Дзеці ў Нарачы: кожны грэх — рана на целе Езуса

…Забягаючы крыху наперад, прызнаюся: пакуль ехала ў Нарач, на ўрок катэхезы ў    нядзельную школу пры парафіі св. Андрэя, Апостала, імкнулася ўявіць сабе размову, якая можа адбыцца на тэму 7-й Божай Запаведзі, і не магла – няўжо  дзеці будуць расказваць пра тое, што чулі ад дарослых (як нехта нешта ў некага ўкраў і быў асуджаны ці панёс іншае пакаранне)? Не, у сённяшніх дзяцей свае назіранні і свае высновы. Вельмі слушныя.

 

Яшчэ на папярэднім уроку катэхетка, настаўніца Нарачанскай школы Ірына Антонаўна Шнітоўская дала заданне вучням падумаць аб сутнасці гэтай Запаведзі  і  пры  абмеркаванні яе быць шчырымі. Мне падалося, што і першую, і другую частку  задання  ўсе дзеці выканалі вельмі сумленна.

 

 Крадзеж  магчымасцейf-str-21

Канешне, калі пачалі па чарзе выказваць свае думкі, пэўна ж, “вярталіся” ў сваё дзяцінства, пры гэтым кажучы: бацькі дакладалі іх да Божых Запаведзяў змалку; 7-я Запаведзь  вельмі  зразумелая – не браць чужога, і гэта самы відавочны і галоўны яе  аспект;  красці  нельга, бо гэта вялікі грэх, які абражае таго, хто крадзе, і таго, каго абкрадаюць. Таму,  можа,  у некаторым сэнсе нечаканым (хоць і моцна справядлівым!), было выказванне  Яны  Казлоўскай  аб тым, як сучасныя бацькі самі абкрадаюць сваіх дзяцей, купляючы ім гатовыя сачыненні, рашэбнікі, выконваючы за іх тое, што дзеці павінны рабіць самі. І гэта – крадзеж магчымасцей.
Так, крадзеж магчымасцей у свайго дзіцяці  – нонсэнс, але ж ён існуе, прыжыўся! Дай дзіцяці ўсё  гатовае, і яму не трэба будзе бегчы ў бібліятэку, шукаць кніжку, чытаць дапаможную літаратуру. Яму не трэба будзе думаць, разважаць, вырашаць нейкую праблему, і яно ніколі не навучыцца гэта рабіць! Атрымоўваецца, што  бацькі  крадуць магчымасць здабываць веды натуральным  і  сумленным  шляхам (дарэчы, як было раней!) – па-першае,  і крадуць магчымасць вучыцца працаваць наогул –  па-другое.
– Напрыклад, мне патрэбна зрабіць малюнак, – разважала далей ужо пра сябе Яна, – і я звяртаюся да свайго сябра, бо ведаю, што ён робіць гэта лепей за мяне. І што атрымоўваецца? Я ўкрала час у свайго сябра, які ён мог бы выкарыстаць для свае асабістай справы, я ўкрала у яго ягоную магчымасць! Можна, канешне, папрасіць дапамогі, але не спіхаць сваю працу на кагосьці.

 
Пытанні ў цішыні (каментар катэхеткі):
 “Гісторыя са школьнага жыцця.  Памятаеце тую раніцу, калі мінулаю зімою ў школе прапала электрычнасць, і настаўнікі разышліся па класах, каб нічога дрэннага не здарылася? І я заходжу  ў свой клас, а там  адзін хлопчык спісвае дамашняе заданне, а трое – свецяць яму мабільнымі тэлефонамі! Пэўна ж, ніхто з іх не лічыў гэта кра-дзяжом – толькі дапамогаю! А якая гэта дапамога – ведаеце самі… Таму ёсць сэнс самым паразважаць у цішыні: ці варта карыстацца  гатовымі сачыненнямі, рэфератамі, рашэбнікамі і г.д., якую карысць нясуць такія “паслугі” асабіста вам”.

 
  Яблыкі і грушыf-str-22

Гаворку пра іх таксама пачала Яна. Жывучы ў вёсцы, многія прызвычаіліся: працягнуў руку да дрэва суседа, сарваў грушу ці яблык – і пайшоў далей. Ніхто ніякага граху не адчувае, маўляў, гэтых яблыкаў – на кожным кроку!  “А не, – казаў Дзіма Белаус, – адзін раз узяў, другі, трэці – і прызвычаіўся красці, на душы камень… 7-я Запаведзь падобна да 10-й: “Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму”. Тое, што належыць мне, – маё; што належыць табе – тваё. А калі табе гэтага Пан Бог не даў – значыць, табе яно не трэба».
“Калі чалавек выконвае гэтую Запаведзь?” – агучыў далей пытанне Дзіма і сам на яго адказаў: “Тады, калі не бярэ чужога без дазволу, вяртае знойдзеныя або пазычаныя рэчы,  калі шануе працу іншых людзей, калі не зайздросціць…”
Гэтых крадзяжоў можна пазбавіцца – разважаючы ў сям’і, са святаром, на катэхезах, і супраць іх патрэбна змагацца.
Яскравы прыклад барацьбы з крадзяжом ёсць у св. Яна Віяннэя. Ён меў вялікі сад і аднойчы заўважыў, што дзеці крадуць яблыкі. Святы вырашыў ссекчы сад, каб больш не было  крадзяжу. Напэўна, гэта быў жорсткі спосаб барацьбы, але святы прынёс у ахвяру сваю шматгадовую працу дзеля таго, каб не парушалася 7-я Запаведзь Бога.

 

  “Здесь был Вася”f-str-23

Яна Фалевіч, працягваючы разважанне, выказала думку, што, робячы рахунак сумлення, людзі, хутчэй за ўсё, 7-ю Запаведзь, як і 5-ю, прапускаюць: маўляў, “нікога ні забіў” і “нічога не ўкраў” – граху няма. А на самой справе? Пра сябе дзяўчынка расказала, што раней сама яна над гэтым так моцна не задумвалася:”Перад самастойнай працай, – прызналася, –  напішу слова на парце, а пасля забудуся яго сцерці. Або ў падручніку адзначу што-небудзь і таксама забудуся сцерці. Здаецца, дробязь, а калі ўсе вучні такое зробяць?.. Вельмі крыўдна бывае  глядзець на спісаныя матнымі словамі аўтобусныя прыпынкі, папсаваныя касцёльныя лаўкі, паламаныя арэлі ў дзіцячым парку. А чаго варты ўсім вядомы надпіс “Здесь был Вася”? Пры парушэннях 7-й Запаведзі адбываюцца страты і духоўныя, і матэрыяльныя. Чалавек робіць шмат дрэннага, а заўважаць гэта пачынае, на жаль, толькі тады, калі наступае якая-небудзь небяспека…”
Пра псаванне агульнай маёмасці гаварыла і Надзя Рыбко. Яна  напомніла пра выгляд ся-дзенняў у аўтобусах, якія таксама часта бываюць спісаныя або аблепленыя гумкамі-жвачкамі. Пашкодзіў сядзенне такі “Вася”, выйшаў на прыпынку і пайшоў далей. “А што яму? – абуралася Надзя. – Адказваць не будзе, псуе за чыйсці кошт! Не,  – казала яна, – такім паводзінам няма ніякіх апраўданняў, вы нават іх не прыдумляйце, таму што звычайна вас слухае Той, Каму вы павінны сказаць: “Я выпраўляюся”. А гэта цяжка. Таму вы проста зрабіце сабе пастанову: “Я – не парушу 7-ю Запаведзь”.

 
Пытанні ў цішыні: “Так, сапсаваная ў школе мэбля, сапсаваныя падручнікі… Дарэчы, памятаеце, колькі вы плацілі за камплект іх у бягучым навучальным годзе?.. Усяго 45 000?.. Сумы для розных класаў былі неаднолькавыя, але на самой справе  невя-лікія, каштуюць падручнікі значна болей. Дзяржава ўкладае вя-лікія грошы ў адукацыю, а падручнікі – наша агульная маёмасць, якую патрэбна берагчы. Майце на ўвазе, пасля вас вучыцца прыдуць вашы малодшыя браты і сёстры, а яшчэ праз некалькі гадоў –  вашыя дзеці… А што датычыцца Васі, пра якога вы тут казалі, –  дык ён быў усюды. Падумайце, як можна на “яго” уздзейнічаць? У школе можна прыйсці і парты вымыць, а што зрабіць, каб перамянілася на лепшае становішча, напрыклад, на аўтобусных прыпынках – з надпісамі, спаленымі урнамі?”

 
 Не адыходзьце ад сумленных

Рыхтуючыся да гэтых заняткаў, Надзя прачытала, у ліку іншых, і кнігу  кс. Эдварда  Станека “З клопатам пра сумленне”. Найбольш яе кранулі словы: “У той момант, калі чалавек працягвае руку не па сваю рэч, ён пакідае супольнасць сумленных людзей і ўваходзіць у кола несумленных асобаў, становіцца злодзеем”.
А ці многа ў нас зладзеяў? Хто ведае?..
Мікіта Куцкевіч лічыць, што “7-ю Запаведзь людзі разумеюць літаральна і спрошчана. Калі крыху паразважаць,  то атрымаецца, што кожны дзень мы штосьці крадзём. Напрыклад, ідзём па вуліцы і знаходзім  грошы. Канешне, адразу падымем і пойдзем далей, але гэта яшчэ не грэх. А калі забяром іх сабе – гэта будзе парушэннем Запаведзі, таму што мы маглі б па-спрабаваць знайсці таго бедалагу, які згубіў. Калі шукалі яго і не знайшлі, маглі б ахвяраваць гэтыя грошы бедным, у дзіцячы дом і г.д. А калі забралі сабе –   грэх.
Або калі едзем  на экскурсію  у які-небудзь маёнтак, імкнёмся абавязкова  “нешта ададраць”, узяць адтуль хоць каменьчык… Гэта ­ таксама крадзеж. Наогул, парушэнне 7-й Запаведзі можа прывесці да парушэнняў  іншых Запаведзей  – 8-й, 5-й…
Калі ўдумацца яшчэ глыбей, то заўважым крадзеж думак пры напісанні сачынення ці навуковай працы – мы ж «бяром» ужо гатовае з Інтэрнэту! Гэта таксама адносіцца і да чужых ідэй, планаў, распрацовак. Нават калі ў школе  ты падняў аловак і паклаў сабе ў партфель – парушыў 7-ю Запаведзь. Патрэбна запытаць, хто згубіў, або пакласці на бачнае ўсім месца”.
Свае разважанні Мікіта скончыў вельмі  дасканалым выказваннем: “Калі б усе людзі выконвалі 7-ю Запаведзь, грамадскі лад моцна ўсталяваўся б і не было б знішчальных паўстанняў і захопніцкіх войнаў”.

 

 Абкрадаць сябе дазваляем?

Юля Несвятаева падышла да 7-й Запаведзі з іншага боку, яна лічыць, што ў апошні час распаўсюдзілася такая з’ява, як кра-дзеж часу праз зносіны ў сацыяльных сетках, наогул праз камп’ютар. “Раней людзі выкарыстоўвалі камп’ютар для таго, каб  атрымаць доступ да бібліятэк свету, а зараз – каб паглядзець на  смешных коцікаў, якія танчаць! Мы цалкам  дазваляем Інтэрнэту красці наш час – час, які спачатку  быў прысвечаны сям’і, малітве, размове з Богам. Зараз шмат каму знаёма, як гэта “ся-дзець” 12 гадзін запар у сацыяльных сетках. А які вынік? Замбіруем сябе, губляем сяброў, потым аддаляемся ад сям’і, становімся раздражнёнымі, калі мама папросіць памыць посуд, ці сястрычка – дапамагчы ў падрыхтоўцы ўрокаў. Потым нам дакучае ўсё, і мы цалкам зачыняемся ў сабе. Дык можа трэба задумацца, ці патрэбна нам гэтая перапіска з людзьмі, якіх не ведаем і пра якіх нічога не ведаем? Ці абавязкова нам глядзець  на смешнага коціка, які ўмее танчыць?   Можа, лепей  было б прысвяціць час малодшай  сястрычцы і пася-дзець разам з ёю за кніжкамі?  Можа, пара ўжо забараніць Інтэрнэту красці наш час?”

 
Пытанні  ў  цішыні: “Так, Мікіта сказаў пра войны, якія разгараюцца, калі адныя прэтэндуюць на багацце ці на правы іншых, у аснове – крадзеж, тая ж вайна на Украіне. Сапраўды, усе Божыя Запаведзі паміж сабою моцна звязаныя, таму яны і аб’яднаныя ў адзіны Дэкалог. Цікавыя назіранні і меркаванні выказала Юля. Аказваецца, праз такое   актыўнае  выкарыстанне камп’ютара мы даём згоду на абкраданне нас самых? Гэта – чарговае пытанне для роздуму кожнага з нас у цішыні.Увага! Тут раблю акцэнт. Пан Бог клапоціцца пра нас, пра нашу сумленнасць, таму даў Запаведзь канкрэтную: “Не крадзі” (а не “Глядзі, каб цябе не абакралі”). Таму разважайце ўдумліва. І яшчэ пра адно: чаму да першай камуніі ў касцёле дзяцей – шмат, на бежмаванні – таксама шмат, а пасля яны недзе прападаюць? Прыдуць праз некалькі гадоў, каб папрасіць у пробашча сакрамэнт шлюбу, і зноў прападуць; у наступны раз прыдуць, каб папрасіць сакрамэнт хросту для нованароджанага дзіцяці… Паразважайце, калі ласка, і над гэтым”.

 

  Рахунак сумлення

“Ці можна красці для дабра?” – гэта было пытанне, якое таксама абмеркавалі. А сапраўды, ці можна  – калі хочаш дапамагчы моцна хвораму суседу, а ў цябе самога няма грошай; калі ведаеш, што той, у каго ты ўкрадзеш (для дабра) сам не пабяднее, калі красці будзеш не ў чалавека, а з агульнай маёмасці, калі красці будзеш не “Фанту”, а хлеб для беднага і г.д. Пакуль дзеці шукалі адказ на правакацыйнае пытанне, якое задаў ім брат  Карнэлій, “перабралі” усе варыянты. І прыйшлі да высновы: красці – значыць, працягнуць руку па тое, што табе не належыць! Значыць, парушыць 7-ю і 10-ю Запаведзі! Значыць, “пакінуць супольнасць сумленных людзей і ўвайсці ў кола несумленных”. Значыць, апыніцца у ліку парушальнікаў законаў дзяржавы. Не, паняцці “дабро” і “крадзеж” – несумяшчальныя.
Урок катэхезы падышоў да завяршэння, а думкі і “ад-крыцці”, якія зрабілі дзеці падчас яго пры дапамозе вопытнай катэхеткі Ірыны Антонаўны, не давалі ім магчымасці супакоіцца. Насця Карабут, Анжэла Фіціна, Дзіма Фіцін, Соня Волкава прызналіся, што да гэтага дня на некаторыя рэчы не звярталі  ўвагі, а  сённяшні ўрок для іх з’явіўся яшчэ  адным рахункам сумлення, і яны будуць імкнуцца не грашыць. Данік  Ліхач пры гэтым падсумаваў: “Кожны грэх –  гэта рана на целе Езуса”.

 Paica СУШКО
Здымкі  Карнэлія  КОНСЭКА, SVD


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий