Мядзельская Кальварыя

…З айцом Юрыем мы ішлі сцежкамі, якія амаль што не зарастаюць: з аднаго боку стаяў маўклівы і заўсёды таямнічы лес, з другога – ледзь бачна пераліваліся, даганяючы адна другую, шаўковыя хвалі жыта, з якога там-сям, крадучыся, выглядвалі васількі. Неба было высокім і бясконцым – чэрвень заўжды дорыць адчуванне гэтай бясконцасці ў прасторы і ў часе… Мы ішлі і дзякавалі Богу Найвышшаму за ясны сонечны дзень і за тое, што з Божай Ласкі ўздымаецца паабапал аўтатрасы Мядзел – Паставы, – Мядзельскую Кальварыю.

Па былых сцежкахf-str-13
Відавочна, аніякіх  заслуг пры-пісваць сабе мы не павінны – да нас жылі  людзі, мноства пакаленняў, якія  ў цяжкай штодзённай працы стваралі базу матэрыяльную і духоўную, якую нам і пакінулі… Мы прышлі, лічыце, на  ўсё гатовае… Канешне, у пэўным сэнсе. Гэтую думку выказаў а. Юрый, вікарый парафіі  Маці  Божай  Шкаплернай  ў Мядзелі, калі вёў цікавы роспавед пра  Мядзельскую  Кальварыю, якая існавала (з 1765, па  іншых  звестках –  з 1772 г.), збіраючы  натоўпы  з усяе  вялікай акругі, нават пілігрымаў з Вільні, пакутавала ад  разбурэнняў  і   якая, урэшце, аднаўляецца ўжо трэці раз. Адзіная на Беларусі.
Гісторыя Кальварыі ў Мядзелі цесна  звязана з  развіццём парафіі і прыбыццём у мястэчка кармэлітаў босых, якіх  запрасіў сюды ў сярэ-дзіне  ХVIII ст. першы  фундатар  касцёла  Маці Божай Шкаплернай Антоній Кошчыц.

Айцец  Юрый  Кулай, OCD паказвае  маршрут Мядзельскай  Кальварыі

Айцец Юрый Кулай, OCD паказвае маршрут
Мядзельскай Кальварыі

Ён жа пабудаваў і кляштар  для  законнікаў, якія з цягам  часу ўтварылі Кальварыю на падабенства  Крыжовай  дарогі ў Ерузалеме. Першапачаткова яна складалася  з 21  каплічкі  і  8 брамаў, якія пачыналіся паблізу касцёла і выходзілі  за  мястэчка. Капліцы былі рознага  кшталту, збудаваныя з дрэва, на каменных  падмурках, і  змяшчалі  ў сабе маляваныя абразы і драўляныя   скульптуры.  Разважанні, казанні, малітвы і  песні, якія падчас многалюдных працэсій гучалі пры кожнай стацыі Мукі Панскай, дапамагалі  людзям  прайсці Крыжовым  шляхам  Хрыста, дапамагалі   ўзрастаць  ў  веры Хрыстовай.
Гістарычныя буры і завірухі руйнавалі не толькі  людскія  лёсы, ушчэнт  разбіваючы  людскія  мары,  але і ператваралі ў руіны святыні. Войны, бясконцыя   падзелы  тэрыторый  прывялі да таго, што былыя касцёлы ў пэўным  часе  адышлі праваслаўным,  засталася  разбуранай  і Мядзельская Кальварыя. І толькі  ўжо  ў 1920  годзе  касцёл  Маці Божай Шкаплернай зноў быў  вернуты католікам, зноў сюды вярнуліся  кармэліты  босыя, а значыць зноў  пацягнуліся ручайкі вернікаў па былых  сцежках  Кальварыі.
f-str-14-2Ініцыятарам  адбудовы  яе са стацыямі Пана Езуса і Маці Божай з’явіўся   айцец   Браніслаў   Ярасінскі, які  працаваў  у  Мядзелі  напрыканцы 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля  смерці  жыхара  Мядзела Генрыха  Козел-Паклеўскага, якому на  той  час  належала  ўся  тэрыторыя першапачатковай  Кальварыі, кармэліты  адкупілі  ў  спадкаемцы  Валатковіча  50  га  зямлі пад Кальварыю.  У 1933 – 1938 гадах  намаганнямі  ўжо  айца  Ігнацыя Быліцы пабудавана  15  капліц  з цэглы, каменя  і  блокаў, пакрытых  бляхай. У  летні  час  Кальварыя  запаўня-лася пілігрымамі, якія карысталіся  духоўнай  паслугай  законнікаў, але Другая  сусветная  вайна  зноў перарвала  мірнае  жыццё  парафіян, пазбавіўшы іх  і наведвальнікаў духоўных  перажыванняў  працэсій  на Кальварыі…  Касцёл   быў  зачынены, а  Кальварыя  знішчана.

Адраджэннеf-str-15-
…Касцёл Маці Божай Шкаплернай быў у моцным  занядбанні, калі мноства  парафіянаў  укленчылі, каб шчыра падзякаваць  Богу  за  вернутую ім святыню – святая Імша па-дзякі  адбылася ў 1989 годзе.
– Пасля  апошняй  вайны ўлады размясцілі  ў  касцёле  склад  хімічных угнаенняў, і  храм  і  плябанія  знаходзіліся ў такім стане, што цяжка было прыдумаць, з  чаго  пачынаць у першую чаргу, – расказвае айцец Юрый Кулай, OCD. – Але  айцы  кармэліты  і нашыя браты, якія працавалі  тут адразу пасля чарговага вяртання ў Мядзел, імкнуліся адрадзіць і веру, і святыню, якая цалкам  захавалася, хоць  і  была абрабаваная. Гістарычныя звесткі сведчаць, што  ў пахавальнай крыпце касцёла  спачывалі  парэшткі Антонія Кошчыца і яго родных, але і яны былі выкінутыя. Вандалізм, не іначай… А што датычыцца ўбранства касцёла,  яго  абсталявання, то таксама мала што засталося. f-str-15-2
Айцец  Юрый  паказаў нам дарагія  рэліквіі, якія  захаваліся, дзякуючы дбайным парафіянам: Укрыжаванне –  з алтара кальварыйскай санктуарнай  капліцы  і  фігуру  Езуса Хрыста  Журботнага. На  шчасце,  яна  захавалася з перыяду яшчэ ранейшай  Кальварыі, і  зараз яе месца – пры  ўваходнай “Браме прабачэння”, адкуль  пачынаецца  шлях Кальварыі.
– Мы  нічога не прыдумалі ад сябе асабіста, – працягваў айцец Юрый пазней, ідучы разам з намі ўжо шляхам Кальварыі,  –  але мы адчуваем  патрэбу ў адраджэнні Кальварыі. Нельга пазнаць Хрыста, палюбіць Яго, не перажыўшы з Ім трагедыю  Вялікай  Пятніцы  і не прайшоўшы  з Ім разам Яго Крыжовую дарогу… Прыкладна з сярэдзіны 90-х, двойчы на год людзі самі пачалі  збірацца, каб  сумесна маліцца, ідучы  Крыжовым шляхам Хрыста, а  ў тых  месцах, дзе былі калісьці капліцы, паставілі крыжы.f-str-15-3 Гістарычную  каштоўнасць месца падкрэсліваюць  сёння парэшткі сцен, а таксама падмуркі некалькі каплічак, якія  засталіся. І разбураць іх ніхто не будзе, няхай застаюцца да той пары, пакуль не разбурыць іх час…Як  памяць аб продках, аб парафіянах, якія  спрадвеку жылі ў прыгожых  ваколіцах Мядзела, і аб пілігрымах, якія ішлі, каб духоўна з’яднацца з Езусам, несучы сюды сваю радасць, свой  боль і надзеі на жыццё  вечнае.
Кальварыя ў Мядзелі – гэта 14 капліц, памерам  тры на два з паловаю метры, сімвалізуючых 14 стацый Крыжовай дарогі Хрыста, працягласць маршруту – каля 2,5 кіламетраў. Задумвалася  яна  і праектавалася на ўзор Кальварыі Зебжыдоўскай у Польшчы. Праект выканаў інжынер-архітэктар Якуб Вэстрых з Варшавы.
Завяршаецца  Кальварыя  на  гары Трох  крыжоў, адкуль бачны непаўторныя  краявіды   Мядзельскага  і  возера Нарач. На гэтай гары – вялікі палявы алтар, дзе заўжды цэлебруецца  святая Імша падчас урачыстасцей, дзе чалавек  можа знайсці сваю веру і з вышыні асабістай  слабасці  вызначыць  сабе месца свайго духоўнага ўзвышэння і ачышчэння.  
Чарговая вялікая ўрачыстасць гэтага  года  ў Мядзелі адбудзецца 14 верасня, у  свята  Ўзвышэння Святога  Крыжа, на  Кальварыі. Хвала Айцу, і Сыну, і Духу Святому!

Раіса СУШКО
Здымкі Карнэлія КОНСЭКА, SVD.


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий