“У Старым Запавеце Я пасылаў свайму народу прарокаў з грамамі.
Сёння Я пасылаю цябе да ўсяго чалавецтва з Маёю міласэрнасцю” (Дз 1588).
Сястра Фаўстына аказалася выбранай Богам, каб напомніць свету таямніцу Яго Міласэрнасці. Гістарычны кантэкст, у якім Бог паслаў яе з прароцкай місіяй Міласэрнасці, мае значэнне. У ХХ стагоддзі паўсталі і развіваліся дзве ідэалогіі зла: нацызм і камунізм. Гэта быў час небывалага развіцця цывілізацыі і тэхнікі, а адначасова глыбокага маральнага ўпадку, адыйсця чалавека ад Бога і жыцця “быццам Бога няма” у небывалым да той пары маштабе. У гэтым кантэксце становіцца ясна, што пасланне прарока да чалавецтва ў такія часы і напа-мінанне яму нанава праўды аб міласэрнай любові Бога да чалавека з’явіцца вялікім дарам, які для людзей з’яўляецца “знакам часу”, “святлом”, што будуць разгаліноўваць людскія дарогі ў трэцім тысячагоддзі і абуджаць надзею ў іх сэрцах.
У цішыні кляштара Сястра Фаўстына найперш сама, паслухмяная правілам закону, разважала, што Бог учыніў для чалавека пры яго стварэнні, колькі Сын Божы выцярпеў для яго збаўлення, што пакінуў для яго ў Святым Касцёле і што падрыхтаваў яму ў хвале неба. Гэтае пазнанне міласэрнай любові Бога на падставе разважання над словам Божым, літургіі Касцёла, малітвы, а таксама штодзённага пошуку яе праяўлення ў асабістым жыцці засталося ўзмоцненым праз дар сузірання, дзякуючы чаму моцна глыбока ўнікла ў тыя таямніцы нашай веры, каб з новай моцай аглашаць яе свету. Па даручэнню Езуса і спаведнікаў вяла дзённік, у якім запісвала ўсё тое, што Бог даў ёй пазнаць і што паведаміў ёй аб сваёй Міласэрнасці ў містычных сведчаннях. Гэта яе справа, як сцвярджаў святы Ян Павел II, з’явіцца як спецыяльнае Евангелле міласэрнасці, напісанае ў перспектыве ХХ стагоддзя.
Справа гэта выключная не толькі з гэтага пункту гледжання, што ўзнікла на падставе містычнай дасведчанасці Міласэрнасці Бога, але таксама і з таго погляду, што ўтрымлівае арыгінальныя думкі, звязаныя з гэтай таямніцай веры. Няма ў “Дзённіку” цытат або каментараў да Святога Пісання, але пераказаная ў ім праўда аб Міласэрнасці Божай і людскай, як заўважыў біскуп Казімір Раманюк, можа быць свайго роду дадатковай крыніцай для (…) тэалогіі, выразна яе ўзбагачаючай. Тое, што кожнага хвалюе ў “Дзённіку”, – гэта зачараванасць міласэрнай любоўю Бога: Айца, Сына і Святога Духа, найвялікшаю ўласцівасцю Створцы і Адкупіцеля, таксама прагненне, каб яе несці свету. Міласэрнасць аўтарка акрэслівае вельмі сцісла, а адначасова глыбока бярэ яе істоту, калі піша: “Міласэрнасць – гэта кветка любові; Бог ёсць любоў, а Міласэрнасць – гэта Яго дзеянне, яно пачынаецца ў любові, а праяўляецца ў міласэрнасці” (Дз 651).
1. Міласэрнасць – якасць Трыадзінага Бога
Міласэрнасць Божая ў пісьмах Св. сястры Фаўстыны – уласцівасць усяе Святой Тройцы: Айца, Сына і Святога Духа, не толькі Сына Божага Ўцелаўлёнага: “Міласэрнасць Божая, крыніца, што выплывае з таямніцы Найсвяцейшай Тройцы”, – піша проста ў літаніі (Дз. 949). У іншых малітвах можна сустрэць наступныя фармуліроўкі: “Будзь пахвалёны, у Тройцы Святой Адзіны, Міласэрны Божа” (Дз. 1742).”Будзь пахвалёная, о Найсвяцейшая Тройца; Няхай будзе пахвалёная і праслаўленая веліч Міласэрнасці Тваёй, о Божа” (Дз.5); “Святая Гостыя, у якой – Міласэрнасць Айца, Сына і Духа Святога да нас” (Дз. 356).
Гэтая Божая Міласэрнасць у сэнсе значэння адпавядае біблійным азначэнням hesed са Старога Запавету і eleos з Новага Запавету. Яна адпавядае любові, дабраце і літасці Бога. Мае рысы любові айцоўскай: любові вернай, якая ўсынаўляе лю-дзей (Дз. 1745, 1819) і клапаціцца пра ўсё створанае (Дз. 244, 288, 361, 438, 522, 525, 1692). Уваходзіць у дыяпазон не толькі біблійных азначэнняў: hesed і eleos, а таксама rahamim – гэта калі мова аб найглыбейшым матыве любові Бога, аб Яго любові матчынай. У размовах з Езусам сястра Фаўстына многа разоў чула аб “унутранасці міласэрнасці”: “Мая душа перапоўненая міласэрнасцю” (Дз. 1784); “Усё, што існуе, выйшла знутры маёй міласэрнасці” (Дз. 699). Стварэнне змешчана ўнутр Божай Міласэрнасці, глыбей, чым немаўля ў лоне маці (Дз. 421, 1076). “Радуйся, кожнае стварэнне, бо ты бліжэй да Бога ў Яго бясконцай міласэрнасці, чым немаўля – да сэрца маці” (Дз. 423). Аб мацярынскай міласэрнасці гаварыў Езус, даючы абяцанні ўсім апосталам Божай Міласэрнасці: “Душы, якія пашыраюць пашану Маёй міласэрнасці, Я ахоўваю ўсё жыццё, як чулая маці сваё немаўля” (Дз. 1075).
Божая Міласэрнасць ў пісьмах Сястры Фаўстыны ёсць “незразумелая”, “неспасцігальная”, “невыказная”,“невычэрпная”,“бясконцая”,“недасягальная”, “здзіўляючая намер людзкі і анёльскі”. Аб вялікасці Божай Міласэрнасці сведчаць таксама такія азначэнні, як “усямоцная”, “магутная” і “бязмежная”. Для выражэння вялікасці таямніцы Божай Міласэрнасці па-за азначэннямі славеснымі, Святая сястра Фаўстына ўжывала таксама розныя вобразы, аналогіі і метафары. Часта казала аб “бездані”, “акеане міласэрнасці”, “моры міласэрнасці” або “глыбіні міласэрнасці”. Калі хацела пад-крэсліць жыццёвую моц міласэрнасці, ужывала метафары “кры-ніца”, “паток“ або “струмені”. Ужывала таксама метафары “агонь” і “полымя” для выражэння жару любові Бога да чалавека і чалавека да Бога. Сам Езус проста гаварыў да яе аб пылаючым “полымі міласэрнасці” (Дз. 50, 177, 1190, 1520).
Міласэрнасць Сястра Фаўстына называла “найвялікшай уласцівасцю Бога” (Дз. 949), аб чым упершыню пачула ад Езуса: “Скажы, – звяртаўся да яе, – што міласэрнасць – найвялікшая ўласцівасць Бога. Усе справы Маіх рук укаранаваныя міласэрнасцю” (Дз. 301). Ксёндз прафесар Ігнацый Ружыцкі тлумачыць, што міласэрнасць як уласцівасць Бога ў сэнсе дагматычным ёсць роўная з іншымі Яго ўласцівасцямі, але, калі мова аб праяўленні яго дзеяння ў свеце, то міласэрнасць ёсць увачавідкі большая, чым іншыя ўласцівасці Божыя, таму што эфект ад гэтага дзеяння – найбольшы. З такою розніцаю ў паняцці міласэрнасці як ўласцівасці Бога і як Яго дзеяння прамаўляем між іншымі так сцісла сфармуляваную Св. сястрой Фаўстынай: “Міласэрнасць – гэта кветка любові; Бог ёсць любоў, а міласэрнасць – гэта Яго дзеянне, яно пачынаецца ў любові, а праяўляецца ў міласэрнасці” (Дз. 651). У яе тэкстах дасканала відаць розніца паміж міласэрнасцю як уласцівасцю Бога роўнай з Яго натурай і міласэрнасцю як дзеяннем, Ягоным дзеяннем для чалавека.
У лістах Св. сястры Фаўстыны няма каментараў ці спасылак на біблійныя тэксты, але паяўляюцца арыгінальныя фармуліроўкі, якія сталі новым святлом для тэалогіі міласэрнасці. Да такіх арыгінальных думак належаць, між іншым, самаазначэнне Бога як таго, хто ёсць “Любоўю і самой Міласэрнасцю” (Дз. 1074, 1273, 1486, пар. 281) або Езуса, які гаворыць пра сябе, што ёсць “Царом Міласэрнасці” (Дз. 83, 88, 367). У Святым Пісанні нідзе няма такога азначэння. Сястра Фаўстына тлумачыць таксама невычэрпнасць Божай Міласэрнасці, а на самой справе паве-лічэнне яго ў меры, калі Яно кіруе людскім убоствам, прыводзячы словы Езуса: ”Я – сама любоў і сама міласэрнасць. Не існуе ўбоства, якое магло б памерацца з Маёю міласэрнасцю, і ніякае ўбоства яе не вычарпае, бо з моманту ўдзялення яна (Мая міласэрнасць) павялічваецца” (Дз. 1273). Сэнс гэтых слоў наступны: чым большы грэх, тым большая патрэба міласэрнасці, і тым болей разліваецца міласэрнасць, якая ўзрастае ў той меры, у якой удзяляецца.
Святая сястра Фаўстына паказвае міласэрную любоў Бога ва ўсёй перспектыве гісторыі свету і чалавецтва, гэта значыць ад моманту стварэння анёлаў, зямлі і людзей праз Уцелаўленне Сына Божага і Яго справу збаўлення, устанаўленне Святога Касцёла разам з багаццем ласкаў, па-трэбных людзям да жыцця і асвячэння аж да рэчаў астатніх, або праз прызначэнне людзей да жыцця ў супольнасці з Богам у хвале збаўленых. Таму “Дзённік” хоць і не з’яўляецца тэалагічным даследаваннем таямніцы Божай Міласэрнасці, аднак дае магчымасць пазнавання яе ўпарадкаваным спосабам, пры дапамозе адпаведнага “ключа”: справы стварэння, збаўлення і хвалы. Ён становіцца своеасаблівым каментарам да Святога Пісання, напісаны з перспектывы містычнага сведчання аўтаркі, а праз гэты незвычайны намёк пераказвае гэтую праўду веры. З погляду на сваю арыгінальнасць і незвычайную глы-біню пазнання таямніцы Божай Міласэрнасці “Дзённік” становіцца дадатковаю крыніцаю для тэалогіі міласэрнасці.
2. Прызыў да абвяшчэння Божай Міласэрнасці
Прароцкае пасланне Св. сястры Фаўстыны не толькі дазваляе глыбей унікнуць у таямніцу Божай Міласэрнасці, не толькі ўносіць у гісторыю Касцёла асобнае набажэнства да Божай Міласэрнасці ў новых формах, але таксама змяшчае прызыў да абвяшчэння з моцаю гэтай праўды веры.
У “Дзённіку” Св. сястры Фаўстыны многа разоў з’яўляецца спешны прызыў Езуса: “Кажы свету пра Маю міласэрнасць, пра Маю любоў. (…) Рабі тое, што ў тваіх сілах, у справе пашырэння ўшанавання Маёй міласэрнасці, Я дапоўню тое, чаго табе не хапае. Скажы збалеламу чалавецтву, няхай яно прытуліцца да Майго міласэрнага сэрца, і Я напоўню яго спакоем. Дачка Мая, скажы, што Я – гэта сама любоў і сама міласэрнасць“(Дз. 1074). Гэты прызыў да абвяшчэння свету таямніцы Божай Міласэрнасці накіроўваў Езус не толькі да самой Сястры Фаўстыны, але таксама праз яе – да капланаў (Дз. 50, 1521) і усіх верных (Дз. 48, 742, 1075, 1225, 1572). Хацеў, каб гэтае заданне падняў Касцёл нанава. “Бог патрабуе, – запісала Сястра Фаўстына, – каб была такая кангрэгацыя, якая б абвяшчала свету міласэрнасць Бога і выпрошвала яе для свету” (Дз. 436). Гэтая “кангрэгацыя” – як даў пазнаць Сястры Фаўстыне, – ёсць адной вялікаю справаю ў Касцёле, якую ствараюць людзі розных пакліканняў (кангрэгацыі закрытыя, адкрытыя і верныя свецкія), падымаючыя заданні прыняцця рашэнняў ў свеце міласэрнай любові Бога праз сведчанні жыцця ў духу даверу Яму і міласэрнасці да бліжніх праз дзеянне, слова і малітву.
Гэтаму заданню – абвяшчэнню свету Божай Міласэрнасці – Пан Езус надае вялікую вагу, паколькі дае вялікія абяцанні тым, хто яго падыме. “Душы, якія пашыраюць пашану Маёй міласэрнасці, Я ахоўваю ўсё жыццё, як чулая маці сваё немаўля, а ў гадзіну смерці Я буду для іх не суддзёю, а міласэрным Збаўцам” (Дз. 1075). “Святарам, якія будуць абвяшчаць і праслаўляць Маю міласэрнасць, Я дам надзвычайную моц, Я благаслаўлю іх словы і ўзрушу сэрцы, да якіх яны будуць прамаўляць” (Дз. 1521). Абвяшчэнне таямніцы Божай Міласэрнасці павінна дапамагчы грэшнікам вярнуцца да жыцця ў ласцы, а справядлівым – дасягнуць большай дасканаласці. Павінна таксама, паводле слоў Езуса, падрыхтаваць свет да паўторнага прыйсця Яго. “Сакратарка Маёй міласэрнасці, пішы, кажы душам пра гэту вя-лікую Маю міласэрнасць,бо блізка страшны дзень, дзень Майго правасуддзя” (Дз. 965). Езус заахвочвае свет, каб карыстаўся Яго міласэрнасцю, пакуль час літасці, бо не зможа таго зрабіць у дзень правасуддзя, у апошні дзень. “Устаноўлены дзень правасуддзя, дзень гневу Божага, дрыжаць перад ім анёлы. Гавары душам пра гэту вя-лікую міласэрнасць, пакуль час літасці” (Дз. 635). Пра тую ролю прароцкага паслання Міласэрнасці прыпомніў Папа св. Ян Павел II падчас апошняй пілігрымкі да Айчыны. “Няхай спаўняецца абяцанне Пана Езуса, – сказаў ён, – што адгэтуль “узнікне іскра, якая падрыхтуе свет да Майго апошняга прыйсця” (пар. Дз. 1732). Трэба гэтую Божую іскру распальваць. Трэба пераказваць свету агонь міласэрнасці. У Божай Міласэрнасці свет знойдзе мір, а чалавек – шчасце!”
Абвяшчэнне Міласэрнасці, пераказанае праз Св. сястру Фаўстыну, лагічна ўліваецца ў біблійны паток, які адкрывае нам таямніцу Божай Міласэрнасці, і ў навучанне Касцёла. У яе лістах з’яўляюцца арыгінальныя элементы, але перадусім звяртае ўвагу глыбіня гэтай таямніцы веры, якую яна магла пазнаць не толькі праз веру, але таксама дзякуючы пазнаванню містычнаму, каб наблізіць яе Касцёлу і свету.
Матэрыял узяты з сайта www.faustyna.pl
Аўтар: c. М. Аліжбета СЕПАК, ZMBM