У суправаджэнні анёлаў

  (Працяг. Пачатак у №№ 01 – 10 — 2017)

 

f-str-27“Бог вельмі часта перадае нам свае інспірацыі праз анёлаў,
таму і мы таксама павінны адсылаць свае жаданні тым самым шляхам”.
Св. Францішак Салезы

 

 

 

Каго мы называем святымі? Гэта людзі, адносна  якіх Касцёл не сумняваецца, што яны пасля смерці трапілі проста на Неба. Доказам з’яўляюцца цуды праз іх заступніцтва. Святасцю яны вы-дзяляліся яшчэ падчас зямнога  жыцця. Многія з іх дзя-ліліся тым, што на кожны дзень маюць прыяцелей анёлаў, святых духаў, якія добра ведаюць шлях да мэты, да Неба.

 

 

Анёльскія візіі
Як ужо ведаем, анёлы – гэта духі, якія не маюць матэрыяльнага цела. Аднак яны могуць аб’яўляцца людзям, паказваючы ім сваю прысутнасць. Такія з’яўленні анёлаў называем анёлефаніяй. Многія святыя дасведчылі ласкі бачання свайго Анёла ахоўніка і іншых анёлаў. У большасці выпадкаў такія візіі мелі месца ў касцёле, звычайна падчас цэлебрацыі  Эўхарыстыі. У гэты час вялікае мноства анёлаў акружае алтар. Сведчылі аб гэтым  святыя  Тэрэза з Авіля, Брыгіта Шведская, Станіслаў Костка, які з рук Анёла ахоўніка атрымаў Святую Камунію падчас уцёкаў у Вену. Ласку бачання анёла мелі і св. Фаустына Кавальская, пры якой анёл прабываў у час візіі,  св. Ян Боско, якога анёл абараніў ад разбойнікаў, прыняўшы постаць вялізнага пса. Было некалькі святых, для якіх такія спатканні станавіліся пачаткам сяброўскіх адносін.
Анёл праваднік
Ва ўзросце дзевяці гадоў Анна Кацярына Эммерых атрымала першую візію.  Убачыла свайго Анёла ахоўніка, які потым стаў яе правадніком і таварышам на ўсё жыццё. Будучы манахіняй, Кацярына не магла пакідаць кляштар. Яе падарожжы адбываліся па-за яе целам. Разам з анёлам прабягала вялікія адлегласці. Клікаў яе, а яна спяшалася за ім з месца на месца. Дзякуючы яму, магла бачыць вельмі далёка, магла пазнаваць розныя асобы, магла быць сведкаю розных гістарычных здарэнняў. Калі Анёл прыходзіў за ёю, на пачатку бачыла ў далечыні маленькі агеньчык, а потым з’яўляўся перад Кацярынай як святло ліхтара, раз’ясняючага цемру. Звычайна быў перад ёю, часам з боку, ніколі не бачыла яго, каб перастаўляў ногі, часта маўчаў, быў вельмі паважны, але заўсёды вельмі далікатны. Нічога не насіў на галаве, а яго адзенне было доўгім і асляпляльна белым. Аднойчы зімою містычка згубілася ў полі недалёка ад сваёй вёскі. Зямля была мокрай, а надвор’е пагаршалася з кожнай хвілінай. Кацярына вельмі спужалася, пачала плакаць і маліцца да Бога. Неспадзявана ўбачыла перад сабою святло, падобнае да полымя, якое за хвіліну пера-тварылася ў постаць яе правадніка. Зямля пад яе ступнямі высахла, неба над ёю распагодзілася так, што яна вярнулася да дому ў сухім адзенні.

 

Анёл са стралою
Святая Тэрэза з Авіля, адна з містычных нявест Хрыста, першая жанчына-доктар Касцёла, перажыла незвычайнае спатканне з анёлам. Сама апісвае яго ў Кнізе жыцця такімі словамі:”Бачыла анёла, які стаяў каля мяне з левага боку, у цялеснай постаці.(…) Быў невысокага росту, але вельмі прыгожы. Па яго твару,  палаючым нябесным запалам, можна было зразумець, што належыць ён да найвышэйшай ступені анёлаў, як бы цалкам перамененых у агонь. (…) Убачыла ў руцэ гэтага анёла доўгую залатую дзіду, а яе жалезны наканечнік быў як бы з агню. Гэтаю дзідаю некалькі разоў прабіваў мне сэрца. (…) Так і пакінуў мяне, палаючую вялікім запалам Божай любові.” Далей містычка піша, што, з аднаго боку, гэта быў досвед вельмі балючы, а з другога напаўняў яе такой слодыччу, што не хацела, каб гэты досвед калі-небудзь скончыўся. Было гэта для яе як абмен знакамі любові паміж Богам і душою. Пасля смерці вельмі дакладна даследавалі яе цела, якое захавалася нятленным. Аказалася, што святая Тэрэза фактычна жыла з параненым сэрцам, і гэта адзін з многіх доказаў яе святасці.

 

Анёл і пацалунак
У вельмі блізкіх адносінах са сваім Анёлам ахоўнікам была святая Гемма Гальгані. Сваё кароткае жыццё праводзіла, размаўляючы з Езусам, а анёлы і дэманы штодзённа змагаліся за яе душу. Ад самага дзяцінства прагнула цярпець і аддаць жыццё Богу. Анёл ахоўнік суправаджаў яе пастаянна і ўмацоўваў у служэнні Богу, даваў добрыя парады і, калі трэба было, сварыўся на яе. Іх адносіны былі напоўнены любоўю. Анёл асцерагаў яе, рабіў для яе каву, тлумачыў Таямніцы веры і кожны раз, калі павінен быў яе пакінуць, далікатна цалаваў у чало. Спаведнік Геммы сумняваўся, што яснаватая постаць, з якою размаўляе яго пенітэнтка, – гэта добры анёл і загадаў ёй праверыць духа. Калі анёл паказаўся ёй у наступны раз, яна плюнула яму ў твар. Ён нават не зварухнуўся, а ў яго ног з’явілася белая ружа, на пялёстках якой залатымі літарамі было напісана:”Ад Любові прымаецца ўсё”. Гемма расказала аб гэтым спаведніку. Але поўнасцю той пераканаўся аб праўдзівасці досведаў містычкі толькі тады, калі пачаў знаходзіць у сваім пакоі яе лісты ў канверце без маркі! Анёл абяцаў дастаўляць лісты і свае абяцанні выконваў.

 

Прышлі мне свайго анёла
Адным з найбольш папулярных святых ХХ века з’яўляецца а. Піо з П’етрэльчыны. Гэты абдараваны стыгматамі капуцын меў дар чытання думак чалавека, меў дар падарожжа па-за целам, білакацыі, а таксама дар бачання Езуса і анёлаў. Свайго Анёла ён называў Сябрам з дзяцінства альбо Хлапчуком. Рос у яго прысутнасці і доўга на бачыў нічога дзіўнага ў тым, што размаўляе з ім непасрэдна як з чалавекам. Думаў, што ў кожнага чалавека такія ж адносіны з Анёлам. Анёл а. Піо вельмі многа дапамагаў яму ў душпастырскай працы. Тлумачыў яму лісты, напісаныя ў нязнаных мовах, будзіў яго супрацоўнікаў, кіраваў аўтамабілем, а пасыланы айцом Піо суцяшаць хворых і ратаваць грэшнікаў, абабягаў нашу планету. Пастаяннымі словамі, якія святы паўтараў сваім духоўным дзецям, былі:”Калі не можаш прыйсці да мяне сам, прышлі да мяне свайго анёла.” Ёсць многа сведчанняў, якія пацвярджаюць эфектыўнасць анёльскай пошты. Аднойчы знаёмая сям’я трапіла ў аварыю. А праз хвіліну яны атрымалі тэлеграму са словамі суцяшэння і абяцаннем малітоўнай падтрымкі. Здзіўленыя, потым пыталіся ў святога, як ён мог так хутка даведацца аб здарэнні!? Адказаў:”Ці вы думаеце, што анёлы лятаюць з меншай хуткасцю, чым самалёты?”Яго самога анёл суцяшаў у цярпенні і паказваў яму яго сэнс. Былі ў такіх блізкіх адносінах, што не раз святы рабіў яму заўвагі за яго… павольнасць.

 

Святасць для кожнага
Можам мець уражанне, што вышэй апісаныя сітуацыі – прыдуманыя байкі. А калі нават яны і праўдзівыя, могуць здарыцца толькі з выключнымі і выбранымі асобамі. Кожны з нас, аднак, прызваны да святасці, і яна з’яўляецца яго прызначэннем. Кожны, без выключэння, запрошаны да блізкасці з Богам і кожны мае месца, падрыхтаванае для яго ў Небе. Кожны таксама атрымаў на час сваёй зямной вандроўкі анёла як правадніка і таварыша, які вельмі жадае стаць нашым прыяцелем. Калі да гэтага часу мы не бачылі Анёла, можа, гэта нам не было яшчэ патрэбным на нашым шляху веры або маем мала веры, каб заўважыць прысутнасць яго і яго дзейнасць вакол нас. Сведчанні і прыклад святых паказваюць, у якіх розных сітуацыях анёлы могуць нам дапамагаць! Мы таксама можам пасылаць іх да другіх асоб, можам прасіць дапамогі ў самых дробных справах. Калі будзем прасіць з вераю, убачым вынікі іх дапамогі. Варта ўзяць сабе да сэрца наступныя словы а.Піо: ”Добры анёл моліцца за цябе, ахвяруе ўсе добрыя ўчынкі, якія выконваеш, ахвяруе ўсе твае святыя і чыстыя жаданні. На міласць Божую, не забывай свайго нябачнага таварыша, заўсёды прысутнага, каб цябе выслухаць, і заўсёды гатовага, каб цябе суцешыць. ”

 

  Марыя ДРУГ, магістр тэалогіі.
               г. Варшава
 (Заканчэнне  ў наступным нумары)


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий