З а. Анджэем Сонсядкем, OFMConv – ініцыятарам заснавання капліцы Зоркі Беззаганнай, пробашчам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Непакалянаве – размаўляе Артур Стэльмасяк (Польшча).
– Ведаючы дзеянні Непакалянава, а таксама гісторыю за-снавання капліцы “Зорка Беззаганнай” у рамках Міжнароднага Цэнтра Малітвы аб супакоі, захоўваю ўражанне, што 1 верасня 2018 г. сімвалічна закончыцца пабудова базылікі, аб якой марыў св. Максімільян Кольбэ.
– У 1934 годзе пісаў, што ўяўляе сабе прыгожую фігуру Беззаганнай у вялікім алтары, а на яе фоне паміж разведзенымі рукамі – манстранцыя з пастаянным выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Што цікава: той ліст св. Максімільяна я ўбачыў пасля таго, як быў гатовы праект капліцы і фігуры Маці Божай, якая з’яўляецца вялікай манстранцыяй.
– А ці майстры Драпікоўскай майстэрні, у якой быў выкананы праект капліцы адарацыі, таксама не ведалі зместу ліста?
– Абсалютна. Як я выпадкова дастаў той ліст з архіва, то адразу патэлефанаваў Мар’юшу Драпікоўскаму. Сказаў яму: чую, што едзеш аўтамабілем. Скіруй на абочыну, бо святы Максімільян напісаў да цябе ліст…
– Наступная прапанова ліста – гэта пасланне для братоў з Непакалянава і свецкіх верных?
– Пісаў, што браты на перамену адаруюць, а “хто заглядае да касцёла “базылікі”, падае на калені, адаруе, углядаецца у твар Беззаганнай, адыходзіць, а Яна з Панам Езусам яго справы вырашае”. І кожны, хто прыйдзе ў Непакалянава і пакіне тут свае справы, будзе перакананы, што Марыя з Езусам вырашыць іх. Веру, што будзе гэта месца цудаў.
– Значыць, калі хто мае якія-небудзь невырашаныя справы, то павінен прыехаць ў Непакалянава…
– Усё, што падабаецца Пану Богу, будзе вырашана.
– Базыліка пабудавана згодна з жаданнем а. Максімільяна. У асноўным не хапала толькі вячыстай адарацыі?
– Айцец Максімільян марыў аб вялікай святыні. Не ўдалося гэта рэалізаваць, бо перашкодзіла II сусветная вайна, а падчас нямецкай акупацыі былі пакрадзеныя ўсе завезеныя будаўнічыя матэрыялы. Зрабіць гэта ўдалося толькі пасля вайны. У гэтай базыліцы ёсць дух, бо кожны яе фрагмент моцна намолены. Гэта адзіны сучасны касцёл, на 90 працэнтаў пабудаваны сіламі законнікаў.
– Як сталася, што Непакалянава стала часткай міжнароднага праекта малітвы аб супакоі?
– Першапачаткова тут павінна была быць капліца адарацыі. Але калі адкрылі мы ліст св. Максімільяна, Мар’юш Драпікоўскі падзяліўся інфармацыяй з арцыбіскупам Томашам Пэта і Пятром Цёлкевічам, прэзідэнтам асацыяцыі Communita Regina della Pace. Па-лічылі гэта знакам з неба і спаўненнем прароцтва святога Максімільяна. Таму Напакалянава стала чарговай Зоркай у Кароне Марыі ў свеце… Урэшце, з’явілася ўсведамленне, што з 1 верасня да дзвярэй у капліцы замок не будзе па-трэбны, бо будзе вечна адчынена.
– А ёсць замок?
– Ёсць, бо быў раней. Але можа 1 верасня ўрачыста знішчым ключ да тога замка… (смяецца).
– Пры такім вялікім прадпрыемстве (таксама фінансавым) заўсёды ёсць нейкія праблемы. Таму Пан Бог выбірае лю-дзей крыху шалёных, якія або не бачаць праблем або не задумваюцца, што яны могуць узнікнуць. Інакш кажучы: ці ойча трохі шалёны?
–Трохі – гэта мала сказана… (смяецца).Тое, што тут робіцца, ёсць татальнае вар’яцтва. Калі б некалькі месяцаў таму ведаў, у што сябе “запакаваў”, то напэўна пакінуў бы.
– Тады ў Непакалянаве не было б “Зоркі Беззаганнай”…
– Для таго Пан Бог паклікаў мяне на свой спосаб. Многа заданняў і праблем паставіў перада мною, перад маёй фантазіяй, але каб мяне не напалохаць. Пан Бог далікатны ў сваіх дзеяннях і дае столькі, колькі чалавеку па-трэбна, каб мог справіцца са сваімі задачамі.
– Выходзіць, Пан Бог “запакаваў” айца ў гэты клопат?
– Дакладна так, у адзін звязак з Беззаганнай… Але патрэбна памятаць, што ўсе цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху, нагадваюць злога духа, які віляе хвастом. Ён моцна перашкаджае, бо ненавідзіць Марыю, якая стаптала яго галаву. Злы дух заўсёды пры Беззаганнай правісае і таму так моцна знерваваны. Тое, што адбывалася падчас прац над кап-ліцаю, прайходзіць праз людское паняцце.
– Напрыклад?
– Гэтага шмат, але большасць не належыць да публікацыі, таму што многа прыкрасцей сустрэў ад людзей, ад якіх ніколі не спадзяваўся. Але ёсць і вымярэнне матэрыяльнае. Былі аварыі, праблемы з каменем, шклом, а ўсе рахункі аплачвалі ва ўмовах фінансавай нестабільнасці. Праца над капліцай навучыла мяне яшчэ большаму даверу Богу, таму, што Ён пра ўсё паклапоціцца.
– А ці былі хвіліны роспачы, што нічога не атрымаецца?
– У апошнія месяцы меў вялікі крызіс і хоць не планаваў, але пайшоў у пілігрымку, каб паскардзіцца Маці. Сказаў: “Мама, болей я не магу!”.
– Чарговае выпрабаванне чакае вас пасля 1 верасня. Непакалянава – вёска. Як ойча сабе ўяўляе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 24 гадзіны ў суткі?
– Калі прыбыў сюды святы Максімільян, было толькі поле. Першае, што зрабіў, – паставіў фігурку Маці Божай і даверыўся Ёй. Не расчараваўся, бо тут паўстаў найбольшы кляштар у свеце, каля 700 братоў. Я толькі няўмела імкнуся наследаваць св. Максімільяна, які даверыў усё і ўсіх Беззаганнай, а Яна паклапацілася аб астатнім.
– Ці адарацыя на працягу 24 гадзін у суткі не ёсць і не будзе праблемай?
– Дакладна не. Калі размаўляў з кіраўніком Канферэнцыі Біскупаў Польшчы арцыбіскупам Станіславам Гондэцкім, сказаў: “Ойча, зробім усё, каб наш Пан Езус не быў адзін”. Арцыбіскуп адказаў, што павінна быць наадварот: “Гэта мы павінны Яго адараваць, каб мы не засталіся адныя”.
– Пры кансэкрацыі “Зоркі Беззаганнай” варта запрасіць хіба ўсіх да малітвы ў гэтым месцы. Ці адкрыты, ойча, на супольнасці, парафіі, а таксама іншых пілігрымаў?
– Капліца будзе адчынена вечна, і кожны зможа ўвайсці, каб памаліцца. Непакалянава добра скамунікавана з Варшавай, за 30-40 хвілін можна даехаць цягніком. Недалёка аўтастрада, а ў будучым павінен адкрыцца Цэнтральны аэрапорт. Кожны, хто захоча, зможа сюды дабрацца, а я, са свайго боку, магу запэўніць, што цэлы час будзе адчынены бакавы ўваход з боку чыгуначнага вакзала, каб верныя маглі трапіць у капліцу. Могуць прыязджаць і цэлыя групы, і індывідуальныя асобы. Запрашаю, бо маю перакананне, што цуды ў гэтым месцы будуць адбывацца. Зрэшты, яны ўжо адбываюцца.
– Ёсць прыклады?
– Бачыў многа ўзрушаных сведчанняў людзей, якія прыносілі срэбра, золата, грошы, каб капліца магла пачаць жыццё. Адна сям’я прынесла памятку-сувенір па сваёй маці, якая была вялікай прыхільніцай св. Максімільяна. Жанчына была перакананая, што яму абавязана жыццём… Можна сказаць, што засталася ўваскрэшанай.
– Як гэта… уваскрэшанай?
– Уначы перад беатыфікацыяй св. Максімільяна ў 1971 г. была зафіксаваная смерць той жанчыны. Пазней яна расказвала, што бачыла Марыю і а.Максімільяна. Маці Божая не прамаўляла, а айцец сказаў жанчыне, што, калі хоча трапіць на неба, павінна маліцца на Ружанцы. У нейкі момант жанчына ў шпіталі прачнулася, замёрзлая, з карткай на пальцы нагі і пачала клікаць на дапамогу. Праз хвіліну збегся перапалоханы медычны персанал, бо “трупы пачалі крычаць…” Першымі яе словамі былі: “Падайце мне ружанец з тумбачкі”.
– Моцная гісторыя…
– Калі б не пабудова капліцы, мы б і не ведалі такога хвалюючага сведчання.
– Ці ахвотна прыносілі людзі срэбра і золата для Маці Божай?
– Іх сведчанні і размовы былі для мяне як рэкалекцыі. Прыйшла, напрыклад, сужэнская пара з вялікім стажам жыцця і пры мне здымаюць шлюбныя пярсцёнкі, кажучы: “Гэта для Маці Божай”. Атрымаў пасылку з амаль 50 пярсцёнкамі сясцёр законных, якія таксама ахвяравалі, што мелі самага цэннага. Беззаганная мае больш за 2 метры ў вышыню. Сэрца, у якое будзе змешчаны Пан Езус, зроблена з золата і ўпрыгожана ружанцам з бурштыну. Постаць Марыі выканана са срэбра і ўпрыгожана каштоўнымі камянямі, але найважнейшы той факт, што з тым золатам і срэбрам звязаны людскія перажыванні, смуткі, радасці і вера ў Беззаганную. Алтар тут унікальны, ужо намолены.
– Калі Маці Божая прыехала ў Непакалянава?
– Беззаганная прыехала да нас у другой палове жніўня толькі для таго, каб адбыўся мантаж, а пасля – дэмантаж. Пазней спецыяльным транспартам вырушыла ў Рым на спатканне са Святым Айцом Францішкам. Пасля благаслаўлення Папы падчас аўдыенцыі генеральнай, у сераду, 29 жніўня вырушыла назад у Польшчу, каб 1 верасня назаўжды застацца ў Непакалянаве. У апошнія дні Марыя мела моцна напружаны графік.
– Зорка Беззаганнай паўстала ў вельмі канкрэтнай інтэнцыі. Ці будзе болей супакою ў свеце дзякуючы ёй?
– У тым я перакананы. Адна з капліц, або Зорак у Кароне Марыі, паўстала ў Паўднёвай Карэі. Капліца вячыстай адарацыі ў Нам’янгу адкрыта з кастрычніка 2017 года. Некалькі месяцаў пазней адбылося беспрэцэдэнтнае спатканне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Дзонг Унэм. Наступіла тое, аб чым раней нельга было думаць, – пацяпленне двухбаковых адносінаў, дыялог. Я так падумаў: хто ведае, ці гэта не эфект Зоркі ў Кароне Каралевы супакою з Санктуарыя Маці Божай Ружанцовай ў Нам’янгу?
(“Niedziela Ogolnopolska”, № 35/2018, стар. 9-11).