Сутнасцю гэтага набажэнства з’яўляецца пастава даверу Пану Богу, для якой крыніцаю і матывам з’яўляецца Божая Міласэрнасць, аб’яўленая ў справе стварэння, збаўлення і хвалы.
Першапачаткова набажэнства да Божай Міласэрнасці пашыралася на ўзор іншых набажэнстваў, у якіх былі папулярнымі літаніі, каронкі і навэнны. У такой форме папулярызаваў гэтае набажэнства віленскі спаведнік Сястры Фаўстыны – бл. кс.Міхал Сапоцька. Тэалагічны фундамент пад набажэнства ў формах, пераказаных праз Сястру Фаўстыну, заснаваў кс. прафесар Ігнацы Ружыцкі, які для патрэб беаты-фікацыйнага працэсу Апосталкі Божай Міласэрнасці зрабіў поўны аналіз яе “Дзенніка”. З яго вынікае, што сама сутнасць гэтага набажэнства – пастава даверу Пану Богу, якая з’яўляецца біблійнаю паставаю веры, даверу Богу, што на практыцы аба-значае выкананне Яго волі, якая выказана ў запаведзях, абавязках стану, благаслаўленнях і парадах евангелічных, ці ў распазнаных натхненнях Святога Духа. Другою істотнаю ўмоваю гэтага набажэнства з’яўляецца пастава міласэрнасці ў адносінах да бліжніх, якая паказвае, што набажэнства да Божай Міласэрнасці не толькі фанатызм, але вымагае выхоўвання ў сабе евангелічнай паставы дзейснай любові ў адносінах да людзей. Толькі на гэтым фундаменце – даверу ў адносінах да Бога і міласэрнасці да бліжніх – уздымаюцца новыя формы культу, якія Пан Езус пераказаў Сястры Фаўстыне. Да іх належаць: абраз Хрыстуса з подпісам “Jezu, ufam Tobie”, свята Міласэрнасці ў першую нядзелю пасля Вялікадня, Каронка да Божай Міласэрнасці, Гадзіна Міласэрнасці і пашырэнне пашаны Міласэрнасці. Крытэрыем, які выражае новыя формы культу сярод іншых малітваў, запісаных у “Дзённіку” Св. сястры Фаўстыны, з’яўляюцца абяцанні, якія Езус даў усім, хто будзе іх практыкаваць, а не толькі Сястры Фаўстыне, як гэта мае месца ў выпадку акту О, Кроў і Вада… ці навэнны да Божай Міласэрнасці. Умоваю карыстання тымі вялікімі абяцаннямі з’яўляецца практыкаванне формаў культу, згодна з духам гэтага набажэнства, ці ў паставе даверу ў адносінах да Бога і міласэрнасці да бліжніх. Прадметам набажэнства да Божай Міласэрнасці, якое Пан Езус пераказаў праз Сястру Фаўстыну, ёсць Міласэрнасць Бога ў Тройцы Адзінага. Мова ідзе аб такіх якасцях Бога, Які ёсць любоўю, дабрынёю, літасцю Створцы і Адкупіцеля ў адносінах да ўсялякай бяды чалавека. Шануючы асобныя якасці Бога, шануем Яго самога, бо Бог просты, ці ўсё, што ёсць у Богу, ёсць Богам. “І так, – піша кс. Ружыцкі, – Бог не толькі мудры, але ёсць Мудрасцю; не толькі ўсемагутны, але ёсць Усемагутнасцю; у адносінах да свету не толькі праяўляе свой провід, але ёсць Провідам; не толькі любіць, але ёсць Любоўю; не толькі міласэрны, але ёсць Міласэрнасцю. Мудрасць, Провід, Усемагутнасць, Любоў, Міласэрнасць, што тое самае, што і Бог, мае, з нашага боку, права быць рэлігійна ўшанавана”.
Хоць у тым набажэнстве існаю якасцю пашаны ёсць міласэрнасць усяе Святой Тройцы, аднак, прывілеяваную пазіцыю займае другая асоба Боская – Сын Божы, Езус Хрыстус, бо да Яго пэўным спосабам адносяцца ўсе новыя формы культу Божай Міласэрнасці. Нават Каронка, якая проста накіраваная да Бога Айца, апелюе да вартасці і заслугаў балеснай мукі Сына Божага, і Ён даўца ўсіх ласкаў, “прывязаных” да гэтай малітвы, а таксама да кожнай іншай формы культу Божай Міласэрнасці. Таму набажэнства да Божай Міласэрнасці так моцна названа набажэнствам да Езуса Міласэрнага. Абедзве назвы акрэсліваюць змест гэтага набажэнства.
Давер
Сутнасцю гэтага набажэнства з’яўляецца пастава даверу Пану Богу, для якой крыніцаю і матывам з’яўляецца Божая Міласэрнасць, аб’яўленая ў справе стварэння, збаўлення і хвалы. Гэтая міласэрная любоў Бога – якая заклікае ўсё да існавання, якая ўтрымлівае стварэнне ў быце, якая схіляецца над кожнай бядой чалавека, якая дапускае яго да ўдзелу ў жыцці Божым ужо на зямлі і праз цэлую вечнасць – павінна быць пабудкай да незвычайнага даверу. Давер ёсць першым адказам чалавека на апярэджваючую міласэрную любоў Бога і адзіным посудам, каб чэрпаць ласку. “Ласкі з Маёй міласэрнасці, – звяртаўся Езус да Сястры Фаўстыны, – чэрпаюцца адным начыннем – даверам. Чым больш душа давярае, тым больш атрымлівае. Душы, якія бязмежна давяраюць, для Мяне – вялікая радасць, бо такім душам Я даю ўсе скарбы сваіх ласкаў. Я радуюся, што яны шмат патрабуюць, бо Маё жаданне – шмат даваць, прычым вельмі шмат. І наадварот, сумую, калі душа жадае мала, сцясняючы сваё сэрца” (Дз 1578).
У лістах Сястры Фаўстыны давер – не адзіная цнота, але ўсяжыццёвая пастава чалавека ў адносінах да Бога Айца, багатага сваёй міласэрнасцю. Умовы яе тэалагічных цнотаў: вера, надзея і любоў, а таксама маральныя: пакора і скруха; без іх немагчымы давер Богу, бо немагчыма давяраць камусьці, каго не ведаеш, на каго не разлічваеш, каго не любіш, а да таго ж, калі не пазнаеш асабістай слабасці і не пазнаеш зла ў сваім жыцці. Давер не з’яўляецца ні пабожным пачуццём, ні толькі інтэлектуальным прыняццем праўдаў веры, але паставаю, якая гняздзіцца ў волі чалавека і адпавядае выкананню волі Божай, якая захоўваецца ў запаведзях, абавязках стану ці таксама ў распазнаных натхненнях Святога Духа. Чалавек, які па-знае таямніцу Божай Міласэрнасці і які давярае Богу, ведае, што Яго воля мае на мэце толькі і выключна дабро чалавека, таму прымае яе з любоўю як дар і імкнецца выконваць яе ў сваім жыцці.
Давер да такой ступені становіцца істотным ў набажэнстве да Божай Міласэрнасці, што без яго гэтае набажэнства ўвогуле не існуе, бо першым істотным выразам пашаны Божай Міласэрнасці з’яўляецца акт даверу. Шанаваць Божую Міласэрнасць – значыць найперш давяраць, а пасля – практыкаваць уласныя формы культу. Па-другое, да самага даверу ў Міласэрнасці “прывязаў” Пан Езус агульнае абяцанне ўсялякіх ласкаў і жыццёвых дабрадзействаў. “Неспасцігальныя ласкі, – казаў Сястры Фаўстыне, – Я хачу ўдзяліць душам, якія давяраюць Маёй міласэрнасці” (Дз 687). “Хутчэй неба і зямля ператворацца ў нішто, чым даверлівую душу не атуліць Мая міласэрнасць” (Дз 1777). Калі чалавек з даверам набліжаецца да крыніцы Божай Міласэрнасці, то грэшнік атрымае апраўданне, а справядлівы – умацаванне ў добрым (пар. Дз. 1520). “Таму, хто давяраў Маёй міласэрнасці, – абяцаў Пан Езус, – у гадзіну смерці Я напоўню яго душу сваім Божым спакоем” (Дз. 1520), нават тады, калі даная асоба не практыкавала канкрэтных формаў культу.
Пастава міласэрнасці ў адносінах да бліжніх
Другім незаменным элементам у практыкаванні набажэнства да Божай Міласэрнасці з’яўляецца пастава міласэрнасці ў адно-сінах да іншага чалавека. Пан Езус сказаў Сястры Фаўстыне, а праз яе – кожнаму хрысціяніну: “Я патрабую ад цябе ўчынкаў міласэрнасці, якія павінны сыходзіць з любові да Мяне. Ты павінна заўсёды і ўсюды праяўляць міласэрнасць да бліжніх. Ты не можаш ад гэтага ані ўхіліцца, ані адмовіцца, ані адрачыся” (Дз. 742). Гэтым спосабам прыпомніў асноўны хрысціянскі абавязак, падаючы адначасова спосабы яго выканання: першы – дзеянне, другі – слова, трэці – малітва. У гэтым месцы належыць звярнуць увагу на інтэнцыю, з якой павінны быць выкананыя акты міласэрнасці: яны павінны быць выкананы з любові да Езуса, які атаясамліваецца з кожным чалавекам, бо, як сказаў, тое, што «вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (пар. Мц 25, 40). Гэтая інтэнцыя адрознівае хрысціянскую міласэрнасць ад натуральнай дабраты ці па-рознаму матываванай філантропіі. Пан Езус прагне, каб той, хто моліцца Яму, на працягу дня зрабіў хоць адзін акт міласэрнасці да бліжніх з любові да Яго. Гэтае вымаганне дзейснай любові да бліжняга паказвае, што набажэнства да Божай Міласэрнасці не можа быць чыстым фанатызмам, але “глыбока перажыванай постаццю хрысціянскага рэлігійнага жыцця” (кс. І. Ружыцкі).
Набажэнства да Божай Міласэрнасці і да Сэрца Божага
На першы погляд можа паказацца, што набажэнства да Божай Міласэрнасці з’яўляецца нейкай адменай набажэнства да Сэрца Божага, што паміж гэтымі набажэнствамі няма істотнай роз-ніцы. У тым перакананні можа ўзмацняць таксама беглае чытанне “Дзённіка” Сястры Фаўстыны, у якім часта гаворыцца аб Сэрцы Езуса. Аднак тэалагічны аналіз зместу выразна размяжоўвае гэтыя два набажэнствы, моцна папулярныя ў Касцёле. Такі аналіз зрабіў кс. прафесар І.Ружыцкі і на гэтай падставе ўказаў сутную розніцу, якая існуе паміж набажэнствам да Сэрца Пана Езуса і да Божай Міласэрнасці. Датычацца яны тэмы важнай і фактычнай, самой сутнасці набажэнстваў, а таксама прывілеяванага часу, з якім звязаныя акрэсленыя абяцанні.
Характэрнай тэмай у набажэнстве да Божай Міласэрнасці з’яўляецца міласэрнасць усёй Святой Тройцы, затое ў набажэнстве да Сэрца Езуса ўласцівай тэмай ёсць Боская Асоба Сына Божага Ўцелаўлёнага. Фактычным суб’ектам у набажэнстве да Божай Міласэрнасці ёсць абраз Езуса Міласэрнага, які адпавядае аб’яўленню Сястры Фаўстыне 22 лютага 1931 года ў Плоцку. Затое ў набажэнстве да Сэрца Пана Езуса фактычным суб’ектам з’яўляецца людское, фізічнае Сэрца Езуса. Сутнасць набажэнства да Божай Міласэрнасці заснавана на даверы, затое сутнасць набажэнства да Сэрца Езуса ёсць узнагарода. Часам, прывілеяваным у набажэнстве да Божай Міласэрнасці, ёсць гадзіна 15 пасля апоўдня кожнага дня (момант канання Езуса на крыжы), а таксама дзень свята Міласэрнасці ў першую нядзелю пасля Вялікадня. Затое ў набажэнстве да Сэрца Божага часам прывілеяваным з’яўляюцца дні – першая пятніца месяца і свята Сэрца Пана Езуса.
Прывілеяваныя формы культу
Кс. прафесар І. Ружыцкі звяртае таксама ўвагу на тое, што ў набажэнстве да Божай Міласэрнасці няма вядомых і ўлюбёных навэннаў ці літаній, якія так моцна ўкаранёныя ў каталіцкай пабожнасці і характэрныя для іншых набажэнстваў. Запісаная ў “Дзённіку” навэнна была прызначана для самой Сястры Фаўстыны, і толькі да яе адносілася абяцанне Езуса: “Не адмоўлю ні ў чым ніводнай душы, якую ты прывя-дзеш да крыніцы Маёй Міласэрнасці” (Дз. 1209).Гэтае абяцанне, падобна таму, якое звязана з актам О, Кроў і Вада…, ніколі не распаўсюджвалася на ўсіх, хто будзе яе прамаўляць; яно адно-сіцца толькі да самой Сястры Фаўстыны. Калі, аднак, тыя навэнны ці акт О, Кроў і Вада… прамаўляць будзем з даверам, тады яны будуць аўтэнтычным актам набажэнства да Божай Міласэрнасці, да якога адносіцца абяцанне, звязанае з самым даверам. Таксама і літанія да Божай Міласэрнасці не з’яўляецца прывілеяванай формай культу ў набажэнстве да Божай Міласэрнасці. У “Дзённіку” Сястры Фаўстыны ёсць толькі заклікі, якія паслужылі кс. М. Сапоцька да ўкладання літаніі. Калі хто гэтую або іншую літанію да Божай Міласэрнасці прамаўляе з даверам і робіць учынкі міласэрнасці, “можа лічыць, што Пан Езус прывязаў наогул да акту даверу ў Божай Міласэрнасці” (кс. І. Ружыцкі).
У многіх публікацыях на тэму Божай Міласэрнасці сустракаецца змешванне новых формаў культу, аб’яўленых праз Сястру Фаўстыну, з яе малітвамі, запісанымі ў “Дзённіку”, а часам з іншымі набажэнствамі. Неаднакратна застаецца ўражанне, што найважнейшым у набажэнстве да Божай Міласэрнасці з’яўляецца навэнна або літанія, або абяцанне, паданае без сутнасці гэтага культу, або без зместу аб паставе даверу ў адносінах да Бога і дзейснай любові да бліжняга. Калі можна апраўдаць ранейшыя публікацыі і па сённяшні дзень – ужо пасля тэалагічнага аналізу лістоў Сястры Фаўстыны – трэба імкнуцца да таго, каб набажэнства перадавалася спосабам уласцівым, бо толькі тады будзе ўласціва практыкаваным для паспяховага выпрошвання Божай Міласэрнасці.
Матэрыял узяты з сайта www.faustyna.pl
Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM