Жывыя вочы Марыі

У іканаграфіі Касцёла няма аднаго агульнапрынятага абраза Панны Марыі. Неверагодная разнастайнасць Яе абразоў адлюстроўвае разнастайнасць умоваў, у якіх  жывуць Яе  дзеці, і мноства функцый, якія Яна дзеля іх выконвае.

Пра таямніцу выявы Маці Божай Гвадэлупскай, якая прысутнічае на індзейскім плашчы, сплеценым з валокнаў агавы, з Евай Кавалеўскай размаўляе Бэрнадэта Грабоўская.

 

 

– Як і калі  з’явіўся абраз Маці Божай з Гвадэлупы?Гваделупская-3

– Вялікая святая таямніца… Абраз быў намаляваны рукою Маці Божай  на палатне слабай якасці – з валокнаў агавы – амаль пяць стагоддзяў таму і трывае некранутым па сённяшні дзень. 9 снежня 1531 года Маці Божая аб’явілася простаму індзейцу Хуану Дзіега.Звярнулася да яго на яго роднай мове з просьбай аб пабудове на ўзгорку  Тэпейяк святыні у Яе гонар. Хуан Дзіега пайшоў з той просьбай да біскупа Хуана дэ Зумарагі. Аднак той – цяжка нават здзівіцца –  не паверыў яму, але папрасіў Хуана даць яму знак. Падчас чарговага аб’яўлення Панна сказала індзейцу ўзыйсці на вяршыню ўзгорка Тэпейяк. Якім жа было яго здзіўленне,  калі знайшоў мора кветак – ружаў  кастылійскіх, якіх не сустракаў ні ў тую пару года, ні ў тым раёне. Найпрыгажэйшая Панна папрасіла Хуана назбіраць іх вялікую ахапку і схаваць у свой плашч. Індзеец накіраваўся да біскупа і ў яго прысутнасці раскрыў свой плашч. На падлогу высыпаліся  кастылійскія ружы, а біскуп і людзі з яго акружэння ўкленчылі ў захапленні. Аднак гэта не кветкі так моцна ўразілі іх.

 

– На плашчы паказалася выява  Марыі…

– Так, на раскрытым плашчы праявілася быццам фатаграфія Панны. Усе прысутныя ўбачылі цудоўную выяву Маці Божай, прыбраную ў ружовае адзенне. Яе галаву прыкрывала галубая накідка з залатой акантоўкай і зоркамі. Рукі Марыі былі зложаны, а пад яе нагамі быў паўмесяц. Прысутныя анямелі, анямеў і сам Хуан Дзіега, які не спадзяваўся, што Маці Божая выкарыстала яго старое паліто, каб намаляваць сама сябе…

 

– Ці сапраўды можам верыць у тое, што  гісторыя з цудоўнай цілмай з Мексікі  не цікавая легенда, а рэчаіснасць?

– Ёсць многа аргументаў, якія ўказваюць на тое, што выява Маці Божай не зроблена людскою рукою. Адным з іх з’яўляецца аргумент, што, нягледзячы на шматлікія навуковыя даследванні, немагчыма акрэсліць, у якой тэхніцы абраз выкананы, якія фарбы пры гэтым выкарыстаныя. Што яшчэ, падчырвонены здымак паказвае адсутнасць слядоў пэндзля, а сама выява хутчэй падштурхоўвае да тэхнікі выканання здымка палароідам… Пацвердзіў гэта, у ліку іншых, лаўрэат Нобілеўскай прэміі ў галіне хіміі Рычард Кун, які прыйшоў да высновы, што няма на абразе ні слядоў  арганічных фарбаў, ні мінеральных. Заслугоўвае ўвагі небывалая трываласць матэрыялу. Плашч, вытканы з валокнаў агавы, вытрымлівае не болей чым 20–30 гадоў. Тым часам амаль 500 гадоў пасля “ружовага цуда” тканіна з выяваю Панны застаецца такою моцнаю, як і ў той снежаньскі дзень.

 

– Але гэта не адзіныя цудоўныя знакі, укрытыя ў выяве Маці Божай з Гвадэлупы…

– Вобраз Маці Божай з Гвадэлупы ўтрымлівае значна больш укрытых сімвалаў і знакаў, якія прыбліжаюць нас да  Божай Таямніцы. Мы – ніхто. Ян, які наведаў гроб пасля Змёртвыхпаўстання Хрыстуса, – “убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Падобна  і мы, разважаючы над  іконай  Панны з Мексікі, прымаючы не толькі верай, але і розумам  праўду аб боскім  паходжанні абраза…

 

– Цяжка супраціўляцца таму, што Бог прыходзіць з дапамогаю нашай веры, якая часта патрабуе ўзмацнення…

– Бог заўсёды выходзіць насустрач чалавеку, дае шмат магчымасцей “спаткання”. У выяве Марыі з Гвадэлупы адным з чароўнейшых элементаў з’яўляюцца вочы Маці Божай. Пры дапамозе моцна павялічваючага шкла можам заўважыць у зрачках Панны рэч небывалую –  выяву барадатага мужчыны, падобную да той з найстарэйшых выяваў Хуана Дзіега. Падобны абраз знойдзены ў другім зрачку Маці Божай. Падчас даследванняў пад афтальмаскопам аказалася, што святло, скіраванае на зрачок Панны, рэагуе рэфлексам, пакідаючы ўражанне ўвагнутых скульптур. Такая з’ява не была заўважана ні на якім абразе свету. Гэта азначае, што вочы  Маці Божай з Гвадэлупы праламляюць святло дакладна так, як і людскія, жывыя вочы. Што болей, доктар Хосэ Астэ Тонсман, які даследванню вачэй  Маці Божай з Гвадэлупы прысвяціў палову свайго жыцця, адкрыў здзіўляючую з’яву. Пры павелічэнні на зрачках Панны дакладна бачна сцэна, што адбылася 12 снежня 1531 года, калі на цілме з’явілася выява. Бачна 13 асоб, якія застылі ў нерухомасці: індзеец, што сядзіць са скрыжаванымі нагамі, біскуп Зумарага, яго перакладчык Гонсалес, Хуан Дзіега з адкрытым плашчом, чорнаскурая дзяўчына і сям’я  індзейца. Вочы Марыі жывыя.

 

– Як мы, католікі, павінны трактаваць гэты абраз?

– Выява Маці Божай Гвадэлупскай – адна з найбольш вядомых ва ўсім свеце. Без сумневу,  гэта не звычайная рэлігійная выява. Гэта абраз, які нясе з сабою канкрэтны пераказ евангельскага зместу. Марыя  характарызуецца як “Жанчына, апранутая ў сонца, і  месяц пад яе нагамі, а над яе  галавою вянок з дванаццаці  зорак” (Ап 12,1). Ясныя прамяні, бачныя на абразе, – тыповы круг,  які сустракаецца  на іконах. Пра многае гаворыць сімволіка  колераў – галубы азначае несмяротнасць і вечнасць жыхароў неба, ружовы азначае  Божую любоў і мучаніцтва за веру, велічнасць жанчыны выражаецца ў прыгожым залатым плашчы.

 

–  Чаму Марыя выбрала месцам свайго аб’яўлення ў той час Мексіку?

– Калі Марыя аб’явілася Хуану Дзіега, быў цяжкі час евангелізацыі Мексікі. Да моманту інвазіі канкістадораў ацтэкі ўшаноўвалі розныя язычніцкія боствы, у тым ліку боства ў выглядзе змяі, вужа. Іх перакананне ў неабходнасці  аддавання  пашаны бажкам было надзвычай моцным. Верылі, што карміць іх трэба крывёю і сэрцамі людскіх ахвяр. Лічыцца, што ацтэкі штогод складалі каля 50 тысяч людскіх ахвяр. Святая Панна з Гвадэлупы прасіла Хуана Дзіега, каб надаў яе выяве тытул “Гвадэлупа”. Слова “Гвадэлупа” прыйшло з іспанскай мовы, якое ў дыялекце науатль азначае “Тая, якая топча галаву змяі”. Індзейцы заўважылі, што  Марыя не з’яўляецца якойсьці “звычайнай багіняй”. Зразумелі, што яна мацнейшая за тыя боствы, якіх яны ўшаноўвалі. Адчытаўшы сімволіку абраза з Гвадэлупы згодна з  ацтэцкім кодэксам, а дакладней з дакументам, які пры дапамозе абразікаў павінен быў пераказаць найважнейшыя праўды ацтэкаў, можам быць моцна ўражаныя маштабам індзейскіх сімвалаў, якія заложаны ў выяве. Дзякуючы таму, індзейцы распазналі ў Марыі і сваю найбольшую Каралеву. На працягу амаль шасці гадоў пасля аб’яўленняў восем мільёнаў індзейцаў прынялі хрост. Гэта дало пачатак евангелізацыі ўсёй Лацінскай Амерыкі.

 

–Чаму Марыя з Гвадэлупы называецца апякункай зачатага жыцця?

– Абраз  Маці Божай з Гвадэлупы вельмі блізкі ўсім абаронцам людскога жыцця. На сваім цудоўным аўтапартрэце Маці Божая прадставілася ў стане благаслаўлёным. У самым цэнтры выявы, на лоне Марыі, відаць чатырохлісцёвая кветка, якую мексіканцы называюць кветкаю сонца. Гэта сімвал паўнаты і новага жыцця. Гэтая незвычайная кветка, змешчаная на лоне Марыі, з перакананнем азначае, што была яна цяжарная. Да таго ж Непакаляна мае чорны шалік на таліі, які сімвалізуе адменны стан.

 

– Якое пасланне Маці Божай з Гвадэлупы, што Марыя  хоча сказаць нам сёння?

– Марыя на працягу вякоў аб’яўлялася заўсёды найбяднейшым, адкінутым. У Лурдзе – беднай неадукаванай Бэрнадэце Собіру, у Фаціме – траім партугальскім дзецям – Люцыі, Жасінце і Францішку, у Гетвалдзе –  дваім дзяўчынкам Юстыне і Барбары з вармінскай вёскі. Таксама і ў Мексіцы прыходзіць да простага чалавека  – Хуана Дзіега, які сэрцам давярае Богу, як дзіця. Пасланне Маці Божай звычайна аднолькавае. Марыя просіць аб малітве, аб навяртанні.

 

 

   (Узята з “Нядзеля Агульнапольская”, 28/2014, стар. 14-15).


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий