«Круглы стол» часопіса «Дыялог»

Што такое Эўхарыстыя, ведаюць усе вернікі. Але ці ўсе мы   глыбока задумваемся над тым, як гэты знак адзінства, гэтая повязь любові,   гэтая пасхальная гасціна, на якой прымаем Хрыста, напаўняе нашыя душы ласкай? Як уздзейнічае на нас?  Рэдакцыя часопіса “Дыялог” прапанавала касцёльным супольнасцям, таксама асобным групам вернікаў паразважаць над тэмай  Эўхарыстыі за “круглым сталом”.   

 

 

Смак духоўнага хлеба

 

 

Цыкл “круглых сталоў”, арга-нізаваны і праведзены ў адыходзячым годзе рэдакцыяй нашага часо-піса па тэме “Эўхарыстыя – сэрца хрысціянства”, завяршыўся пася-джэннем у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах. Удзельнікамі яго былі Алена Меркель, Ліля Шаклюцкая, Ірына Несцяронак, Аляксандр Обухаў, законныя сёстры  Надзея  Рачыцкая і Ганна Дзятлік з супольнасці сясцёр Адараторак Крыві Хрыста (ASC). Вядучым быў вікарый парафіі брат Максім Варанюк OFMCap.

Пасяджэнне пачалося  з агульнай малітвы сабраных.

f-str-19

 
Вядучы:
– Эўхарыстыя для нас – цэнтр  хрысціянскага жыцця, але мы, хрысціяне, пакліканыя, каб не проста  ўдзельнічаць у Эўхарыстыі, прымаць святыя Сакрамэнты, але каб разумець тое, што мы робім, што адбываецца  вакол нас. Маем на-дзею, што і сённяшняе нашае пасяджэнне будзе мець пэўны плён. Нас няшмат, але нас шмат хто пачуе. І важна падзяліцца простым разуменнем нашай рэчаіснасці. Першае пытанне, на якое прасіў бы вас адказаць: што такое духоўная Камунія і чым яна для вас з’яўляецца?

 

f-str-20

Ірына:     
– Перш чым адказаць на яго, патрэбна звярнуцца, на мой погляд, да  Евангелля ад св. Мацвея: “Калі яны елі, Езус узяў хлеб, благаславіў, паламаў і, даўшы вучням, сказаў: “Бярыце і ешце, гэта Цела Маё”. І ўзяўшы келіх, і ўзнёсшы падзяку, даў ім, кажучы: “Піце з яго ўсе, бо гэта Кроў Мая  новага запавету, якая  будзе праліта за многіх дзеля адпушчэння грахоў. Кажу вам, што адгэтуль не буду піць ад гэтага вінаграднага плоду аж да таго дня,  калі буду піць яго з вамі новым у Валадарстве Айца  Майго”. Глядзіце: Езус узяў хлеб, паламаў яго, даў вучням… З’явы фізічныя,  хлеб – рэч матэрыяльная, але ведаем, што ў сакрамэнце Эўхарыстыі, якую Езус устанавіў падчас Апошняй Вячэры, ператвараецца ў Цела Езуса. Мы спажываем Яго, насычаемся Ім і ўзмацняемся духоўна.

 

f-str-21

Ліля:
–  Хацела б дадаць, як я разумею: духоўная Камунія – гэта лучнасць з Езусам Эўхарыстычным, прычым лучнасць ва ўмовах, калі, напрыклад, адсутнічае святар, або калі вялікая адлегласць да касцёла і вернік па прычынах нават фізічнай слабасці не можа дайсці да храма. Яшчэ лічу, што духоўную камунію могуць перажываць  і тыя, хто жыве ў сужэнстве, але без Сакрамэнту шлюбу. Фактычна яны не прымаюць святую Камунію падчас Эўхарыстыі, але прагненне могуць мець і перажываць.

 

Вядучы:

ХР – манаграма, якая была прынятая хрысціянамі ў першай  палове II ст. Гэта скарочаная форма  грэцкага напісання імя "Хрыстус". У старажытным хрысціянстве  прычынай узнікнення  манаграмаў  імя Хрыста была як неабходнасць  захавання таямніцы ва ўмовах  пераследу, так і жаданне акружыць  гэтае імя пашанай.

ХР – манаграма, якая была прынятая хрысціянамі ў першай палове II ст. Гэта скарочаная форма грэцкага напісання імя «Хрыстус». У старажытным хрысціянстве прычынай узнікнення манаграмаў імя Хрыста была як неабходнасць захавання таямніцы ва ўмовах пераследу, так і жаданне акружыць гэтае імя пашанай.

– Сапраўды, давайце зразумеем, што духоўная камунія – гэта не тэрмін, гэта –  рэчаіснасць. Езус горача жадаў, каб усе, хто ўдзельнічае ў Эўхарыстыі, спажывалі Цела Яго і пілі Кроў Яго, і вернік можа, як у нас, у Докшыцах, напрыклад, хоць два разы ў дзень прыйсці на святую Імшу і ўзмацніць сябе Целам Езуса Хрыста. Але што з хворымі? Што з тымі, хто знаходзіцца ў зняволенні? Што з тымі, хто не можа ўдзелічаць у Сакрамэнце фізічна? На гэтае пытанне ёсць адказ: чалавек мае магчымасць атрымліваць духоўную камунію і злучацца з Ім праз вялікае прагненне. Бо Езуса атрымліваем не толькі матэрыяльна ў постаці хлеба, але і духоўна. Што датычыцца сужэнстваў, пра якія вы сказалі, або пра тыя, якія  разышліся і па пэўных прычынах не могуць прымаць камунію фактычна, то і ў іх выпадках  Камунія духоўная ў пэўным вымеры можа мець месца. Важна, каб сужэнцы самі мелі сапраўды вялікае прагненне злучыцца з Панам Богам праз Духа Святога, каб былі ад-крытыя на Збаўцу.
А што такое Эўхарыстычны пост?

 

Ліля:

– Эўхарыстычны пост папярэ-джвае прыняцце святой Камуніі. У першыя вякі хрысціянства існавала правіла: калі чалавек рыхтуецца да святой Камуніі, то ад 12 гадзін ночы ён не павінен быў ўжываць ані ежы, ані вады. Пасля было паслабленне гэтых правіл, і час посту скарачаўся да 3 гадзін, сёння – гэта адна гадзіна перад прыняццем святой Камуніі, а для хворых і састарэлых – усяго 15 хвілін.

 

Вядучы:

У Апакаліпсісе Езус называе сябе Альфай і Амегай, пачаткам  і канцом, Першым і Апошнім, бо "альфа" – гэта першая, а "амега"  – апошняя  літара  грэцкага алфавіта.Гэтым літарам заўсёды надавалася  сімвалічнае значэнне.

У Апакаліпсісе Езус называе сябе Альфай і Амегай, пачаткам і канцом, Першым і Апошнім, бо «альфа» – гэта першая, а «амега» – апошняя літара грэцкага алфавіта.Гэтым літарам заўсёды надавалася сімвалічнае значэнне.

– Для чаго існуе гэты пост? І чаму менавіта перад святой Камуніяй, а не перад споведдзю, напрыклад?

 

Алена:
 – Для таго, каб чалавек адчуў эўхарыстычны голад, і каб стан яго быў не ежаю задаволены, не расслаблены, а сканцэнтрыраваны на прыняцці эўхарыстычнай ласкі.

 

Ліля:
– …каб чалавек больш яскрава адчуў смак  духоўнага  хлеба. Ну а хвораму  або  састарэламу  чалавеку  дазваляецца прымаць і лекі, і напоі.

 

Бр. Карнэлій:
– Ведаю біскупа, які і сёння перад святой Імшой не ўжывае нічога. І робіць гэта для таго, каб асабліва ўшанаваць  Цела і Кроў Езуса Хрыста.

 

Вядучы:

–  Эўхарыстычны пост быў устаноўлены Касцёлам перш за ўсё для таго, каб падкрэсліць, што не момант фізічнага спажывання хлеба ці віна падчас Эўхарыстыі

з’яўляецца самым  важным, а момант духоўнага яднання з Езусам, і гэта значна большы дар, значна глыбейшы, ён патрабуе і больш глыбокага асэнсавання, што

Ад першых трох літараў  імя "Езус" у  грэцкай  версіі было ўтворана  таксама  скарачэнне. Яно перайшло  ў лацінскую культуру, дзе да сённяшняга  дня ўжываецца  ў  форме   IHS.

Ад першых трох літараў імя «Езус» у грэцкай версіі было ўтворана таксама скарачэнне. Яно перайшло ў лацінскую культуру, дзе да сённяшняга дня ўжываецца ў форме IHS.

прыняты хлеб ці віно становіцца чымсьці невымерна цэнным. І тут давайце паразважаем наогул: што такое пост?

 

с. Надзея:
– Пост – гэта пакута.

 

Ліля:
– Прыклад пакуты і посту даў нам Езус Хрыстус, і нашая пакута – гэта частка Ягонай пакуты. Але хіба можна адно з другім  параўняць? Наш пост – гэта толькі  частковае абмяжоўванне самога сябе, нейкае цярпенне, дыскамфорт, а ў параўнанні з пакутай Езуса Хрыста –мізэрнасць. Перажываючы яе, мне здаецца, кожны чалавек задае сабе пытанне: Хрыстус цярпеў, а як бы я паводзіў сябе, ці здолею  вытрымаць хоць гэтае часовае ўстрыманне ад ежы? Мая пакута маленькая, нязначная, Езус пераносіў  непараўнальна цяжэйшую…

 

Вядучы:
– Вось бачыце, чым можа стацца  пост для хрысціяніна – часам выпрабавання на духоўную моц. Сапраўды,  пакута  ў разуменні Касцёла – гэта не кара, якую чалавек сам сабе вызначыў, а шлях, якім ён сябе ўдасканальвае. Момант ачысціцца ад пэўных рэчаў, якія перашкаджаюць, пазбавіцца іх, каб прыйсці  да  нечага большага і прыгажэйшага. Чалавек абмяжоўвае сябе, каб  чагосьці  дасягнуць, а калі гаворым пра Эўхарыстычны пост  – каб прыняць Пана Бога  ў сваё сэрца, у сваё цела і ўзмацніцца Ім! А зараз успомніце, калі ласка, што такое пурыфікацыя, што  за дзіўнае слова?

 

Ліля:
– Слова  гэтае  паходзіць з ла-цінскай мовы і азначае “чысціць”, “ачышчаць”. Падчас святой Імшы – гэта абрад, момант  ачышчэння святаром патэны і келіха ад Цела і Крыві Езуса Хрыста пасля ўдзялення святой Камуніі.

 

Вядучы:
– Так, святар ачышчае патэну і келіх ад астаткаў Цела і Крыві Хрыста. Але навошта?

 

с. Надзея:
– Мы, хрысціяне-католікі, верым, што ў кожнай, нават самай маленькай крошачцы хлеба, у кожнай кропельцы віна ўтоены цэлы Жывы Езус Хрыстус. І як Езус раздзяляецца на ўсіх, так і гэтыя крошачкі і кропелькі распускаюцца ў вадзе, каб ні адна часцінка Езуса не змарнавалася ўжо пасля абраду прыняцця святой Камуніі. Бачым, што святар спажывае гэтую ваду, пасля ачышчае патэну і  келіх.  

 

Вядучы:
– Касцёл клапоціцца  аб тым, каб Цела  і Кроў Езуса Хрыста былі годна ўшанаваныя, пільнуе, каб ні адна кропля Найсвяцейшага Сакрамэнту не трапіла ў непатрэбнае месца. Я чуў  гісторыю, якая адбылася ў адным праваслаўным храме. Падчас святой Камуніі жанчына трымала на руках маленькае дзіця, яно неяк штурхнула рукою,  і келіх, у якім былі Найсвяцейшыя Цела і Кроў Хрыста, упаў  на падлогу. Святар, не раздумваючы, лёг на тую ж падлогу і вуснамі пачаў збіраць Найсвяцейшыя  Дары. Разумеў, што гэта значна большае за нейкія там патрабаванні  правіл санітарыі і гігіены. Разумеў, што ратуе нешта невыказна  высокае, святое – ратуе Бога, які прыходзіць да нас у таямніцы Эўхарыстыі. Патрэбна, каб адносіны чалавека  да гэтых крухкіх постацяў былі годныя.
Якую малітву прамаўляе святар пасля святой Камуніі?

 

с. Ганна:
–  Малітва, якою святар пасля святой Камуніі заканчвае літургію,  нагадвае калекту, бо ў ёй аб’ядноўваецца, злучаецца ў адно цэлае падзяка вернікаў эўхарыстычнаму Хрысту, падкрэсліваецца  веліч атрыманага намі дару, а таксама выражаецца просьба,  каб гэты дар не быў змарнаваны, а прынёс шчодрыя плёны і дзейнічаў у вечнасці.

 

Вядучы:
– Так, малітва пасля святой Камуніі  – гэта перш за ўсё малітва падзякі за атрыманы сакрамэнт Эўхарыстыі, але адначасова просьба яшчэ і аб тым, каб гэты духоўны набытак не стаўся кароткачасовым, каб ласкі, атрыманыя праз ахвяру Езуса Хрыста , праз  сустрэчу з Богам у Эўхарыстыі трывалі надалей у нашым зямным жыцці і ў жыцці вечным. Каб жыццё у касцёле не адрознівалася ад жыцця па-за касцёлам, каб гэтыя людскія жыцці перапляталіся і станавіліся адным цэлым. Упэўнены, што, калі вернік свядома ўдзельнічае ў  найсвяцейшых таямніцах, Бог адорвае яго перш за ўсё разуменнем таго, што адбываецца на алтары, і ўзмацняе яго духоўна, надае фізічнай моцы і сілы. Сведчанні вернікаў аб гэтым асабіста я  чуў мноства разоў.

 

Пасяджэнне ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах завяршылася супольнай  малітвай-падзякай Богу за сустрэчу.

 

Запісала Раіса СУШКО.
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий