Марыя з Назарэту

Калі Ганна з вялікім збанам на галаве хадзіла па воду да студні, заўсёды сустракала дачушку суседзяў, Мірыям, са смешнымі ямачкамі на бародцы. “Ах,  якое прыгожае дзіцятка, можа і нас Усявышні адорыць калі-небудзь патомствам”, – уздыхала ў сваёй душы Ганна. Надзея была тым большая, што Мірыям нарадзілася ў бацькоў немаладога ўзросту, якія, як казалі людзі, вымалілі яе ў Бога. Ганна і Яўхім ад 20 гадоў былі ў шлюбе, але дзяцей не мелі. Саромеліся людзей, бо бясплоднасць лічылася ў Ізраэлі караю Божаю і ганьбаю.  Аднак ніколі не пераставалі верыць, што Бог дасць ім напрыканцы патомка і абяцалі, што яны прысвяцяць яго службе Богу. Для гэтага, поўныя веры і надзеі, штогод ішлі са свайго Назарэту  ў Ерузалем, на Ўрачыстасць Пасвячэння Святыні.

Першая і найвярнейшаяf-str-13 copy

Астатні  побыт  у  Святыні  быў  для  Ганны  і  Яўхіма вельмі непрыемным. Калі Яўхім, разам з іншымі мужчынамі, складаў сваю ахвяру, заўважыў яго сярод  тлуму  найвышэйшы  каплан і без усялякай далікатнасці сказаў, што  дары  яго не могуць быць прыемныя  Богу, бо  Бог  дазнаўся, што  той  не  мае патомства. У Бібліі  сказана, што  той  у  Ізраэлі,  хто  не  мае  патомка  мужчынскага роду, пракляты. Каплан  параіў   Яўхіму,  які  надта  застыдзіўся, каб пазбыўся  гэтага  пракляцця  праз  нараджэнне  патомка, і  ўжо тады  будзе  магчы  злажыць  ахвяру ў Святыні. Яўхім з таго часу пачаў пазбягаць людзей, але веру ў Міласэрнасць Бога не страціў.
Вялікую  неспадзянку, радасць і  ўсхваляванне  перажылі амаль што страціўшыя надзею Ганна і Яўхім, калі Бог, урэшце, праліў на іх сваю ласку.
Праз  некаторы  час  Ганна  зачала  і  нарадзіла  дачушку, якой далі імя Марыя. Адбывалася  гэта паміж 18 і 16 годам да н.э. Прайшлі тры гады, і  бацькі аддалі дзяўчынку ў  Святыню  Панскую, складаючы  належныя дары. Марыя  падрастала ў цнотах, узбуджаючы зайздрасць усіх бацькоў у Назарэце.

Калі  дасягнула  паўналецця, засталася  нарачонай з Юзафам, цесляром з Назарэту, які паходзіў з каралеўскага  роду Давіда, – мужам  дастойным  і справядлівым. Пасля  нараджэння  Езуса – згодна з провідам Божым – Марыя  засталася Паннаю, а Юзаф гэта шанаваў.

“Вось я, слуга Пана”

Джота  дзі  Бандонэ ( каля 1266 – 1337). "Спатканне  Яўхіма  і  Ганны  каля  Залатой  Брамы", Падва.

Джота дзі Бандонэ ( каля 1266 – 1337). «Спатканне Яўхіма і Ганны каля Залатой Брамы», Падва.

Цяжка сабе ўявіць, што адчувала сціплая яўрэйская дзяўчына ў момант, калі з’явіўся перад ёю пасланец Божы. Адбылося гэта ў  Назарэце, калі сваячка Марыі,  Альжбета,  вядомая як бясплодная, ужо шэсць месяцаў насіла ва ўлонні св. Яна Хрысціцеля.
Анёл Габрыэль увайшоў у дом Марыі, віншуючы яе словамі: “Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі”. Дзяўчына засаромелася і пачала думаць, што магло абазначаць такое прывітанне. Але  анёл  адразу паспяшыў з тлумачэннем, якое яе ашаламіла. “Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш  Сына, і  дасі  Яму  імя Езус. Ён будзе вялікі  і  будзе названы Сынам  Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага,  і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а Валадарству Яго не будзе канца”.

Марыя, якая была заручана з Юзафам, але з ім яшчэ разам не жыла, не магла гэтага зразумець і запытала: “Як станецца гэта, калі я мужа не спазнала?”. Анёл адказаў: “Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што наро-дзіцца, будзе названа Сынам Божым”. Каб да канца пераканаць Марыю, анёл расказаў, як, дзякуючы Божаму ўмяшанню, яе сваячка Альжбета зачала ў старасці сына і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай. “Для Бога няма нічога немагчымага”. Калі гэта сказаў, Марыя без ваганняў адказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле Твайго слова”. І адышоў ад Яе анёл.

Адведзіны

 Дзерыц  Боўтс (1415 – 1475). "Сцэна Звеставання", Прадо, Мадрыд.

Дзерыц Боўтс (1415 – 1475). «Сцэна Звеставання», Прадо, Мадрыд.

Даведаўшыся ад анёла Габрыэля, што сваячка чакае дзіця, Марыя вырашыла адведаць яе. Накіравалася ў горад, які называецца сёння Айн-Карым. Калі  ўзрадаваная Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. Яна ўсклікнула моцным голасам, які па сённяшні дзень паўтараюць тыя, хто  шануе  Марыю: “Благаслаўлёны плод улоння Твайго”. Альжбета, асвечаная Святым Духам, нават падумаць не магла, што яе адведае сваячка Марыя, якая  не так даўно была яшчэ невялікаю дзяўчынкаю, а зараз Матка Пана. “І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам. І заспявала Марыя – “Велічае душа мая Пана”  – прыгожы  гімн пакланення і па-дзякі. Прабыла ў Альжбеты і Захарыі каля трох месяцаў, пасля чаго вярнулася дадому.
Дылемы св. Юзафа
Тым часам Юзаф меў вялікія перажыванні. Ведаючы, што Марыя цяжарная ўжо даўно, калі не жылі яшчэ разам, і ведаючы, што не яго гэтае Дзіця, і каб не зняславіць Марыю,  вырашыў паціху аддаліць Яе. Але ва сне з’явіўся яму анёл і запэўніў, што Марыя зачала ад Святога Духа. Так просты цясляр з Назарэту дачыніўся праз анёла да найбольшай таямніцы Бога: “Народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён збавіць свой народ ад грахоў”. Юзаф учыніў так, як наказаў яму анёл. Забраў

Марыю да сябе, не баючыся ніякіх людскіх плётак і выдумак. Даў Марыі столькі  любові, чуласці і апекі, што цяжкі перыяд  чакання нараджэння Дзіцяці быў для іх часам благаслаўлёным.
Але лёсам не было наканавана ім дачакаць хвіліны нараджэння  дзіцяці  ў  родным доме. Рымскі цар загадаў  зрабіць перапіс насельніцтва  ва ўсёй дзяржаве. Кожны дарослы мужчына павінен быў накіравацца да той мясцовасці, з  якой  паходзіў.  Ніякіх  ільготаў  не  было і для жанчын, што знаходзіліся ў благаслаўлёным стане, таму Юзаф вырушыў у дарогу з цяжарнай Марыяй. Накіраваўся ў Юдэю, у горад Давіда, так званы Бэтлеем, бо паходзіў з дому і роду Давіда.

Нараджэнне ў хляве

 Дзерыц  Боўтс (1415 – 1475).  "Нараджэнне  Езуса",  Прадо, Мадрыд.

Дзерыц Боўтс (1415 – 1475). «Нараджэнне Езуса», Прадо, Мадрыд.

Юзаф моцна баяўся таго падарожжа, але перад Марыяй нічога такога не паказваў. Дабраўшыся ў горад, Юзаф хадзіў ад гасцініцы да гасцініцы, пытаючы, ці ёсць свабодныя месцы, аднак усе былі занятыя тымі, хто прыехаў раней. Юзаф знайшоў месца ў хляве, дзе стаялі жывёлы. Там Марыя і нарадзіла Свайго першароднага Сына і, закутаўшы ў пялюшкі, паклала Яго ў яслі. Магло б здавацца, што Дзіця прыйшло на свет ва ўкрыцці, але ў хуткім часе  бацькі атрымалі чарговы знак  з неба, які пацвярджаў, што на свет не прыйшло звычайнае дзіця, а сам Збавіцель.

Чэсць пастухоў і мудрацоў

Дзіўна, што анёл не аб’явіў  гэтую навіну моцным таго свету, а толькі простым пастушкам, якія вартавалі ўначы статак. Як праяснела, стаў перад збянтэжанымі і   спалоханымі пастухамі і аб’явіў ім: “Абвяшчаю вам радасць вялікую, якая будзе  для  ўсяго народу: сёння ў горадзе Давіда нара-дзіўся вам Збаўца, якім ёсць Хрыстус  Пан. І вось вам знак: зной-дзеце Немаўля, спавітае і пакладзенае ў яслях”.
І адразу ж пастухі ўбачылі мноства  зыходзячых з неба іншых анёлаў, якія віталі Бога словамі: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі  спакой людзям добрай волі”.
Не толькі зацікаўленасць, але перад усім жаданне аддаць чэсць Богу стала прычынаю таго, што ўсе накіраваліся ў Бэтлеем. Хутка пабеглі да той пячоры і засталі там усё так, як апісваў нябесны пасланец. Расказалі Марыі і Юзафу ўсё тое, што пачулі ад анёла. Людзі, якіх сустрэлі пастухі, здзіўляліся  іх  роспаведам, бо сапраўды, хто б мог паверыць такім абарванцам. “Ну і пасрэд-нікаў выбраў сабе Бог”, – думаў кожны.

Але не былі яны адзінымі гасцямі ў пячоры. Яшчэ і мудрацы з Усходу, заўважыўшы зорку, якая абвясціла нараджэнне новага караля габрэйскага, ішлі па яе слядах, шукалі Яго, каб аддаць Яму паклон. У Ерузалеме весткаю аб нараджэнні новага ўладара напалохалі  цара Ірада. Урэшце, ідучы за зоркаю, дайшлі да пячоры, дзе знаходзілася Дзіцятка. Упалі на твар і пакланіліся Яму. Распакаваўшы свае скарбы, ахвяравалі Яму золата, кадзіла і міру. “Марыя захоўвала  ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім”.

“Тваю душу праколе меч”

Жан Поет (памёр каля 1490 г.), "Вяселле ў Кане Галілейскай", Нацыянальная  бібліятэка, Мадрыд.

Жан Поет (памёр каля 1490 г.), «Вяселле ў Кане Галілейскай»,
Нацыянальная бібліятэка, Мадрыд.

Марыя і Юзаф з вераю выканалі ўсё, што прадпісвала ім Права габрэйскае, дадалі абрад абразання сына, а пасля 40 дзён прынеслі Езуса да Ерузалемскай святыні, каб прадставіць Яго Пану. На ахвяру прынеслі  з сабою пару галубкоў.
Калі бацькі ўносілі Езуса да святыні, стаў перад ім старац Сімяон, абняў Дзіця і сказаў: “Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару”. А да Ягонай Маці накіраваў прароцкія словы: “Вось гэты прызначаны на падзенне  і на паўстанне многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся  думкі многіх сэрцаў”. Як  гэта бывае з кожным  прадказаннем, Марыя ў тую хвіліну не магла яшчэ поўнасцю зразумець значэння тых слоў, бо місія Яе Сына павінна была быць выканана ў будучыні.
Святой Сям’і  не прышлося пазнаць спакой. Зайздросны Ірад  выслаў у Бэтлеем і ваколіцы карнікаў, каб  забілі ўсіх хлопчыкаў ва ўзросце да двух гадоў. Юзаф, папярэджаны ва сне праз анёла, хутка спакаваў рэчы на осліка і разам з жонкаю і Дзіцяткам накіраваўся ў Егіпет. Засталіся яны там аж да смерці Ірада. А ўсё так сталася дзеля таго, каб споўніліся словы  Пана, сказаныя праз прарока: “З Егіпту паклікаў Сына майго”.
Святая Сям’я вярнулася ў Назарэт і на працягу некалькі гадоў жыла спакойным працоўным жыццём. Марыя вучыла Езуса малітвам, Юзаф прывучаў Яго да цяслярства. Езус быў любімы і сам любіў, як у звычайнай чалавечай сям’і. Як і іншыя  пабожныя  габрэйскія сем’і, Святая Сям’я разам  са сваім Сынам штогод накіроўвалася на Святую Пасху ў Ерузалем. Менавіта падчас гэтага  свята, калі  Езус  меў  12 гадоў, здарылася тое, што моцна парушыла спакойнае жыццё  Святой Сям’і. Па дарозе дадому бацькі не заўважылі, што  Сын застаўся ў  горадзе,  бо  думалі,  што пакінуў яго з тлумам родных. Пасля трох дзён пошуку знайшлі Яго ў святыні, сядзеў паміж настаўнікамі і задаваў ім пытанні, здзіўляючы іх хуткасцю свайго мыслення. Усхваляваная

Маці запытала Яго: “Дзіця, чаму Ты зрабіў нам так? Вось бацька Твой і Я  балюча перажывалі, чакаючы Цябе”. Езус  ім  адказаў:  “Чаго ж вы шукалі Мяне?  Ці не ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму?”. І тых слоў Марыя яшчэ не магла да канца  зразумець.

“Тое, што Ён скажа вам, зрабіце”

Джовані Беліні (1430 – 1516), " Ахвяраванне  Езуса  ў Святыні", Венецыя.

Джовані Беліні (1430 – 1516), » Ахвяраванне Езуса ў Святыні», Венецыя.

Калі Езус быў ужо дарослым, разам з сям’ёю быў запрошаны на  вяселле ў Кану Галілейскую. Усе знаёмыя разам бавіліся, аднак  распарадчык вяселля не прадбачыў, што так хутка скончыцца віно. Марыі зрабіўся жаль, што такая прыгожая бяседа хутка скончыцца, і звярнулася да Свайго  Сына  словамі: “Не маюць віна”. Езус публічна зрабіў вымову  Маці: “Ці гэта Мая або Твая справа, жанчына? Яшчэ не прыйшла гадзіна Мая”. Такім чынам хацеў Ёй сказаць, што ёсць роз-ніца паміж віном вясельным, пра якое гаварыла Марыя, і “новым віном”, якое будзе дадзена ў “га-дзіну” Яго смерці.
Марыя ведае, што Сын не адмовіць і не расчаруе. Таму звяртаецца да слугаў: “Тое, што  Ён скажа вам, зрабіце”. Яе словы падобны да старазапаветнага акту веры, выражанай словамі: “Зробім усё, што Пан сказаў”.

Езус даручыў напоўніць вадою шэсць вялікіх каменных збаноў, пасля зачарпнуць і аднесці кіраўніку вяселля. Калі той пакаштаваў вады, што стала віном, звярнуўся, у задуменні, да  жаніха: “Кожны чалавек  падае спачатку добрае віно, а  калі нап’юцца, тады  горшае. Ты  ж збярог добрае віно аж дагэтуль”. Гэта быў першы цуд Езуса.

З Сынам аж да Крыжа

Ніколас Поўсін (1594 – 1665), "Унебаўшэсце Марыі", Лувр, Парыж

Ніколас Поўсін (1594 – 1665), «Унебаўшэсце Марыі», Лувр, Парыж

Марыя заўсёды была побач з Езусам падчас Яго публічнай дзейнасці. Стала, аднак, такой ціхай, “эпізадычнай”, што пасля вяселля  ў  Кане  Галілейскай  Евангелле  аб   Ёй  не  ўспамінае. Напэўна, Маці Пана не карысталася спецыяльнымі  прывілеямі. Евангеліст  Лука ўспамінае, што, калі Марыя прыйшла  да  Езуса са сваімі роднымі, з-за  вялікага  тлуму  дайсці  да Яго не змаглі.
Можа, было  Ёй  прыкра, але, напэўна, прымала з пакораю тое, што  Яе Сын  умацоўваў Сваю сувязь з  Айцом  над  сямейнымі вежамі  на  зямлі.  У  рашучыя  моманты  звяртаўся  да  Яе не “мама”, а “жанчына”. Калі  Езусу  сказалі, што прыйшлі да Яго  Маці і родныя, Ён агледзеў сядзячы вакол Яго тлум і сказаў: “Маці  Мая  і  браты Мае – гэта тыя, хто  слухае  Слова Божае і выконвае  яго”.
Яе  Сын  прамаўляў  такія  мудрыя рэчы, успамінаў пра Валадарства Нябеснае, пра  свайго  Айца, Які  ёсць у  Небе, а  Яна  не  магла таго да канца  зразумець. І калі пра Яго пачыналі гаварыць “адышоў ад розуму”, вельмі  балюча  гэта  пераносіла і імкнулася ўберагчы Яго ад плёткаў і злых  языкоў.
Невядома, у  колькі  яшчэ  месцах   дапамагала  Маці  Свайму  Сыну, але  была з Ім  ў найцяжэйшыя  гадзіны. Любоў  Маці  завяла Яе  пад  Крыж,  на   якім вісеў  Яе  Сын. Паміраючы ,  Езус сказаў, паказваючы на  любімага вучня, св. Яна, які  стаяў збоку: “Жанчына, вось сын Твой”. Наступнае  сказаў  вучню: “Вось  Маці  твая”. Калі  Сын  Яе  сканаў, забойцы знялі  з  Крыжа  Яго  цела. Раздзёртая   болем   Марыя  ўзяла  яго  на  калені  і  з  чуласцю  прытуліла.  З той пары жыла ў св. Яна. Была ў  Вячэрніку  з  апосталамі, калі спусціўся на іх Святы Дух.
Невядома, дзе скончылася Яе зямное  жыццё. Можа  ў  Ерузалеме, можа  ў  Эфесе,  як паведамляе іншая  традыцыя.  Верым, аднак,  што  з  душою  і  целам  Марыя  ўзятая на  Неба.

Па матэрыялах:
Ян Павел II (калекцыя “Кніга Святых”, выдавецтва  Edipresse Polska), у перакладзе рэдакцыі.


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий