«Круглый стол» журнала «Дыялог»

Што такое Эўхарыстыя, ведаюць усе вернікі. Але ці ўсе мы   глыбока задумваемся над тым, як гэты знак адзінства, гэтая повязь любові,   гэтая пасхальная гасціна, на якой прымаем Хрыста, напаўняе нашыя душы ласкай? Як уздзейнічае на нас?  Рэдакцыя часопіса “Дыялог” прапанавала касцёльным супольнасцям, таксама асобным групам вернікаў паразважаць над тэмай  Эўхарыстыі за “круглым сталом”.   

 

 

Жывая вада

 

 

Другое пасяджэнне за “Круглым сталом”, на якім працягвалася размова аб велічы і плёнах Эўхарыстыі, адбылося ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку. У ім прымалі ўдзел парафіяне Іван Закрэўскі, Тэрэса Родчанка, Вераніка Раецкая, Наталля Стацэвіч, Сяргей Краскоўскі, Валянціна Булька, Анжэліка Краскоўская,  Сяргей Русак, Марына Раманчук, Ганна Антаненка. Вядучым яго быў пробашч парафіі кс. Юрый ЖЭГАРЫН, доктар тэалагічных навук.
Разважанні на тэму Эўхарыстыі пачаліся з супольнай малітвы. Удзельнікі прасілі Духа Святога, каб асвяціў іх розум і сэрцы, каб дапамог засяродзіцца на тым галоўным, што адбываецца падчас сакрамэнту Эўхарыстыі, якую Езус абвясціў у сваім навучанні і ўстанавіў, сказаўшы на Апошняй Вячэры: “Гэта чы-ніце на Маю памяць”.

 

 

Вядучы: f-str-19
– А зараз успомніце, калі ласка, у які момант прыйшло да вас усведамленне  выразаў, якія ўжывае ксёндз, цэлебруючы Эўхарыстыю: “Бярыце і ешце з гэтага ўсе, бо гэта ёсць Цела Маё…”, “Бярыце і піце з яго ўсе, бо гэта ёсць келіх Крыві  Маёй…”? Што азначаюць яны для вас асабіста?

 

Валянціна:f-str-20
– Галоўнае, што адбываецца падчас Эўхарыстыі,  – гэта пераўтварэнне хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста, яно прысутнічае рэальна. Успрымаю ўсё гэта толькі розумам, дзякуючы атрыманым ведам, адчуць – пакуль не магу.

 

 

Анжэліка:
– Разуменне велічы Сакрамэнту, усведамленне нашага яднання  з нябеснай f-str-21літургіяй прыйшло да мяне пасля нашых малітоўных сустрэч, асабліва – пасля Усялюбскіх рэкалекцый.

 

Сяргей Краскоўскі:
– А для мяне – пасля вывучэння нашага курса хрысціянскіх ведаў пад назваю “Альфа”.

 

Наталля:
– Пасля малітоўных сустрэч – адназначна. Раней ха-дзіла ў касцёл, не даючы сабе клопату глыбока задумвацца над тымі чынамі, у якіх і сама ўдзельнічала. Нядзелька – пайсці да касцёла, пасля  споведзі – прыняць Цела Хрыста… Ну, так трэба… А  сёння  разглядаю ўсё гэта як ачышчэнне душы, і ва  мне прысутнічае ўражанне: чым больш даведваюся – тым больш таямніц адкрываецца, і тым больш  хочацца пазнаваць яшчэ…

 

"Пан з вамі" – гэта і пры-вітанне, і паведамленне, і пажаданне. Такім  чынам  святар сцвярджае прысутнасць Пана ў супольнасці.

«Пан з вамі» – гэта і пры-вітанне, і паведамленне, і пажаданне. Такім чынам святар сцвярджае прысутнасць Пана ў супольнасці.

Тэрэса:
– На мой погляд, усведамленне дароў Езуса Хрыста прыходзіць не раптоўна. Калі пачынаеш хадзіць да касцёла не проста “адбыць” набажэнства, пасядзеўшы ў лаўках, а ідзеш з адкрытаю душою, прагненнем пазнаць Бога глыбей, калі будзеш уважліва слухаць казанні святара і прапусціш праз сваё сэрца ўсё, што адбываецца вакол алтара, –  Бог адорыць цябе  разуменнем.

 

 

 

 

 Вядучы:

– Сапраўды, Эўхарыстыя – не проста сумесная  малітва. У перакладзе з грэчаскай мовы  тэрмін Эўхарыстыя  азначае: падзяка, удзячнасць, на  рускай мове – благодарение. Па-дзяка Богу за

Ушанаванне алтара пацалункам з'яўляецца асаблівым  літургічным  жэстам. Падчас святой Імшы святар  цалуе  алтар перад пачаткам   і на заканчэнне  Эўхарыстыі.

Ушанаванне алтара пацалункам з’яўляецца асаблівым літургічным жэстам. Падчас святой Імшы святар цалуе алтар перад пачаткам і на заканчэнне Эўхарыстыі.

бясцэнны дар, які адбываецца на алтары. Эўхарыстыя – гэта месца, дзе неба злучаецца з зямлёй; дзе прысутнічае Сам Бог;  дзе адбываецца самая важнейшая таямніца – у момант, калі хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Хрыста. Гэта здзяйсняецца  праз дзейснасць  слоў Хрыста і дзеянне Духа Святога.  І гэта ёсць самы вялікі цуд. Многія людзі  шукаюць цудаў за далёкімі межамі –  “нетленные мощи”, “мироточащие иконы”, забываючыся, што  падчас кожнай святой Імшы  Бог сам прыходзіць на алтар, каб быць з чалавекам, паяднацца з ім. Бог дае нам дар, і мы прымаем яго. І не трэба далёка ехаць –  Езус побач з намі штодзённа… І калі з вераю падыходзім да гэтага дару, Бог пасылае  нам плёны.

Згодзен з вашымі выказваннямі ў тым сэнсе, што наведванне касцёла не павінна быць традыцыяй (у такім выпадку можа стаць нецікавым і руцінным). Удзел у святых сакрамэнтах Касцёла павінен быць патрэбаю душы. Мяне моцна ўразіла сведчанне

"Спавядаюся Богу Ўсемагутнаму і вам, браты і сёстры, што зграшыў я вельмі думкаю, словам, учынкам  і занядбаннем: мая  віна..."

«Спавядаюся Богу Ўсемагутнаму і вам, браты і сёстры, што зграшыў я вельмі думкаю, словам, учынкам і занядбаннем: мая віна…»

адной 24-гадовай дзяўчыны, якая расказала, што падчас малітоўнай сустрэчы ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, дзе маліліся з просьбай, каб Дух Святы  напоўніў сэрцы розумам, мудрасцю, пабожнасцю, яна ўпершыню адчула  голад Эўхарыстыі.  Цэлебравалася  святая Імша, гучалі словы  першага чытання Евангелля, і ёй так моцна захацелася піць, што, як пры-зналася пазней,   “гатова была паўзці да алтара, каб прыняць Цела Пана Езуса; не магла дачакаццца, пакуль святар пачне ўдзяляць святую Камунію”. Навяртанне перажыла падчас малітвы, прычым адчула востра, можна сказаць, на цялесным узроўні. Чуць такое сведчанне з вуснаў свецкага чалавека для мяне было таксама вялікай рэччу.
 А  хто з вас можа сказаць, што, ідучы на святую Імшу, маеце поўнае прадчуванне, разуменне,  што накіроўваецеся для ўдзелу ў чымсьці моцна значным і вялікім?

 

Ганна:
– Хадзіць да касцёла з усведамленнем, што мне гэта па-трэбна, пачала год назад (у дзяцінстве касцёл быў для мяне проста прыгожым аб’ектам архітэктуры).  І зараз маю такое дваякае пачуццё: з аднаго боку я ў роспачы, што  не перажыла яшчэ таго, што перажываеце падчас Імшы, падчас споведзі вы, даўно практыкуючыя вернікі, а з другога –  у душы вялікая радасць, што я  побач з вамі  набыла веды,  першы духоўны вопыт, зразумела, што крок у накірунку Бога – самы важны, які павінен зрабіць чалавек. Толькі да гэтага трэба рыхтавацца.

f-str-22

 
Марына:
– І да мяне гэтае разуменне прыйшло не адразу, яно не застыла на месцы, а ўзбагачаецца з кожнай святой Імшой, з кожным казаннем святара. На мой погляд, яно непасрэдна залежыць ад духоўнага вопыту.

 

Сяргей Русак:
– Мяне ў касцёл вадзіла ў дзяцінстве бабуля, а ўсведамленне, што гэта патрэбна мне самому, прыйшло ужо ў сталым узросце.  Жаданне пазнаваць Бога, узрастаць у веры ўзмацнілі рэкалекцыі, духоўная  літаратура.f-str-23

 

 
Валянціна:
– На  апошніх нашых рэкалекцыях ксёндз сказаў, што сваім духоўным вопытам трэба дзяліцца. У мяне такі вопыт быў, я моцна перажыла яго, але дзялілася  толькі са сваёю сям’ёю. Сумнявалася:  можа, не павераць іншыя людзі. А было гэта пасля смерці маёй мамы, пасля  наведвання Ватыкана: Езус Хрыстус насіў мяне на руках, паказаў маю смерць, паказаў мой апошні прыстанак і акунуў маю істоту  ў незвычайнае святло. Мне было вельмі радасна і ўтульна, была перакананая, што гэта ўжо да канца жыцця. Але тое  адчуванне прайшло, і зараз усім f-str-24сэрцам жадаю спазнаць радасць і глыбіню Эўхарыстыі, каб перажываць яе, як тую незвычайную сустрэчу з Хрыстом.  

 

Сяргей Краскоўскі:
– Разуменне значнасці і велічы святой Імшы прыйшло ў сталым узросце, можа, калі сын наш рыхтаваўся і прымаў  першую Камунію. Але сёння магу пра сябе сказаць, што ўдзел ў набажэнстве  стаў са-праўды патрэбаю душы, хоць і разумею: колькі трэба яшчэ пазнаць на гэтым шляху!

 

Наталля:f-str-25
–  І веліч Эўхарыстыі, і значнасць яе,  і найбольшы для сябе плён адчуваю тады, калі ў касцёл не іду, а лячу на крылах, калі душа мая моцна прагне там быць (на жаль, так бывае не заўсёды). Першы раз такое адчуванне з’явілася ў  момант  Сакрамэнту шлюбу з мужам,  другі раз перажыла яго пасля бежмавання ў касцёле. Добра разумею, што маю веру ўзмацняюць знакі, якія час ад часу падае мне Бог.  Раскажу пра адзін з іх. Тры гады таму у складзе групы была ў Ерузалеме. Зайшлі мы ў Храм Гроба Гасподня, там, дзе пахаваны Езус Хрыстус. Месца нямнога, уваходзіць трэба па аднаму-двое, і я чакала сваёй чаргі. Стаю, спантанна закрыла вочы і раптам думка: знаходжуся ў такім святым месцы! А што там зараз дома? Што мяне чакае? І бачу такую карціну: праваслаўны крыж, ён паднімаецца ў неба,  вакол яго – святло.  Падумала: мой крыж… (бо акурат рыхтавалася да хірургічнай аперацыі). Час пілігрымкі праляцеў, у Мінску сустрэў мяне муж. Селі ў машыну, і я пытаюся: “Што здарылася дома?”. А ён у мяне: “А чаму так пытаеш?”. “Адкажу потым”, – сказала я. “Памерла мая цёця”, – адказаў мне муж. Яго цёця была праваслаўная. Вось аб чым Бог падаў мне знак. Такіх знакаў было многа. І, шчыра скажу, калі раней былі сумненні, ці ёсць Бог ці не, то зараз мая вера ўзмацняецца з кожным днём, і святая Імша для мяне – урачыстасць, на якую нешта моцна кліча… Нават не ведаю што.

 

Вераніка:
– Святая Імша ў касцёле для нашай сям’і заўсёды свята, і ўсё, што там адбываецца, мае вялікае значэнне. Асабліва  моцна адчула гэта, калі ў жыцці здарыліся непрыемныя падзеі.

 

Тэрэса:
– Я – веруючая з дзяцінства, памятаю, як мы, малыя дзеці, перад снеданнем кленчылі і маліліся разам з мамаю, таму наведванне касцёла, удзел у набажэнствах для нас было справай натуральнай і абавязковай. За дапамогай звярталіся да Бога, бо ведалі, што толькі Ён дапамагае. І гэтае перакананне засталося на ўсё жыццё. Лічу, у  Бога на кожнага чалавека ёсць  час асаблівай увагі. Асабіста я такі час адчула, калі ўдзельнічала ў рэкалекцыях, што праводзіліся ў Шчучыне. Сядзела ў лаўках каля алтара Маці Божай, сядзела не адна, з нашымі вернікамі, і такі жаль мяне ахапіў – пачала плакаць, хоць сама і не разумела, чаго я плачу. І тут  чую:  сястра Станіслава з Кракава прамаўляе словы акурат пра мяне. Называе, дзе я сяджу (а людзей было так многа, што адна другую мы не бачылі), колькі мне гадоў, у чым я адзета, якога колеру ў мяне валасы, а далей – якія праблемы ў  маім сямейным жыцці… “Божа мой, што гэта робіцца?” – думала я, а слёзы ўжо сыпаліся градам. Пасля голас сястры стаў сціхаць, мне станавілася лягчэй, а неўзабаве стала зусім лёгка, і я супакоілася. Пасля набажэнства падыйшла да ксяндза і запытала: “Што магло быць са мною?”. Ён сказаў: “На цябе сышоў  Святы Дух, ты атрымала  ласку Бога”.  І зараз я да Бога моцна адкрытая. Не ведаю, ці чуе Ён мяне заўсёды, але звяртаюся  з просьбамі – толькі да Яго.

 

Вядучы:
– Бог чуе нас заўсёды. Тое, што адчуваем падчас Эўхарыстыі, – гэта знаходжанне з Богам, паяднанне з Ім.  Усведамленне і разуменне гэтага са-гравае, акрыляе нас, але мы не павінны прывязваць веру да сваіх эмоцый, пачуццяў, бо вера – гэта не эмоцыі і не пачуцці, а перакананне душы. Нешта можам адчуваць сёння, а не адчуваць заўтра. Такія хвіліны вы-прабаванняў Бог нам дапускае,  такі духоўны  крызіс дае пазнаць,  што мы не адчуваем прысутнасці Яго. Але Пан дае нам і такія моманты, калі прагнем маліцца, быць на святой Імшы, і праз іх  Бог нас узмацняе. Падчас гэтых своеасаблівых Божых “тэстаў” важна, каб мы засталіся вернымі Яму,  не пахіснуліся, хоць Яго не заўсёды адчуваем. Памятаеце, у фільме, які  мы з вамі глядзелі: жанчына засумнявалася, ці чуе яе Бог (бо ёй не адказвае).   Што сказаў ёй на гэта бацька? А бацька задаў пытанне: “Што робіць экзаменатар падчас экзамену?..  Маўчыць! Слухае!”. Так і Бог: слухае!
Давайце  паразважаем: што павінен зрабіць вернік, каб перажыць святую Імшу плённа?

 

 

– Трэба пабыць у споведзі, перажыць пакаянне.
– Адкінуць лішнія думкі, аддацца малітве.
– Адкрыць сваё сэрца.
– Пакінуць свае клопаты і думаць пра інтэнцыю.

 

Вядучы:
– Адкрыць сэрца – правільна, але як гэта зрабіць? Відаць, адразу трэба падрыхтавацца, настроіцца на  тое, дзеля чаго ты прышоў. А яшчэ вельмі важна памаліцца перад пачаткам святой Імшы. А як на практыцы? Часам карціна такая: ксёндз ужо выйшаў да алтара, прамовіў “У Імя Айца, Сына і Святога Духа…”, а парафіяне ўсё яшчэ спешна залятаюць, стукаюць дзвярыма, прысутныя нервова азіраюцца… Цяпер звернемся да такога простага  жыццёвага прыкладу:  калі вы збіраецеся на які-небудзь важны прыём, наносіце візіт якой-небудзь важнай асобе, што робіце? Распланоўваеце ўсё да дробязей: з кім пайсці, ва што апрануцца, што сказаць, як усміхнуцца… І ніхто пры гэтым не спазняецца! Усе разумеюць, што часам гэта для нас – экзамен, ад якога ў далейшым будзе шмат залежыць… Так і перад святой Імшой: трэба заўсёды мець 10-15 хвілін, каб супакоіцца, а яшчэ лепей – прыйсці ў касцёл за паўгадзіны, каб аддаць свае праблемы Богу, засяродзіцца, настроіцца на адданне  Яму свайго  сэрца. “Толькі я і Ён, толькі я і Ты, гэты час – толькі для нас, нічога іншага не існуе…”. У падрыхтоўцы  сэрца да святой Імшы раю скарыстацца  малітвай святога Тамаша Аквінскага.
А зараз застановімся на паняцці “пакаянне”, вы яго першым назвалі: што яно азначае і як адбываецца?

 

Валянціна:
– Перад тым, як ісці ў касцёл, каб прыняць сакрамэнт Пакаяння, малюся дома і ў шчырасці сэрца называю свае грахі. Перакананая, што на споведзь іду не да святара, а менавіта да Езуса, па гэтай прычыне мне незалежна, хто сядзіць у канфесіянале. Прыходжу і пачынаю маліцца: да Духа Святога, да Маці Божай, да  свайго анёла-ахоўніка, каб дапамагалі мне, а сама сабе кажу: тут – Езус Хрыстус, я прыйшла да Яго; хачу прытуліцца да Яго, сказаць Яму ўсё на вушка. Розумам сваім дэкларырую, як тая самарытанка, што толькі тут, куды зараз прыйшла,  – жывая вада, і прагну адчуць яе сэрцам. Бывае, нават пішу, у чым хачу пры-знацца і пакаяцца. А бывае падчас   споведзі так моцна хвалююся, што скажу тое, аб  чым не збіралася гаварыць.

 

 
Вядучы:
– Акрамя сакрамэнту Пакаяння, існуе некалькі спосабаў чыну пакаяння. Што дае чын пакаяння?

 

– Іван:
– Мы раскайваемся ў сваіх паўсядзённых грахах, вызнаём іх публічна, пры ўсёй касцёльнай  супольнасці, і душа ачышчаецца.

 

Вядучы:
– Так, каб прыступіць да стала Пана Бога, мы павінны быць чыстымі ад граху, у які чалавек трапляе амаль што-дзённа. Ачышчаючы сваю душу – адчыняем сэрца, даём магчымасць Богу ўздзейнічаць на наш унутраны свет, змяняць яго. Існуюць некалькі спосабаў чыну пакаяння, але на практыцы часцей  сустракаюцца пераважна два: калі прамаўляем “Спавядаюся Богу Ўсемагутнаму…”, калі просім “Пане, змілуйся над намі…”. Мы не толькі самі раскаіваемся ў сваіх грахах, перажываем душэўную скруху, але і просім Бога, каб праявіў да нас міласэрнасць. Дарэчы, адкуль пайшло “Змілуйся над намі”, у якім сюжэце з Бібліі вы пра гэта чыталі?

 

Валянціна:
– Калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі, Яго па-клікаў сляпы жабрак, што ся-дзеў каля дарогі: “Сыне Давіда, Езусе, змілуйся нада мною!”. Натоўп прыказваў яму замаўчаць, а сляпы зноў крычаў: “…змілуйся нада мною”. І Бог аздаравіў, сказаўшы: “Вера твая ўратавала цябе”.

 

Вядучы:
– А ці можаце сказаць, адкуль пайшоў жэст  удараць сябе ў грудзі, прамаўляючы падчас чыну пакаяння “мая віна…”?

 

Валянціна:
– Двое зайшлі у храм – фарысей і мытнік. Фарысей, молячыся, дзякаваў Богу за тое, што ён не такі, як усе іншыя, ён  надзвычайны, а мытнік, баючыся нават вочы падняць да неба, удараў сябе ў грудзі і прасіў: “Божа, будзь міласэрны да мяне, грэшніка!”.

 

Вядучы:
– Працягваем размову пра жэсты і знакі. Чаму на  пачатку святой Імшы святар цалуе алтар?

 

Наталля:
– Таму што алтар – гэта Божы прыстол.  

 

Вядучы:
– Алтар азначае таксама Самога Езуса. У Бібліі напісана, што “Езус стаў і алтаром, і ахвярай”. Пацалунак выражае пашану, любоў, блізкасць, адданасць. Цалуем крыж, бо шануем Хрыста, цалуем рэліквіі святых, ружанец –  таму што мы перакананыя: любім Езуса, а Ён – цэнтр, з Ім усё звязана. А што азначае знак крыжа?

 

Наталля:
– Знак крыжа вядомы ўсім нам з дзяцінства, гэта – вы-знанне веры ў Хрыста, Які памёр і ўваскрос, даючы нам збаўленне.

 

Вядучы:
– Так, знак крыжа – сімвал ахвярнай любові Бога. Мы чынім гэты знак  у імя Найсвяцейшай Тройцы – Айца, Сына і Святога Духа. Не зрабіўшы знака крыжа, не пачынаем ніякую працу, не распачынаем пасілак, не адпраўляемся ў дарогу… Робячы знак крыжа, прыпамінаем сабе, што праз сакрамэнт Хросту, праз яднанне з Богам мы ўключаныя ў жыццё Найсвяцейшай Тройцы; праз  знак крыжа прызываем моц і сілу Бога, каб яны дзейнічалі ў нашым жыцці. Знакам крыжа пачынаецца кожная святая Імша, кожная малітва, кожная сустрэча з Богам.
А зараз звернемся да формаў удзелу верніка ў святой Імшы. Што яму патрэбна абавязкова ведаць, чаго прытрымлівацца падчас набажэнства?

 

– Трэба спяваць!
– Праяўляць сакральнае маўчанне.
– Памятаць, да Каго ты прыйшоў.
– Зрабіць так, каб нічога не перашкаджала.
– Дакладна ведаць парадак набажэнства.

 

Вядучы:
– Вы правільна сказалі: трэба спяваць, праслаўляць Бога, таму мы з вамі і вучымся духоўнаму спеву, які выкарыстоўваецца для большай  ўрачыстасці цэлебрацыі. Святая Імша складаецца з двух частак: з літургіі слова і эўхарыстычнай літургіі, якія цесна звязаны паміж сабою.  А ці памятаеце, аб чым гавораць жэсты і знакі, якія выкарыстоўваюцца падчас набажэнства? Калі мы стаім – гэта што азначае?

 

Наталля:
– Выказваецца пашана і па-дзяка  Богу, гатоўнасць і абяцанне ператварыць слова ў справу.

 

Вядучы:  
– А  калі сядзім?…

 

Сяргей Краскоўскі:
– Падкрэсліваем, што Ён – наш настаўнік, а мы – Яго вучні і ўважліва слухаем.

 

Вядучы:
– А калі кленчым?…

 

Валянціна:
– Гэта пакаянне, пакора адносна Бога, прыманне Яго волі.

 

Вядучы:
– А што такое сакральнае маўчанне?

 

 

Наталля:
– Лічу, што чалавек нават, калі маўчыць, то ўсё роўна аб нечым  думае…

 

Вядучы:
– Сакральнае маўчанне не азначае стану, калі чалавек нічога не агучвае, ні да кога не звяртаецца… Сакральнае маўчанне расцэньваецца як частка літургічнага дзеяння, падчас якога чалавек моцна засяро-джваецца ў сабе, праслаўляе ў сваім сэрцы Бога, перажывае асобую Божую ласку.

 

 

 …Пасяджэнне доўжылася некалькі гадзін, вернікі дзяліліся сведчаннямі, выказвалі  меркаванні, задавалі пытанні, а мяне не пакідала ўражанне, быццам трапіла ў дружную, цёплую сям’ю, дзе ўсе адзін другому рады, дзе пануе шчырасць, а галоўнае – у якой жыве Бог.  Адзначылі прыгажосць і глыбокі змест добра вядомага ўсім вітання “Пан з вамі” і адказу на яго – “І з духам тваім”; нагадалі гісторыю паходжання гімна “Хвала на вышынях” – найбольш старадаўняга і акружанага  асаблівай пашанай, і задума-ліся: а якімі будуць іх першыя крокі пасля сённяшняга пася-джэння. Перад развітаннем падзякавалі Богу за сакрамэнт Эўхарыстыі, за дар святарства, праз які яна заўсёды жывая,  і за шчырую сустрэчу за “круглым сталом”.

 

 

 Запісала Раіса СУШКО
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий