе спяшаліся апрануцца, каб хутчэй пабегчы на вуліцу, але шалічкі завязаць, як звычайна іх завязвае мама, у самых не атрымалася, і амаль усе выстраіліся да Марыі Чаславаўны.
– А дзе вашае “Калі ласка”? – з усмешкай удакладніла яна.
– Калі ласка… Калі ласка, – зашчабяталі зноў амаль хорам, і праз хвіліну-другую, як гарох, высыпаліся на вуліцу…
Размаўляем з дырэктарам Місіі сястрой-уршулянкай Чаславай Навіцкай. Скончыўшы Ўнівер-сітэт кардынала Вышынскага ў Варшаве, затым Люблінскі Каталіцкі Ўніверсітэт Яна Паўла II, яна дзевяць гадоў працавала ў дзіцячым садку польскай ста-ліцы, якім апекаваўся адзін з жаночых кляштараў Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага. А калі пасля вярнулася на радзіму, нешта

 

падобнае ёй захацелася зрабіць і тут. Зрабіць, каб з ранняга дзяцінства дзеці выхоўваліся у хрыс-ціянскім асяроддзі, пазнавалі Бога і ў будучым асабістае жыццё будавалі, несучы Бога ў сваім сэрцы. Сястра перакананая, што ў гэтым сэнсе вельмі многае залежыць ад нас, усіх дарослых, ад нашай малітвы, а таксама ад нашых высілкаў у справе стварэння ўмоваў для добрага хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі. Наракаць на маладых, што не маюць добрага выхавання, – гэтага недастаткова, ім патрэбна дапамагчы.

У 2011 годзе ўлады Мінска перадалі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будынак былой школы на вул. Серафімовіча, які знаходзіцца ў аварыйным стане. Сітуацыя такая, што Касцёл не мае ўсіх патрэбных сродкаў, каб гэты будынак аднавіць, таму звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі, якія маглі б матэрыяльна падтрымаць дадзены праект. Пасля рэканструкцыі школа будзе аддадзена ў карыстанне Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай, якая займаецца выхаваннем дзяцей, у тым ліку дзяцей-інвалідаў, пачынаючы ўжо ад трохгадовага ўзросту аж да асягнення паўналецця.dial-04-2013-color(1)_img_32 А пакуль Місія працуе ў іншым памяшканні, і сястра Часлава задаволена тым, што выключна ўсе спецыялісты, занятыя з дзецьмі, маюць вышэйшую адукацыю: выхавацель, выкладчык славянскіх моваў, катэхет, псіхолаг. Працуюць выключна з ахвотаю і натхненнем, таму так шмат мерапрыемстваў праводзіцца не толькі з дзецьмі, але і для іх сем’яў. Напрыклад, 19 сакавіка, у дзень св. Юзафа, – традыцыйная канферэнцыя для татаў; 14 кастрычніка, у Дзень маці, – свята для мамаў, летась яно было пры-свечана пакліканню жанчыны і маці. У студзені Місія арганізавала і правяла свята бабуляў і дзядуляў (ідэю с. Часлава прывезла з Варшавы), і было яно такою прыгожаю неспадзянкаю! Справа ў тым, што бабулі і дзядулі прыехалі літаральна з усіх абласцей рэспублікі, да некаторых дзетак нават “падвойныя” – па лініі таты і па лініі мамы. Пасля прамовы кс. пралата Андрэя Стэцкевіча на гэтым свяце адна з прысутных жанчын прызналася: “Адкрыла для сябе вельмі вялікую рэч – увесь час я заставалася мамаю, а мая роля бабулі – зусім іншая…”
dial-04-2013-color(1)_img_34На святы дзеці звычайна рыхтуюць канцэрт, падарункі сваімі рукамі, дарослыя – “салодкі стол”. Моцным духоўным складнікам такіх сустрэч з’яўляецца прысутнасць святароў, агульная малітва. Прыгожай традыцыяй сталі аплатковыя спатканні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з сем’ямі, ягонае благаслаўленне і асобныя размовы з кожнай сямейнай парай. Набажэнства ў іншыя святы і ўрачыстасці звычайна адпраўляе тут кс. Аляксандр Шамрыцкі. Асаб-лівая прыгажосць – на Вялікдзень, калі адбываецца, асвячэнне дароў, як тут кажуць, свянцонка: фарбаваныя яйкі, васкаванкі рыхтуе з дзецьмі сястра Малгажата, дом напаўняецца пахам самапечаных пірагоў, прынесеных бацькамі… Разам з усім гэтым у жыццё дзяцей уваходзіць светлая хрысціянская традыцыя.

 

 

– Сястра Часлава, а чые дзеці выхоўваюцца ў вас? – цікавімся ў аўтаркі ідэі.
– Божыя, – з усмешкай адказвае яна. – А калі дакладней сказаць, то дзяцей прывозяць бацькі з розных раёнаў Мінска;

dial-04-2013-color(1)_img_35

ёсць дзеці католікаў, дзеці праваслаўных, а ёсць і дзеці тых, хто яшчэ сам ў пошуках Бога. І Бог ідзе насустрач такім людзям. Летась у нас адбыўся хрост адразу дваіх дзетак з адной сям’і, прычым сям’і, якая лічыць сябе хрысціянамі, толькі не практыкуючымі, але хоча, каб дзеці выхоўваліся па-хрысціянску.

З пажаданнямі Божай дапамогі ў такой моцна патрэбнай справе хрысціянскага выхавання мы па-кінулі гэты ўтульны “куточак”…

 

Раіса СУШКО
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий