“Душы, якія пашыраюць пашану Маёй міласэрнасці, Я ахоўваю ўсё жыццё, як чулая маці сваё немаўля, а ў гадзіну смерці Я буду для іх не Суддзёю, а міласэрным Збаўцам” (Дз. 1075).
(Заканчэнне. Пачатак у № 06-2016).
3. Добра абвяшчаць Міласэрнасць
У пашырэнні пашаны Міласэрнасці надзвычай важна правільна пераказваць пасланне, у тым заключаецца клопат аб чысціні культу Божай Міласэрнасці ў формах, пераказаных праз сястру Фаўстыну. Вядома, што ў наш час культ Божай Міласэрнасці карыстаецца вялікай папулярнасцю.У сувязі з гэтым з’явілася многа пуб-лікацый, якія вельмі спрошчана, а не раз і памылкова распаўсюджваюць набажэнства да Божай Міласэрнасці, што ўплывае на яго неўласцівую практыку.
Тэалагічны фундамент гэтага набажэнства распрацаваў кс. прафесар Ігнацый Ружыцкі ў разважаннях на тэмы лістоў сястры Фаўстыны, прыгатаваных для патрэб беатыфікацыйнага працэсу. Канспект гэтага разважання надрукаваны ў брашуры пад назвай “Божая Міласэрнасць. Асноўныя рысы набажэнства да Божай Міласэрнасці”, замест цэлага – у кніжцы пад назваю “Набажэнства да Божай Міласэрнасці” (выдавецтва “Misericordia”, Кракаў, 1999, выд. II – 2008). У святле гэтага разважання істотаю набажэнства да Божай Міласэрнасці ёсць аснова даверу Пану Богу (ці біблійная аснова даверу), а таксама аснова міласэрнасці да бліжніх. Менавіта на гэтым фундаменце будуюцца формы культу: абраз Езуса Міласэрнага, Свята Міласэрнасці, Каронка да Божай Міласэрнасці, Гадзіна Міласэрнасці і пашырэнне пашаны Міласэрнасці. З тымі постацямі набажэнства да Божай Міласэрнасці звязаныя абяцанні Пана Езуса, якія пераказаў усім (не толькі сястры Фаўстыне, як гэта мае месца пры акце О, Кроў і Вада… ці Навэнна да Божай Міласэрнасці). Калі не хопіць фундаменту, ці выхавання жыцця ў хрысціянскім духу даверу Богу і міласэрнасці да бліжніх, то ніякая з формаў культу не бу-дзе аўтэнтычным актам набажэнства і не прынясе чаканых поспехаў. “Затым, – піша кс. Ружыцкі, – калі хто-небудзь, напрыклад, прамаўляе Каронку да Божай Міласэрнасці, а не мае раўнацэннага даверу, то не атрымае ўзамен нічога з таго, што Езус спалучыў з даверлівым прамаўленнем Каронкі”.
Найчасцей сустракаюцца памылкі ў распаўсюджванні і практыцы набажэнства да Божай Міласэрнасці, выплываючыя з фрагментальнага тлумачэння тэксту “Дзённіка” і з неўласцівай практыкі гэтага набажэнства.
Фрагментарнасць тлумачыцца “вырываннем” з “Дзённіка” асобных сказаў і распаўсюджваннем іх без аналізу самой сутнасці. Тады публікацыя сказаў (сказанае) трактуецца як аксіёма або як са-праўдная праўда адносна чаго-небудзь.
Прыклады:
*Прагну, каб была такая супольнасць, якая будзе абвяшчаць і выпрошваць Божую Міласэрнасць для свету.Чытаючы толькі гэты сказ, нехта думае, што Пан Езус прагне, каб паўстала канкрэтна кангрэгацыя законная, якая падыме акрэсленае заданне. Тым часам з аналізу ўсяго “Дзённіка” вынікае, што Пан Езус не мае на ўвазе нейкую адну супольнасць, але вялікую справу ў Касцёле, якая сёння называецца Апостальскім Рухам Божай Міласэрнасці (пар. Дз. 1155).
* Душа, якая будзе шанаваць гэты абраз, не загіне (ці іншыя абяцанні, дадзеныя без умоваў). Тое ці іншае абяцанне Пана Езуса, спаўняецца своечасова, калі чалавек прытрымліваецца пэўных умоваў, якімі ў набажэнстве да Божай Міласэрнасці з’яўляюцца: давер Пану Богу і актыўная любоў да бліжняга. Душа, якая будзе шанаваць гэты абраз…, г.зн.тая, якая моліцца перад ім з даверам і даверлівую малітву злучае з учынкамі міласэрнасці, а не тая, якая носіць гэты абраз у партфелі.
* Абсалютнаю памылкаю з’яўляецца распаўсюджванне асобных форм набажэнства да Божай Міласэрнасці, напрыклад, Каронкі, Навэнны або Літаніі без паяснення, што істотнае ў культу Божай Міласэрнасці, а таксама адрозненне прывілеяваных форм культу ад іншых малітваў, запісаных у “Дзённіку” сястры Фаўстыны.
Другая група памылак паходзіць ад неўласцівай практыкі набажэнства да Божай Міласэрнасці і заснаваная найчасцей на:
* Ігнараванні выхавання ў верных хрысціянскай паставы даверу Богу і міласэрнасці да бліжніх, абмежаванніда фанатызму, напрыклад, пры прамаўленні Каронкі.
* Дабаўленніабо скарачэнні слоў пры прамаўленні Каронкі да Божай Міласэрнасці.
* Злучэнні прыватных аб’яўленняў і набажэнстваў.
* Тлумачэнні паслання сястры Фаўстыны ў адрыве ад Святога Пісання.
Пасланне Міласэрнасці, якім павінны жыць і дзяліцца з іншымі, з’яўляецца вялікім дарам Бога для нашага часу, дарам, які ёсць знакам надзеі, гарантыі збаўлення і святлом, асвятляючым людскія дарогі ў трэцім тысячагоддзі веры, таму павінна быць пераказана з вялікай пакорай і згодна з замыслам Езуса. Гэтае абвяшчэнне, – як сказаў Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI, – ёсць, безумоўна, галоўным абвяшчэннем нашых часоў: міласэрнасць як Божая моц, як Божая мяжа для зла ўсяго свету. Таму існуе вялізная патрэба, каб тым дарам дзяліцца як найлепей і з вя-лікай высакароднасцю.
Матэрыял узяты з сайта www.faustyna.pl
Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM